Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вось ён, адзiн з гэтых штукароў з Вар'етэ, - пачуўся грозны голас над анямелым бухгалтарам. I адразу ж Васiля Сцяпанавiча арыштавалi.

Раздзел 18

НЯЎДАЧЛIВЫЯ НАВЕДВАЛЬНIКI

Якраз у той час, калi сумленны бухгалтар iмкнуў у таксаматоры, каб нарвацца на самапiшучы гарнiтур, з плацкартнага мяккага вагона No 9 кiеўскага цягнiка, якi прыбыў у Маскву, разам з iншымi выйшаў прыстойны грамадзянiн з маленькiм фiбравым чамаданчыкам у руцэ. Гэта быў не хто iншы, як сам дзядзька нябожчыка Берлiёза, Максiмiлiян Андрэевiч Паплаўскi, эканамiст-планавiк,

якi жыў у Кiеве на былой Iнстытуцкай вулiцы. Прымусiла яго прыехаць у Маскву атрыманая пазаўчора тэлеграма настўпнага зместу: "Мяне толькi што зарэзаў трамвай на Патрыярхавых.

Пахаванне пятнiцу, тры гадзiны апоўднi. Прыязджай. Берлiёз".

Максiмiлiян Андрэевiч заслужана лiчыўся адным з разумнейшых людзей у Кiеве. Але i сама разумнага чалавека падобная тэлеграма паставiць у тупiк. Калi чалавек тэлеграфуе, што яго зарэзала, то зразумела, што зарэзала не на смерць. Але пры чым тады пахаванне? Цi ён у такiм стане, што прадбачыць смерць? Такое магчыма, але сама дзiўнае - дакладнасць. Адкуль ён ведае, што хаваць яго будуць у пятнiцу ў тры гадзiны? Дзiўная тэлеграма!

Аднак разумныя людзi таму i разумныя, што ўмеюць разабрацца ў сама складаных абставiнах. Зусiм проста. Адбылася памылка. Тэлеграму перадалi наблытаную. Слова "мяне" несумненна трапiла сюды з другой тэлеграмы, замест слова "Берлiёза", якое стала "Берлiёз" i трапiла ў канец тэлеграмы. З такою папраўкаю сэнс тэлеграмы робiцца зразумелым, але, вядома ж, трагiчным.

Калi зацiх выбух гора, якi спасцiг жонку Максiмiлiяна Андрэевiча, той неадкладна пачаў збiрацца ў Маскву.

Трэба сказаць пра адну таямнiцу Максiмiлiяна Андрэевiча. Што казаць, шкада было жончынага пляменнiка, якi загiнуў у самым росквiце. Але ён, як чалавек дзелавы, разумеў, што нiякае асаблiвае патрэбы прысутнiчаць яму на пахаваннi не было. I ўсё роўна Максiмiлiян Андрэевiч спяшаўся ў Маскву. Якая была прычына? Адна - кватэра. Кватэра ў Маскве? Гэта сур'ёзна. Невядома чаму, але Кiеў не падабаўся Максiмiлiяну Андрэевiчу, i думка пра пераезд у Маскву гэтак мучыла яго апошнi час, што ён нават пачаў спаць дрэнна. Яго не радавалi вясновыя разлiвы Дняпра, калi, затапляючы астравы на нiзкiм беразе, вада злiвалася з небакраем. Яго не радаваў цудоўны краявiд, якi адкрываўся ад падножжа помнiка князю Ўладзiмiру. Яго не цешылi сонечныя водсветы, якiя пералiвалiся па цагляных сцяжынках Уладзiмiрскае горкi. Нiчога гэтага яму не трэба было, ён хацеў аднаго толькi - пераехаць у Маскву.

Аб'явы ў газетах пра абмен кватэры на Iнстытуцкай вулiцы ў Кiеве на меншую плошчу ў Маскве не давалi нiякага вынiку. Ахвотнiкаў не знаходзiлася, а калi зрэдку i знаходзiлiся, то iхнiя прапановы былi нячыстыя.

Тэлеграма ўразiла Максiмiлiяна Андрэевiча. Гэта быў той момант, якi пратрацiць грэх. Сапраўдныя дзелавыя людзi ведаюць, што гэтакiя моманты не паўтараюцца.

Адным словам, не зважаючы на цяжкасцi, трэба было забраць у спадчыну кватэру пляменнiка на Садовай. Гэта было складана, вельмi складана, але перашкоды трэба абавязкова пераадолець. Вопытны Максiмiлiян

Андрэевiч ведаў, што на гэтым шляху першы i сама неабходны крок - прапiска, чаго б яна нi каштавала, няхай нават часовая, у трох пляменнiкавых пакоях.

У пятнiцу ўдзень Максiмiлiян Андрэевiч адчынiў дзверы пакоя, у якiм мясцiлася домакiраўнiцтва дома 302-бiс на Садовай вулiцы ў Маскве.

У вузенькiм пакойчыку, дзе на сцяне вiсеў старэнькi плакат, на якiм на некалькiх малюнках былi паказаны спосабы ажыўлення тапельцаў, за драўляным сталом у адзiноце сядзеў чалавек сярэдняга ўзросту, непаголены, з устрывожанымi вачыма.

– Цi магу я бачыць старшыню праўлення?
– ветлiва пацiкавiўся эканамiст-планавiк, зняў капялюш i паставiў свой чамаданчык на пустое крэсла.

Гэтае, на першы погляд простае пытанне чамусьцi збянтэжыла чалавека за сталом гэтак, што ён з твару змянiўся. Ён трывожна, скоса паглядзеў, прамармытаў, што старшынi няма.

– Ён дома?
– спытаўся Паплаўскi.
– У мяне неадкладнае пытанне.

Чалавек за сталом зноў нешта прамармытаў. Але i з гэтага можна было здагадацца, што старшынi i дома няма.

– А калi ён будзе?

Чалавек нiчога не адказаў i з нейкаю тугою паглядзеў у акно.

"Ага!" - сказаў сам сабе разумны Паплаўскi i папытаўся, дзе сакратар.

Дзiўны чалавек за сталом аж пачырванеў ад натугi i зноў прамармытаў, што сакратара таксама няма... невядома, калi ён прыйдзе... i што сакратар захварэў...

"Ага, - сказаў сам сабе Паплаўскi, - але ж хто-небудзь ёсць у праўленнi?"

– Я, - слабым голасам абазваўся чалавек.

– Цi ведаеце, - пераканаўча загаварыў Паплаўскi, - я адзiны спадчыннiк нябожчыка Берлiёза, майго сваяка, якi загiнуў, як вам вядома, на Патрыярхавых, i я абавязаны, адпаведна закону, забраць спадчыну - нашу кватэру нумар пяцьдзесят...

– Не ў курсе справы я, таварыш, - нудна перапынiў чалавек.

– Выбачайце, - зычным голасам сказаў Паплаўскi, - вы сябра праўлення i абавязаны...

I вось тут у пакой увайшоў нейкi грамадзянiн. Той, за сталом, як угледзеў яго, спалатнеў.

– Вы сябра праўлення Пятнажка?
– спытаўся ў чалавека за сталом наведвальнiк.

– Я, - ледзь чутна адказаў той.

Чалавек нешта пашаптаў Пятнажку, i той, зусiм засмучаны, устаў з крэсла, i праз некалькi секунд Паплаўскi застаўся сядзець адзiн у пустым пакойчыку праўлення.

"Э-э, якая прыгода! I трэба ж было, каб iх усiх адразу..." - з прыкрасцю думаў Паплаўскi, напрасткi праз двор спяшаючыся ў кватэру No 50.

Дзверы адразу ж, як толькi пазванiў эканамiст-планавiк, адамкнулi, i Максiмiлiян Андрэевiч увайшоў у прыцемнены пярэднi пакой. Яго здзiвiла тая акалiчнасць, што было незразумела, хто яму адамкнуў: у пярэднiм пакоi нiкога не было, акрамя велiзарнага чорнага ката, якi сядзеў на крэсле.

Максiмiлiян Андрэевiч пакашляў, патупаў нагамi, i тады дзверы адчынiлiся i ў пярэднi пакой выйшаў Кароўеў. Максiмiлiян Андрэевiч пакланiўся яму ветлiва, але з годнасцю i сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Дремлющий демон Поттера

Скука Смертная
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги