Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
Шрифт:
Строй яму пашылi з самай тонкай шаўковай тканiны, якая толькi знайшлася ў дзяржаве. I ўсё-такi гэтая тканiна была таўсцейшая за самыя тоўстыя ангельскiя коўдры, i ў ёй было вельмi нязручна, пакуль Гулiвер не прывык да яе. Пашыты быў строй па мясцовай модзе: шаравары накшталт персiдскiх, а кафтан накшталт кiтайскага. Гулiверу вельмi спадабаўся гэты крой. На яго думку, ён быў вельмi зручны i прыстойны.
Каралева i абедзве яе дачкi так палюбiлi Гулiвера, што нiколi не садзiлiся абедаць без яго.
На каралеўскi стол каля левага локця каралевы ставiлi столiк i крэсла для Гулiвера. Даглядала яго ў час абеду яго нянечка - Глюмдальклiч.
У Гулiвера быў свой асобны срэбны сервiз - вялiкiя i малыя талеркi, супнiк, соўснiк i салатнiцы.
Канечне, у параўнаннi з пасудай каралевы гэты сервiз здаваўся цацачным, але ён быў вельмi добра зроблены.
Пасля абеду Глюмдальклiч сама мыла i чысцiла талеркi i мiскi, а потым хавала ўсё гэта ў срэбную шкатулачку. Шкатулачку гэту яна заўсёды насiла ў кiшэнi.
Каралева вельмi любiла глядзець, як есць Гулiвер. Яна нават сама часта падкладвала яму на талерку кавалачак ялавiчыны цi птушкi i з усмешкай сачыла за тым, як павольна з'ядае ён сваю порцыю, якую любое трохгадовае дзiця праглынула б зараз.
Затое Гулiвер з мiжвольным страхам глядзеў на тое, як уплятаюць свой абед каралева i абедзве прынцэсы.
Каралева часта скардзiлася на дрэнны апетыт, але тым не меней яна клала ў рот такi кавалак, якога хапiла б на абед цэламу тузiну ангельскiх фермераў пасля жнiва. Пакуль не прывык, Гулiвер заплюшчваў вочы, каб не бачыць, як каралева абгрызае крыльца рабчыка, у дзевяць разоў большае за крыло звычайнага iндыка, i адкусвае кавалачкi хлеба памерам з дзве вясковыя буханкi. Яна не адрываючыся выпiвала залаты кубак, а гэты кубак змяшчаў цэлую бочку вiна. Яе сталовыя нажы i вiдэльцы былi ў два разы большыя за палявую касу. Аднойчы Глюмдальклiч, узяўшы на рукi Гулiвера, паказала яму разам тузiн добра начышчаных нажоў i вiдэльцаў. Гулiвер не мог глядзець на iх спакойна. Ззяючае вострае лязо i велiзарныя зубы, доўгiя, як коп'i, напалохалi яго.
Калi каралеве расказалi пра гэта, яна засмяялася i спытала ў свайго Грыльдрыга, цi ўсе яго землякi такiя баязлiўцы, што без страху не могуць бачыць сталовы нож i ўцякаюць ад звычайнай мухi.
Яе заўсёды пацяшала, што Гулiвер з жахам ускакваў з месца, калi некалькi мух з гудзеннем падляталi да яго стала. Для яе гэтыя велiзарныя лупатыя насякомыя велiчынёй з добрага дразда i на самай справе былi мухамi, а Гулiвер не мог i думаць пра iх без агiды i злосцi.
Гэтыя надакучлiвыя, прагныя стварэннi нiколi не давалi яму спакойна паабедаць. Яны запускалi свае брудныя лапы ў яго талерку. Яны садзiлiся яму на галаву i кусялi да крывi. Спачатку Гулiвер не ведаў, як ад iх адбiцца, i сапраўды гатовы быў бегчы куды вочы глядзяць. Але потым ён усё ж знайшоў спосаб абароны.
Iдучы абедаць, ён браў з сабой свой марскi корцiк i, як толькi мухi падляталi да яго, хуценька ўскакваў з месца i - раз! раз!
– на ляту рассякаў iх на часткi.
Каралева i прынцэсы, калi ўбачылi гэтую бiтву першы раз, былi ў такiм захапленнi, што расказалi аб ёй каралю. Назаўтра кароль абедаў разам з iмi, каб толькi паглядзець, як Грыльдрыг ваюе з мухамi.
У гэты дзень Гулiвер рассек сваiм корцiкам некалькi вялiкiх мух, i кароль пахвалiў яго за храбрасць i спрыт.
Але бой з мухамi - яшчэ не самая цяжкая справа. Неяк Гулiверу давялося вытрымаць бой з больш страшным працiўнiкам.
Здарылася
Расчынiўшы ўсе вокны i дзверы ў сваiм домiку, Гулiвер сеў у крэсла i пачаў есцi. У руках яго быў вялiкi кавалак салодкага пiрага з варэннем. I раптам штук дваццаць восаў уляцела ў пакой з такiм гудзеннем, быццам разам зайгралi дзесяткi два баявых шатландскiх валынак. Восы вельмi любяць салодкае i, вiдаць, здалёк пачулi пах варэння. Штурхаючы адна другую, яны рынулiся на Гулiвера, адабралi ў яго пiрог i мiгам разарвалi на кавалачкi.
Тыя, каму нiчога не дасталося, насiлiся над галавой Гулiвера, аглушаючы яго сваiм гудзеннем i пагражаючы страшэннымi джаламi.
Але Гулiвер быў не з баязлiвых. Ён схапiў сваю шпагу i кiнуўся на разбойнiц, чатырох забiў, а астатнiя паўцякалi.
Пасля гэтага Гулiвер зачынiў вокны i дзверы i, трохi перадыхнуўшы, пачаў разглядаць трупы сваiх ворагаў. Восы былi велiчынёй з вялiкага цецерука. Вострыя, як iголкi, джалы iх былi даўжэйшыя, чым сцiзорык Гулiвера. Добра, што яму пашчаслiвiла пазбегнуць уколу гэтых атручаных нажоў!
Асцярожна загарнуўшы ўсiх чатырох вос у ручнiк, Гулiвер схаваў iх у нiжнюю скрынку сваёй камоды.
– Калi мне яшчэ суджана калi-небудзь вярнуцца на радзiму, - сказаў ён сабе, - я падарую iх школе, дзе я вучыўся.
8
Днi, тыднi i месяцы ў краiне велiканаў былi не даўжэйшыя i не карацейшыя, чым ва ўсiх iншых частках свету. I беглi яны адзiн за другiм з такой жа хуткасцю, як i ўсюды.
Пакрысе Гулiвер прывык бачыць вакол сябе людзей, вышэйшых за дрэвы, i дрэвы, вышэйшыя за горы.
Неяк каралева паставiла яго сабе на далонь i падышла з iм да вялiкага люстэрка, у якiм абое яны былi вiдаць з галавы да пят.
Гулiвер мiмаволi засмяяўся. Яму раптам здалося, што каралева самага звычайнага росту, зусiм такая, як усе людзi на свеце, а вось ён, Гулiвер, зрабiўся меншы, чым быў, разоў у дванаццаць.
Патрохi ён перастаў здзiўляцца, калi бачыў, што людзi жмураць вочы, каб лепш разгледзець яго, i падносяць далонь да вуха, каб пачуць, што ён гаворыць.
Ён ведаў, што амаль кожнае яго слова здаецца велiканам смешным i дзiўным i чым больш сур'ёзна ён разважае, тым болей з яго смяюцца. Ён ужо не крыўдзiўся на iх за гэта, а толькi думаў з горыччу: "Можа, i я смяяўся б, калi б канарэйка, якая жыве ў мяне дома ў прыгожай пазалочанай клетцы, раптам надумалася гаварыць пра навуку i палiтыку".
Зрэшты, Гулiвер не скардзiўся на свой лёс. З таго часу як ён трапiў у сталiцу, яму жылося нядрэнна. Кароль i каралева вельмi любiлi свайго Грыльдрыга, а прыдворныя былi з iм вельмi пачцiвыя.
Прыдворныя заўсёды пачцiвыя з тымi, каго любяць кароль i каралева.
Адзiн толькi вораг быў у Гулiвера. I як нi ахоўвала свайго выхаванца клапатлiвая Глюмдальклiч, яна ўсё-такi не змагла засцерагчы яго ад многiх непрыемнасцяў.
Гэты вораг быў карлiк каралевы.
Да таго як з'явiўся Гулiвер, ён лiчыўся самым маленькiм чалавекам ва ўсёй краiне. Яго прыгожа апраналi, гулялi з iм, яму даравалiся дзёрзкiя жарты i надакучлiвыя свавольствы. Але як толькi Гулiвер пасялiўся ў пакоях каралелевы, i яна сама i ўсе прыдворныя перасталi нават заўважаць карлiка.
Аргумент барона Бронина 3
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Венецианский купец
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
рейтинг книги
Темный Лекарь 4
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
рейтинг книги
Невеста на откуп
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Сын Багратиона
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Барону наплевать на правила
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Зайти и выйти
Проза:
военная проза
рейтинг книги
Барон Дубов
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
