Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
– Брава!
– закрычаў Фагот.
– Вiтаю першую наведвальнiцу! Бегемот, крэсла! Пачнём з абутку, мадам.
Брунетка села на крэсла, i Фагот адразу вывернуў перад ёй цэлую кучу туфляў.
Брунетка зняла свой правы туфель, памерала бэзавы, патупала аб дыван, агледзела абцас.
– А цiснуць не будуць?
– задумлiва спыталася яна.
У адказ Фагот пакрыўджана ўсклiкнуў:
– Што вы, што вы!
– а кот ад крыўды нават мяўкнуў.
– Я бяру гэтую пару, масье, - сказала брунетка з гонарам i абула другi туфель.
Старыя туфлi брунеткi
Праз хвiлiну з-за фiранкi выйшла брунетка ў такой сукенцы, што ўвесь партэр аж уздыхнуў. Смелая жанчына, якая надзiва папрыгажэла, спынiлася ля люстра, павяла аголенымi плячыма, паправiла валасы на патылiцы i выгнулася, стараючыся зiрнуць сабе на спiну.
– Фiрма просiць вас узяць гэта на памяць, - сказаў Фагот i падаў брунетцы адчынены футарал з флаконам.
– Мерсi, - ганарлiва адказала брунетка i пайшла па трапе ў партэр. Пакуль яна iшла, гледачы ўсхоплiвалiся, мацалi за футарал.
I тады прарвала ўшчэнт, i з усiх бакоў на сцэну пайшлi жанчыны. У агульнай узбуджанай гамане, усмешачках, уздыхах пачуўся мужчынскi голас: "Я не дазваляю табе!" - i жаночы: "Дэспат i мешчанiн, не выкручвай мне руку!" Жанчыны знiкалi за фiранкай, пакiдалi там свае сукенкi i выходзiлi ў новых. На табурэтачках з пазалочанымi ножкамi сядзеў цэлы рад i энергiчна тупаў абутымi нагамi. Фагот станавiўся на каленi, дапамагаў ражком, кот знясiльваўся, носячы горы сумачак i туфляў, снаваў ад вiтрыны да табурэтак, дзявуля з пакалечанай шыяй то з'яўлялася, то знiкала i дайшла да таго, што зусiм пачала тарабанiць па-французску, i дзiўна было, што яе з паўслова разумелi ўсе жанчыны, нават тыя, хто не ведаў нiводнага французскага слова.
Агульнае здзiўленне выклiкаў мужчына, якi таксама ўзбiўся на сцэну. Ён аб'явiў, што ў яго жонкi грып, i таму ён просiць перадаць што-небудзь. А каб даказаць, што ён i сапраўды жанаты, мужчына гатоў быў паказаць пашпарт. Заява клапатлiвага мужа была сустрэта агульным рогатам, Фагот закрычаў, што верыць яму, як i самому сабе, i без пашпарта, i ўручыў грамадзянiну дзве пары шаўковых панчох, кот ад сябе дадаў футаральчык з памадай.
Жанчыны, якiя спазнiлiся, рвалiся на сцэну, са сцэны плылi шчаслiвыя ў бальных сукенках, у пiжамах з драконамi, у строгiх вiзiтных гарнiтурах, у капялюшыках, насунутых на адно брыво.
Тады Фагот аб'явiў, што з-за позняга часу крама зачыняецца да заўтрашняга вечара роўна праз адну хвiлiну, i неверагодная мiтусня ўсчалася на сцэне. Жанчыны хуценька, без усякае прымеркi хапалi туфлi. Адна, як бура, уварвалася за фiранку, скiнула там сваё адзенне, ухапiла першае, што толькi трапiла пад руку, - шаўковы, у вялiзныя букеты халат i, акрамя таго, успела ўхапiць два футаралы з духамi.
Роўна праз хвiлiну пачуўся пiсталетны стрэл, люстры знiклi, прапалi вiтрыны i табурэткi, дыван растаў у паветры гэтаксама, як i фiранка. Апошняй знiкла вялiкая куча старых сукенак i абутку, i
I тут у падзеi ўмяшалася новая дзеючая асоба.
Прыемны, моцны i настойлiвы барытон пачуўся з ложы No 2:
– Усё ж пажадана, грамадзянiн артыст, каб вы зараз жа раскрылi перад гледачамi тэхнiку вашых фокусаў, асаблiва фокуса з грашыма. Пажадана таксама вярнуць на сцэну канферансье. Лёс яго хвалюе гледачоў.
Барытон належаў не каму-небудзь, а паважанаму госцю сённяшняга вечара Аркадзiю Апалонавiчу Семпляяраву, старшынi акустычнай камiсii маскоўскiх тэатраў.
Аркадзiй Апалонавiч размяшчаўся ў ложы з дзвюма жанчынамi: пажылою, дорага i модна апранутаю, i другой - маладзенькаю i прыгожанькаю, апранутай прасцей. Першая з iх, як потым высветлiлася ў час складання пратакола, была жонка Аркадзiя Апалонавiча, а другая - далёкая сваячка яго, пачынаючая i падаючая спадзяваннi артыстка, якая прыехала з Саратава i жыла на кватэры ў Аркадзiя Апалонавiча i яго жонкi.
– Пардон!
– адазваўся Фагот.
– Я прашу прабачэння, але тут няма чаго раскрываць, тут усё ясна.
– Не, выбачайце! Выкрыццё патрэбна абавязкова. Без яго вашы блiскучыя нумары пакiдаюць гнятлiвае ўражанне. Глядацкая маса патрабуе выкрыцця.
– Глядацкая маса, - перапынiў Семпляярава нахабны гаер, - як быццам нiчога не гаварыла? Але, улiчваючы ваша глыбокапаважанае жаданне, Аркадзiй Апалонавiч, я, няхай будзе па-вашаму, зраблю выкрыццё. Але для гэтага дазвольце яшчэ адзiн маленькi нумарок.
– Калi ласка, - велiкадушна адказаў Аркадзiй Апалонавiч, - але абавязкова з выкрыццём!
– Слухаюся, слухаюся. Тады дазвольце запытацца ў вас, дзе вы былi ўчора вечарам, Аркадзiй Апалонавiч?
У час гэтага зусiм непатрэбнага i хамскага пытання твар у Аркадзiя Апалонавiча змянiўся, i вельмi моцна змянiўся.
– Аркадзiй Апалонавiч учора вечарам быў на паседжаннi акустычнай камiсii, - даволi пагардлiва сказала жонка Аркадзiя Апалонавiча, - але я не разумею, якiя адносiны гэта мае да магii.
– Вой, мадам!
– пацвердзiў Фагот.
– Натуральна, вы не разумееце. А наконт паседжання вы цалкам памыляецеся. Выехаўшы на тое паседжанне, якое, дарэчы, учора i не намячалася, Аркадзiй Апалонавiч адпусцiў свайго шафёра ля будынка акустычнай камiсii на Чыстых сажалках (увесь тэатр зацiх), а сам у аўтобусе паехаў на Ялохаўскую вулiцу ў госцi да артысткi раз'язнога раённага тэатра Мiлiцы Андрэеўны Пакабацька i правёў у яе ў гасцях каля чатырох гадзiн.
– Вой, - пакутлiва ўскрыкнуў нехта ў поўнай цiшынi.
Маладая ж сваячка Аркадзiя Апалонавiча засмяялася глухiм i страшным смехам.
– Усё зразумела!
– ускрыкнула яна.
– I я даўно ўжо падазравала гэта. Цяпер мне зразумела, чаму гэта бездар атрымала ролю Луiзы!
I неспадзявана замахнулася кароткiм i тоўстым лiловым парасонам i ўдарыла Аркадзiя Апалонавiча па галаве.
Нягоднiк Фагот, ён жа i Кароўеў, крыкнуў:
– Вось, паважаныя грамадзяне, адзiн з выпадкаў выкрыцця, якога гэтак назойлiва дабiваўся Аркадзiй Апалонавiч!