Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
Чума-Анечка прачыналася чамусьцi надзвычай рана, а сёння наогул успаролася нi свет нi зара, а палове першае. Павярнуўся ключ у дзвярах, Анеччын нос высунуўся з iх, а потым высунулася i ўся яна цалкам, грукнула за сабой дзвярыма i ўжо наважылася рушыць кудысьцi, як на верхняй пляцоўцы грукнулi дзверы, нехта паляцеў унiз, наскочыў на Анечку, адкiнуў яе ўбок гэтак, што яна ўдарылася патылiцай аб сцяну.
– Куды гэта цябе чорт нясе ў адных падштанiках?
– завiшчала Анечка, ухапiлася за патылiцу.
Чалавек у адной бялiзне, з чамаданчыкам у руцэ i
– Калонка! Купарвас! Адна пабелка колькi каштавала!
– I, заплакаўшы, раўнуў: - Прэч!
Тут ён кiнуўся бегчы, але не ўнiз, а назад - угору, туды, дзе было выбiта нагою эканамiста шкло ў акне, i праз акно дагары нагамi вылецеў на двор. Анечка i пра патылiцу забылася, ахнула i кiнулася да акна. Яна легла жыватом на пляцоўку, высунула голаў праз акно, чакала, што ўбачыць на асветленым лiхтаром асфальце чалавека з чамаданам, якi забiўся насмерць. Але на асфальце на дварэ зусiм нiчога не было.
Заставалася меркаваць, што сонная i дзiўная асоба паляцела з дому як птушка i не пакiнула пасля сябе нiякага следу. Анечка перахрысцiлася i падумала: "Ну, сапраўды, кватэра нумар пяцьдзесят! Не дарэмна людзi гавораць!.. Ай ды кватэрка!.."
Не паспела яна так падумаць, як дзверы зноў ляпнулi, i другi хтосьцi пабег зверху. Анечка прытулiлася да сцяны i ўбачыла, як нейкi даволi салiдны грамадзянiн са свiнячым тварам, як здалося Анечцы, шмыгнуў паўз яе i гэтаксама, як i першы, вылецеў з дома праз акно i не думаў забiвацца аб асфальт. Анечка забылася ўжо, чаго выйшла, куды збiралася iсцi, засталася на лесвiцы, хрысцiлася, вохкала, размаўляла сама з сабой.
Трэцi, без бародкi, з круглым паголеным тварам, у талстоўцы, выбег зверху праз нейкi час i гэтаксама вылецеў праз акно.
Трэба з гонарам сказаць, што Анечка была надзвычай цiкаўная i вырашыла пачакаць, цi не здарацца новыя дзiвосы. Дзверы наверсе зноў адчынiлiся, i цяпер зверху сыходзiла цэлая кампанiя, але не бягом, а звычайна, як i ўсе людзi. Анечка адбегла ад акна, сышла да сваiх дзвярэй, хуценька адамкнула i схавалася за iмi, а ў пакiнутай шчылiнцы засвяцiлася яе цiкаўнае вока.
Хтосьцi хворы не хворы, але белы з твару, зарослы шчэццю, у чорнай шапачцы i ў нейкiм халаце сыходзiў зверху няцвёрдаю хадою. Яго клапатлiва вяла пад руку нейкая кабетка ў чорнай расе, як здалося Анечцы ў прыцемку. Кабетка не то босая, не то ў нейкiх празрыстых, мабыць, замежных, туфлях, зусiм парваных. Цьфу ты! Што ў туфлях? Ды кабетка ж голая! На самай справе раса накiнута проста на голае цела! "Ай ды кватэрка!" У душы ў Анечкi ўсё аж звiнела ад радасцi, ад прадчування, як яна раскажа пра ўсё ўбачанае суседзям.
Следам за дзiўнаю кабеткаю iшла зусiм голая, з чамаданчыкам у руцэ, а ля чамаданчыка ўвiваўся вялiзны чорны кот. Анечка ледзь нешта не пiскнула, працерла вочы.
Апошнiм iшоў маленькага росту кульгавы чужаземец з крывым вокам, без пiнжака, у белай фрачнай камiзэльцы i пад гальштукам. Уся гэтая кампанiя паўз Анечку пайшла ўнiз. Але нешта
Анечка паслухала, пакуль крокi зацiхлi, як змяя, выслiзнула з-за дзвярэй, бiтон паставiла ля сценкi, упала жыватом на пляцоўку i пачала мацаць рукамi. У руках у яе апынулася сурвэтка з нечым цяжкiм. Вочы ў Анечкi палезлi на лоб пасля таго, як яна разгарнула сурвэтку. Анечка падносiла да самых вачэй каштоўнасць, i вочы ў яе гарэлi зусiм воўчым агнём. У галаве ў Анечкi круцiлася завiруха:
"Ведаць нiчога не ведаю!.. Да пляменнiка? Цi распiлаваць яе на кавалкi?.. Каменьчыкi можна павыкалуплiваць...I па адным каменьчыку: адзiн на Пятроўку, другi на Смаленскую. I - ведаць нiчога не ведаю, i чуць нiчога не чула!"
Анечка схавала знаходку за пазуху, схапiла бiтон i ўжо збiралася нырнуць назад у кватэру, адкласцi сваё падарожжа ў горад, але перад ёю вырас, д'ябал яго ведае адкуль, той самы з белаю грудзiнаю i без пiнжака i цiха шапнуў:
– Аддавай падкоўку i сурвэтку.
– Якую яшчэ падкоўку-сурвэтку?
– спыталася Анечка i даволi ўдала прытварылася.
– Я нiякае сурвэткi не бачыла. Вы, грамадзянiн, п'яны, цi што?
Белагруды моўчкi цвёрдымi, як поручнi ў аўтобусе, i гэтакiмi самымi халоднымi пальцамi сцiснуў Анечку за горла гэтак, што зусiм перакрыў ёй паветра. Бiтон упаў на падлогу. Распрануты чужаземец крыху патрымаў Анечку без паветра i зняў пальцы з шыi. Анечка хлебанула паветра i ўсмiхнулася:
– А, падкоўку?
– загаварыла яна.
– Зараз! Дык гэта ваша падкоўка? А я гляджу, ляжыць у сурвэтцы... Знарок падабрала, каб нiхто не падняў, а то потым i след прастыне!
Чужаземец атрымаў сурвэтку i падкоўку, пакланiўся Анечцы, моцна пацiснуў ёй руку i пачаў дзякаваць з моцным акцэнтам:
– Я вельмi ўдзячны вам, мадам. Падкоўка мне - дарагая як памяць, i дазвольце вам за тое, што збераглi яе, уручыць дзвесце рублёў.
– I ён дастаў грошы з камiзэлькi i аддаў iх Анечцы.
Тая адчайна ўсмiхалася i толькi ўскрыквала:
– Ах, дзякуй вам вялiкi! Мерсi, мерсi!
Шчодры чужаземец у адзiн мах пераскочыў цераз цэлы лесвiчны пралёт унiз, але перш чым канчаткова змыцца, крыкнуў знiзу ўжо без акцэнту:
– Ты, ведзьма старая, калi чужую рэч падымеш, у мiлiцыю яе аддавай, а не хавай за пазуху!
Анечка чула ў галаве звон i мiтусню ад усiх гэтых здарэнняў на лесвiцы i доўга яшчэ па iнерцыi працягвала крычаць:
– Мерсi! Мерсi! Мерсi!
А чужаземца даўно i след прастыў.
Не было на дварэ i машыны, Азазела вярнуў Маргарыце Воландаў падарунак, развiтаўся i спытаў, цi зручна ёй сядзець, а Гела з прыцмокам пацалавалася з Маргарытаю, кот таксама пацалаваў руку, праважатыя памахалi рукою майстру, якi мёртва i нерухома прытулiўся ў кутку сядзення, махнуў граку, i адразу расталi ў паветры, каб нават i па лесвiцы не хадзiць. Грак уключыў фары, выехаў у вароты паўз мёртва заснулага чалавека ў падваротнi. I агнi вялiкае чорнае машыны знiклi сярод iншых агнёў на бяссоннай i шумнай Садовай вулiцы.