Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Маё прозвiшча Паплаўскi. Я дзядзька...

Не паспеў ён дагаварыць, як Кароўеў выхапiў з кiшэнi брудную хусцiнку, уткнуў у яе нос i заплакаў.

– ...нябожчыка Берлiёза...

– А як жа, а як жа, - перапынiў Кароўеў, адняў хусцiнку ад твару.
– Я адразу здагадаўся, як толькi зiрнуў на вас, што гэта вы!
– I затросся ад плачу, пачаў выкрыкваць:- Гора якое, га? Што ж гэта творыцца? Га?

– Трамвай задушыў?
– шэптам спытаўся Паплаўскi.

– На месцы, - крыкнуў Кароўеў, i слёзы пацяклi ў яго з-пад пенснэ ручаямi, - насмерць! Я быў сведка. Паверце - раз! Галава - прэч! Правая

нага - хрась, папалам! Левая - хрась, папалам! Вось да чаго гэтыя трамваi даводзяць!
– I ўжо, мабыць, не могучы сябе болей стрымлiваць, Кароўеў клюнуў носам у сцяну побач з люстрам i пачаў уздрыгваць ад плачу.

Берлiёзаў дзядзька быў шчыра ўражаны паводзiнамi незнаёмца. "Вось, а кажуць, што не бывае ў наш век спагадлiвых людзей!" - падумаў ён i адчуў, што ў самога яго пачынаюць свярбець вочы. Аднак у той самы час непрыемная хмарка наплыла на яго душу, як вужык, мiльгнула думка пра тое, а цi не прапiсаўся ўжо гэты добры чалавек у кватэры нябожчыка, бо i такое ў жыццi неаднойчы здаралася.

– Выбачайце, вы былi сябрам майго нябожчыка Мiшы?
– спытаўся ён, выцiраючы рукавом левае сухое вока, а правым прыглядаўся да Кароўева, якi сцiнаўся ад скрухi.

Але той гэтак расплакаўся, што нельга было нiчога разабраць зусiм, акрамя паўтораў слоў "хрась" i "папалам". Наплакаўшыся ўволю, Кароўеў нарэшце адлiп ад сценкi i прамовiў:

– Не, не магу болей! Пайду вып'ю трыста кропель эфiрнае валяр'янкi!
– ён павярнуўся да Паплаўскага ўшчэнт заплаканым тварам i дадаў: - Вось яны, трамваi!

– Выбачайце, гэта вы мне адбiлi тэлеграму?
– спытаўся Максiмiлiян Андрэевiч, пакутлiва думаючы, хто ён, гэты дзiўны плакса.

– Ён!
– адказаў Кароўеў i тыцнуў пальцам на ката.

Паплаўскi вылупiў вочы, падумаў, што недачуў.

– Не, не магу, не стае сiлы, - шморгаючы носам, працягваў Кароўеў, - як успомню: кола па назе... адно кола пудоў дзесяць будзе... Хрась! Пайду лягу, паспрабую заснуць, - i ён адразу знiк з пярэдняга пакоя.

А кот паварушыўся, саскочыў з крэсла, стаў на заднiя лапы, прыхарашыўся, разявiў пашчу i сказаў:

– Ну, я даў тэлеграму. А што далей?

У Максiмiлiяна Андрэевiча адразу закружылася галава, аднялiся рукi i ногi, ён упусцiў чамаданчык i сеў на крэсла насупраць ката.

– Я ж, здаецца, у вас па-расейску пытаюся, - сурова сказаў кот, - а што далей?

Паплаўскi нiчога не адказаў.

– Пашпарт!
– мяўкнуў кот i працягнуў пульхную лапу.

Паплаўскi нiчога не цямiў i не бачыў, акрамя дзвюх iскраў у кашэчых вачах, ён выхапiў з кiшэнi пашпарт, як кiнжал. Кот узяў з падлюстравага столiка акуляры ў тоўстай чорнай аправе, начапiў iх на морду, з-за чаго зрабiўся яшчэ больш важны, i выняў з дрыжачае рукi ў Паплаўскага пашпарт.

"Цiкава, самлею я цi не?" - падумаў Паплаўскi. Здалёк чуваць былi ўсхлiпы Кароўева, увесь пярэднi пакой напоўнiўся эфiрным пахам, пахам валяр'янкi i яшчэ нейкае моташнай мярзотнасцi.

– Якiм аддзяленнем выдадзены ваш дакумант?
– спытаўся кот i прыгледзеўся да старонкi.

Адказу не было.

– Чатырыста дванаццатым, - сам сабе сказаў кот, водзячы лапай па пашпарце, якi ён трымаў дагары, - ну, вядома! Я ведаю гэтае аддзяленне! Там абы-каму пашпарты выдаюць! А я, напрыклад,

такому, як вы, не выдаў бы! Нiзавошта не выдаў бы! Толькi паглядзеў на твар i адразу б адмовiў!
– кот гэтак раззлаваўся, што шпурнуў пашпарт на падлогу.
– Ваша прысутнасць на пахаваннi адмяняецца, - працягваў кот афiцыйным голасам, - едзьце на месца жыхарства. I раўнуў за дзверы:- Азазела!

На яго голас у пярэднi пакой выбег маленькi, кульгавенькi, у чорным у аблiпку трыко, з нажом за скураной папругаю, рыжы, з жоўтым iклом, з бяльмом на левым воку.

Паплаўскi адчуў, што яму не хапае паветра, устаў з крэсла i пачаў адступаць задам, трымаючыся за сэрца.

– Азазела, правядзi!
– загадаў кот i выйшаў з пярэдняга пакоя.

– Паплаўскi, - цiха прагугнявiў маленькi, - спадзяюся, усё зразумела?

Паплаўскi кiўнуў галавой.

– Вяртайся неадкладна ў Кiеў, - працягваў Азазела, - сядзi там цiшэй вады нiжэй травы i нi пра якую кватэру ў Маскве нават i не думай, зразумела?

Гэты маленькi, якi да смерцi палохаў Паплаўскага сваiм iклом, нажом i крывым вокам, даставаў эканамiсту толькi да пляча, але дзейнiчаў энергiчна, складна i спраўна.

Найперш ён падняў пашпарт i падаў яго Максiмiлiяну Андрэевiчу, i той узяў кнiжачку змярцвелаю рукою. Потым названы Азазелам адной рукою падняў чамадан, другою адчынiў дзверы, узяў пад руку Берлiёзавага дзядзьку, вывеў яго на лесвiчную пляцоўку. Паплаўскi прыхiлiўся да сцяны. Без усякага ключа Азазела адамкнуў чамадан, дастаў з яго вялiзную смажаную курыцу без аднае нагi, загорнутую ў прамасленую газету, i паклаў яе на пляцоўцы. Потым дастаў дзве пары бялiзны, брытвенны прыбор, папругу, нейкую кнiжку i футарал i ўсё гэта згроб нагой у лесвiчны пралёт, акрамя курыцы. Туды паляцеў i апусцелы чамадан. Чуваць было, як ён грымнуўся ўнiзе i ад яго адляцела вечка.

Потым рыжы бандыт ухапiў курыцу за нагу i ўсёй гэтай курыцай так моцна i страшна ўлупiў Паплаўскаму па шыi, што курынае тулава адляцела, а нага засталася ў руцэ ў Азазелы. Усё пераблыталася ў доме Аблонскiх, як справядлiва сказаў знакамiты пiсьменнiк Леў Талстой. Гэтае самае паўтарыў бы ён i зараз. Сапраўды, усё замiтусiлася ў вачах у Паплаўскага. Доўгая iскра праляцела ў яго перад вачыма, потым змянiлася на жалобнага змея, якi на iмгненне патушыў травеньскi дзень, i Паплаўскi паляцеў унiз па лесвiцы, трымаючы пашпарт у руцэ. Ён даляцеў да павароту, выбiў нагою шкло ў акне на наступнай пляцоўцы i сеў на прыступку. Паўз яго праскакала бязногая кура i ўпала ў пралёт. Азазела наверсе iмгненна абгрыз курыную нагу, костку ўсунуў у бакавую кiшэню трыко, вярнуўся ў кватэру i грукнуў за сабою зачыненымi дзвярыма. У гэты час знiзу пачулiся асцярожныя крокi чалавека, якi iшоў угору.

Паплаўскi прабег яшчэ адзiн пралёт i, сеўшы на канапку, перавёў дух.

Нейкi маленькi пажылы чалавек з надзвычай сумным тварам, у часучовым старадаўнiм гарнiтуры i ў цвёрдым саламяным капелюшы з зялёнаю стужкаю, iшоў па лесвiцы ўгару i спынiўся ля Паплаўскага.

– Можна ў вас папытаць, грамадзянiн, - сумна пацiкавiўся часучовы чалавек, - а дзе кватэра нумар пяцьдзесят?

– Вышэй!
– коратка адказаў Паплаўскi.

– Шчыра вам дзякую, грамадзянiн, - гэтак жа сумна сказаў чалавек i пайшоў угору, а Паплаўскi пабег унiз.

Поделиться:
Популярные книги

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Дремлющий демон Поттера

Скука Смертная
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги