Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пахаджане. Прыпавесці

Быкаў Васіль

Шрифт:

Між тым, у паўсядзённым жыцьці справа дайшла да апошняй мяжы галечы. Жахліўцы зьелі ўсю жывёлу, нават кароваў. Узімку тых не было чым карміць, бо вынішчылі на корм увесь хвойнік, засталося адно голае альховае суччо, якога жывёла чамусьці не хацела есьці. Лепш здыхала, — мабыць, з неспазнанага каровінага прынцыпу. Людзі былі меней упартыя, елі траву, шчаўе і крапіву й надта суцяшаліся хуткім вясельлем, калі будзе хлеб і да хлеба. Ужо жаніх патурбуецца. Народ цяпер спрэс называўся электаратам, што дужа падабалася старым бабкам у вёсцы. Ведама ж, народ быў нікому не патрэбны, а да электарату калі-нікалі прыяжджалі начальнікі на чорных «Волгах», прывозілі невялікія скрыначкі й ласкава прасілі кінуць туды невялікія аркушыкі з прозьвішчам чарговага начальніка. Бабкі часам дзівіліся, чаму такую справу нельга зрабіць у райцэнтры, але ахвотна кідалі тыя аркушыкі, бо толькі тады начальнікі гаварылі

зь імі ласкава й нават казалі дзякуй. Ну й само сабою распавядалі, як добра зажывецца пасьля доўгачаканага шлюбу. Праўда, тыя расповеды часам выклікалі сьлёзы — гэта калі бабкі думалі, што могуць не дажыць да шчасьлівага дня.

І вось, нарэшце, жаданы, шмат разоў адкладзены дзень настаў. На дванаццаці зьнішчальніках-усепагодніках шлюбны картэж узьвіўся ў неба. Праз пэўны час апусьціўся на нейкім ня надта сучасным, амаль захалусным лётнішчы, што стала першым, але ня самым вялікім засмучэньнем жаніха. Наступнымі былі: абдрапаныя фасады сталіцы Дзяржавы-Раю, калдобістыя вуліцы, спрэс злосныя твары людзей у даўжэзных чэргах, — рыхтык, як у ягонай краіне жахліўцаў. Але найбольшы гром-пярун грымнуў у палацы, калі жаніх сам-насам спаткаўся з прынцэсай. Аказалася, што то была зусім не прынцэса, а брыдкога выгляду прынц, яўна вычварнай сэксуальнай арыентаванасьці. З наступнай размовы высьветлілася, што на шлюб ён пагадзіўся з прычыны вялікай крызы, у якой апынулася краіна-Рай, і тым шлюбам меркавалася паправіць становішча ў эканоміцы, геапалітыцы, фінансах, войску, ідэалёгіі, культуры, мэдыцыне, адукацыі, міжнацыянальных і міжканфэсійных дачыненьнях і г.д. Даць жахліўцам ён нічога ня мог, мог толькі ўзяць і цынічна іржаў у напарфумлены твар Жаха, аскаляючы вялікія, пракураныя наркотай зубы.

Нешта сьцяміўшы, Жах тузануўся ўсім целам, ляпнуў аб паркет недапіты келіх з шампанскім і на тым жа усепагодніку-зьнішчальніку паімчаў дадому. Такога расчараваньня стрываць ён ня мог і над аблокамі прыняў рашэньне: вайна! Толькі пераможная вайна магла змыць ганьбу й пакараць краіну-зманшчыцу. Жах аддаў загад аб усеагульнай мабілізацыі.

Хутка, аднак, выявілася некаторая ў тым недарэчнасьць: мабілізоўваць не было каго. Зьнікла насельніцтва. Частка — з голаду й хваробаў, частка таму, што наіўна паверыла, быццам яго няма й не было ніколі. Тыя ж, што засталіся, лічылі сябе электаратам для галасаваньняў і плебысцытаў, але не для вайны й не разумелі Жаха, бо даўно адвучыліся ад якой-небудзь мовы. Урадоўцы ж і адміністратары, учуўшы пра мабілізацыю, адразу паўцякалі на ўсход, бо даўно таемна служылі ня Жаху, а валадару Райскай дзяржавы — таварышу Гмаху.

Тое было нечувана й нясьцерпна. Зараджаны велізарнай касьмічнай энэргіяй (1000 кілавольт), Жах стрываць такога ня мог і задрыжэў, закалаціўся, загуў, закруціўся (звыш 1000 абаротаў у хвіліну), — падобна, як і тады, калі першы раз аб’явіўся у парлямэнце. Сьледам раздаўся выбух, накшталт чарнобыльскага, якога яшчэ ня чула плянэта. У неба ўзьняўся віхор чорнага дыму, пылу й смуроду, у якім зьнікла ўсё разам з Жахам.

Калі праз стагодзьдзе той пыл-дым патроху разьвеяўся, дык людзі з Усходу й Захаду ўбачылі гіганцкае правальле ў сярэдзіне кантынэнту. Глыбіня правальля была такая, што да дна не дасягаў зрок, шырыня таксама хавалася за краявідам. Між берагоў заўжды курэў шызы сьмярдзючы дым, зь якога часам выскокваў бязногі хвастаты Цмок. Ён куляўся, крыўляўся й рабіў нейкія знакі цікаўным вандроўнікам, што заўсёды тоўпіліся на краёх правальля, затым на тыдні й месяцы зьнікаў у прадоньні.

Людзі казалі, што гэта — урок чалавецтву за ягоную зьнявагу чалавечых і боскіх законаў быцьця…

Галоўны крыгсман

Вялікі Курфюрст Богададзенай Сьветлазарнай зямлі быў чалавек упарты. Палову гадоў свайго курфюрства ён вёў крывавыя войны: спачатку з паўночнымі суседзямі, пасьля — з паўдзённымі, а затым з усімі адразу. Той год ён пяты месяц трымаў у аблозе адмыслова ўмацаваны замак на Лесавым мысе. Посьпеху аднак ня меў, хоць і паклаў там палову войска, выдаткаваў ці ня ўсе фінансы курфюрства. Зрэшты, фармальна войскам камандаваў ня ён — для таго прызначаліся галоўныя крыгсманы, якіх за два гады Вялікі Курфюрст перабраў з тузін. Але ўсе яны ня спраўджвалі ягоных надзеяў, дарма губілі любімае курфюрстава войска, а замак з абпаленымі ды пашчэрбленымі сьценамі працягваў высіцца на мысе пад ненавіснымі варожымі сьцягамі на вежах. Вядома, такога нельга было стрываць, і Вялікі Курфюрст прымаў адпаведныя захады. Пасьля кожнага няўдалага штурму ён кідаў у склеп няўдачлівага крыгсмана і прызначаў новага.

На пачатку восені таго году сталася так, што колькі-небудзь вядомых вайсковых

начальнікаў у Курфюрста не засталося — частка іх пагінула пад сьценамі замка, а частка апынулася ў сутарэньнях сталічнага гораду курфюрства. Лёс іх быў незайздросны, і яны ведалі тое. Як толькі замак будзе ўзяты, у гонар вялікай перамогі над паўночнымі, паўдзённымі ці разам узятымі землямі яны будуць страўленыя галодным ваўкам, што, загадзя налоўленыя, вылі побач у сутарэньні. Чакалі спажывы. Звычайна ў той час, як наверсе праводзілася цырымонія раздачы ўзнагародаў пераможцам, у сутарэньнях адбывалася пакараньне ворагаў — здрайцаў, няўмекаў, баягузаў, недарэкаў з ліку падданых Курфюрста. Можа, добра, аднак, што ў тое лета перамог не было, і хоць лік зьняволеных праз тое значна павялічыўся, але ўсе яны былі жывыя і спадзяваліся. Вядома ж, чалавеку ўласьціва заўжды спадзявацца. Нават калі падстаў для таго — ніякіх.

Пасьля таго, як апошняга крыгсмана без мяча і бяз латаў кінулі ў сутарэньне да астатніх, Курфюрст загадаў прыслаць да яго бібліятэкара Готліба.

Готліб той дзень, як і заўжды, сядзеў на версе доўгай драбіны і мяккім вароніным крылом зьмятаў пыл з таўшчэзных учарнелых фаліянтаў, якімі пад самыя скляпеньні быў напакаваны гэты пакой. Бібліятэкар звыкла клапаціўся пра іх — зьберагаў ад пылу і вільгаці, ад пацукоў і пажараў. Праз гэты свой клопат ён шэраг гадоў ня бачыў Божага сьвету і наўрад ці мог бы сказаць, якая пара на двары — вясна або восень. Ён ведаў шмат моваў, але над усімі аддаваў перавагу мудрай лаціне, на якой чытаў лёгка і зразумела. Праўда, ад недахопу сьвятла і ад кніжнага пылу ў яго сталі слабець грудзі і тупіўся зрок. Але ён не наракаў на лёс і не жадаў сабе іншае долі, чым тая, што меў з міласьцівае ласкі Курфюрста. Атрымаўшы высокі загад, ён борзьдзенька зьлез з драбіны, асядлаў старога мула і паехаў у войска, якое пяты месяц тузалася з непакорлівым замкам.

Надвячоркам ён дасягнуў Лесавога мысу і прадстаў перад сваім суверэнам.

Тая памятная падзея адбылася пад векавым дубам, у вялізным шатры, аздобленым сьцягамі ды асабістымі штандарамі Вялікага Курфюрста. Бібліятэкар пакланіўся валадару ў ягоныя ногі, закутыя ў металічныя латы, і пачаў чакаць. Грозны Вялікі Курфюрст хвіліну працінаў яго драпежным позіркам, нібы гіпнатызаваў, а пасьля штось буркнуў аднаму з чаляднікаў, што нерухома тоўпіліся за ягонай сьпінай. I той голасна абвясьціў высокую волю. Аказалася, што палацавы бібліятэкар Готліб прызначаецца Галоўным крыгсманам войска Вялікага Курфюрста — валадара зямлі Богададзенай і Сьветлазарнай. Назаўтра зранку пачынаецца чарговы штурм замка, і крыгсману належыць камандаваць войскам.

Учуўшы тое, стомлены дарогай бібліятэкар ледзьве ўтрымаўся, каб ня ўпасьці, але пра што-небудзь пытацца не адважыўся. Як і належала паслухмянаму паддадзенаму, ён зноў паклапіўся ў ногі і пайшоў з шатра, куды яго павялі два бамбізы-латнікі.

Усё ж ён быў чалавек разумны, намогся авалодаць сабой і пачаў думаць пра сваё прызначэньне. Ён ніколі не служыў у войску і не прымаў удзелу ні ў малых, ні ў вялікіх аблогах — тое рабілі салдаты, свае ды найміты-авантурысты, таксама, як і іхныя крыгсманы ўсіх рангаў. Найбольшы і самы кваліфікаваны крыгсман, вядома ж, быў сам Вялікі Курфюрст, без якога ніводная перамога не была б магчымая. Зрэшты, ня толькі перамога. У гэтай зямлі шмат хто лічыў, што нават сонца ўзыходзіць і заходзіць толькі з дазволу Курфюрста. Але чаму ж ягоны адмысловы выбар упаў на зусім пе адмысловага бібліятэкара — таго Готліб зразумець ня мог. Можа, Курфюрст ушанаваў яго за ўласьцівы яму кніжны розум, набыты ў бібліятэцы, за адмысловыя веды лаціны? А можа, за тое, што ён быў нетутэйшы паходжаньнем — ягоныя продкі калісыді ўцяклі ў гэтую зямлю з Андалузіі. Як бы там ні было, Галоўнаму крыгсману стала надта страхотна, але і трошкі ганарова — усё ж Курфюрстаў выбар сьведчыў пра пэўны давер да ягонай асобы і яе чалавечых якасьцяў. А хто ў краіне не хацеў спраўдзіць высокі давер суверэна? Хацеў таго і Готліб, палацавы бібліятэкар, які нечакапа стаў найвышэйшым вайсковым начальнікам.

Апранацца ў бразготкія металічныя латы яму ня надта спадабалася — тыя былі нязвыкла цяжкія і сьцюдзёныя. Добра яшчэ, што гэта быў няпоўны камплект — толькі шлём з прылбіцай ды каляная кальчужная сьвітка, якую ён страхотка насунуў на сваё хударлявае цела. У такім убраньні пачуваўся ня надта, але мусіў трываць. Ён меркаваў, што ўвечары яго пакліча Вялікі Курфюрст, але той не паклікаў. Замест пышнага шатра Готліба адвялі ў старую палатку каптэнармуса, дзе на нейкай радзюжцы ён спрабаваў заснуць. Ды марна. Усё ж, ён меў перад сабой сумны досьвед сваіх папярэднікаў, які ня мог яго не трывожыць. Але ён спадзяваўся. Чалавеку, пават калі ён і Галоўны крыгсман, уласьціва трохі спадзявацца.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мост душ

Макинтош Фиона
3. Оживление
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мост душ

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!