Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Запанавала маўчанне, i Берлiёз пабялеў.

– Вы... вы колькi ў Маскве?
– спытаўся, i голас у яго задрыжаў.

– А я толькi што, хвiлiну назад у Маскву прыехаў, - разгублена адказаў прафесар, i толькi тут сябры змаглi як след разгледзець яго вочы i пераканацца ў тым, што левае, зялёнае, зусiм вар'яцкае, а правае - пустое, чорнае i мёртвае.

"Вось усё i стала зразумела!
– падумаў Берлiёз спалохана.
– Прыехаў вар'ят немец цi толькi што звар'яцеў тут, на Патрыярхавых сажалках. Вось якая гiсторыя!"

Сапраўды, усё тлумачылася вельмi проста: i дзiўны сняданак

у прафесара Канта, i дзiвацкiя прароцтвы наконт алею i Анечкi, i прароцтва пра тое, што галава будзе адрэзана, i ўсё астатняе - прафесар быў вар'ят.

Берлiёз адразу ж зразумеў, што трэба зрабiць. Ён адкiнуўся на спiнку, за плячыма ў прафесара замiргаў Бяздомнаму - не спрачайся, маўляў, - але разгублены паэт гэтых сiгналаў не зразумеў.

– Так, так, так, - узбуджана гаварыў Берлiёз, - мiж iншым, усё гэта магчыма! Вельмi нават магчыма, i Понцiй Пiлат, i балкон, i ўсё астатняе. А вы адзiн прыехалi цi з жонкаю?

– Адзiн, адзiн, я заўсёды адзiн, - горка адказаў прафесар.

– А дзе ж вашы рэчы, прафесар?
– даверлiва дапытваўся Берлiёз.
– У "Метраполi"? Дзе вы спынiлiся?

– Я? Нiдзе, - адказаў звар'яцелы немец, сумна i дзiка блукаючы позiркам па Патрыярхавых сажалках.

– Як? А... дзе вы будзеце жыць?

– У вашай кватэры, - раптам нахабна адказаў вар'ят i падмiргнуў.

– Я... я вельмi рады, - замармытаў Берлiёз, - але, паверце, вам у мяне будзе нязручна... А ў "Метраполi" цудоўныя нумары, гэта першакласны гатэль...

– А д'ябла таксама не iснуе?
– раптам весела папытаўся ў Iвана Мiкалаевiча хворы.

– I д'ябла...

– Не пярэч!
– аднымi губамi шапнуў Берлiёз, адкiнуўся за плечы прафесара i паказваў на мiгах.

– Ды няма нiякага д'ябла!
– закрычаў зусiм неўпапад Iван Мiкалаевiч, разгубiўшыся ад усяго гэтага.
– Вось насланнё! Хопiць вам псiхаваць!

Тут вар'ят зарагатаў гэтак, што з лiпы над галовамi субяседнiкаў вылецеў верабей.

– Ну, гэта ўжо i сапраўды цiкава, - трасучыся ад рогату, гаварыў прафесар, - што ж гэта ў вас, за што нi вазьмiся - няма, нiчога няма!
– Ён перастаў рагатаць раптоўна, як i бывае пры псiхiчнай хваробе, пасля смеху даўся ў другую крайнасць - крыкнуў сурова i злосна: - Значыць, усё ж няма?

– Супакойцеся, супакойцеся, супакойцеся, прафесар, - мармытаў Берлiёз, каб болей не хваляваць хворага, - вы пасядзiце тут хвiлiнку з таварышам Бяздомным, а я толькi збегаю да перакрыжавання, дзынкну па тэлефоне, а потым мы вас i павядзём туды, куды вы хочаце. Вы ж не ведаеце горада...

Берлiёзаў план варта прызнаць правiльным: трэба было дабегчы да блiжэйшага тэлефона i паведамiць у замежнае бюро пра тое, што прыезджы з-за мяжы кансультант сядзiць на Патрыярхавых сажалках у зусiм ненармальным стане. Дык вось, неабходна прыняць меры, а то атрымлiваецца нейкае непрыемнае глупства.

– Патэлефанаваць? Ну, што ж, патэлефануйце, - сумна згадзiўся хворы i раптам горача папрасiў: - Але малю вас на развiтанне, паверце хаця таму, што ёсць д'ябал! Пра большае я ўжо не прашу. Майце на ўвазе, што на гэта ёсць сёмы доказ, i ён сама надзейны! I зараз вам ён будзе паказаны.

– Добра, добра, - з фальшываю ласкавасцю сказаў Берлiёз, падмiргнуў засмучанаму паэту, якому

зусiм не хацелася вартаваць звар'яцелага немца, i памчаў да таго выхаду з Патрыярхавых, якi знаходзiцца на рагу Броннае i Ермалаеўскага завулка.

А прафесар адразу ж зрабiўся здаровым i вясёлым.

– Мiхаiл Аляксандравiч!
– крыкнуў ён наўздагон Берлiёзу.

Той здрыгануўся, азiрнуўся, але супакоiў сябе тым, што iмя яго i iмя па-бацьку вядомы прафесару таксама з газеты. А прафесар крыкнуў, склаўшы рукi рупарам:

– Цi не загадаеце неадкладна адбiць тэлеграму вашаму дзядзьку ў Кiеў?

I зноў перасмыкнула Берлiёза. Адкуль вар'ят ведае пра яго кiеўскага дзядзьку? Пра гэта ж у газетах не сказана. Эге, цi не праў тут Бяздомны? А калi дакумент лiпавы? Вой, дзiўны суб'ект. Тэлефанаваць, тэлефанаваць! Яго хутка высветляць!

Берлiёз пабег далей, нi да чога болей не прыслухоўваючыся.

I тут ля самага выхаду на Бронную з лаўкi насустрач рэдактару ўстаў якраз гэтакi ж самы грамадзянiн, што тады ў сонечным святле вылепiўся з тлустае спякоты. Толькi цяпер ён быў ужо не паветраны, а звычайны, плоцкi, i ў прыцемку Берлiёз добра разгледзеў, што вусiкi ў яго як курынае пер'е, вочкi маленькiя, iранiчныя i п'янаватыя, а штаны клятчастыя, падцягнутыя гэтак, што вiдаць брудныя белыя шкарпэткi.

Мiхаiл Аляксандравiч падаўся назад, але супакоiў сябе тым, што гэта недарэчнае супадзенне i што цяпер няма часу на роздум.

– Турнiкет шукаеце, грамадзянiн?
– надтрэснутым тэнарам пацiкавiўся клятчасты тып.
– Сюды, калi ласка! Проста i выйдзеце куды трэба! З вас бы за падказку на чвэрць лiтра... падлячыцца... былому рэгенту!
– суб'ект, крыўляючыся, наводмаш зняў сваю жакейскую шапачку.

Берлiёз не стаў слухаць пабiрушку i крыўляку рэгента, падбег да турнiкета, узяўся за яго рукою. Ён павярнуў яго i збiраўся ўжо ступiць на рэйкi, як у твар пырснула чырвоным i белым святлом: у шкляной скрынцы засвяцiўся надпiс: "Сцеражыся трамвая!"

Адразу ж падляцеў трамвай, якi заварочваў на новую лiнiю з Ермалаеўскага на Бронную. Як толькi завярнуў i выйшаў на прамую, раптоўна асвятлiўся ўнутры электрычнасцю, узвыў i дадаў ходу.

Асцярожны Берлiёз, хоць i стаяў у бяспечным месцы, вырашыў вярнуцца за рагатку, пераклаў руку на вяртушцы, ступiў крок назад. I ў гэтае iмгненне рука яго сарвалася, нага няўмольна, як на лёдзе, слiзганула па бруку да рэек, другую нагу падкiнула, i Берлiёз вылецеў на рэйкi.

Берлiёз стараўся за што-небудзь ухапiцца, упаў дагары, злёгку ўдарыўся патылiцай аб каменне, i ўспеў угледзець увышынi, але справа цi злева, ён ужо не запомнiў, - пазалочаную поўню. Ён паспеў перавярнуццца на бок, iмклiва падцягнуў ногi да жывата i, пасля таго як павярнуўся, угледзеў, як iмчыць на яго з нястрымнаю сiлаю зусiм белы ад жаху твар жанчыны-вагонаважатай i яе чырвоную павязку. Берлiёз не паспеў ускочыць, але вакол яго адчайнымi жаночымi галасамi завiшчала ўся вулiца. Важатая рванула за электрычны тормаз, вагон сеў носам у зямлю, пасля iмгненна падскочыў, з грукатам i звонам з вокнаў пасыпалася шкло. Тут у мазгах у Берлiёза нехта адчайна крыкнуў: "Няўжо?.." Яшчэ раз, ужо апошнi раз, мiльганула поўня, якая развальвалася на кавалкi, i потым стала цёмна.

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь