Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Шчаслiвейшы быў Iешуа. На першай гадзiне ў яго пачалiся вобмаракi, а потым ён i зусiм самлеў, звесiў галаву ў развязанай чалме. Мухi i слепакi ўшчэнт абляпiлi яго, гэтак, што i твару не было вiдаць пад чорнай масай, якая варушылася. На пахвiне, на жываце, пад пахамi сядзелi тлустыя слепакi i ссалi жоўтае голае цела.

Падпарадкуючыся загаду чалавека ў башлыку, адзiн з катаў узяў кап'ё, а другi прынёс да слупа вядро з вадой i губку. Першы кат падняў кап'ё i пастукаў iм спачатку па адной, потым па другой руцэ Iешуа. Рукi былi выпрастаны i прывязаны да папярэчыны на слупе. Цела здрыганулася худымi рабрынамi. Кат правёў кончыкам кап'я па жываце. Iешуа падняў галаву, мухi загулi,

узляцелi, адкрыўся твар павешанага, распухлы ад укусаў, з заплыўшымi вачыма, твар, якi нельга было пазнаць.

Га-Ноцры разляпiў павекi i зiрнуў унiз. Вочы ў яго, заўсёды ясныя, цяпер былi каламутныя.

– Га-Ноцры!
– сказаў кат.

Га-Ноцры паварушыў распухлымi губамi i адазваўся хрыплым бандыцкiм голасам:

– Чаго ты хочаш? Чаго прыйшоў да мяне?

– Пi!
– сказаў кат, i набрынялая ад вады губка на вастрыi кап'я прытулiлася да губ Iешуа.

Радасць блiснула ў яго ў вачах, ён прыпаў да губкi i прагна пачаў смактаць ваду. З суседняга слупа пачуўся голас Дзiсмаса:

– Несправядлiва! Я гэтакi ж бандыт, як i ён.

Дзiсмас напружыўся, але паварушыцца не змог, яго рукi ў трох месцах на перакладзiне былi прывязаны вяроўкамi. Ён уцягнуў жывот, пазногцямi ўпiўся ў канцы перакладзiны, галава была павернута да слупа, на якiм быў Iешуа, злосць палала ў Дзiсмасавых вачах.

Пыльная хмара закрыла пляцоўку, моцна пацямнела. Калi пыл праляцеў, кентурыён крыкнуў:

– Маўчаць на другiм слупе!

Дзiсмас змоўк. Iешуа адарваўся ад губкi, намогся, каб голас прагучаў ласкава i пераканаўча, але не змог, i хрыпла папрасiў у ката:

– Дай яму напiцца.

Рабiлася ўсё цямней. Хмара ўжо ахапiла паўнеба, iмкнула на Ершалаiм, белыя воблакi закiпалi i iмчалiся паперадзе напоенай чорнай вiльгаццю i агнём хмары. Блiснула i грымнула над самым узгоркам. Кат зняў губку з кап'я.

– Праслаўляй высакароднага iгемона!
– урачыста прамовiў ён i цiхенька кальнуў Iешуа ў сэрца.

Той здрыгануўся, шапнуў:

– Iгемон...

Кроў пацякла ў яго па жываце, нiжняя скiвiца сутаргава ўздрыгнула, i галава абвiсла.

У час другое грымоты кат паiў ужо Дзiсмаса i з тымi самымi словамi:

– Праслаўляй iгемона!
– забiў i яго.

Звар'яцелы Гестас спалохана ўскрыкнуў, як толькi кат апынуўся ля яго, але калi губка дакранулася да яго губ, нешта забурчаў, упiўся ў яе зубамi. Праз некалькi хвiлiн абвiсла i яго цела, як толькi дазвалялi вяроўкi.

Чалавек у башлыку iшоў услед за катам, а за iм начальнiк храмавай варты. Чалавек у башлыку спынiўся ля першага слупа, уважлiва агледзеў скрываўленага Iешуа, дакрануўся белай рукою да ступака i сказаў спадарожнiкам:

– Мёртвы.

Тое ж самае паўтарылася i каля двух астатнiх слупоў. Пасля гэтага трыбун падаў знак кентурыёну, завярнуўся i пачаў сыходзiць з вяршынi разам з начальнiкам храмавай варты i чалавекам у башлыку. Зрабiлася змрочна, маланкi кроiлi неба. З яго раптам палыхнула агнём, i крык кентурыёна "Здымай ланцуг!" патануў у грымотах. Шчаслiвыя салдаты кiнулiся бегчы з узгорка i надзявалi шлемы. Цемра накрыла Ершалаiм.

Лiвень абрынуўся нечакана i заспеў кентурыi на паўдарозе на ўзгорку. Вада лiлася гэтак, што, калi салдаты беглi ўнiз, наўздагон iм ужо ляцелi бурлiвыя раўчукi. Салдаты слiзгалiся i падалi на размоклай глiне, спяшалiся да роўнае дарогi, па якой - ужо ледзь бачная скрозь дождж, - прамоклая ўшчэнт, уваходзiла ў Ершалаiм кавалерыя. Праз некалькi хвiлiн у дымным варыве навальнiцы, вады i агню на ўзгорку застаўся толькi адзiн чалавек. Ён пагражаў недарэмна ўкрадзеным нажом, зрываўся са слiзкiх выступаў, чапляўся за што толькi можна было зачапiцца, часам

поўз на каленях, - ён iмкнуўся да слупоў. Ён то знiкаў у суцэльнай iмгле, то раптам асвятляўся дрыготкiм святлом.

Як толькi дабраўся да слупоў, ужо па костачкi ў вадзе, ён скiнуў з сябе цяжкi, набрынялы ад вады талiф, застаўся ў адной кашулi i прыпаў да ног Iешуа. Ён перарэзаў вяроўкi на нагах, узлез на нiжнюю папярочку, абняў Iешуа i вызвалiў яго рукi ад верхнiх вяровак. Голае мокрае цела Iешуа ўпала на Левiя i павалiла яго на зямлю. Левiй хацеў адразу ўскiнуць яго на плечы, але нейкая думка затрымала яго. Ён пакiнуў на зямлi ў вадзе цела нябожчыка з адкiнутай галавой i раскiнутымi ў бакi рукамi i пабег да астатнiх слупоў. Ногi ў яго раз'язджалiся на мокрай глiне. Ён перарэзаў вяроўкi i на астатяiх слупах, i два целы ўпалi на зямлю.

Праз некалькi хвiлiн на вяршынi ўзгорка засталiся толькi гэтыя два целы i тры пустыя слупы. Вада гнала i пераварочвала нябожчыкаў.

Нi Левiя, нi цела Iешуа на вяршынi ўзгорка ў гэты час ужо не было.

Раздзел 17

ТУРБОТНЫ ДЗЕНЬ

Ранiцай у пятнiцу, гэта значыць назаўтра пасля праклятага сеанса, увесь штат служачых Вар'етэ - бухгалтар Васiль Сцяпанавiч Ластачкiн, два рахункаводы, тры машынiсткi, абедзве касiршы, кур'еры, капельдынеры i прыбiральшчыцы, - адным словам усе, хто быў тут, не займалiся справаю кожны на сваiм месцы, а ўсе сядзелi на падаконнiках вокнаў, якiя выходзiлi на Садовую, i глядзелi на тое, што рабiлася пад сцяною Вар'етэ. Пад гэтаю сцяною ў два рады ляпiлася шматтысячная чарга, хвост якой быў ажно на Кудрынскай плошчы. У пачатку гэтае чаргi стаялi дзесяткi два добра вядомых усёй тэатральнай Маскве перакупшчыкаў.

Чарга паводзiла сябе ўсхвалявана, прыцягвала да сябе ўвагу грамадзян, якiя цяклi паўз яе, i абмяркоўвала спакуслiвыя расказы пра ўчарашнi небывалы сеанс чорнае магii. Гэтыя расказы ўшчэнт збянтэжылi бухгалтара Васiля Сцяпанавiча, якi на спектаклi не быў. Капельдынеры расказвалi чортведама што, а таксама i пра тое, як пасля сеанса некаторыя грамадзяне ў непрыстойным выглядзе бегалi па вулiцы, i яшчэ, i яшчэ... Сцiплы i цiхi Васiль Сцяпанавiч толькi вачыма лыпаў, слухаючы гэтыя расказы пра ўсе тыя дзiвосы, i канчаткова не ведаў, што яму рабiць, а рабiць нешта трэба было, i рабiць яму, бо цяпер ён быў сама старшы з усяе каманды ў Вар'етэ.

Пад дзесяць гадзiн ранiцы чарга гэтак разбрыняла, што пра яе дайшлi чуткi да мiлiцыi, i надзiва хутка былi прысланы не толькi пешыя, але i конныя нарады, якiя гэтую чаргу крыху давялi да ладу. Аднак i гэтая ўпарадкаваная вужака, даўжынёю з добры кiламетр, сама па сабе была спакуслiвая i здзiўляла грамадзян на Садовай.

Гэта звонку, а ў самiм Вар'ерэ таксама не было ладу. З самага ранку пачалi званiць бесперастанку тэлефоны ў кабiнеце ў Лiхадзеева, у кабiнеце ў Рымскага, у бухгалтэрыi, у касе i ў кабiнеце ў Варэнухi. Васiль Сцяпанавiч спачатку нешта спрабаваў адказваць, адказвала i касiрка, мармыталi нешта ў слухаўку капельдынеры, а потым i яны перасталi адказваць, таму што на пытаннi, дзе Лiхадзееў, Варэнуха, Рымскi, адказаць было немагчыма. Спачатку паспрабавалi адгаварыцца "Лiхадзееў дома", а з горада адказвалi, што тэлефанавалi дадому i што там адказваюць, што Лiхадзееў у Вар'етэ. Патэлефанавала ўсхваляваная панi, пачала патрабаваць Рымскага, ёй параiлi патэлефанаваць жонцы, у адказ слухаўка заплакала i адказала, што яна i ёсць яго жонка i што Рымскага няма нiдзе. Усчалося чортведама што. Прыбiральшчыца ўжо расказала ўсiм, што калi зайшла ў кабiнет фiндырэктара, каб прыбраць, убачыла, што дзверы адчынены насцеж, лямпы гараць, акно ў сад пабiта, крэсла валяецца на падлозе i няма нiкога.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Пленники Раздора

Казакова Екатерина
3. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.44
рейтинг книги
Пленники Раздора

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3