Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
Памiж мармуровых iльвоў паказалася спачатку галава ў башлыку, а потым i ўшчэнт мокры чалавек у прылiплым да цела плашчы. Гэта быў той самы чалавек, што перад прысудам шаптаўся з пракуратарам у цёмным пакоi палаца i якi сядзеў на трохногай табурэтцы ў час пакарання i забаўляўся з дубчыкам.
Чалавек, не зважаючы на лужыны, перайшоў садовую пляцоўку, ступiў на мазаiчны балкон i, падняўшы руку, сказаў зычным голасам:
– Пракуратару здароўя i радасцi!
– Прышэлец гаварыў па-латынi.
– Багi!
– усклiкнуў пракуратар Пiлат.
– На вас няма сухой нiткi! Якi ўраган! Прашу
Прышэлец зняў башлык з мокрае, з прылiплымi да лба валасамi, галавы, усмешка з'явiлася на яго паголеным твары, i ён пачаў адмаўляцца ад пераадзявання, пераконваў, што дожджык яму не пашкодзiць.
– Не хачу i слухаць нават, - адказаў Пiлат i пляснуў у ладкi.
Гэта ён выклiкаў слугу i загадаў яму паклапацiцца аб прышэльцу, а потым падаваць гарачую страву. Каб пераапрануцца, высушыць валасы, пераабуцца, прышэльцу спатрэбiлася няшмат часу, i хутка ён з'явiўся на балконе ў сухiх сандалях, у сухiм барвовым вайсковым плашчы i з расчэсанымi валасамi.
У гэты час сонца вярнулася ў Ершалаiм i, перш чым нырнуць у Мiжземнае мора, слала апошнiя промнi на зямлю ненавiснага пракуратару горада i залацiла прыступкi балкона. Фантан канчаткова ажыў i заспяваў на поўную моц, галубы вылецелi на пясок, гулькалi, пераскоквалi цераз абламаныя галiнкi, нешта клявалi ў мокрым пяску. Чырвоную лужыну прыбралi, сабралi чарапкi, на стале дымiлася мяса.
– Я слухаю загад пракуратара, - сказаў прышэлец, калi падыходзiў да стала.
– Загаду не будзе, пакуль вы не сядзеце за стол i не вып'еце вiна, зычлiва сказаў пракуратар Пiлат i паказаў на другое ложа.
Прышэлец прылёг, слуга налiў яму ў чашу густога чырвонага вiна. Другi слуга асцярожна нахiлiўся над Пiлатавым плячом, налiў вiна яму. Пасля гэтага пракуратар махнуў рукою, каб слугi знiклi.
Пакуль прышэлец пiў i еў, пракуратар пацягваў пакрысе вiно i прыплюшчана глядзеў на госця. Чалавек, якi прыйшоў да Пiлата, быў сярэдняга веку, з прыемным, круглым, дагледжаным тварам, мясiстым носам. Валасы невядома якога колеру. Яны высыхалi i святлелi. Нацыянальнасць прышэльца было цяжка вызначыць. Асноўнай прыкметай твару было хутчэй за ўсё дабрадушша, якое, мiж iншым, парушалi вочы, нават не самi вочы, а тое, як глядзеў прышэлец на субяседнiка. Звычайна маленькiя свае вочы прышэлец хаваў пад прыплюшчанымi, крыху незвычайнымi, нiбы прыпухлымi, павекамi. I ў шчылiнках гэтых вачэй свяцiлася нязлосная хiтрынка. Трэба думаць, што пракуратараў госць разумеў гумар. Але часам гэты гумар знiкаў з прыплюшчаных вачэй, пракуратараў госць расплюшчваў вочы i глядзеў на свайго субяседнiка нечакана проста ў твар, нiбыта хацеў лепей разгледзець нейкую непрыкметную плямку на носе ў субяседнiка. Гэта займала адно iмгненне, потым павекi апускалiся, i з-пад iх зноў свяцiлася дабрадушша i дасцiпны розум.
Прышэлец не адмовiўся ад другое чашы вiна, з задавальненнем з'еў некалькi вустрыц, варанай гароднiны, кавалак мяса.
Пасля таго як пад'еў, ён пахвалiў вiно:
– Цудоўная лаза, пракуратар, але гэта не "Фалерна".
– "Цэкуба", трыццацiгадовае, - ветлiва адазваўся пракуратар.
Госць прытулiў руку да сэрца, адмовiўся болей есцi. Тады Пiлат налiў у сваю чашу,
– За цябе, кесар, бацька рымлян, сама дарагi i найлепшы з усiх людзей!
Пасля гэтага дапiлi вiно, i афрыканцы прыбралi са стала страву, пакiнуўшы толькi садавiну i збаны. Зноў узмахам рукi пракуратар адправiў слуг i застаўся са сваiм госцем адзiн пад каланадай.
– Ну, - загаварыў Пiлат цiха, - што вы можаце сказаць пра настрой у гэтым горадзе?
Ён мiжволi зiрнуў туды, дзе за садовымi тэрасамi, унiзе, дагаралi i каланады, i пляскатыя дахi, пазалочаныя апошнiмi сонечнымi промнямi.
– Я думаю, пракуратар, - адказаў госць, - што настрой людзей у Ершалаiме зараз здавальняючы.
– Можна ручацца, што бунтаў болей не будзе?
– Ручацца можна, - адказаў госць, ласкава пазiраючы на пракуратара, - за адно толькi ў свеце - за магутнасць вялiкага кесара.
– Няхай багi даруюць яму доўгае жыццё, - адразу ж падхапiў Пiлат, - i агульны мiр.
– Ён памаўчаў i працягваў: - Вы мяркуеце, што цяпер можна вывесцi войска?
– Думаю, што кагорта Маланкавага можа пайсцi, - адказаў госць i дадаў: Добра было б, каб перад выхадам яна прайшла па горадзе.
– Слушная думка, - адобрыў пракуратар, - паслязаўтра я яе адпушчу i сам паеду, i - клянуся вам пiрам дванаццацi багоў, ларамi клянуся - я многа аддаў бы, каб мог зрабiць гэта сёння!
– Пракуратар не любiць Ершалаiм?
– дабрадушна спытаўся госць.
– Злiтуйцеся, - усмiхаючыся, усклiкнуў пракуратар, - няма горшага месца на зямлi. Я не кажу нават пра прыроду! Я кожны раз хварэю, калi мне даводзiцца сюды прыязджаць. Ды гэта паўбяды. Але гэтыя святы - магi, чараўнiкi, цудатворцы, гэтыя чароды багамольцаў... Фанатыкi, фанатыкi! Чаго варты адзiн гэты месiя, якога яны пачалi раптам чакаць у гэтым годзе! Кожную хвiлiну думаеш, што станеш сведкам непрыемнага кровапралiцця. Увесь час перамяшчаць войскi, чытаць даносы i паклёпы, палавiна якiх напiсана на цябе самога! Пагадзiцеся, што гэта сумная работа. О, калi б не служба iмператару!..
– Сапраўды, святы тут цяжкiя, - пагадзiўся госць.
– Усёй душою жадаю, каб яны як мага хутчэй скончылiся, - энергiчна дадаў Пiлат.
– Тады я змагу, нарэшце, вярнуцца ў Кесарыю. Паверце, гэтае вар'яцкае Iрадава збудаванне, - пракуратар махнуў рукой уздоўж каланады, i стала зразумела, што ён гаворыць пра палац, - канчаткова зробiць мяне вар'ятам. Я не магу начаваць у iм. Свет не ведаў гэтакае недарэчнае архiтэктуры! Але вернемся да справы. Першае, гэты пракляты Вар-раван вас не турбуе?
Вось у гэты час госць i зiрнуў сваiм незвычайным позiркам на пракуратараву шчаку. Але той сумнымi вачыма глядзеў удалечыню, пагардлiва моршчыўся, аглядаў частку горада, якая прасцiралася ў яго пад нагамi i патанала ў надвячорку. Патух i госцеў позiрк, i павекi яго заплюшчылiся.
– Трэба думаць, што Вар цяпер зрабiўся як ягня, - загаварыў госць, i маршчынкi з'явiлiся на круглым твары.
– Яму няёмка цяпер бунтаваць.
– Занадта знакамiты?
– з усмешкаю спытаўся Пiлат.
– Пракуратар, як i заўсёды, тонка разумее пытанне!