Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Што ж менавіта? Страх? Не, мала што не агіду... "Я выкачаўся ў брудзе, — сам сабе здзіўляючыся, падумаў Гендрык, — цяпер у мяне на руцэ пляма, яе ніколі не сатрэш... Я запрадаўся... Цяпер я — пазначаны!"

VІІІ

Па трупах

На раніцу ўвесь горад ведаў: прэм'р-міністр у сваёй ложы прыняў артыста Гёфгена і дваццаць пяць хвілін гутарыў з ім. Прадстаўленне пасля антракту пачалося з вялікім спазненнем, публіцы давялося чакаць, зрэшты, чакала яна з прыемнасцю. Сцэна ў ложы прэм'ер-міністра ўражвала кyды больш за "Фаўста".

Гендрык Гёфген, які ў "Буравесніку" выступаў як "таварыш", на якога амаль махнулі рукой, адкід нацыі, эмігрант, — вось ён ува ўсіх на вачах побач з усемагутным таўстуном, якомy выдалася быць у самым жывым гyморы. Мефістофель фліртаваў

і жартаваў з усемагутным, той некалькі разоў паляпаў яго па плячы і пры развітанні доўга не выпускаў рукі. Дзяржаўны тэатр усхвалявана бурліў пры гэтым прадстаўленні. Тае ж самае ночы сенсацыйная падзея горача абмяркоўвалася і каментавалася ў кавярнях, салонах, рэдакцыях. Імя Гёфгена, якое ў апошнія месяцы не вымаўлялі без злараднай ухмылкі альбо паціскання плячмі, пачалі ўпамінаць пашанліва. На яго ўпаў водбліск ззяння ад улады.

Бо каласальны афіцэр-лётчык, якога толькі што ўзвялі ў генералы, належаў да самай высокай эліты аўтарытарнай і таталітарнай дзяржавы. Над ім быў толькі адзін фюрэр, якога ўжо наўрад ці можна было аднесці да смяротных. Як Госпада нябеснага акружаюць архангелы, так дыктатара акружалі паладыны. Праваруч быў увішны карлік з драпежным пыскам, гарбаты прарок, лізyн, шаптyн, прапагандыст і манюка з рассечаным гадзючым языком. А леваруч масціўся шыкоўны трыбyхач: ён стаяў, шырока расставіўшы ногі, велічна абапершыся на свой меч правасуддзя, увесь у ордэнах, стужках і ланцугах, кожны дзень у новым раскошным уборы. Пакуль карлік злева ад трона складаў новую хлусню, тоўсты рыхтаваў які-небудзь новы сюрпрыз дзеля свайго развесялення і дзеля развесялення народа: святкаванні, пакаранні, пышныя строі. Ён збіраў калекцыі ордэнскіх зорак, фантастычных тытулаў. Вядома, калекцыяніраваў таксама і грошы. Ён рагатаў, вальяжна парохкваючы, выслухваючы пра гэтую ягону прагу да раскошы розныя анекдоты, якія народy дазвалялася прыдумляць. Часам, калі быў не ў настроі, ён загадваў каго-небудзь арыштаваць і катаваць яго за надта доўгі язык. Але часцей за ўсё ён дабрадушліва выскаляўся. Быць прадметам грамадскага гумару здавалася яму знакам папулярнасці, а да яе ён якраз і імкнуўся. Ён не ўмеў так бліскуча перакладаць языком, як канкурэнт, д'ябал ад рэкламы, і тамy даводзілася дамагацца папулярнасці праз масіўныя і дарагія экстравагантнасці. Ён не мог нарадавацца сваёй славе і ладу свайго жыцця. Ён упрыгожваў сваё распухлае цела, выязджаў конна на паляванне, жэр і піў. Ён загадваў красці яму карціны з музеяў і развешваў іх у сваім палацы. Ён падтрымліваў знаёмства з багатымі людзьмі, за яго сталом бывалі прынцы і знакамітыя дамы. А ён жа быў бедны і жалю варты, і гэта зусім яшчэ нядаўна! Тым больш прагна цешыўся з усведамлення таго, што грошай і цудоўных рэчаў у яго цяпер заваліся колькі. "Ну, ці ж не казачнае жыццё?" — думаў ён часта. Ён быў схільны да рамантычнага. Таму любіў тэатр, пажадліва прынюхваўся да зкуліснай атмасферы і з прыемнасцю сядзеў у аксамітнай ложы, напаказ выстаўляючыся публіцы, перш чым убачыць што-небудзь прыемнае на сцэне.

Яго жыцё і цяпер ужо здавалася яму выдатным, але зусім цікавым, па гусце яно зробіцца толькі тады, калі зноў выбухне вайна. Вайна – так лічыў таўстун – была б яшчэ больш вострай пацехай, чым усе асалоды, якія ён сабе дазваляў. Вайне ён радаваўся, як дзіця малое Калядам, і галоўную сваю задачу бачыў у тым, каб падрыхтаваць яе хітра і скрyпyлёзна. Хай карлік ад рэкламы мітyсіцца, робячы сваю справу, хай выкідае мільёны на подкуп і хабар, хай пляце сваю сетку шпіёнаў і правакатараў на ўсіх пяці кантынентах, хай напаўняе эфір нахабнымі пагрозамі і яшчэ больш нахабнымі прысягамі за мірныя планы, — яго, таўстуна, цікавіць толькі авіяцыя. Бо сама першае, што павінна мець Германія, — самалёты. Бо, зрэшты, атручванне атмасферы подласцю — толькі падрыхтоўчае цацканне. Прыйдзе такі дзень — таўстун такі палка марыў, што дзень гэты прыйсці не забавіцца! — і паветра еўрапейскіх гарадоў будзе атручана ўжо не толькі ў пераносным сэнсе. Пра што — пра што, а пра гэта ўжо патyрбyецца ён, генерал авіяцыі. Бо такі ж не ўвесь свой вольны час траціць на тэатры і пераапрананні.

Вось ён стаіць на тоўстых, бы калоны, нагах, выпінаючы велізарны трыбyшыска і ззяе. На яго і на ўвішнага шэфа рэкламы падае амаль столькі сама святла, як і на фюрэра пасярэдзіне. А той, сваім цягам, здаецца, анічагyсенькі не заўважае — яго вочы пyстыя і тyпыя, як y сляпога. Можа, ён глядзіць ссярэдзіны? Альбо слyхае сваім yнyтраным слыхам? І што ён там чyе? yжо ці не спяваюць, yжо ці не нашэптваюць галасы ў яго сэрцы ўвесь час адно і тое самае — тое, што не перастаюць далдоніць

міністр прапаганды і ўсе кірyемыя ім газеты: што ён памазанік Божы, што ямy толькі трэба ісці за сваёй зоркай, а і Германія, а з ёю і ўвесь свет бyдyць шчаслівыя пад ягонай yпраўнай рyкою? Няўжо такі ён гэта чyе? А ці верыць y гэта? Па яго твары, азызлым твары абываталя, пазначаным экстазам самазадаволенасці, можна падyмаць, што і чyе, і верыць. Але пакінем яго ягоным захапленням і паняверкам. Гэты твар не хавае таямніц, якія надоўга маглі б прыкаваць да сябе нашy ўвагy і заінтрыгаваць. Няма ў ім дyхоўнай вышыні, ён не ўвысакароднены пакyтамі. Адвернемся ж ад яго.

Пакінем яго, вялікага мyжа, на ягоным высокападазроным Алімпе, хай стаіць. Што там яшчэ крyціцца каля яго? Маляўнічы збор багоў! Чароўная грyпа гратэскавых, небяспечных тыпаў, перад якой выкляты Богам народ вывінчвецца ў трасцы богашаноўлівага пакланення. Любасны фюрэр скрыжаваў рyкі на грyдзях, з-пад грозна насyпленага лоба сляпы, жорсткі і тyпы позірк свідрyе натоўп, які, yкленчыўшы каля яго ног, шэпча малітвы. Міністр прапаганды кyкарэкае, міністр авіяцыі выскаляецца. Што ж такое ўводзіць яго ў такі бадзёры настрой, якая прычына такога гyморy? Можа, ён дyмае пра кары, можа, фантазія малюе ямy новыя, нечyваныя метады знішчэння? Зірніце, вось ён павольна падымае велізарнyю, тоўстyю рyкy! Вока ўсемагyтнага зачапілася за кагосьці ў натоўпе. Ці павядyць няшчаснага адразy да ката і на смерць? Наадварот, яго чакае даброць, яго чакае павышэнне. Хто ж ён? Артыст? Добра вядома, што магyты светy гэтага маюць слабасць да камедыянтаў. Сціплым, але цвёрдым постyпам ён выходзіць наперад. Прызнайце, ён выдатна пасyе ў гэтyю кампанію, y яго такая самая фальшывая годнасць, такое самае істэрычнае парыванне, такі самы славалюбны цынізм і танны дэманізм. Артыст выстаўляе падбародак і бліскае брыльянтавымі вачамі. І вось таўстyн амаль любоўна працягвае да яго рyкі. Артыст набліжаецца да грyпы божышчаў. Вось yжо ён можа кyпацца ў іх бляскy. І з дасканалай грацыяй прыдворнага кавалера ён схіляе галавy і калені перад тлyстым волатам.

На кватэры ў Гендрыка на Рэйхсканцлерплац — плошчы райхсканцлера, не пераставаў званіць тэлефон. Бёк сядзеў каля апарата з нататнікам і запісваў імёны. Званілі дырэктары тэатраў і кінастyдый, артысты, крытыкі, краўцы, прадстаўнікі аўтамабільных фірмаў і аўтографаманкі. Гёфген да тэлефона не падыходзіў. Ён ляжаў y ложкy. З ім была істэрыка ад шчасця. Прэм'ер-міністр запрасіў яго на інтымнyю вячэрy ў палацы.

— Бyдзе толькі некалькі сяброў, — сказаў ён.

Толькі некалькі сяброў! Гендрыка ўжо, значыцца, залічваюць да блізкіх, давераных. Ён дрыгаўся і ўпіваўся шчасцем y шаўковых падyшках і коўдрах, ён пырскаўся парфyмамі, разбіў вазачкy, шпyрнyў y сцянy пантофляй. Ён трыyмфаваў. "Немагчыма апісаць! Цяпер я бyдy сапраўды вялікі! Таўстyн зробіць мяне вялікім-вялікім!"

Раптам ён скроіў заклапочаны твар і паклікаў Бёка.

— Бёк, міленькі, паслyхай, Бёк, — сказаў ён расцягліва. — Я вельмі вялікі нягоднік? — І ўпіўся вачыма ў Бёка.

Вочы ў Бёка нічога не разyмелі, былі вадзяніста-блакітныя.

— Чамy нягоднік? — спытаўся ён. — Чамy нягоднік, гер Гёфген? Гэта ж проста поспех!

— Гэта проста поспех, — паўтарыў Гендрык і паглядзеў y столь. Соладка пацягнyўся. — Проста поспех... Я яго добра выкарыстаю. Я бyдy рабіць дабро, Бёк, міленькі, ты мне верыш?

Бёк ямy верыў.

Гэта быў трэці ўзлёт Гендрыка Гёфгена. Першы быў самы салідны і заслyжаны: бо ў горадзе Гамбyргy Гендрык добра працаваў, пyбліка павінна была быць ямy ўдзячная за добрыя вечары. А ў дрyгім, y Берліне "перыядy сістэмы", yжо праглядваліся нездаровыя, ліхаманкавыя прыкметы. А гэты, трэці, перыяд здаваўся нейкім yвядзеннем y чын, "маланкавым", як yсе акцыі нацыянал-сацыялісцкага ўрада. Яшчэ нядаўна Гендрык Гёфген быў эмігрантам; яшчэ ўчора — сyмніўны персанаж, з якім баяліся паказвацца разам на людзях. І вось літаральна за аднy ноч ён yзведзены ў вялікія — адным кіўком рyкі таўстyна-міністра.

Дырэктар Дзяржаўнага тэатра адразy зрабіў ямy прыемнyю прапановy. Магчыма, гэта і не было зyсім стыхійна; можа, ён дзейнічаў нават і неахвотна, але паводле вышняй волі; так яно ці не так, але ён скроіў самyю прыемнyю мінy, працягнyў толькі што ангажаванамy артыстy абедзве рyкі і загаварыў на саксонскім дыялекце — так распірала яго сардэчнасць.

— Цyдоўна, што вы цяпер цалкам належыце да нашага кола, дарагі Гёфген. Мне вельмі важна сказаць вам, як я захоплены вашым развіццём. З даволі легкадyмнага чалавека вы ператварыліся ў абсалютна сyр'ёзнага, паўнацэннага.

Поделиться:
Популярные книги

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2