Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
Паводзiны ката гэтак уразiлi Iвана, што ён нерухома замёр ля бакалейнай крамы на рагу, i тут другi раз яшчэ больш быў уражаны паводзiнамi кандуктаркi. Тая, як толькi ўгледзела ката, якi лез у трамвай, аж закалацiлася ад злосцi i закрычала:
– Катам нельга! З катамi нельга! Псiк! Злазь, а то мiлiцыю паклiчу!
I кандуктарку, i пасажыраў уразiла тое, што кот лезе ў трамвай, а не тое, што ён збiраецца заплацiць!
Кот аказаўся не толькi здольны аплацiць, але i дысцыплiнаваны. Пасля першага ж вокрыку ён спынiў наступ, злез з падножкi i сеў на прыпынку, пацiраючы грыўняй вусы. Але як толькi кандуктарка тузанула за вяроўку i трамвай рушыў,
Захапiўшыся брыдкiм катом, Iван ледзь не ўпусцiў галоўнага - прафесара. Але, на шчасце, той не ўспеў уцячы. Iван угледзеў шэры берэцiк у натоўпе ў пачатку Вялiкае Нiкiцкае, альбо па-цяперашняму Герцана. У адно iмгненне Iван апынуўся там. Паэт i хады дадаваў, i спрабаваў подбегам, штурхаў мiнакоў, але i на сантыметр не наблiзiўся да прафесара.
Як не быў засмучаны Iван, яго ўражвала тая ненатуральная хуткасць, з якою iшла пагоня. I дваццаць секунд не прамiнула, як Iван быў ужо аслеплены агнямi Арбацкае плошчы. Яшчэ некалькi секунд - i цёмны завулак з крывымi ходнiкамi, дзе Iван Мiкалаевiч упаў i абабiў калена. Зноў асветленая магiстраль - вулiца Крапоткiна, потым завулак, потым Астожанка i яшчэ адзiн завулак, панылы, непрыгожы i малаасветлены. I вось тут Iван Мiкалаевiч канчаткова згубiў таго, хто быў яму патрэбны. Прафесар знiк.
Iван Мiкалаевiч збянтэжыўся, але ненадоўга, таму што раптам здагадаўся, што прафесар абавязкова павiнен апынуцца ў доме No 13 i абавязкова ў кватэры No 47.
Iван Мiкалаевiч уварваўся ў пад'езд, узляцеў на другi паверх, адразу ж знайшоў гэтую кватэру i нецярплiва пазванiў. Чакаць давялося мала: адчынiла Iвану нейкая дзяўчынка гадоў пяцi, нiчога не спыталася i пайшла некуды.
У вялiзным, ушчэнт занядбаным пярэднiм пакоi, якi асвятляўся маленькай вугальнай лямпачкай пад высокай i чорнай ад бруду столлю, на сцяне вiсеў веласiпед без шын, стаяў вялiзны куфар, акаваны жалезам, а на палiцы над вешалкай ляжала зiмовая шапка, i яе доўгiя вушы звiсалi ўнiз. За аднымi з дзвярэй гулкi мужчынскi голас у радыёапараце сярдзiта крычаў нешта вершамi.
Iван Мiкалаевiч не разгубiўся ў незнаёмых абставiнах i пашыбаваў у калiдор, разважаючы: "Ён, вядома, схаваўся ў ванным пакоi". У калiдоры было цёмна. Патыкаўшыся ў сцены, Iван убачыў вузенькую палоску святла пад дзвярыма, намацаў ручку i пацягнуў за яе. Зашчапка адскочыла, i Iван апынуўся якраз у ванным пакоi, падумаў, што яму пашанцавала.
Аднак пашанцавала не гэтак, як трэба было! На Iвана патыхнула вiльготнай цеплынёй, i, пры святле вуголля ў калонцы, ён убачыў вялiкiя ночвы, якiя вiселi на сцяне, ванну з чорнымi плямамi там, дзе была абабiта эмаль. Дык вось, у гэтай ванне стаяла голая грамадзянка, уся ў мыле i з мачалкаю ў руках. Яна блiзарука прыплюшчылася на Iвана, якi ўварваўся, вiдаць, памылiлася пры гэтым пякельным асвятленнi, сказала цiха i весела:
– Кiрушка! Хопiць вытвараць! Вы што, здурнелi!.. Фёдар Iванавiч зараз вернецца. Марш адсюль зараз жа!
– i махнула на Iвана мачалкаю.
Непаразуменне было вiдавочнае, i вiнаваты ў iм быў, вядома ж, Iван Мiкалаевiч. Але прызнацца ў гэтым ён не захацеў i ўсклiкнуў з дакорам: "Ай, распуснiца!.." - i адразу чамусьцi апынуўся на кухнi. Там нiкога не было i на плiце стаяла маўклiва каля дзесятка прымусаў. Толькi месячны праменьчык,
Нiхто не ведае, якая думка завалодала Iванам, але толькi перш чым выбегчы на чорны ход, ён узяў адну свечку, а таксама i папяровую iкону. Разам з гэтымi прадметамi ён пакiнуў невядомую кватэру, нешта мармытаў, бянтэжыўся ад таго, што толькi што перажыў у ванным пакоi, мiжволi спрабаваў угадаць, хто быў гэты нахабны Кiрушка i цi не яму належыць брыдкая шапка з вушамi.
У пустым змрочным завулку паэт азiрнуўся, шукаючы ўцекача, але таго нiдзе не было. Тады Iван цвёрда сказаў сабе самому:
– Ну вядома, ён ля Масквы-ракi! Наперад!
Варта было, мабыць, запытацца ў Iвана Мiкалаевiча, чаму ён думае, што прафесар менавiта ля Масквы-ракi, а не дзе-небудзь у iншым месцы. Ды бяда ў тым, што запытацца не было каму. Змрочны завулак быў зусiм пусты.
Праз некаторы час можна было бачыць Iвана Мiкалаевiча на гранiтных прыступках амфiтэатра Масквы-ракi.
Пасля таго як распрануўся, Iван папрасiў сiмпатычнага барадача, якi палiў самакрутку каля парванае белае талстоўкi i расшнураваных стоптаных чаравiкаў, павартаваць i яго адзенне. Iван памахаў рукамi, каб астыць, ластаўкай скочыў у ваду. Аж дух заняло, гэтакая халодная была вада, мiльганула нават думка, што не ўдасца вынырнуць на паверхню. Аднак вынырнуць удалося, Iван аддыхваўся, фыркаў, з круглымi ад жаху вачыма плаваў у прапахлай нафтаю i мазутам вадзе мiж зiгзагаў ад берагавых лiхтароў.
Калi мокры Iван прыскакаў па прыступках да таго месца, дзе засталося яго адзенне, высветлiлася, што ўкрадзена не толькi яно, але i сам барадач. Якраз на тым самым месцы засталiся толькi паласатыя споднiкi, парваная талстоўка, свечка, iкона i карабок запалак. Iван пагразiў некаму ўдалячынь кулаком, адзеў тое, што засталося.
Цяпер яго пачалi турбаваць дзве думкi: першая - пра тое, што знiкла пасведчанне МАССАЛIТа, з якiм ён нiколi не разлучаўся, i другая - цi ўдасца яму ў такiм выглядзе прайсцi па Маскве? Усё ж у падштанiках... Хаця каму якая справа да гэтага, але каб не было якой-небудзь прыдзiркi альбо затрымкi.
Iван абарваў гузiкi са споднiкаў там, дзе тыя зашпiльвалiся знiзу, разлiчваў, што яны стануць падобнымi на летнiя штаны, забраў iконку, свечку i запалкi i рушыў, на хаду загадаўшы самому сабе:
– Да Грыбаедава! Няма сумнення, што яны там!
Горад ужо жыў вячэрнiм жыццём. У пыле праляталi, пазвоньваючы ланцугамi, грузавiкi, на платформах якiх, на мяшках, жыватамi ўгору, ляжалi нейкiя мужчыны. Усе вокны былi адчыненыя. У кожным з гэтых вокнаў гарэла пад аранжавым абажурам святло, з вокнаў i з усiх дзвярэй, з дахаў i гарышчаў, з падвалаў i двароў вырываўся ахрыплы гук паланеза з оперы "Яўгенiй Анегiн".
Тое, чаго Iван Мiкалаевiч баяўся, збылося: мiнакi звярталi на яго ўвагу, азiралiся. Тады ён вырашыў пакiнуць людныя вулiцы i прабiрацца завулачкамi, дзе людзi не гэтакiя надакучлiвыя, што прыстаюць да босага чалавека з роспытамi пра споднiкi, якiя нiяк не робяцца падобнымi на штаны.
Iван гэтак i зрабiў - знiк у глыбiнi арбацкiх завулачкаў i пачаў прабiрацца пад сценамi насцярожана, пужлiва азiраючыся, часам хаваўся ў пад'ездах, пазбягаў перакрыжаванняў са святлафорамi, абыходзiў раскошныя дзверы пасольскiх асабнякоў.