Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

I ўсю дарогу яго, незразумела чаму, мучыў неадступны аркестр, пад акампанемент якога цяжкi бас спяваў пра сваю любоў да Таццяны.

Раздзел 5

ДЗЕЯ АДБЫВАЕЦЦА Ў ГРЫБАЕДАВЕ

Старадаўнi двухпавярховы дом крэмавага колеру стаяў на бульварным кальцы ў глыбiнi зачахлага саду, адмежаванага ад ходнiкаў каванаю чыгуннаю рашоткаю. Невялiкая пляцоўка перад домам была заасфальтавана, зiмой на ёй высiўся сумёт з лапатаю, летам яна ператваралася ў цудоўнае аддзяленне рэстарацыi пад парусiнавым тэнтам.

Дом называлi "Домам Грыбаедава"

таму, што быццам бы некалi ён належаў цётцы пiсьменнiка - Аляксандра Сяргеевiча Грыбаедава. Ну, належаў цi не належаў - мы дакладна не ведаем. Нават памятаецца, што быццам бы нiякай цёткi-домаўладальнiцы ў Грыбаедава i не было... Аднак дом гэтак звалi. Нават болей, адзiн маскоўскi хлус расказваў, што нiбы на другiм паверсе, у круглай зале з калонамi, знакамiты пiсьменнiк чытаў урыўкi з "Гора ад розуму" гэтай самай цётцы, якая сядзела на сафе. А мiж iншым, д'ябал яго ведае, магчыма, i чытаў, не гэта важна!

А важна тое, што цяпер валодаў гэтым домам МАССАЛIТ, якi ўзначальваў Мiхаiл Аляксандравiч Берлiёз да свайго з'яўлення на Патрыярхавых сажалках.

З лёгкае рукi сябраў МАССАЛIТа нiхто не называў дом "Домам Грыбаедава", а ўсе гаварылi проста - "Грыбаедаў": "Я ўчора дзве гадзiны правалэндаўся ў Грыбаедава".
– "Ну, i як?" - "Дабiўся на месяц у Ялту".
– "Малайчына!" Альбо: "Пайсцi да Берлiёза, ён сёння з чатырох да пяцi прымае ў Грыбаедаве..." i гэтак далей.

МАССАЛIТ размясцiўся ў Грыбаедаве гэтак, што лепш i ўтульней не можа i быць. Кожны, хто заходзiў у Грыбаедава, перш за ўсё мiжволi знаёмiўся з паведамленнямi розных спартовых кружкоў i з групавымi, а таксама iндывiдуальнымi фотаздымкамi сябраў МАССАЛIТа, якiмi (фотаздымкамi) былi абвешаны лесвiчныя сцены на другi паверх.

На дзвярах першага пакоя на гэтым жа паверсе быў вiдаць надпiс вялiкiмi лiтарамi: "Рыбна-лецiшчная секцыя" i намаляваны карась, якi трапiўся на вуду.

На дзвярах пакоя No 2 было напiсана нешта не зусiм зразумелае: "Аднадзённая творчая пуцёўка. Звяртацца да М.В.Падложнай".

Наступныя дзверы трымалi на сабе кароткi, але ўжо зусiм незразумелы надпiс: "Пералыгiна". Потым у выпадковага наведвальнiка Грыбаедава пачыналi разбягацца вочы ад надпiсаў, якiя стракацелi на арэхавых цётчыных дзвярах: "Запiс у чаргу на паперу ў Паклёўкiнай", "Каса", "Асабiсты разлiк скетчыстаў"...

Перасекшы даўжэзную чаргу, якая пачыналася ўнiзе ад швейцарскага пакоя, можна было ўбачыць надпiс на дзвярах, куды пёрся народ: "Кватэрнае пытанне".

За кватэрным пытаннем вiднеўся раскошны плакат, на якiм была намалявана скала, а на яе грэбенi ехаў коннiк у бурцы i з вiнтоўкаю за плячыма. Нiжэй пальмы i балкон, на балконе сядзеў малады чалавек з чубчыкам, глядзеў некуды ўгору шустрымi вачыма i трымаў у руцэ самапiску. Подпiс: "Поўнааб'ёмныя творчыя адпачынкi ад двух тыдняў (апавяданне-навела)

да аднаго года (раман, трылогiя). Ялта, Суук-Су, Баравое, Цыхiдзiры, Махiнджауры, Ленiнград (Зiмнi палац)". Ля гэтых дзвярэй таксама была чарга, але невялiкая, сотнi на паўтары.

Далей iшлi адпаведна паваротам, пад'ёмам i спускам грыбаедаўскага дома, "Праўленне МАССАЛIТа", "Касы No 2, 3, 4, 5", "Рэдакцыйная калегiя", "Старшыня МАССАЛIТа", "Бiльярдная", розныя дапаможныя ўстановы i, нарэшце, тая самая зала з каланадаю, дзе цётка цешылася камедыяй генiяльнага пляменнiка.

Кожны наведвальнiк, калi ён, вядома, быў не зусiм тупы, калi трапляў у Грыбаедава, адразу ж думаў пра тое, як добра жывецца шчаслiўчыкам - сябрам МАССАЛIТа, i чорная зайздрасць пачынала пакрысе мучыць яго. I ўзнiкаў горкi дакор за тое, што яго прырода не надзялiла пры нараджэннi лiтаратурным талентам, без чаго, натуральна, няварта было i марыць, каб завалодаць бiлетам МАССАЛIТа, карычневым, якi пах дарагою скураю, з залатою шырокаю аблямоўкаю, вядомы на ўсю Маскву бiлет.

Хто будзе абараняць зайздрасць? Гэта пачуццё катэгорыi дрэнных людзей, але ўсё ж зразумець наведвальнiка можна. Бо ўсё тое, што ён бачыў на верхнiм паверсе, было яшчэ не ўсё, зусiм не ўсё. Увесь нiжнi паверх цётчынага дома займала рэстарацыя, i якая рэстарацыя! Справядлiва яна лiчылася сама лепшай у Маскве. I не толькi таму, што месцiлася ў двух вялiкiх залах з высокай столлю, размаляванай лiловымi асiрыйскiмi конямi з грывамi, не толькi таму, што на кожным стале стаяла лямпа, прыкрытая шалем, не толькi таму, што туды не мог трапiць кожны з вулiцы, а яшчэ i таму, што якасцю прадуктаў Грыбаедаў перамагаў усе маскоўскiя рэстарацыi i што iх тут прадавалi па даволi сходнай цане.

Таму няма нiчога дзiўнага пачуць вось такую размову, якую аднойчы пачуў аўтар гэтых сама праўдзiвых радкоў ля чыгуннае рашоткi Грыбаедава:

– Ты дзе сёння вячэраеш, Амбросiй?

– Яшчэ пытаешся, вядома, тут буду, дарагi Фока! Арчыбальд Арчыбальдавiч шапнуў мне сёння, што будуць парцыённыя судачкi а нацюрэль. Вiртуозная штучка!

– Умееш ты жыць, Амбросiй!
– уздыхаючы, гаварыў худы, зашморганы, з карбункулам на шыi Фока чырванагубаму волату, золатавалосаму, таўсташчокаму Амбросiю-паэту.

– Нiякага асаблiвага ўмення ў мяне няма, - пярэчыў Амбросiй, - а звычайнае iмкненне жыць па-чалавечы. Ты хочаш сказаць, Фока, што судачкi бываюць i ў "Калiзеi"? Але ў "Калiзеi" порцыя судачкоў каштуе трынаццаць рублёў пятнаццаць капеек, а ў нас - пяць пяцьдзесят! Акрамя таго, у "Калiзеi" судачкi трохдзённыя, i, яшчэ, у цябе няма гарантыi, што ў "Калiзеi" ты не атрымаеш ад першага сустрэчнага, якi ўварваўся з Тэатральнага праезда, вiнаграднаю гронкаю па мордзе. Не, я катэгарычна супраць "Калiзея", - грымеў на ўвесь бульвар пераборлiвы Амбросiй.
– Не ўгаворвай мяне, Фока.

Поделиться:
Популярные книги

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11