Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Праўда ўсё тое, што Балу гаварыў пра Бандар-Логаў, - падумаў ён сам сабе.
– У iх няма нi Закону, нi Паляўнiчага Поклiчу, нi важакоў, нiчога, апрача дурных слоў i ўчэпiстых зладзейскiх лапаў. Так што калi мяне тут заб'юць або я памру галоднай смерцю, дык буду сам вiнаваты. Але трэба што-небудзь прыдумаць i вярнуцца ў мае родныя джунглi. Балу, вядома, мяне адлупцуе, але гэта лепш, чым лавiць нiкчэмныя пялёсткi руж разам з Бандар-Логамi".

Як толькi ён падышоў да гарадской сцяны, малпы адразу адцягнулi яго назад, гаворачы пры гэтым, што ён сам не разумее, як яму пашанцавала, i пачалi шчыпаць яго, каб ён адчуў да iх падзяку. Ён сцяў зубы i змоўчаў, але ўсё ж пайшоў разам з малпамi, якiя моцна гарланiлi, на тэрасу, дзе былi вадаёмы з чырвонага пясчанiку, да палавiны запоўненыя дажджавой вадой. Там пасярэдзiне тэрасы стаяла разбураная альтанка з белага

мармуру, пабудаваная для князевых жонак, якiх даўно ўжо не было на свеце. Купал альтанкi абвалiўся i засыпаў падземны ход з палаца, па якiм жанчыны прыходзiлi сюды, але сцены з мармуру ажурнай работы засталiся цэлыя. Цудоўную разьбу малочнай белiзны, лёгкую, як карункi, аздаблялi агаты, сердалiкi, яшма i лазурыт, а калi над узгоркам узышоў месяц, яго промнi пранiклi праз разьбу, i густыя ценi леглi на зямлю ўзорам чорнага аксамiту. Пакрыўджаны, сонны i галодны Маўглi ўсё ж не мог не смяяцца, калi малпы пачыналi на дваццаць галасоў паўтараць яму, якiя яны мудрыя, дужыя i добрыя i якi ён неразумны, што хоча з iмi расстацца.

– Мы вялiкiя! Мы вольныя! Мы заслужылi, каб намi захаплялiся! Заслужылi, як нiводзiн народ у джунглях, каб намi захаплялiся! Мы ўсе так гаворым значыцца, гэта праўда!
– крычалi яны.
– Зараз мы табе раскажам пра сябе, якiя мы цудоўныя, калi ты нас слухаеш i можаш перадаць нашы словы Народу Джунгляў, каб у будучым ён звяртаў на нас увагу.

Маўглi з iмi не спрачаўся, i сотнi малпаў сабралiся на тэрасе паслухаць, як iхнiя гаваруны будуць спяваць хвалу Бандар-Логам, i калi балбатухi малпы спынялiся, каб перадыхнуць, астатнiя падхоплiвалi хорам:

– Гэта праўда, мы ўсе так гаворым!

Маўглi кiваў галавою, мiргаў вачамi i падтакваў, калi ў яго пыталiся пра што-небудзь, i галава ў яго кружылася ад шуму.

"Шакал Табакi, мусiць, перакусаў iх усiх, - думаў ён сам сабе, - i яны цяпер пашалелi. Гэта ў iх шаленства, "дзiванi". Няўжо яны нiколi не спяць? Вось зараз гэтае воблачка закрые месяц. Калi яно вялiкае, я паспеў бы ўцячы ў цемры. Але я стамiўся".

За гэтым самым воблакам сачылi двое верных сяброў у напаўзасыпаным рове пад гарадской сцяною. Багiра i Каа ведалi, якiя небяспечныя малпы, калi iх многа, i чакалi, каб не рызыкаваць дарэмна. Малпы нiзашто на свеце не будуць бiцца, калi iх менш за сотню супраць аднаго, а ў джунглях мала каму даспадобы такая перавага.

– Я папаўзу да заходняй сцяны, - шапнуў Каа, - i шпарка скачуся па схiле ўнiз, там мне будзе лягчэй. Яны, вядома, не кiнуцца мне на спiну ўсiм гуртам, але ўсё ж...

– Я ведаю, - сказала Багiра.
– Калi б Балу быў тут! Але ўсё-такi мы зробiм што можам. Як толькi гэтае воблака закрые месяц, я выйду на тэрасу. Яны там аб нечым раяцца мiж сабой.

– Добрага палявання, - змрочна сказаў Каа i слiзгануў да заходняй сцяны.

Яна, як выявiлася, была разбурана менш, чым iншыя, i вялiзны ўдаў забавiўся, пакуль прабiраўся памiж камянёў. Воблака закрыла месяц i якраз у тую хвiлiну, калi Маўглi думаў, што будзе далей, ён пачуў лёгкiя крокi Багiры на тэрасе. Чорная пантэра ўзбегла па схiле амаль бе шуму i, не трацячы часу на тое, каб кусацца, раздавала ўдары направа i налева малпам, што сядзелi вакол Маўглi ў пяцьдзесят - шэсцьдзесят радоў. Пачуўся агульны енк перапуду i лютасцi, у той час як Багiра крочыла па целах малпаў, што качалiся i валтузiлiся пад ёю, адна малпа крыкнула:

– Яна тут адна! Заб'ём яе! Заб'ём!

Клубок малпаў, кусаючы, драпаючы, тузаючы i рвучы Багiру, сплёўся над ёю, а пяць цi шэсць малпаў моцна схапiлi Маўглi, падцягнулi яго да сцяны альтанкi i ўпiхнулi ў пралом купала. Хлопчык, выхаваны людзьмi, быў бы ўвесь у сiняках, бо падаць яму давялося з вышынi добрых пятнаццацi футаў, але Маўглi ўпаў так, як вучыў яго падаць Балу, i адразу стаў на ногi.

– Пасядзi тут, - крычалi малпы, - пакуль мы не заб'ём тваiх сяброў! А пасля мы пагуляем з табою, калi Ядавiты Народ пакiне цябе жывым!

– Мы з вамi адной крывi, я i вы!
– хуценька шапнуў Маўглi Змяiнае Слова.

Ён пачуў шоргат i сыканне наўкол у кучах друзу i для надзейнасцi яшчэ раз паўтарыў Змяiнае Слова.

– Ссссстой ссспакойна, Маленькi Брат, iнакш ты падушыш нассс! Мы цябе чуем. Расссссуньцессся!
– сказала некалькi цiхiх галасоў (усе руiны ў Iндыi рана цi позна становяцца прытулкам змей, i старая альтанка кiшма кiшэла кобрамi).

Маўглi стаяў спакойна, глядзеў праз ажурную разьбу i прыслухоўваўся да шуму бойкi чорнай пантэры з малпамi, да крыкаў, мармытання, плескачоў i густога, хрыплага кашлю Багiры, якая

рвалася i кiдалася ўзад i ўперад, задыхаючыся пад кучай малпаў, што навалiлiся на яе.

Упершыню за ўсё жыццё Багiра бiлася не на жыццё, а на смерць.

"Балу павiнен быць блiзка: Багiра не прыйшла б адна", - падумаў Маўглi i гучна крыкнуў:

– Да вадаёма, Багiра! Скацiся да вадаёма! Скацiся i нырнi! Кiдайся ў ваду!

Багiра пачула яго; гэты крык сказаў ёй, што Маўглi жывы, i надаў сiлы. Яна бiлася раз'юшана, крок за крокам пракладваючы сабе дарогу да вадаёма. I тут каля падножжа разбуранай сцяны, блiжэй да джунгляў, пачуўся, як гром, баявы поклiч Балу. Як нi спяшаўся стары мядзведзь, ён не мог паспець раней.

– Багiра, - крычаў ён, - я тут! Я лезу наверх! Я спяшаюся! Камянi выслiзгваюць у мяне з-пад ног! Дайце толькi да вас дабрацца, о вы, подлыя Бандар-Логi!

Мядзведзь, сапучы, ускараскаўся на тэрасу i знiк пад хваляй малпаў, што рынулiся на яго, але тут жа прысеў на кукiшкi, расставiў пярэднiя лапы i згроб iмi столькi малпаў, колькi мог утрымаць. Потым пасыпалiся раўнамерныя ўдары плясь-плясь-плясь!
– з цмоканнем, быццам плiцы бiлi па вадзе. Шум падзення i ўсплёск сказалi Маўглi, што Багiра прабiлася да вадаёма, куды малпы не маглi палезцi за ёю. Пантэра ляжала ў вадзе, выставiўшы толькi галаву, i прагна хапала ротам паветра, а малпы стаялi ў тры рады на чырвоных прыступках i падскаквалi ад злосцi на месцы, гатовыя накiнуцца на яе з усiх бакоў разам, калi яна выйдзе з вады на дапамогу Балу.

Вось менавiта тады Багiра ўзняла мокры падбародак i ў роспачы крыкнула, заклiкаючы на дапамогу Змяiны Народ:

– Мы з вамi адной крывi, я i вы!

Яна думала, што ў апошнюю хвiлiну Каа збаяўся. Нават Балу на краi тэрасы, ледзь дыхаючы пад малпамi, што навалiлiся на яго, не мог стрымаць усмешкi, калi пачуў, што чорная пантэра просiць дапамогi.

Каа толькi што перавалiўся цераз заходнюю сцяну i так моцна грымнуўся аб зямлю, што вялiзны камень звалiўся ў роў. Каа i не збiраўся адступаць. Ён два разы скруцiўся i раскруцiўся, каб праверыць, наколькi кожны фут яго доўгага цела падрыхтаваны да бою. Тым часам Балу не пераставаў бiцца, i малпы верашчалi над вадаёмам вакол Багiры, i кажан Манг, лятаючы ўзад i ўперад, разносiў па джунглях весткi пра вялiкую бiтву, так што затрубiў нават дзiкi слон Хатхi. Далёка ў лесе прачнулiся паасобныя чародкi малпаў i памчалiся па верхавiнах дрэў да Халодных Бярлогаў, на дапамогу сваякам, i шум бою пабудзiў дзённых птушак на шмат мiль навакол. Тады Каа рушыў шпарка, напрасткi, ахоплены прагай забiваць. Уся сiла ўдава - у цяжкiм удары галавой, падвоеным сiлай i цяжарам усяго цела. Калi вы можаце ўявiць сабе кап'ё, або таран, або молат вагою амаль паўтоны, кiруемы спакойным, разважлiвым розумам, што жыве ў яго ручцы, вы можаце сабе ўявiць, якi быў Каа ў баi. Удаў даўжынёю чатыры цi пяць футаў можа збiць з ног чалавека, калi ўдарыць яго галавою ў грудзi, а Каа, як вам вядома, меў ажно трыццаць футаў. Першы ўдар, нацэлены прама ў гушчу малпаў, што акружылi Балу, быў нанесены моўчкi, з закрытым ротам, а другога ўдару не спатрэбiлася. Малпы кiнулiся ўроссып з крыкам:

– Каа! Гэта Каа! Уцякайце! Уцякайце!

Не адно пакаленне малпаў выхоўвалася ў страху перад удавам i паводзiла сябе як след, бо наслухалася ад старэйшых расказаў пра Каа, начнога злодзея, якi ўмеў праслiзнуць сярод галiн гэтак жа бясшумна, як расце мох, i выкрасцi сама дужую малпу; пра старога Каа, якi ўмеў прыкiдвацца сухiм суком або гнiлым пнём, так што сама мудрыя нi аб чым не здагадвалiся да таго часу, пакуль гэты сук не хапаў iх. Малпы баялiся Каа больш за ўсё на свеце, бо нiводная з iх не ведала межаў яго сiлы, нiводная не асмельвалася зiрнуць яму ў вочы i нiводная не выйшла жывою з яго абдымкаў. I таму, калоцячыся ад жаху, малпы кiнулiся на сцены i на дахi дамоў, а Балу з палёгкай глыбока ўздыхнуў. Поўсць у яго была куды гусцейшая, чым у Багiры, але i ён даволi-такi нацярпеўся ў баi. I тут Каа ўпершыню разявiў пашчу, сыкнуў адно доўгае свiстлiвае слова, i малпы, што далёка ў лесе спяшалiся на дапамогу да Халодных Бярлогаў, замерлi на месцы i задрыжалi так моцна, што галiны пад iх цяжарам сагнулiся i затрашчалi. Малпы на сценах i на дахах дамоў перасталi крычаць, у горадзе зрабiлася цiха, i Маўглi пачуў, як Багiра ацепвае мокрыя бакi, пасля таго як выйшла з вадаёма. Потым зноў узняўся шум. Малпы палезлi вышэй на сцены, учапiлiся за шыi вялiзных каменных iдалаў i вiшчалi, скачучы па зубчастых сценах, а Маўглi прытанцоўваў на месцы, прыпаў вокам да ажурнай разьбы i пачаў вухкаць, як сава, выказваючы гэтым сваю пагарду i насмешку.

Поделиться:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

S-T-I-K-S. Окаянный

Текшин Антон
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Окаянный

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7