Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пахаджане. Прыпавесці

Быкаў Васіль

Шрифт:

Толькі ён прагнаў ад сябе благую думку, як Вялікі Курфюрст наперадзе спыніўся. За ім прыпынілася ўся калёна конных і пешых, лучнікаў і панцырнікаў і ўсіх астатніх — аж да палонных. Курфюрстава сьвіта збочыла з пыльнага шляху пад дубы на прыдарожным пагорку. Ці не на адпачынак? — падумаў Галоўны крыгсман. У засені дубоў-гігантаў тое было б надта дарэчы. Але, мусіць, не. Тут жа яму далі знак пад’ехаць наперад, што ён і зрабіў, ня надта ўпраўна кіруючы цяжкой на хадзе кабылай. Перад Курфюрстам, які па-ранейшаму сядзеў на кані, належала сьпешыцца, і ён скочыў долу, ледзьве ўтрымаўшыся на замлелых нагах. Ён ня ведаў, што зараз будзе, але быў гатовы выканаць кожную каманду валадара.

Толькі

Курфюрст нічога не камандаваў, з каменным тварам працягваў сядзець на белым біцюгу. Замест яго пачаў гаварыць вяшчун, што меў адмысловае горла і ў час аблогі і на паходзе перадаваў Курфюрставы каманды. Уважліва слухаючы яго, крыгсман не адразу, аднак, зразумеў, што гэта ён? Пра каго ён? Аказваецца, пра яго, Галоўнага крыгсмана. Быццам ён нядбайна камандаваў асадай, ад чаго войска мела неапраўданыя страты, цэлы дзень не магло дамагчыся посьпеху, і таму за ўсё тое зладзейства Вялікі Курфюрст карае Галоўнага крыгсмана адсячэньнем галавы. «Слава вялікаму войску Богададзенай Сьветазарнай зямлі!» — скончыў вяшчун, і ўсе салдаты дружна раўнулі «Гох!», што азначала згоду, адабрэньне і захапленьне.

Калені ў нядаўняга бібліятэкара падламіліся, ён паваліўся на мяккую траўку дубровы, але дужыя рукі падхапілі яго і кінулі пад ногі валадара. Штатны вайсковы кат у шырокім скураным фартуху выцягнуў са скураных похваў шырокі меч з выгравіраваным на лязе дэвізам. «Bibe sanguinem!» — пасьпеў прачытаць небарака на мілай лаціне, перш чым кат адным спрактыкаваным ударам аддзяліў лысаватую галаву Галоўнага крыгсмана ад яго сутулаватага цела. Войска пры тым зноў грымнула «Гох!». Вялікі Курфюрст прыўстаў у страмёнах, каб яго бачна было здалёк, і каб усе, да апошняга лучніка, зразумелі, хто здабыў для іх перамогу. Каб не было памылкі, Курфюрст яшчэ павярнуўся сюды-туды ўбакі, — крыкамі адабрэньня і ляскам мячоў аб шчыты легіёны віталі яго боскае права на праўду і справядлівасьць. Словы пра справядлівасьць былі вычаканеныя на ягоным упрыгожаным гербам шчыце. Крыкі пра славу пераможцы суправаджалі яго ўсю дарогу да самага гораду.

Пад тыя крыкі ўслаўленьня і гопару ён, шчасьлівы і стомлены, уехаў надвячоркам пад гарадскую браму. У горадзе вітаньне паўтарылася з яшчэ большым імпэтам і доўжылася да паўночы.

Народ заўжды любіць вітаць пераможцаў.

Маленькая чырвоная кветачка

Ён вельмі любіў народ, і народ вельмі любіў яго.

Асабліва з таго часу, як успыхнула народнае паўстаньне, якое ён песьціў, рыхтаваў, камандаваў паўстанцамі, здабыў першыя перамогі. Паўстаньне было нялёгкае, перамогі чаргаваліся з паразамі, але народ верыў яму і ішоў за ім. Ён і праўда не шкадаваў ні часу, ні сілы, ні працы свайго глыбокага розуму дзеля сьвятое справы — перамогі народнага паўстаньня.

Сьпярша, як іх было мала, а сілаў злыдняў было ў дзесяць разоў болей, толькі ягоная воля і фанатычная ўпэўненасьць далі моцы паўстанцам не загінуць дарэшты. Паўстанцы вытрымалі ўсё: паразу пад сьценамі крэпасьці, перасьлед, катаваньні ў вязьніцах, кару сьмерцю, палон, эміграцыю. Ён не скарыўся, ён заўсёды казаў: будзе воля, будзе пермога! Загляне сонца і ў наша ваконца. І заклікаў змагацца, не шкадуючы нічога — ні людзей, ні жыцьця, ні жанок, ні саміх сябе. Ён не шкадаваў сябе і нават жонку зь дзецьмі, якіх закатавалі ў палоне.

Як была здабыта вялікая перамога і захоплена непрыступная крэпасьць, народнай любові да яго ня стала межаў. У крэпасьць, якую ён штурмаваў дваццаць дзён, яго ўнесьлі на скрыжаваных дзідах, ахінутых двухкалёрам патрыётаў. Там жа, на падворку крапаснога муру, яму прысягнула новаствораная гвардыя — сотня адборных маладых паўстанцаў. Старшыны гораду паднесьлі

яму талерку, поўную залатых манэтаў. Дзесяць гарадзкіх прыгажунь зьнялі з ног ягоныя батфорты і абмылі яго стамлёныя ногі. Яны прысягнулі яму на вечнае жаночае слугаваньне — у вайну і ў міры. У народных вачох ён стаўся самым разумным і сумленным; у жаночых вачох, апроч таго, — самым прыгожым і высакародным. І яшчэ ён быў бескарысьлівы — нічога свайго ня меў, абыходзіўся тым, што давалі. Як ён прамаўляў зь цьвінтару гарадзкой катэдры, тысячны натоўп, ня дыхаючы, слухаў яго. Заўжды ён гаварыў, як Бог, не даючы ні малюсенькае нагоды ўсумніцца хоць бы ў адным прамоўленым слове.

Ён заслужона апынуўся на вяршыні ўсеагульнае народнае славы і прызнаньня, якіх, здавалася, у яго ня мог адабраць ніхто — ні д’ябал, ні Бог. У вачох народу ён быў ня меней шанаваны за абодвух.

Кепска, аднак, што на крэпасьці барацьба ня скончылася. Прыгнятальнікі не ўціхамірыліся. Тыя, што ацалелі пры штурме, уцяклі за мяжу, дзе знайшлі падтрымку. Невялікая перадышка ў змаганьні доўжылася колькі месяцаў. Той час ён марна ня траціў. Ён мацаваў гаспадарку і абарону. Дзень і ноч людзі ладзілі крэпасьць, адбудоўвалі пашкоджаныя вежы, вароты і сьцены. Апроч таго, ён дасканаліў войска, прызначаў камандзіраў, стаўляў на пасады самых здольных і храбрых. Але і тыя, за мяжой, ня спалі — стваралі альянсы, вэрбавалі наймітаў, узбройвалі і распалялі нянавісьць да паўстанцаў. Грошай у іх было шмат, войска набралі вялікае. У адзін пагодны дзень тое войска апынулася перад сьценамі крэпасьці.

Ён заклікаў народ да абароны, і народ дружна выступіў. Пачалася аблога, якая доўжылася да позьняй восені. Сьпярша неяк адбіваліся, а затым адбівацца стала цяжэй. Зьнікалі запасы, не ставала вады. Зь недахопам харчу людзі неяк мірыліся, а без вады было зусім нельга. Пачаліся нараканьні, быццам некаторыя зашмат ужываюць вады. Што ваду ў крыніцах труцяць шпіёны. Што наагул зашмат разьвялося шпіёнаў, а ён іх не выкрывае. А тут усчаліся штурмы — дзень пры дні. Асаджаныя біліся гераічна, адбіваліся зь вежаў, са сьценаў — білі ядрамі з гакаўніц і мартыраў, лілі кіпень на галовы ворагаў, распаленую смалу, ужывалі «грэцкі агонь». Ды ворагі не адступаліся, да таго ж іх было безьліч. На чацьверты месяц асады яны абвесьцілі ўльтыматум — здача без усялякіх умоваў. Ён склікаў вялікі сынкліт, які аднагалосна прыняў ухвалу змагацца да перамогі. Ён запэўніў народ у перамозе, і народ, як заўжды, паверыў яму.

Змаганьне доўжылася, але сілы былі няроўныя. Перавага ўсё болей схілялася на бок ворагаў. У крэпасьці скончыўся харч, а пасьля і порах. Палова абаронцаў была параненая. На крапасных сьценах біліся жанчыны, старыя і нават дзеці-падлеткі. Усе верылі, што перамогуць. Ніхто не хацеў здавацца.

Аднак сталася так, што сілаў не хапіла, і аднойчы ворагі ўварваліся ў крэпасьць. Ён асабіста ўзначаліў контрудар, і прарыў быў зьліквідаваны. У тым жа баі ён быў дужа паранены куляю ў абедзьве нагі, але прадаўжаў камандаваць супрацівам. І ён усё цьвердзіў, што перамога будзе. Людзі крычалі «гура». Але ўжо ня ўсе…

Ды во каб адбіць чацьвертае ўварваньне, сілаў ужо не было. Ворагі захапілі кутнюю вежу, і там каля паўстанцкага двукалёру забілі яго. Аддзелу верных яму жанчынаў удалося вынесьці яго цела і ўначы пахаваць пры катэдры. Адна з жанчынаў спрабавала забіць сябе на ягонай магіле, ды ёй не далі. Неўзбаве крэпасьць занялі ворагі.

Народ спазнаў жахлівую паразу. Бальшыню паўстанцаў перабілі, рэшту ўзялі ў палон. Палонных закавалі ў кайданы і адправілі ў каменяломню. Жанчынаў-прыгажунь, што мылі яму ногі, прадалі ў турэцкія гарэмы. Простыя люді мёрлі з голаду і ад хваробаў. Вясной у краіне ўсчалася эпідэмія чумы.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мост душ

Макинтош Фиона
3. Оживление
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мост душ

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!