Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Свифт Джонатан

Шрифт:

Схаваўшы грошы ў дарожны мяшок, ён нiзка пакланiўся каралеве, а Гулiверу пажадаў удачы на новай службе.

Гулiвер нiчога не адказаў яму, толькi злёгку кiўнуў галавой.

– Ты, здаецца, злуешся на свайго былога гаспадара, Грыльдрыг?
– спытала каралева.

– О не, - адказаў Гулiвер.
– Але я лiчу, што мне няма пра што гаварыць з iм. Да гэтага часу ён сам нiколi не размаўляў са мной i нiколi не пытаўся ў мяне, цi магу я выступаць перад публiкай па дзесяць разоў на дзень. Я абавязаны яму толькi тым, што мяне не раздушылi i не растапталi, калi выпадкова знайшлi ў яго на

полi. За гэта я з лiхвой разлiчыўся з iм тымi грашыма, якiя ён нажыў, паказваючы мяне па ўсiх гарадах i вёсках краiны. Я ўжо не кажу пра тую тысячу залатых, якую ён атрымаў за маю нiкчэмную асобу ад вашай вялiкасцi. Гэты прагны чалавек ледзь не замучыў мяне да смерцi i нiзавошта не аддаў бы нават за такую цану, калi б не лiчыў, што я ўжо не варты i граша. Але я ўпэўнены, што на гэты раз ён памылiўся. Я адчуваю прылiў новай сiлы i гатоў старанна служыць маёй цудоўнай каралеве i ўладарцы.

Каралева вельмi здзiвiлася.

– Я нiколi не бачыла i не чула нiчога падобнага!
– усклiкнула яна.
– Гэта самае разважлiвае i красамоўнае насякомае з усiх насякомых на свеце!

I, узяўшы Гулiвера двума пальцамi, яна панесла паказаць яго каралю.

7

Кароль сядзеў у сваiм кабiнеце i быў заняты нейкiмi важнымi дзяржаўнымi справамi.

Калi каралева падышла да яго стала, ён мяльком зiрнуў на Гулiвера i цераз плячо спытаў, цi даўно гэта каралева захапiлася дрэсiраванымi мышамi.

Каралева моўчкi ўсмiхнулася ў адказ i паставiла Гулiвера на стол. Гулiвер нiзка i пачцiва пакланiўся каралю.

– Хто зрабiў нам такую пацешную завадную цацку?
– спытаў кароль.

Тут каралева зрабiла знак Гулiверу, i ён сказаў самае доўгае i прыгожае прывiтанне, якое толькi мог прыдумаць.

Гэта здзiвiла караля. Ён адкiнуўся на спiнку крэсла i пачаў задаваць дзiвоснаму чалавечку пытанне за пытаннем.

Гулiвер адказваў каралю падрабязна i дакладна. Гаварыў ён чыстую праўду, але кароль глядзеў на яго, прыжмурыўшы вочы, i недаверлiва круцiў галавой.

Ён загадаў паклiкаць трох самых славутых вучоных краiны i прапанаваў iм добра агледзець гэта маленькае дзiўнае двухногае i вызначыць, да якога разраду яно належыць.

Вучоныя доўга разглядалi Гулiвера ў павелiчальнае шкло i нарэшце вырашылi, што ён не звер, бо ходзiць на дзвюх нагах i валодае членараздзельнай мовай. Ён i не птушка, бо ў яго няма крылаў i, вiдаць, ён не ўмее лётаць. Ён i не рыба, бо ў яго няма нi хваста, нi плаўнiкоў. Напэўна, ён i не насякомае, бо нi ў адной вучонай кнiзе няма нават упамiнання аб насякомых, якiя б былi так падобны на чалавека. Аднак ён i не чалавек - калi меркаваць па яго малюсенькiм росце i ледзь чутным голасе. Хутчэй за ўсё гэта жарт мацi-прыроды - "рэльплюм сколькатс" па-брабдынгнежску.

Пачуўшы гэта, Гулiвер вельмi пакрыўдзiўся.

– Думайце, што хочаце, - сказаў ён, - але я зусiм нiякi не жарт мацi-прыроды, а самы сапраўдны чалавек.

I, папрасiўшы ў караля дазволу, ён падрабязна расказаў пра тое, хто ён такi, адкуль прыехаў, дзе i як жыў да гэтага часу.

– У нашых краях жывуць мiльёны мужчын i жанчын такога ж росту, як я, даказваў ён каралю i вучоным.
– Нашы горы, рэкi i дрэвы, нашы дамы i вежы, конi, на якiх мы ездзiм, звяры,

на якiх мы палюем, - словам, усё, што нас акружае, у столькi ж разоў меншыя за вашы горы, рэкi, дрэвы i жывёлу, наколькi я меншы за вас.

Вучоныя засмяялiся i сказалi, што яны для таго так доўга i вучылiся, каб не верыць бязглуздым выдумкам, але кароль зразумеў, што Гулiвер гаворыць праўду.

Ён адпусцiў вучоных, паклiкаў да сябе ў кабiнет Глюмдальклiч i загадаў, каб яна знайшла бацьку, якi, на шчасце, яшчэ не паспеў выехаць з горада.

Ён доўга распытваў iх абаiх, як i дзе быў знойдзены Гулiвер, i адказы iх цалкам пераканалi яго ў тым, што Гулiвер гаворыць праўду.

– Калi гэта i не чалавек, - сказаў кароль, - то, безумоўна, чалавечак.

I ён папрасiў каралеву, каб яна берагла Гулiвера i клапацiлася аб iм як найлепш. Каралева з ахвотай узяла Гулiвера пад сваю апеку. Разумны i ветлiвы Грыльдрыг спадабаўся ёй куды больш, чым яе ранейшы любiмец - карлiк. Гэты карлiк дасюль лiчыўся самым маленькiм чалавекам у краiне. Ростам ён быў усяго чатыры сажнi, па плячо дзевяцiгадовай Глюмдальклiч. Але хiба можна было яго параўнаць з Грыльдрыгам, якi змяшчаўся ў каралевы на далонi!

Каралева адвяла Гулiверу пакоi побач са сваiмi ўласнымi пакоямi. У гэтых пакоях пасялiлася Глюмдальклiч з настаўнiцай i служанкамi, а сам Гулiвер уладкаваўся на маленькiм столiку пад акенцам, у прыгожай арэхавай скрынцы, якая была яму спальняй.

Гэту скрынку па спецыяльным заказе каралевы зрабiў прыдворны сталяр. Даўжынёй яна была шаснаццаць крокаў, шырынёй - дванаццаць. Знешне яна нагадвала невялiчкi домiк - светлыя акенцы з аканiцамi, прыгожыя дзверы з вiсячым замком, - толькi дах у домiка быў плоскi. Дах падымаўся i апускаўся на завесах. Кожную ранiцу Глюмдальклiч падымала яго i прыбiрала спальню Гулiвера.

У спальнi стаялi дзве шафы для адзення, шырокi ложак, камода для бялiзны, два сталы i два крэслы з падлакотнiкамi. Усё гэта зрабiў для Гулiвера цацачны майстар, праслаўлены ўмелец выразаць з косцi i дрэва розныя цацкi.

Крэслы, камода i столiкi былi зроблены з нейкага матэрыялу, падобнага да слановай касцi, а ложак i шафы, як i ўвесь домiк, - з арэхавага дрэва.

А каб Гулiвер незнарок не выцяўся, калi яго домiк будуць пераносiць з месца на месца, сцены, столь i падлогу спальнi абабiлi мяккiм i тоўстым лямцам.

Замок на дзверы быў зроблены па настойлiвай просьбе Гулiвера: ён вельмi баяўся, каб да яго ў дом не залезла якая-небудзь цiкаўная мыш цi прагны пацук.

Пасля некалькiх няўдач слесар нарэшце змайстраваў самы малюсенькi замочак з усiх, якiя яму калi-небудзь даводзiлася рабiць.

А мiж тым у сябе на радзiме Гулiвер толькi адзiн раз у жыццi бачыў замок такiх памераў. Ён вiсеў на варотах адной панскай сядзiбы, гаспадар якой славiўся выключнай скупасцю.

Ключ ад замка Гулiвер насiў у кiшэнi, таму што Глюмдальклiч баялася згубiць такую малюсенькую рэч. Ды i навошта ёй патрэбен быў гэты ключ? Праз дзверы яна ўсё роўна прайсцi не магла, а каб паглядзець, што робiцца ў домiку, цi дастаць адтуль Гулiвера, даволi было прыўзняць дах.

Каралева паклапацiлася не толькi аб жыллi свайго Грыльдрыга, але i аб новым адзеннi для яго.

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего