Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

На пачатку адзiнаццатае гадзiны ўварвалася ў Вар'етэ панi Рымская. Яна плакала i заломлiвала рукi. Васiль Сцяпанавiч зусiм разгубiўся i не ведаў, што параiць. А палове адзiнаццатае з'явiлася мiлiцыя. Першае i зусiм правамернае пытанне было:

– Што тут у вас, грамадзяне, адбываецца? Што здарылася?

Каманда падалася назад, выставiла наперад збялелага i ўсхваляванага Васiля Сцяпанавiча. Давялося гаварыць тое, што ёсць, прызнацца, што адмiнiстрацыя Вар'етэ, якую ўвасаблялi дырэктар, фiндырэктар i адмiнiстратар, знiкла i дзе знаходзiцца - невядома, што канферансье пасля ўчарашняга сеанса завезлi ў псiхiятрычную бальнiцу i

што, калi коратка сказаць, учарашнi сеанс быў скандальны сеанс.

Заплаканую панi Рымскую як маглi супакоiлi, адправiлi дадому i больш за ўсё зацiкавiлiся расказам прыбiральшчыцы пра тое, якi быў кабiнет фiндырэктара, калi яна зайшла. Служачых папрасiлi разысцiся на свае месцы i пачаць работу, i хутка ў памяшканнi Вар'етэ з'явiлася следства з вастравухiм, мускулiстым, пад колер папяроснага попелу сабакам з надзвычай разумнымi вачыма. Служачыя Вар'етэ адразу пачалi шушукацца, што сабака той самы знакамiты Тузбубен. Вядома, гэта быў ён. Яго паводзiны здзiвiлi ўсiх. Як толькi Тузбубен убег у фiндырэктарскi кабiнет, адразу загырчаў, выскалiў страшныя жаўтаватыя iклы, потым лёг на жывот, з нейкiм сумам i лютасцю ў вачах папоўз да выбiтага акна. Пераадолеў страх, раптоўна ўскочыў на падаконнiк, задраў угору вострую морду, люта i злосна завыў. Ён не хацеў пакiдаць акно, гырчаў i ўздрыгваў, парываўся саскочыць унiз.

Сабаку вывелi з кабiнета i пусцiлi ў вестыбюлi, адтуль ён выйшаў праз галоўны ўваход на вулiцу i прывёў следства да таксаматорнага прыпынку. Каля яго ён след, па якiм iшоў, згубiў. Пасля гэтага Тузабубена адвезлi.

Следства размясцiлася ў кабiнеце ў Варэнухi, куды i пачало па чарзе выклiкаць тых служачых у Вар'етэ, якiя ўчора былi сведкамi здарэнняў на вячэрнiм спектаклi. Варта адзначыць, што следству на кожным кроку даводзiлася пераадольваць непрадбачаныя цяжкасцi. Нiтачка рвалася i рвалася ў руках.

Афiшы былi? Былi. Але за ноч iх пазаклейвалi новымi, i цяпер няма нiводнае, хоць ты забiся. Адкуль узяўся гэты самы маг? Бог яго ведае. Атрымлiваецца, з iм быў заключаны дагавор?

– Павiнен, - адказаў усхваляваны Васiль Сцяпанавiч.

– А калi быў дагавор, то ён павiнен прайсцi праз бухгалтэрыю.

– Абавязкова, - адказаў усхвалявана Васiль Сцяпанавiч.

– Дык дзе ж ён?

– Няма, - адказаў бухгалтар, яшчэ больш пабялеў i развёў рукамi.

I сапраўды, нi ў папках у бухгалтэрыi, нi ў фiндырэктара, нi ў Лiхадзеева, нi ў Варэнухi i следу дагавора няма.

Якое прозвiшча ў гэтага мага? Васiль Сцяпанавiч не ведае, ён учора не быў на сеансе. Капельдынеры не ведаюць, бiлетная касiрка моршчыла лоб, моршчыла, думала-думала, нарэшце сказала:

– Во... Здаецца, Воланд.

А магчыма, i не Воланд? Магчыма, што i не. Магчыма, Фоланд.

Высветлiлася, што ў замежным бюро нi пра якога мага Воланда, а таксама i пра Фоланда i чуць нiчога не чулi.

Кур'ер Карпаў паведамiў, што нiбыта гэты самы маг спынiўся на кватэры ў Лiхадзеева. На кватэру, вядома ж, адразу з'ездзiлi. Нiякага мага там не аказалася. Самога Лiхадзеева таксама няма. Хатняе работнiцы Грунi няма, i нiхто не ведае, дзе яна дзелася. Старшынi праўлення Мiканора Iванавiча няма, Пролежнева няма!

Атрымлiвалася нешта зусiм несусветнае - знiкла ўся галоўка адмiнiстрацыi, учора адбыўся дзiўны скандальны сеанс, а хто яго арганiзаваў i па чыёй падказцы - невядома.

А час iшоў, наблiжаўся поўдзень, калi

павiнна адчынiцца каса. Але пра гэта i гаворкi быць не можа! На дзвярах Вар'етэ неадкладна павесiлi вялiзны кавалак кардону з надпiсам: "Сёння спектакль адмяняецца". У чарзе пачалося хваляванне, з галавы спачатку, але чарга пахвалявалася-пахвалявалася i пакрысе пачала распадацца, i прыкладна праз гадзiну ад яе i следу не засталося. Следства паехала працягваць работу ў iншым месцы, служачых адпусцiлi, пакiнулi толькi дзяжурных, i дзверы Вар'етэ замкнулi.

Бухгалтару Васiлю Сцяпанавiчу тэрмiнова трэба было выканаць два заданнi. Першае, з'ездзiць у Камiсiю вiдовiшчаў i забаў аблегчанага тыпу з дакладам пра ўчарашнiя здарэннi, другое - пабыць у фiнглядацкiм сектары, каб здаць учарашнюю выручку - 21 711 рублёў.

Акуратны i паслухмяны Васiль Сцяпанавiч запакаваў грошы ў газетную паперу, вяровачкаю перавязаў пакет накрыж, паклаў яго ў партфель i, згодна з iнструкцыяй, вядома ж, пайшоў не на аўтобус, а на таксаматорны прыпынак.

Як толькi шафёры трох машын угледзелi чалавека з туга напакаваным партфелем, якi спяшаўся на прыпынак, усе трое з-пад самага носа паехалi ўпустую ды яшчэ чамусьцi i злосна азiралiся.

Уражаны гэтай акалiчнасцю, бухгалтар доўга стаяў слупком, не мог зразумець, што гэта магло абазначаць.

Хвiлiны праз тры пад'ехала парожняя машына, i твар у шафёра адразу скрывiўся, як толькi ён убачыў пасажыра.

– Машына свабодная?
– здзiўлена кашлянуў i спытаўся Васiль Сцяпанавiч.

– Грошы пакажыце, - злосна сказаў шафёр i не глянуў на пасажыра.

Бухгалтар, усё болей i болей нiчога не разумеючы, цiснуў партфель пад пахай, дастаў з кашалька чырвонец i паказаў шафёру.

– Не паеду!
– коратка адказаў той.

– Прабачце...
– пачаў Васiль Сцяпанавiч, але шафёр перапынiў яго:

– Траячкi ёсць?

Зусiм збiты з панталыку бухгалтар дастаў дзве траячкi i паказаў шафёру.

– Сядайце, - крыкнуў той i гэтак ляпнуў па сцяжку лiчыльнiка, што ледзь не зламаў яго.
– Паехалi.

– Рэшту даваць няма чым, цi што?
– нясмела спытаўся бухгалтар.

– Цэлая кiшэня рэшты!
крыкнуў шафёр, i ў люстэрку нават былi вiдаць яго набеглыя крывёй вочы.
– Сёння трэцi выпадак у мяне. Ды i з iншымi было. Дае нейкi сучы сын чырвонец, я яму рэшту - чатыры пяцьдзесят... вылез, свалата! Хвiлiн праз пяць гляджу: замест чырвонца наклейка з нарзаннае бутэлькi!
– Тут шафёр выдаў некалькi слоў не для друку.
– Другi - на Зубаўскай. Чырвонец. Даў тры рублi рэшты. Пайшоў! Я палез у кашалёк - адтуль пчала - джыг у палец! Ух ты...
– шафёр зноў уклеiў словы не для друку, - а чырвонца няма. Учора ў гэтым Вар'етэ (зноў лаянка) нейкая гадзiна-фокуснiк сеанс з чырвонцамi ўтварыў (лаянка).

Бухгалтар аслупянеў, сцяўся ўвесь i прытварыўся, што нават i само слова "Вар'етэ" чуе ўпершыню, а сам падумаў:

"Ну i ну!..."

Даехалi добра, бухгалтар разлiчыўся, увайшоў у будынак i пакiраваў па калiдоры туды, дзе знаходзiўся кабiнет загадчыка, i ўжо па дарозе зразумеў, што прыехаў не ў час. Нейкая мiтусня панавала ў канцылярыi Камiсii вiдовiшчаў. Паўз бухгалтара прабегла кур'ерша з хусткаю на патылiцы i з вытрашчанымi вачыма.

– Няма, няма, даражэнькiя мае, - крычала яна невядома каму, - пiнжак i штаны тут, а ў пiнжаку нiчога няма!

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Пленники Раздора

Казакова Екатерина
3. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.44
рейтинг книги
Пленники Раздора

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3