Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна знiкла за нейкiмi дзвярыма, i адразу пачулася, як там б'юць посуд. З сакратарскага пакоя вылецеў знаёмы бухгалтару загадчык першага сектара камiсii, але ў такiм стане, што бухгалтара не пазнаў, i знiк бясследна.

Уражаны ўсiм гэтым, бухгалтар дайшоў да сакратарскага пакоя, якi папярэднiчаў кабiнету старшынi камiсii, i тут канчаткова быў уражаны.

Праз зачыненыя дзверы чуўся грозны голас, якi несумненна належаў Прохару Пятровiчу - старшынi камiсii. "Дае некаму дыхту, цi што?" - падумаў спалоханы бухгалтар, азiрнуўся i ўбачыў iншае: на скураным крэсле, з адкiнутай галавой, нястрымна плачучы, ляжала, выцягнуўшы

ногi амаль на сярэдзiну сакратарскага пакоя, асабiстая сакратарка Прохара Пятровiча - прыгажуня Ганна Рычардаўна.

Увесь падбародак у Ганны Рычардаўны быў у памадзе, а па персiкавых шчоках паўзлi з павек чорныя струменi раскiслае фарбы.

Ганна Рычардаўна ўбачыла, што нехта зайшоў, усхапiлася, кiнулася да бухгалтара, учапiлася за адвароты яго пiнжака, пачала трэсцi i крычаць:

– Дзякуй богу! Хоць адзiн смелы знайшоўся! Усе разбеглiся! Усе здрадзiлi! Пайшлi, пайшлi да яго, я не ведаю, што мне рабiць!
– Яна працягвала плакаць наўзрыд i цягнула бухгалтара ў кабiнет.

Як толькi ўвайшоў у кабiнет, бухгалтар упусцiў долу партфель, i ў галаве ў яго ўсё пайшло кругам. I было з-за чаго.

За вялiзным пiсьмовым сталом з вялiзнаю чарнiлiцай сядзеў пусты гарнiтур i сухiм пяром вадзiў па паперы. Гарнiтур быў з гальштукам, з кiшэнькi тырчала пяро самапiскi, але над каўняром не было нi шыi, нi галавы, гэтаксама як з рукавоў не вiдаць было i рук. Гарнiтур засяроджана працаваў i зусiм не заўважаў усяго таго вэрхалу, якi панаваў навокал. Гарнiтур пачуў, што нехта ўвайшоў, адкiнуўся да спiнкi сядзення, i над каўняром прагучаў добра знаёмы бухгалтару голас Прохара Пятровiча:

– Што такое? На дзвярах напiсана, што я не прымаю.

Прыгажуня сакратарка аж вiскнула, заламала рукi i закрычала:

– Вось бачыце? Бачыце? Няма яго! Няма! Вярнiце яго, вярнiце!

Тут нехта ўсунуўся ў дзверы i адразу ж вылецеў прэч. Бухгалтар адчуў, што ногi ў яго задрыжалi, прысеў на краёк крэсла, але партфель падняць не забыўся. Ганна Рычардаўна танцавала вакол бухгалтара, скубла яго за пiнжак i крычала:

– Я вечна гаварыла яму, калi ён чорта ўспамiнаў! Вось i даўспамiнаўся, тут прыгажуня падбегла да пiсьмовага стала i напеўным пяшчотным голасам, крыху гугнявым пасля плачу, усклiкнула:

– Проша! Дзе вы?

– Хто тут вам "Проша"?
– пыхлiва пацiкавiўся гарнiтур, i яшчэ мацней усеўся ў крэсле.

– Не пазнаяце! Мяне не пазнаяце! Вы разумееце?
– загаласiла сакратарка.

– Папрашу не галасiць у кабiнеце!
– ужо зазлаваў гарнiтур у палосачку i рукавом падсунуў да сябе стосiк папер, каб напiсаць на iх рэзалюцыi.

– Не, не, не магу гэтага вытрываць, не магу!
– закрычала Ганна Рычардаўна i вылецела ў прыёмны пакой, а за ёй куляю i бухгалтар.

– Уяўляеце, сяджу, - расказвала i калацiлася ад хвалявання Ганна Рычардаўна, зноў учапiўшыся за рукаў бухгалтара, - i ўваходзiць кот. Чорны, вялiкi, як бегемот. Я, вядома, крычу на яго "апсiк". Ён прэч, а замест яго ўваходзiць таўстун з гэтакай самай кашэчаю мордаю i гаворыць: "Гэта чаму вы, грамадзянка, на наведвальнiкаў "псiк" крычыце?" I напрасткi шусь да Прохара Пятровiча, сядае насупраць яго ў крэсла! Ну вось, ён дабрадушны чалавек, але нервовы. Зазлаваўся! Што казаць. Знерваваны чалавек, працуе, як вол, зазлаваў. "Вы чаму, гаворыць, без даклада лезеце?" А той, нахаба, уяўляеце, вывалiўся ў крэсле i гаворыць з усмешкаю: "А я, гаворыць,

з вамi пра справу пагаварыць прыйшоў". Прохар Пятровiч зноў раззлаваўся: "Я заняты!" А той, падумаць толькi, адказвае: "Нiчым вы не заняты..." Ну? Тут, вядома, цярпенне ў Прохара Пятровiча лопнула, i ён закрычаў: "Ды што ж гэта робiцца? Вывесцi яго вон, чорт мяне вазьмi!" А той, уяўляеце, усмiхнуўся i гаворыць: "Каб чорт узяў? Чаму ж, гэта можна!" I - бабах, я нават крыкнуць не паспела, гляджу: няма гэтага з кашэчаю галавою i ся... сядзiць... гарнiтур... Э-э!
– скрывiла разяўлены рот i завыла зноў Ганна Рычардаўна.

Удавiлася ад плачу, перавяла дух i пачала гаварыць зусiм абы-што:

– I пiша, пiша, пiша! Звар'яцець можна! Гаворыць па тэлефоне! Гарнiтур! Усе разбеглiся, як зайцы!

Бухгалтар стаяў i калацiўся. Але тут сам лёс з яго злiтаваўся. У сакратарскi пакой дзелавою хадою ўваходзiла мiлiцыя ў асобе двух чалавек. Як толькi ўгледзела iх, прыгажуня заплакала яшчэ мацней, паказала пальцам на дзверы ў кабiнет.

– Давайце не будзем плакаць, грамадзянка, - спакойна сказаў першы, i бухгалтар адчуў, што ён тут зусiм непатрэбны, выскачыў з сакратарскага пакоя i праз хвiлiну ўжо быў на свежым паветры. У галаве ў яго гуляў нейкi скразняк, гуло, як у комiне, а сярод гэтага гуду чулiся абрыўкi капельдынерскiх расказаў пра ўчарашняга ката, якi ўдзельнiчаў у сеансе. "Э-ге! Ды цi не наш гэта коцiк?"

Пасля таго як не дабiўся толку ў камiсii, добрасумленны Васiль Сцяпанавiч рашыў наведаць фiлiял, якi размяшчаўся ў Ваганькаўскiм завулку. I каб крыху супакоiцца, пайшоў туды пешшу. Гарадскi фiлiял вiдовiшчаў размяшчаўся ў аблупленым старым будынку ў глыбiнi двара i быў знакамiты сваiмi парфiравымi калонамi ў вестыбюлi.

Але не гэтыя калоны ўражвалi наведвальнiкаў у той дзень, а тое, што адбывалася пад iмi.

Некалькi наведвальнiкаў здранцвела стаялi i глядзелi на заплаканую паненку, што сядзела за столiкам, на якiм ляжала спецыяльная вiдовiшчная лiтаратура, якую яна прадавала. У гэты момант паненка нiкому нiчога не прапаноўвала i ў адказ на спачувальныя пытаннi толькi адмахвалася, а зверху, i знiзу, i з бакоў, з усiх аддзелаў фiлiяла сыпаўся звон сама мала з дваццацi тэлефонных апаратаў.

Паненка паплакала, раптам скаланулася, iстэрычна ўскрыкнула:

– Вось iзноў!
– i неспадзявана заспявала дрыготкiм сапрана:

Славное море священный Байкал...

Кур'ер, якi паказаўся на лесвiцы, пагразiў некаму кулаком i заспяваў разам з паненкаю глухiм, цьмяным барытонам:

Славен корабль, омулевая бочка!..

Да кур'еравага голасу далучылiся далёкiя галасы, хор пачаў разрастацца, i, нарэшце, песня грымела з усiх куткоў фiлiяла. У блiжэйшым пакоi, дзе размяшчаўся падлiкова-праверачны аддзел, асаблiва вылучалася нечая магутная хрыплаватая актава. Акампанаваў хору трэск тэлефонных апаратаў, якi ўсё мацнеў.

Гей, баргузин... пошевеливай вал!..

роў кур'ер на лесвiцы.

Слёзы цяклi па твары ў дзяўчыны, яна спрабавала сцiснуць зубы, але рот разяўляўся сам, i яна спявала на актаву вышэй, чым кур'ер:

Молодцу быть недалечко!

Уражвала анямелых наведвальнiкаў фiлiяла тое, што харысты, раскiданыя ў розных месцах, спявалi вельмi зладжана, быццам увесь хор стаяў i не зводзiў воч з нябачнага дырыжора.

Людзi спынялiся ля агороджы двара, дзiвiлiся з весялосцi, якая панавала ў фiлiяле.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Николай II (Том II)

Сахаров Андрей Николаевич
21. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.20
рейтинг книги
Николай II (Том II)

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать