Нераток
Шрифт:
.У бабы Ніны падямнела ўваччу. Яна ледзь паспела абаперціся на граблі і адысці да лаўкі каля плота. Па дарозе на веласіпедзе ехаў Лёшка Ежнавец, сябрук Антона.
– Вам дрэнна, Цімафееўна? Вы чулі, што марсіяне прыляцелі? Я нават бачыў за гаражамі, але падысці пабаяўся. А каля вашай хаты таксама нейкі бліскучы быў, я яго ад прыпынку бачыў.
– Ой, Лёшка, нешта ў галаве замуцілася. Едзь да мамы, няхай дасць мне таблетку ад інсульту. Ты Антона бачыў? Убачыш, скажы, каб дадому ішоў - дапаможа ўхадзіцца.
Лёшка перасмыкнуў плячом, сеў на веласіпед і паехаў па таблетку, а Ніна Цімафееўна глядзела на граблі ў сваёй руцэ
“ТЭРЫТОРЫЯ
Антон ішоў у кафэ “Тэрыторыя” да дзядзькі Колі. Мурэфскі касцюм ён схаваў у лесе адразу пасля таго, як Хабірт са сваімі мілтамі дачакаўся Гобера і пайшоў на Чадвёртае поле, каб падзарадзіцца. Толькі нагрудны пульт-планшэтку ўзяў з сабой. Затым прыйшлося на злом галавы несціся дадому, бо непакоіў аповед Гобера свайму рэкону аб частковай блакіроўцы памяці эарцянкі. Бабуля і сапраўды выглядала стомленай. Сказала, што Лёшка Ежнавец прывёз таблетку “ад інсульту’. “Пакінутыя” каля плота граблі Антон узяў на сябе: давялося схлусідь, што вельмі спяшаўся пасля таго, як паварушыў сена. Бабуля не надта паверыла, што Антосік мог так хутка справідца з сенам, аднак вочы ўнука ззялі такой крыштальнай чысцінёй, што давялося паверыць. Яшчэ бабуля наказала Антону зліць ваду з чыгуна з бульбяным лушпіннем, растаўчы, а пасля прыкрыць, каб куры гарачага не наеліся.
Антон хуценька ўсё зрабіў, спытаў дазволу схадзіць да дзядзькі, прыгатаваў сабе бутэрброд з салам і агурком і пайшоў праверыць, ці не адвязалася каза. За веснічкамі выцягнуў з паштовай скрыні пульт і схаваў яго за пазуху.
Людзі, здавалася, нічога не ведалі пра мурэфаў. Віталіся, як звычайна, і кожны спяшаўся па сваіх справах. Толькі Лёшка Ежнавец дагнаў на веліку і пачаў трашчадь:
– Ну што, і ты, скажаш, не бачыў? А я бачыў, яны і цяпер на гаражах! Пайшлі туды!
Жучок усё ж гэты Лёшка! Сам ісці баідца, некага ўперад піхнудь хоча.
– Я з табой не сябрую. Ты мяне сёння на полі кінуў.
– Ну, не хочаш - як хочаш. А я паехаў.
Не паедзе, жучок! Павыкалваецца, а як з вачэй знікне - зверне, спыніцца і зноў некага падбухторваць будзе.
“Тэрыторыя” была зачынена, але адтуль прыглушана гучала музыка.
Антон пастукаўся ўмоўным стукам. Дзверы адчыніла жонка
Колі.
– Дзень добры, цётка Марына.
– Прывітанне, Антосік. Колі пакуль няма, праз гадзіну прыйдзе. А я тут прыбіраюся, каб вечарам парадак быў.
– Цётка Марына, а можна я на камп’ютэры пагуляю, пакуль Коля прыйдзе? Ён мне дазваляе.
– Ну, калі дазваляе, пагуляй. Ногі аб анучу вытры і ідзі асцярожненька. Нядаўна памыла.
.Антон уключыў камп’ютэр, паспрабаваў увайсці ў Інтэрнэт. Аднак тэлефонная сетка не працавала, давялося перастроідца на спадарожнікавую антэну. Антон пашукаў праз слова “сенсацыя” сайты, на якіх маглі задікавіцца тым, што адбываецца ў Ажарцах. І не проста пацікавіцца, а прыехаць і дапамагчы. Мурэфы не былі ваяўнічымі, але Антон адчуваў, што, калі іх місія будзе пад пагрозай, у іх не будзе літасці да гуманоідаў, якіх яны лічадь ніжэйшымі за сябе. “Www.sensgrad.com” прадстаўляў газету “Сенсацыя і будзённасць”, якую цікавілі паранармальныя і анамальныя з’явы, гістарычныя знаходкі, людзі з унікальнымі здольнасцямі і г.д. Антон набраў тэкст з лёгкім сорамам ад таго,
Паведамленне паляцела ў “гасцявую” на камп’ютэр Кірылу Градоўскаму, карэспандэнту газеты “Сенсацыя і будзённасць”.
КОЛЯ І АНТОН
Дзядзька Коля, напэўна, вырашыў, што Марына ў кафэ адна, бо Антон пачуў: “Кінь дурное, там Антон на камп^тэры гуляецца!”
Дырэктар кафэ “Тэрыторыя” Мікалай Васільевіч Мутны зайшоў у офіс і адразу пачаў шукаць у стале нейкія паперы.
“Ведае ці не?’ - думаў Антон.
– Дзядзька Коля, ты пра іншапланецян што-небудзь чуў?
– Чуў-чуў. Нават чытаў.
“Напэўна, таксама заблакіравалі”, - вырашыў Антон.
Аднак Коля, пэўна, знайшоў тое, што шукаў, і, праглядаючы дакумент, у звыклай манеры, быццам іншапланецяне штолета завітвалі ў Ажарцы, агарошыў пляменніка:
– Падыходзілі, бараны! Агікан нейкі. Накшталт сержанта ў іх. Агароджа твая, кажуць, нам трэба. Т аму што жалезная. А жалезная - каб каровы не забрыдалі! “Шыганцы” совалі. А хто мне за “шыганцы” новую зробіць? Ці ў падатковай інспекцыі іх паказваць? Ды і што гэта за “Тэрыторыя” без агароджы? Адшыў яго, карадей. І аб’яву павесілі, каб ім металалом здавалі. Дарэчы, ты заўважыў, што ў іх на руках па чатыры пальцы? Яны табе часам не радня?
– Дзядзька Коля, з імі нешта рабіць трэба.
– А што з імі зробіш? Вунь Струневіч у горад хацеў ехадь: “Масквіч” - у шматкі, сам ляжыць, хварэе. Участковы ўвогуле без прытомнасці. Тэлефоны не прадуюць. Ды мне яны па барабану! Як іх там? Буферы.
– Мурэфы.
– Ага, а ты адкуль ведаеш?
– У мяне касцюм мурэфскі ёсць і пульт.
Наступныя хвілін дзесяць пляменнік расказваў дзядзьку ўсё, што ведаў пра мурэфаў: пачаў з паведамлення, пачутага па “Маяку’, і скончыў пасланнем, якое толькі што перакінуў па “Нэце”.
– Падскочу-падскочу да матухны. Даўно не быў - плеш праесць! А ты, карадей, нікога не бойся. Цяпер яны ўвогуле спаць пайшлі ці на падзарадку. Бачыш, і на пульце вёска чыстая, уся сінюха на Чацвёртым полі. Толькі не ідзі да іх: раптам якой электрычнасцю адгарадзіліся? Сунешся - адны вугалькі застануцца! Я іх на дыскатэку запрашаў. Кажудь: не можам, адпачынак і падзарадка. Праз два энглы. Што ты пра гэтыя энглы казаў?
Коля выцягнуў калькулятар, панадіскаў кнопкі:
– Карадей, гадзін у адзінадцаць прачнуцца. Добра, вазьмі пару шакаладзін у буфеце і ідзі дадому. Даглядай бабулю. А ў мяне дыскатэка хутка. Засумуеш - прыходзь. А з мурэфамі няхай улады разбіраюцца - за нешта ж з мяне грошы дзяруць?! А ты, блін, іх зарабі паспрабуй! Марына, дай там Антону “Снікерс” і “Топік”!
Антон падышоў да дзвярэй, калі Коля спыніў яго:
– Ану, дай яшчэ раз гэтае прычындалле .
Коля паціскаў-паторгаў пульт у руках, потым падаслаў на падваконне польскі ілюстраваны часопіс “Кабета”, паклаў на яго мурэфскі сродак сувязі, перакладу і адаптадыі пачуццяў, выцягнуў ніжнюю шуфлядку стала і ўзяў адтуль малаток.
– Адвярніся на ўсякі выпадак.
Ды-дых!
– Не разбіваецца, падла, а падаконнік трэснуў. Казлы, казаў жа, каб зверху ДСП паклалі, а не дошку! А запальнічкай? Не гарыць, бляха-муха! А нажнічкамі? Елкі-палкі! І касцюмы ў іх такія ж? Фугасам хрэн возьмеш!