Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

Дома, за кампотам з чарніц, Антон зрабіў яшчэ адно адкрыццё: натрапіў на камбінацыю на пульце, якая магла прыбраць з плана яго ўласнае абазначэнне - ярка-зялёную кропку - і па сутнасці зрабідь нябачным для мурэфаў.

НАСТУПНЫ ДЗЕНЬ

Зранку бабуля паслала Антона акучваць бульбу: надвор’е спякотнае - каб не пагарэла. Сама Ніна Цімафееўна корпалася ў агародзе: памідоры палівала.

Т олькі ў дзве гадзіны, стомлена цягнучы за сабой гачку, Антон даплёўся дахаты. Баба Ніна прыгатавала смачны халаднік і катлеты.

Прапанову адпачыць і паглядзець тэлевізар Антон тактоўна адхіліў: вельмі хаделася зноў пераўвасобіцца ў рэкона Мутанта.

Ужо

ў тры гадзіны Антон быў на Чацвёртым полі; сёння флаеры ахоўвала добра знаёмая каманда рэкона Хабірта. Анофер паглядзеў на флаеры, пагутарыў з мілтамі. Гобер канфідэнцыяльна паведяміў Антону, што яго прадзед таксама быў аноферам і што ледгер-рэкон Атэн збіраецца пакінудь Мутанта на Эорце - няхай здыхае. У даверлівага мілта ўдалося выведаць, што ахоўнае кола вакол флаераў - пастаяннае і здымаецца ў выключных выпадках і ў асобных месцах Кростам, але кола можна прайсці ў дэф-касцюме. Эарцяне, якія свядома ці несвядома спрабуюць прайсці за ахоўнае кола, на дзесяць гапаў губляюць арыентацыю ў прасторы.

Грузавы модуль, які прыляцеў уначы, знаходзіўся за дзвесце метраў ад флаераў. На прапанову Хабірта падзарадзіцца рэкон Мутант адказаў, што аноферам радзей, чым іншым мурэфам, патрэбна падзарадка.

За гаражамі галоўмех Кавальчык з газарэзчыкам Валодзем Беркулем крышылі ржавую тэхніку. Беркуль час ад часу клаўся на траўку і глядзеў у сіняе неба - “праміў спіну’, а двое слесараў злаўчыліся з ранку пахмялідца на “шыганцы”, якія ўчора атрымалі. І ўсё ж у канцы дня тоны чатыры жалеза былі загружаны ў прычэп, які перавёз да грузавога модуля на “МТЗ-50” Андрэй Галубовіч.

Галоўны інжынер Струневіч зранку быў дома - жонка Лена з фельчаркай збівалі яму ціск. Але як толькі Анатолю Іванавічу стала лягчэй, ён схадзіў у гаражы, узяў “ЗІЛок” і перацягнуў свой скалечаны “Масквіч” у двор. Да Шурыка Кавальчыка між справамі падышоў, дэманстратыўна сплюнуў і сказаў: “Без мітусні, мэн. А я - хварэю”.

Участковы Уладзімір Пятровіч усё яшчэ быў непрытомны. Суседка, Зінка Рамановіч, даглядала яго. А фельчарка нічога зрабідь не змагла - праверыла пульс і сказала: “Спіць - і няхай сабе. У мяне такіх яшчэ чадвёра. Калісьці гэта павінна скончыцца.”

Мілты Берсерка па яго загаду прачасалі лес, зрэшты, не вельмі дбайна: прыцягнулі пару ржавых шасцяронак, знешнюю абойму падшыпніка і барану з выламанымі зубамі, што невядома як у тым лесе апынулася.

У вёсцы лютаваў Клаліт: апрадоўваў мясцовае насельніцтва. Большасць людзей ужо не бачыла мурэфаў, як і Антона, калі той быў у мурэфскім касцюме, - свядомасць іх была заблакіравана. Сабака Зінкі-Цыганкі зноў пагрыз дэф-касцюм Снава. Небарака мілт быў дастаўлены на базу. Клаліт нерваваўся і мадюкаўся па-мясцоваму на ўсіх, апроч хіба што Атэна і Лігі Латыкруста.

Крост паведамляў пра безвыніковыя спробы праезду са знешняга кола зоны дзевяці легкавікоў, мікрааўтобуса “Газель” і рэйсавага аўтобуса, а таксама аб адзінкавым малаінфарматыўным выхадзе на сувязь праз космас. Пасля “прачуханца”, зробленага Атэнам, ён заняўся ўстаноўкай блакіроўкі і на касмічную сувязь.

Хабірт, мілты якога ахоўвалі грузавы модуль і флаеры, па чарзе выклікаў групы на падзарадку.

Атэн поўнасцю даверыў кіраўнідтва сваёй групай Ахікану, які падмяняў групы, выкліканыя на падзарадку. Сам ледгер-рэкон па- ранейшаму працаваў з Шыганцовым і бухгалтаркай. Тэхніка ў поле зноў не выйшла: старшыня на нарадзе аб’явіў выхадны дзень, і ніхто не стаў з ім спрачацца. Ахікан з нуды наведаўся ў магазін і напалохаў

прадаўшчыцу Марусю словамі “кантрольная пакупка”, якія запазычыў са свядомасці захмеленага дзеда Міхала, былога рэвізора.

Фермер Прахарэнка да абеду быў на грэчцы, а пасля абеду даглядаў скадіну. Рэакцыя “я вас, артысты, трасца з халерай вашай матцы” сведчыла аб непрымірымай агрэсіі, а метал, які меў Прахарэнка, мурэфы палічылі дробяззю, на якую не варта было марнаваць энергію.

Антон схадзіў да дзядзькі Колі дадому: той скардзіўся, што не прыехалі драздовіцкія прадпрымальнікі з прадуктамі на “Газелі” і што “мабіла накрылася”. “Трэба нешта рабіць з гэтымі вырадкамі! Калі да пятніды не прывязудь - кранты! У мяне бізнес, мне прастойваць не рэзон. Да мяне людзі прыходзяць - я іх сустракадь павінен. На выхадныя з усяго раёна моладзь збіраецца, а ў нас тут электрапасткі ўсякія мурэфскія - не прарвешся. Ды і ў магазіне хутка хлеб і пойла скончыцца. Прыходзь увечары, паэксперыментуем з тваім пультам”.

“ВЕСНІК”

Галоўны рэдактар “Драздовіцкага весніка” Ягор Кажадубцаў праводзіў аператыўку:

– Нам даверылі разабрацца са становішчам у калгасе “40 гадоў Кастрычніку’. Ну, гэта вёска Ажарцы, вы ведаеце. Ужо трэці дзень не прыходзяць зводкі з палёў, няма сувязі з кіраўнідтвам калгаса. Аднак, што б там ні адбывалася, матэрыял у нумар без узгаднення з раённымі ўладамі не даваць. Ты, Нікідін, малады, на пад’ём лёгкі - вось і наперад. Бяры дыктафон, “Жыгуль” і ляці. Правы не забудзься ўзяць! А то зноў адмазвадь цябе прыйдзецца. І ніякай самадзейнасці

– ні слова, ні паўслова гэтым “незалежным грантасосам” - самі разбяромся.

Яшчэ Кажадубцаў “праехаўся бульдозерам” па недахопах і памылках у апошнім нумары, даў агульныя рэкамендацыі па наступным, затым адпусціў усіх, ціхенька зачыніў дзверы на зашчапку, выцягнуў з шафкі графінчык з каньяком, наліў чарачку, дзеля самаапраўдання патрымаўся за сэрца - і глынуў.

.У карэспандэнта “Весніка” Сашы Нікідіна ў “Незалежнай думцы”, рэгіянальнай газеце, рэдакцыя якой месцілася тут жа, у Драздовічах, прадаваў былы аднакурснік Сяргей Плюшчанка, які ўзяў “свабодны” дыплом. Саша доўга намагаўся знайсці кампраміс паміж службовай этыкай і пачудцём таварыскасці. Урэшце, рэпартаж будзе пасрэдны: ну на АТС непаладкі, ну калгаснікі п’янствуюць. А пасля “прычэсвання” артыкула галоўным ад яго застанецца такі “пласкач”, што будзе сорамна прозвішча сваё пад ім бачыць. А вось Плюшчанка можа так “бамбануць”, што і ў рэспубліканскай “Народнай”, куды ён так ірвецца, перадрукуюць.

Перамагло прафесійнае імкненне не даць сябе абысці. Саша схадзіў у бліжэйшы камерцыйны кіёск, купіў чыпсаў, “Спрайту’ і асядлаў “шасцёрку’.

КАНКУРЭНТЫ

Калі Нікідін ехаў па горадзе міма “незалежных”, то заўважыў Сяргея Плюшчанку, які завіхаўся вакол свайго “Опель-Кадэта”. Прадчуванне не падманула. На гравійнай дарозе, што вяла з райцэнтра ў Ажарцы, Саша заўважыў у люстэрку задняга віду, што яго даганяе канкурэнт з “Незалежнай думкі”. Зразумела, што кіраўніцтва калгаса будзе размаўляць з ім, Нікідіным, прадстаўніком дзяржаўнай прэсы. Але ў Плюшчанкі ёсць свая сетка селькараў, якія дадудь яму інфармацыю, няхай і не дасканала вывераную, аднак канкрэтную і без асцярожнага афіцыёза. Цяпер Саша адчуў, што заведама прайграе: у Сяргея рэпартаж выйдзе раней і будзе разгромным, а ў яго - праз нумар і прылізаным. Заставалася апошняе суцяшэнне: прыехаць на тэрыторыю калгаса першым. І ён глыбей удіснуў педаль акселератара.

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша