Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Сплывалi потам афiцыянты i насiлi над галовамi запацелыя куфлi з пiвам, хрыпла i з нянавiсцю крычалi: "Выбачайце, грамадзянiн!" Недзе з рупара голас камандаваў: "Карскi раз! Зубрык два! Флякi гаспадарскiя!" Грукат залатых джазавых талерак у аркестры часам перакрываў грукат посуду, якi пасудамыйкi па жолабе спускалi на кухню. Адным словам, пекла.

I было апоўначы ў пекле вiдовiшча. Выйшаў на веранду чарнавокi прыгажун з кiнжальнаю бародкаю, у сурдуце i царскiм позiркам паглядзеў навокал. Гаварылi, гаварылi мiстыкi, што быў час, калi прыгажун не апранаў сурдута, а быў падпяразаны шырокай скураной папругаю, з якой

тырчалi рукаяткi пiсталетаў, а яго валасы пад колер крумкачовага крыла былi падвязаны чырвоным шоўкам, i плыў у Караiбскiм моры пад яго камандаю брыг пад чорным мёртвым сцягам з Адамавай галавой.

Але не, не! Абманваюць спакушальнiкi-мiстыкi, нiякага Караiбскага мора няма на свеце, i не плывуць там адчайныя флiбусцьеры, i не даганяе iх карвет, i не сцелецца над вадою гарматны дым. Няма нiчога, i нiчога не было! Вунь ссохлая лiпа ёсць, ёсць чыгунная рашотка i за ёй бульвар... I растае лёд у вазачцы, i вiдаць за суседнiм столiкам набеглыя крывёй нечыя вочы, i страшна, страшна... О багi, багi лiтасцiвыя, атруты мне, атруты!..

I раптам за столiкам успырхнула слова: "Берлiёз!"

Джаз развалiўся i знiк, быццам нехта грукнуў па iх кулаком. "Што, што, што, што?!!" - "Берлiёз!!!" I пачалi ўсхоплiвацца з месцаў, пачалi ўскрыкваць...

Так паднялася хваля гора ад страшнае навiны пра Мiхаiла Аляксандравiча. Нехта мiтусiўся, крычаў, што трэба адразу тут жа скласцi нейкую тэлеграму i тэрмiнова адправiць яе.

Але якую тэлеграму, спытаемся мы, i куды? I навошта яе пасылаць? I сапраўды, куды? I навошта нейкая там тэлеграма таму, чыя раздушаная патылiца сцiснута зараз празектарскiмi рукамi, чыю шыю коле зараз крывымi iголкамi прафесар? Загiнуў ён, i не трэба яму нiякай тэлеграмы. Усё скончана, не будзем болей загружаць тэлеграф.

Сапраўды, загiнуў, загiнуў... Але ж мы жывыя!

Ну, паднялася хваля гора, патрымалася-патрымалася i пачала ападаць, i сёй-той ужо вярнуўся да свайго столiка i - спачатку крадком, а потым i адкрыта - выпiў гарэлачкi i закусiў. I на самай справе, не прападаць жа курыным катлетам дэваляй? Чым мы дапаможам Мiхаiлу Аляксандравiчу? Тым, што застанемся галодныя? Але ж мы жывыя!

Натуральна, раяль замкнулi, джаз разышоўся, некалькi журналiстаў паехалi ў свае рэдакцыi пiсаць некралогi. Стала вядома, што прыехаў з морга Жаўдыбiн. Ён размясцiўся ў кабiнеце нябожчыка наверсе, i адразу ж пракацiлася чутка, што ён i будзе замест Берлiёза. Жаўдыбiн выклiкаў да сябе з рэстарацыi ўсiх дванаццаць сябраў праўлення, i на паседжаннi, якое тэрмiнова пачалося ў Берлiёзавым кабiнеце, пачалi абмяркоўваць тэрмiновыя пытаннi, як прыбраць грыбаедаўскую залу, пра перавоз цела з морга, пра адкрыццё доступу i пра ўсё астатняе, што звязана з сумным здарэннем.

А рэстарацыя зажыла сваiм звычайным жыццём, i жыла бы iм да закрыцця, гэта значыць да чатырох гадзiн, калi б не здарылася нешта такое, што ўразiла гасцей значна больш, чым вестка пра гiбель Берлiёза.

Першыя захвалявалiся рамiзнiкi, якiя дзяжурылi ля варот грыбаедаўскага дома. Чуваць было, як адзiн з iх, прыўстаўшы на козлах, закрычаў:

– Цю, вы толькi гляньце!

I адразу ж ля чыгуннае рашоткi аднекуль успыхнуў агеньчык i пачаў наблiжацца да веранды. Усе, хто сядзеў за столiкамi, пачалi ўставаць i прыглядацца, i ўбачылi, што разам з агеньчыкам да рэстарацыi наблiжаецца белая здань. Калi здань падышла да трыльяжа, усе нiбы акасцянелi з кавалачкамi сцерлядзi на вiдэльцах i

вылупленымi вачыма. Швейцар, якi ў гэты час выйшаў з дзвярэй рэстарацыйнага гардэроба, каб папалiць, затаптаў папяроску i спачатку рушыў насустрач зданi, каб перагарадзiць ёй дарогу ў рэстарацыю, але чамусьцi не зрабiў гэтага, спынiўся з недарэчнаю ўсмешачкаю.

I здань прайшла праз адтулiну ў трыльяжы, вольна ступiла на веранду. I тут толькi ўсе ўгледзелi, што гэта нiякi не прывiд, а Iван Мiкалаевiч Бяздомны вядомы паэт.

Ён быў босы, у парванай белай талстоўцы, да якое на грудзях шпiлькаю прышпiлена папяровая iконка з вылiнялым малюнкам нейкага святога, i ў паласатых споднiках. У руцэ Iван Мiкалаевiч нёс запаленую вянчальную свечку. Правая шчака ў Iвана Мiкалаевiча была абадраная. Цяжка нават вымераць тую глыбiню маўчання, якое запанавала на верандзе. У аднаго з афiцыянтаў з нахiленага куфля цякло на падлогу пiва.

Паэт падняў свечку над галавой i моцна сказаў:

– Здаровы, другi мае!
– i адразу ж зазiрнуў пад блiжэйшы столiк i тужлiва ўсклiкнуў: - Не, яго няма тут!

Пачулiся два галасы. Бас сказаў бязлiтасна:

– Усё ясна. Белая гарачка.

А другi, жаночы, спалохана прамовiў словы:

– Як жа гэта мiлiцыя прапусцiла яго па вулiцах у такiм выглядзе?

Гэта Iван Мiкалаевiч пачуў i адазваўся:

– Двойчы хацелi затрымаць, у Скацертным i тут, на Броннай, ды я сiгануў цераз плот, бачыце, шчаку разадраў!
– Тут Iван Мiкалаевiч падняў свечку i закрычаў: - Браты ў лiтаратуры! (Асiплы яго голас памацнеў i зрабiўся палымяным.) Слухайце мяне ўсе! Ён з'явiўся! Лавiце яго тэрмiнова, бо ён наробiць бяды, якая i не снiлася нам!

– Што? Што? Што ён сказаў? Хто з'явiўся?
– пачулiся галасы з усiх бакоў.

– Кансультант, - адказаў Iван, - i гэты кансультант зараз забiў на Патрыярхавых Мiшу Берлiёза.

Тут з унутраных залаў павалiў на веранду народ, вакол Iванавага агню сабраўся натоўп.

– Выбачайце, выбачайце, скажыце дакладней, - пачуўся над вухам у Iвана Мiкалаевiча цiхi i ветлiвы голас, - скажыце, як гэта забiў? Хто забiў?

– Замежны кансультант, прафесар i шпiён!
– сказаў Iван i азiрнуўся.

– А як яго прозвiшча?
– цiха спыталiся на вуха.

– Во, прозвiшча!
– сумна крыкнуў Iван, - Каб я ведаў прозвiшча! Не запомнiў я прозвiшча на вiзiтнай картцы... Памятаю толькi першую лiтару "Вэ", на "Вэ" прозвiшча! Якое ж прозвiшча на "Вэ"?
– схапiўшыся за лоб, сам у сябе спытаўся Iван i раптам замармытаў: - Вэ... Вэ... Вэ! Ва... Вашнер? Вагнер? Вайнер? Вегнер? Вiнтэр?
– валасы на галаве ў Iвана ад напругi пачалi варушыцца.

– Вульф?
– жаласлiва выкрыкнула нейкая жанчына. Iван раззлаваўся.

– Дура!
– крыкнуў ён i пачаў шукаць яе позiркам.
– Пры чым тут Вульф? Вульф нi ў чым не вiнаваты! Во, во... Не, нiяк не ўспомню! Ну, дык вось, грамадзяне: зараз жа тэлефануйце ў мiлiцыю, каб выслалi пяць матацыклаў з кулямётамi прафесара лавiць. Ды не забудзьце сказаць, што з iм яшчэ двое: адзiн высозны, клятчасты... пенснэ пабiтае i кот чорны, тлусты. А я пакуль што абшукаю Грыбаедава, я адчуваю, што ён тут!

Iван захваляваўся, расштурхаў акружэнне, пачаў размахваць свечкаю, аблiваў сябе воскам, зазiраў пад сталы. Тут пачулася слова: "Доктара!" - i нечы твар, ласкавы i мясiсты, выгалены i дагледжаны, у рагавых акулярах, з'явiўся перад Iванам.

Поделиться:
Популярные книги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3