Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Дастанем дзiцяня з пасткi, я больш не магу!
– цяжка дыхаючы, сказала Багiра.
– Возьмем дзiцяня i ўцякайма. Хаця б яны зноў не напалi!
– Яны не крануцца з месца, пакуль я не загадаю iм. Ссстойце на мессцы! сыкнуў Каа, i навокал зноў зрабiлася цiха.
– Я не мог прыйсцi раней, Сясстра, але мне здалосся, што я чую твой поклiч, - сказаў ён Багiры.
– Я... я, можа, i клiкала цябе ў разгар бою, - адказала Багiра.
– Балу, ты паранены?
– Не ведаю, як гэта яны не разарвалi мяне на сотню маленькiх мядзведзяў, сказаў Балу, спаважна атрасаючы адну
– Ооу! Мне балiць! Каа, мы абавязаны табе жыццём, мы з Багiрай...
– Гэта дробязь. А дзе ж чалавечак?
– Тут, у пастцы! Я не магу вылезцi!
– крыкнуў Маўглi.
Над яго галавой закругляўся купал, якi абвалiўся якраз пасярэдзiне.
– Забярыце яго адсюль! Ён танцуе, як паўлiн Мор! Ён перадушыць нагамi нашых дзяцей!
– сказалi знiзу кобры.
– Ха!
– засмяяўся Каа.
– У яго ўсюды сябры, у гэтага чалавечка. Адыдзiся падалей, чалавечак, а вы схавайцеся, о Ядавiты Народ! Зараз я праб'ю сцяну.
Каа як след прыгледзеўся i знайшоў пачарнелую расколiну ў мармуровай разьбе, там, дзе сцяна была найбольш разбурана, разы два-тры злёгку адпiхнуўся галавой, прымерваючыся, потым прыўзняўся на шэсць футаў над зямлёй i стукнуў з усяе сiлы дзесяць разоў запар. Мармуровыя карункi трэснулi i рассыпалiся воблакам пылу i смецця. Маўглi выскачыў у пралом, кiнуўся на зямлю памiж Багiрай i Балу i абняў абаiх за шыю.
– Ты не паранены?
– спытаў Балу, ласкава абдымаючы Маўглi.
– Мяне пакрыўдзiлi, я галодны i ўвесь у сiняках. Але як моцна яны вас пашкуматалi, сябры мае! Вы ўсе ў крывi!
– Не адны мы, - сказала Багiра, аблiзваючыся i пазiраючы на трупы малпаў на тэрасе i вакол вадаёма.
– Гэта дробязi, усё дробязi, калi ты жывы i здаровы, о мая гордасць, найлепшае з жабянятак!
– прахныкаў Балу.
– Пра гэта мы пагаворым пасля, - сказала Багiра суха, што зусiм не спадабалася Маўглi.
– Аднак тут Каа, якому мы з Балу абавязаны перамогай, а ты - жыццём. Падзякуй яму, як належыць паводле нашых звычаяў, Маўглi.
Маўглi павярнуўся i ўбачыў, што над iм пагойдваецца галава вялiзнага ўдава.
– Дык гэта i ёсць чалавечак?
– сказаў Каа.
– Скура ў яго вельмi гладкая, i ён падобны на Бандар-Логаў. Глядзi, каб я не палiчыў цябе за малпу як-небудзь у цемры, пасля таго як я змяню сваю скуру.
– Мы з табой адной крывi, ты i я, - адказаў Маўглi.
– Сёння ты вярнуў мне жыццё. Мая здабыча будзе тваёй здабычай, калi ты прагаладаешся, о Каа!
– Дзякуй, Маленькi Брат, - сказаў Каа, хоць вочы яго смяялiся.
– А што можа забiць такi храбры паляўнiчы? Я прашу дазволу паўзцi за iм, калi ён выправiцца на паляванне.
– Сам я не забiваю, я яшчэ малы, але я заганяю коз для тых, каму яны патрэбны. Калi захочаш есцi, прыходзь да мяне i пабачыш, праўда гэта цi не. У мяне спрытныя рукi, - ён выставiў iх уперад, - i калi ты трапiш у пастку, я змагу сплацiць доўг i табе, i Багiры, i Балу. Добрага палявання вам усiм, настаўнiкi мае!
– Цудоўна сказана!
– прабурчаў Балу, бо Маўглi дзякаваў як належыць.
Удаў паклаў на хвiлiну сваю галаву на плячо Маўглi.
– Храбрае сэрца i пачцiвая гаворка, -
– З iмi ты далёка пойдзеш у джунглях. А цяпер выпраўляйся адсюль хутчэй разам са сваiмi сябрамi. Iдзi спаць, бо неўзабаве зойдзе месяц, а табе не трэба бачыць тое, што тут будзе.
Месяц заходзiў за ўзгоркамi, i рады малпаў, што, калоцячыся ад страху, тулiлiся на сценах i вежах, нагадвалi рваныя хiстка-зменлiвыя махры. Балу спусцiўся да вадаёма напiцца, а Багiра пачала вылiзваць сваё футра. I тут Каа выпаўз на сярэдзiну тэрасы, гучна ляснуў скiвiцамi, закрываючы пашчу, i ўсе малпы ўтаропiлiся на яго.
– Месяц заходзiць, - сказаў ён.
– Цi дастаткова святла, цi добра вам вiдаць?
Па сценах пранёсся стогн, быццам вецер уздыхнуў у вяршалiнах дрэў:
– Нам вiдаць, о Каа!
– Цудоўна! Пачнём жа танец Каа - Танец Голаду. Сядзiце спакойна i глядзiце!
Ён двойчы цi тройчы скруцiўся ў вялiкае двайное i трайное кальцо, пагойдваючы галавой справа налева. Потым пачаў вырабляць петлi, i васьмёркi, i мяккiя, расплывiстыя трохвугольнiкi, якiя пераходзiлi ў квадраты i пяцiвугольнiкi, не спыняючыся, не спяшаючыся i не перастаючы нi на хвiлiну цiха гусцi. Рабiлася ўсё цямней i цямней, i напаследак ужо не вiдаць было, як раскручваецца i скручваецца Каа, чуваць было толькi, як шапацiць яго лускавiнне.
Балу i Багiра быццам скамянелi, натапырылi поўсць i глуха бурчалi, а Маўглi глядзеў i дзiвiўся.
– Бандар-Логi, - пачуўся нарэшце голас Каа, - можаце вы варухнуць рукой або нагой без майго загаду? Адказвайце.
– Без твайго слова мы не можам варухнуць нi рукой, нi нагой, о Каа!
– Цудоўна! Падыдзiце на адзiн крок блiжэй да мяне!
Рады малпаў бездапаможна хiснулiся ўперад, i Балу з Багiрай мiжвольна зрабiлi крок уперад разам з iмi.
– Блiжэй!
– сыкнуў Каа.
I малпы зрабiлi яшчэ адзiн крок.
Маўглi паклаў рукi на плечы Багiры i Балу, каб павесцi iх прэч адсюль, i абодва звяры ўздрыгнулi, быццам прачнулiся.
– Не здымай рукi з майго пляча, - шапнула Багiра, - не здымай, iнакш я пайду... пайду да Каа. А-ах!
– Гэта ўсяго толькi стары Каа вырабляе свае кругi ў пыле, - сказаў Маўглi.
– Хадзем адсюль.
I ўсе трое выслiзнулi ў пралом сцяны i пайшлi ў джунглi.
– Уу-х!
– уздыхнуў Балу, зноў апынуўшыся сярод нерухомых дрэў.
– Нiколi больш не буду прасiць дапамогi ў Каа!
– I ён увесь скалануўся з галавы да ног.
– Каа ведае больш за нас, - уся калоцячыся, сказала Багiра.
– Яшчэ крышку, i я падалася б проста да яго ў пашчу.
– Шмат хто пойдзе туды, перш чым месяц узыдзе яшчэ раз, - адказаў Балу. Ён добра папалюе - на свой лад.
– Але што ўсё гэта азначае?
– спытаў Маўглi, якi нiчога не ведаў пра гiпнатычную сiлу змяi.
– Я толькi бачыў вялiкую змяю, якая выпiсвала для чагосьцi кругi па зямлi, пакуль не сцямнела. I нос у Каа быў увесь разбiты. Ха-ха!
– Маўглi, - сярдзiта сказала Багiра, - нос ён разбiў, ратуючы цябе, гэтак жа як мае вушы, бакi i лапы, плечы i шыя Балу былi пакусаны, калi мы ратавалi цябе. Балу i Багiры цяжка будзе хадзiць на паляванне.