Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

Маўглi працаваў без спачыну, але насоўваўся ўжо змрок, калi ён разам з ваўкамi злупiў з тушы вялiкую паласатую шкуру.

– Цяпер трэба схаваць шкуру i гнаць буйвалаў дахаты. Памажы мне сабраць iх, Акела!

Статак сабралi на сутоннi, i, калi ён наблiжаўся да вёскi, Маўглi ўбачыў агнi i пачуў, як у храме б'юць званы i трубяць у ракавiны. Здавалася, палова вёскi сабралася каля варотаў сустракаць Маўглi.

"Гэта таму, што я забiў Шэр-Хана", - падумаў ён.

Але цэлы дождж камянёў прасвiстаў паўз яго, i людзi закрычалi:

– Вядзьмар! Пярэварацень! Воўчы

выкармак! Iдзi прэч! Ды хутчэй, а то жрэц зноў зробiць цябе ваўком! Страляй, Балдзео, страляй!

Стары ангельскi мушкет гучна бухнуў, i ў адказ зарыкаў ад болю паранены буйвал.

– Зноў вядзьмарства!
– закрычалi людзi.
– Ён умее адводзiць кулi! Балдзео, гэта ж твой буйвал!

– Гэта што ж такое?
– спытаў разгублена Маўглi, калi камянi паляцелi яшчэ гусцей.

– А яны ж падобны на Чараду, гэтыя твае браты, - сказаў Акела i спакойна сеў на зямлю.
– Калi кулi што-небудзь азначаюць, яны як быццам збiраюцца прагнаць цябе.

– Воўк! Воўчы выкармак! Iдзi прэч!
– крычаў жрэц, размахваючы галiнкай свяшчэннай раслiны тулсi.

– Зноў? Мiнулы раз мяне гналi за тое, што я чалавек. На гэты раз за тое, што я воўк. Хадзем, Акела!

Жанчына - гэта была Месуа - перабегла цераз дарогу да статка i крыкнула:

– О сын мой, сын мой! Яны кажуць, што ты вядзьмар i можаш, калi захочаш, зрабiцца ваўком! Я iм не веру, але ўсё-такi iдзi адсюль, а то яны заб'юць цябе. Балдзео кажа, што ты чарадзей, але я ведаю, што ты адпомсцiў за смерць майго Натху.

– Вярнiся, Месуа!
– крычаў натоўп.
– Вярнiся, а то мы паб'ём цябе камянямi!

Маўглi засмяяўся кароткiм злосным смехам, - камень выцяў яго па губах.

– Бяжы назад, Месуа. Гэта дурная казка з тых, якiя расказваюць пад вялiкiм дрэвам вечарамi. Я ўсё ж адпомсцiў за твайго сына. Бывай i бяжы хутчэй, бо зараз я пашлю на iх статак, а ён рухаецца хутчэй, чым ляцяць камянi. Я не вядзьмар, Месуа. Бывай!.. Ну, яшчэ раз, Акела!
– крыкнуў ён.
– Ганi статак у вароты!

Буйвалы i самi рвалiся ў вёску. Iм не трэба было, каб iх падганяла выццё Акелы, яны, як вiхор, уляцелi ў вароты, расшпурляўшы натоўп направа i налева.

– Лiчыце!
– з пагардай крыкнуў Маўглi.
– Можа, я ўкраў у вас буйвала? Лiчыце, таму што больш я не буду пасвiць для вас статак. Бывайце, людзi, i скажыце дзякуй Месуi, што я не паклiкаў сваiх ваўкоў i не ўзяўся ганяць вас узад i ўперад па вясковай вулiцы.

Ён павярнуўся i пайшоў прэч разам з ваўком-адзiнцом i, пазiраючы ўгору на зоркi, адчуваў сябе шчаслiвым.

– Больш я ўжо не буду спаць у пастках, Акела. Давай возьмем шкуру Шэр-Хана i пойдзем адсюль. Не, вёску мы не зачэпiм, бо Месуа была добрая да мяне.

Калi месяц узышоў над раўнiнай i залiў яе нiбы малаком, напалоханыя сяляне ўбачылi, як Маўглi з двума ваўкамi ззаду i з клункам на галаве бег да лесу ваўчынай рыссю, пакiдаючы за сабой мiлю за мiляй. Тады яны пачалi бiць у званы i затрубiлi ў ракавiны яшчэ мацней, чым дагэтуль. Месуа плакала, Балдзео ўсё больш хлусiў, расказваючы пра свае прыгоды ў джунглях, i закончыў тым, што расказаў, нiбыта Акела стаяў на заднiх лапах i размаўляў, як чалавек.

Месяц

ужо заходзiў, калi Маўглi i абодва ваўкi падышлi да ўзгорка, дзе была Скала Рады, i спынiлiся перад логавам Мацi Ваўчыхi.

– Яны прагналi мяне з чалавечай чарады, мацi!
– крыкнуў ёй Маўглi.
– Але я стрымаў сваё слова i вярнуўся са шкурай Шэр-Хана.

Мацi Ваўчыха не спяшаючыся выйшла з пячоры са сваiмi ваўчанятамi, i вочы яе загарэлiся, калi яна ўбачыла шкуру.

– У той дзень, калi ён уцiснуў галаву i плечы ў наша логава, гонячыся за табой, Жабянятка, я сказала яму, што з паляўнiчага ён стане здабычай. Ты зрабiў як трэба.

– Добра зрабiў, Маленькi Брат, - пачуўся нечы нiзкi голас у зараснiку. Мы сумавалi ў джунглях без цябе.
– Багiра падбегла i пацерлася аб босыя ногi Маўглi.

Яны разам паднялiся на Скалу Рады, i на тым пляскатым каменi, дзе сядзеў раней Акела, Маўглi разаслаў тыгравую шкуру i прымацаваў яе чатырма бамбукавымi калкамi. Акела лёг на шкуру i па-даўнейшаму пачаў склiкаць ваўкоў на Раду: "Глядзiце, глядзiце, о ваўкi!" - якраз як у тую ноч, калi Маўглi ўпершыню прывялi сюды.

З таго часу як змясцiлi Акелу, Чарада заставалася без важака i ваўкi хадзiлi на паляванне або бiлiся як хто надумаецца. Аднак ваўкi па звычцы прыйшлi на поклiч. Адны з iх закульгавелi, трапiўшы ў пастку, другiя ледзь чыкiльгалi, параненыя шротам, трэцiя запаршывелi, бо харчавалiся рознай дрэнню, шмат каго недалiчвалiся зусiм. Але ўсе, хто застаўся жывы, прыйшлi на Скалу Рады i ўбачылi паласатую шкуру Шэр-Хана на скале i вялiзныя кiпцюры, што матлялiся на канцах пустых лапаў.

– Глядзiце як след, о ваўкi! Хiба я не стрымаў слова?
– сказаў Маўглi.

I ваўкi прадзяўкалi: "Стрымаў!", а адзiн, сама заняпалы, завыў:

– Будзь зноў нашым важаком, о Акела! Будзь нашым важаком, о дзiцяня! Нам апрыкрала беззаконне, i мы хочам зноў стаць Вольным Народам!

– Не, - правуркатала Багiра, - гэта немагчыма. Калi вы будзеце сытыя, вы можаце зноў ашалець. Нездарма вы называецеся Вольным Народам. Вы бiлiся за Волю, i яна ваша. Ешце яе, о ваўкi!

– Чалавечая чарада i воўчая чарада прагналi мяне, - сказаў Маўглi.
– Цяпер я буду хадзiць на паляванне ў джунглях адзiн.

– I мы будзем хадзiць на паляванне разам з табой, - сказалi чацвёра ваўчанят.

I Маўглi пайшоў i з гэтага дня займаўся паляваннем у джунглях разам з чатырма ваўчанятамi.

Але ён не заўсёды заставаўся адзiн: праз многа гадоў ён стаў дарослы i ажанiўся.

Але гэта ўжо - гаворка для вялiкiх!

ЯК СТРАХ ПРЫЙШОЎ У ДЖУНГЛI

Закон Джунгляў, якi куды старэйшы за ўсе iншыя законы на зямлi, прадбачыў амаль усе выпадковасцi, якiя могуць выпасцi на долю Народа Джунгляў, i цяпер у гэтым Законе ёсць усё, што маглi даць час i звычай. Калi вы чыталi папярэднiя апавяданнi пра Маўглi, дык памятаеце, што ён правёў большую частку свайго жыцця ў Сiянiйскай Воўчай Чарадзе i навучаўся Закону ў бурага мядзведзя Балу. Гэта Балу сказаў хлопчыку, калi таму надакучыла выконваць яго загады, што Закон падобны на ўчэпiстую лiяну: ён хапае кожнага i нiкому ад яго не ўцячы.

Поделиться:
Популярные книги

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2