Нераток
Шрифт:
Аднак Плюшчанка не збіраўся адставадь: ён таксама прыбавіў газу. Абодва карэспандэнты імчаліся па дарозе з хуткасцю, якую дазвалялі іх аўтамабілі: “Жыгулёнак” - па рухавіку, “Кадэт’ - па падвесцы. Плюшчанка некалькі разоў набліжаўся да Нікіціна, але пыльная заслона закрывала бачнасць, а вузкая дарога не давала магчымасці абгону.
Т ак яны прайшлі апошні паварот, выехалі з лесу і ўжо ўбачылі Ажарцы, куды несліся навыперадкі трыццаць кіламетраў, не шкадуючы рэдакдыйных машын.
ПРЫЕХАЛІ
Што адбылося далей, ні Сяргей, ні Саша
Яны апынуліся на тарфяным бульбяным полі на адлегласці пяцідзесяці метраў адзін ад аднаго. Бліжэйшы лес быў за два кіламетры, а дарог ці паселішча ўвогуле не было відаць. Абодва вылезлі і агледзелі машыны. У Сашы адарваўся глушак, а ў Сяргея паляцеў амартызатар. Сінхронна прыкурылі і пайшлі насустрач адзін аднаму.
– Ты што-небудзь зразумеў?
– спытаўся Саша.
– Усё зразумеў, - адказаў Сяргей.
– Заехалі не туды, самі не выберамся. Спяшадца няма куды.
– Гэта і я зразумеў, а далей што рабіць?
– Далей проста: я даю табе сотавік, ты тэлефануеш сваім і просіш, каб знайшлі і выцягнулі.
– Як жа нас знайсці, калі мы самі не ведаем, дзе апынуліся?
– Планета, здаецца, тая ж, і глеба знаёмая, - пажартаваў Сяргей.
– Верталёт аблятае гаспадаркі, няхай паглядаюць. Слухай, а ты з сабой паесці што браў?
– Пару пачкаў чыпсаў і “Спрайту’ двухлітровую .
– Ну і выдатна. У мяне дзяжурная пляшка “Сінявокай Беларусі” і хлеба паўбохана. Любіш гарэлку з чыпсамі і “Спрайт’ з чорным хлебам? Сінявокасць гарантую.
– Эх, Сярога, не была б зямелька родная, не дасць загінуць.
– у тон адазваўся Саша.
– А па мне - кінуць бы ўсе гэтыя жарсці мясцовага значэння! Гэта ж не ўзровень!
– Не скажы. У нас тыраж у пяць разоў вышэйшы, чым у газеты творчай інтэлігенцыі, а ў вас, напэўна, разоў у сем.
– Тыраж тыражом. А кантынгент? Ім абы праграма ды віншаванні з некралогамі.
– Не скажы. Чацвёртая частка людзей мыслідь - Богам запраграмавана.
– Лухта ўсё гэта, самі сябе чытаем, - гнуў сваё Саша.
– Добра Кіру Градоўскаму ў яго “Сенсацыі”: пішы, што хочаш, вешай лапшу, і башляюць прыстойна. Не хапае матэрыялу - з Інтэрнэта скачай. І тыраж, і распаўсюджванне па былых рэспубліках, і імя зрабідь можна. Дарэчы, звязваўся са мной раніцай, збіраецца пад’ехадь. Ён таксама ведае, што ў Ажарцах нешта адбываецца. Ты яму паведаміў? У раёне нашых больш няма.
– На халеру мне здалося, я з ім і ў інстытуце не вельмі. Гэта вы былі - Кір і Алік. Кінь ты Градоўскага з яго жоўтай прэсай, звані сваім.
– Урэжа мне Кажадубцаў па самыя памідоры.
– Зірні, Сашок! Што там за джып на ўзлеску?
ВЕЧАРАМ У “ТЭРЫТОРЫІ”
Увечары Антон прынёс да дзядзькі Колі не толькі пульт, але і мурэфскі камбез, які схаваў у вялікі поліэтыленавы пакет, папярэдне закруціўшы ў стары, яшчэ дзедаў, плашч. Коля пакінуў карыфанаў підь
– Апрані касцюм, Антоній.
Антон надзеў на сябе камбез у спадзяванні, што дзядзька абавязкова знойдзе правільнае рашэнне.
– Глядзі на карту. Што бачыш, што чуеш?
– Берсерк праводзіў Кавальчыка да жытла, вяртаецца на Чацвёртае поле; Клаліт - на падзарадцы; Хабірт - каля стацыянарнага гізера; Крост адкрыў у ахоўным коле шлюз - прапусціў трактар з металам, ідзе разгрузка. Касмічную сувязь не заблакіраваў - фуфло гоніць, але апараты паадключаў. Ведае, што антэна ў цябе: збіраецца заўтра наведацца. Атэн скардзідца, што Шыганцоў становіцца неадэкватным. Што гэта, Коля?
– Звіхаецца. Далей.
– Ахікан часова ўзведзены ў чын рэкона. Атэн стаміўся, патрабуе адпачынку з аховай. Кажа, што не мае права не выканаць місію - Ліга Латыкруста не даруе . Збіраюцца ўсе на Чадвёртым .
Коля разважаў услых:
– Кулі іх не бярудь, карадей. Пятровіч страляў, здаецца. І біць іх, прынамсі па касцюмах, - ніякага сэнсу. Добра. Бухнём, а пасля падумаем.
Коля сцягнуў бутэлечку “Колы” са стэлажа, адкаркаваў і адпіў.
– Будзеш?
Вядома, Антон не адмовіўся.
– Т ады шлем здымай!
Выйшла замінка: “Кола” плюхнула на рукаўны пульт, і ён пачаў мутнець.
– Чакай-чакай, Антончык! Здаецца, гэта іх душыць. У лапці
абуем!
Сапраўды, правы пульт не прадаваў.
Коля і Антон некаторы час моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Не вытрымаў Антон:
– Дзядзька Коля, дай пару двухлітровых - акупіцца! Залью іхні гізер - куды ім падзецца? Давядзецца адлятаць!
– Гізер, кажаш? Ды я іх саміх залью. Карадей: не твая хлапечая справа. Не такіх у Кандагары супакойвалі! Да іх не сунемся, а заўтра самі з’явяцца - арганізуем дыверсію. Тут мая тэрыторыя, а не іхняя! Касцюм не згубі, можа спатрэбіцца. Пайду расслаблюся з мужыкамі, цесць парадак дагледзіць. Не спяшайся, карадей. Яны адпачываюць - і ты адпачывай. Ты ж таксама мурэф?
І Коля без усмешкі падміргнуў левым вокам.
АНТОН ДЗЕЙНІЧАЕ САМАСТОЙНА
Антон не здолеў выпрасідь “Колу’ ў дзядзькі, але яму ўдалося выпрасіць яе ў цёткі Марыны: тая падала з прылаўка. Давялося схлусіць, што бабуля прасіла. Хоць і не паверыла Марына, канечне. Антон ішоў на Чацвёртае поле самым кароткім шляхам: праз недабудаваны Дом культуры. Гэты Дом культуры так забадаў! Не толькі тутэйшых, але і Антона: гадоў сем будуецца, не менш! Шыганцоў напачатку бойка ўзяўся, аднак хутка ачах. Кіно так і круцяць у старым клубе, як у маміным дзяцінстве. А танцаваць у клубе - сябе не паважаць. Антон выглядзеў у цемры кавалак чырвонай цагліны, падышоў да белай сцяны Дома культуры і накрэмзаў: “Рэкон Мутант загубіць вас, мурэфы!” Антон не жадаў ім ні смерці, ні шкоды. Проста хаделася, каб яны адляцелі па-мірнаму. Што Коля заўтра зробіць - пытанне не для слабанервовых.