Пахаджане. Прыпавесці
Шрифт:
Першы баявы дзень для яго пачаўся на золку, калі баявыя легіёны панцырнікаў, латнікаў, лучнікаў і асаднікаў пачалі рух у напрамку да замка. Некаторыя калоны ішлі проста, іншыя — у абыход ці займалі месца ў рэзерве. Вялікі Курфюрст быў добра спрактыкаваны ў вайсковай навуцы і ведаў, як і што належыць рабіць. Іншая справа, што ў войску не заўжды былі вартыя выканаўцы ягоных геніяльных загадаў. Хоць і надта стараліся. Яшчэ ў цемры выкацілі на пазіцыі грувасткія катапульты, даўжэзныя, плеценыя з лазы вінеі — для прыкрыцьця войска. На сьвітаньні цягалі да іх цяжкія камяні, бо ня ўправіліся нацягаць ноччу. За тую няўпраўку Вялікі Курфюрст загадаў адсячы галаву Галоўнаму катапультмайстру, што і было зроблена ў ягонай, Курфюрставай прысутнасьці. Тую галаву магутная катапульта стрэльнула цераз сьцены замка, падаўшы тым апошні сігнал да штурму.
Бібліятэкар-крыгсман Готліб стаў ззаду за Курфюрставай сьвітай на зручным пагорачку воддаль замка. Усе пазіралі на цудоўнае відовішча, што разгарталася наперадзе.
Як пачаўся штурм, да Галоўнага крыгсмана падскочыў хтось са сьвіты валадара і нярвова крыкнуў «На штурм!». Крыгсман трохі падзівіўся гэткаму лаканічнаму загаду і з даўжэзным мячом у руцэ паплёўся ў бок калатыечы. Адышоўшыся ад пагорку, нясьмела азірнуўся назад і пачаў трохі паварочваць убок, быццам у абыход замка, бо ісьці ў самае пекла страшна. А там, пад сьценамі замка, сапраўды ваўсю грымела і трашчэла, гуло і смылела — дымам завалакло сьцены, вежы і неба, — ужо там няшмат можна было згледзець. Крыгсман усё збочваў і збочваў па лугавіне, яго ніхто не спыняў і не вяртаў, хоць Курфюрст са свайго пагорачку, ведама ж, бачыў усё. Значыцца, ён дзейнічаў правільна, падбадзёрыў сябе крыгсман. Урэшце ён знайшоў, мабыць, найлепшую мясьціну, дзе было ня надта каб страшна і ня так далёка ад замка, дзе ягоныя сьцены былі відаць збоку аж да самай затокі. I тут ён згледзеў, што фланговы шэраг латнікаў залёг зусім блізка да рову — шчыльныя рады іх роўненька прыпалі да травянога долу, а з замкавых сьцен на іх несьліся хмары арбалетных стрэлаў ды ядры з мартыраў-катапультаў. Ад кутняй вежы скаціліся некалькі дзівосных, палаючых (мабыць, «грэцкім вагнём») колаў, якія, набіраючы па лугавіне хуткасьць, пагражалі здратаваць там увесь фланг латнікаў. Пэўна, тым трэба было ўцякаць, падумаў крыгсман, але тут жа схамянуўся ад не зусім, мабыць, вайсковае думкі. I тады ён згледзеў у сьцяне за кустом цярноўніку штосьці падобнае на невялічкую арку з дзьвярыма і падумаў, што там было б схоўней. Там стрэлы і ядры ці нават кіпень з вежы не маглі дастаць. I ён пачаў рукой паказваць латнікам на тую нябачную ім арку, усяляк даючы тым знак, дзе ратавацца. Мабыць, для таго манеўру існавала адмысловая вайсковая каманда, ды Галоўны крыгсман яшчэ ня ведаў ніякіх вайсковых камандаў і рабіў так, як колісь у дзяцінстве паказваў на пашы на адсталую авечку. I дзіва — яго зразумелі, хоць, вядома, калі захочацца жыць, дык зразумееш незразумелае. А латнікі ўсё ж хацелі жыць.
Сьпярша крайнія з іх, а затым і астатнія кінуліся ў роў, выкараскаліся з яго па той бок і, прадраўшыся праз калючы цярноўнік, стаіліся ў нішы. Ніша была невялічкая, але зьмясьціла ўсіх, і яны стаялі цесьненька адзін ля аднаго, мабыць, чакаючы новай каманды. Тады і ён падняўся і, ледзьве адольваючы ў сабе жах, паклыпаў туды, да ўсіх. Якую тады мог падаць ім каманду, ня ведаў, у яго не было ніякіх камандаў. Але ён ужо стаў баяцца, што, можа, на лугавіне скамандаваў ня так, і яго можа паклікаць хуткі на расправу Курфюрст. Ведама ж, Курфюрста ён баяўся болей, чым тых на сыдяне. Тыя былі высока, а Курфюрст на паўмілі ззаду і мог дастаць яго ў кожны момант.
Ён удала дасягнуў рова і непадалёк ад кутняе вежы скаціўся з яго крутаватага берагу. Каб было лягчэй выбрацца, скінуў з галавы грувасткі шлём, які да таго ж замінаў яму бачыць па бакох, і хацеў кінуць даўгі і няўклюдны меч. Але падумаў, што ўсё ж, мабыць, Галоўнаму крыгсману належала быць пры зброі. Збоч, ззаду і навакол грымела і палала асада — дымелі сьцены, пад сьценамі штосьці гарэла, — невядома, хто каго паліў — штурмавікі асаджаныя ці асаджаныя штурмавікоў. Выбрацца з рова яму памаглі латнікі, якія спусьцілі дзеля таго дзьве пікі, і ён шчасьліва апынуўся ўсё пад той жа выратоўчай нішай. Тут, аднак, ужо ўсчалася нейкая тузаніна, якая сьпярша выклікала ў яго міжвольны пратэст: нашто тузацца, хай бы сядзелі ціха, пакуль саміх не чапаюць. Але, пэўна, то былі прафесійныя салдаты і не хацелі сядзець ціха — ім патрэбная была перамога як узнагарода за страх і пакуты. Не зважаючы на пагрозу сьмерці, яны ламіліся да яе, пакуль дзьверы той нішы ня рухнулі на каменны падворак. Па тых дзьвярах латнікі ўварваліся на неабароненыя зады замка.
Што і як адбывалася далей, Готліб разумеў кепска, бо адчуваў сябе бы ў сьне. Яны некуды беглі, некага секлі мячамі. Неўзабаве насустрач ім выскачылі абароыцы замка ў пунсовых накідках, і яго ледзь не засеклі крывымі мячамі — дзякуй латнікам,
Вялікі Курфюрст уехаў у зваяваны замак на цяжкім белым кані, да хваста накрытым белым у залатым шытве прасьцірадлам. Ягопая лейб-ахова таксама была на белых канях, у белых бліскучых латах. Латнікі і мечнікі крыкамі захаплепьпя і адданасьці віталі валадара, і ягоны Галоўны крыгсман таксама разам з усімі крычаў «Гох!». Але менавіта тады Готліб адчуў, што салдаты з першых радоў зьвярталі позіркі і на яго лысаватую галаву бяз шлёма, за імі тое ж рабілі іншыя шэрагі, і ўжо не зразумець было, каму ляскалі ў шчыты і ладкі — Вялікаму Курфюрсту ці ягонаму крыгсману. Мабыць, і крыгсману таксама. Нядаўняму бібліятэкару стала ніякавата ад тас ўвагі, а затым і страхавіта, — але што ён мог зрабіць? Ёп быў чалавек адукаваны і да таго ж трохі па-рыцарску выхаваны, і накланіўся грамадзе. Можа, таго якраз і ня трэба было рабіць — выхаваньне не заўжды ідзе на карысьць чалавеку. Часам і на шкоду.
Рэшту таго дня і ўсю наступную ноч слаўнае войска пераможцы, як яму і належала, рабавала педагарэлы замак, — цягала з пакояў майно, зброю, посуд; гаспадарыла ў шматлікіх замкавых сутарэньнях, дзе было даволі віна. Крыгсман, які ня падта шанаваў віно, цяпер быў змушаны выпіць, і, здаецца, болей, чым было трэба, — так падахвочвалі салдаты. Некаторыя п’янавата даводзілі, што менавіта ён падказаў ім правільны шлях, інакш бы яны тузаліся тут да зімы, як тузаліся ўсё лета. Неяк адарваўшыся ад п’янай салдатні, ён запоўз пад сьцяной у цярноўнік, пакутна званітаваў там і заснуў. Пабудзілі яго ўранку, як пачалося пастраеньне войска. Латнік згледзеў ягоныя ногі, што вытыркаліся на сьцежку з кустоўя, і ткнуў у іх дзідай, каб дазнацца, жывы ці не. Аказалася, што жывы, і крыгсман падняўся. Яго павялі да сьвіты Вялікага Курфюрста, які па-ранейшаму не сказаў ніводнага слова, бы і не заўважаў яго.
Такім чынам, апошні бастыён усходніх быў зваяваны, доўгая цяжкая вайна скончылася. Падпаліўшы рэшткі разгромленага замка, войска вярталася ў свой горад — сталіцу Богададзенай Сьветазарнай зямлі. Наперадзе войска, калоны якога расьцягнуліся на пяць міляў, ехаў Вялікі непераможны Курфюрст, за ім асабістая ахова і ззаду — Галоўны крыгсман, нядаўні бібліятэкар Готліб. За шлём яго не дакаралі, і ён думаў, дзе яму цяпер адшукаць свайго мула, на якім ён сюды прыехаў, бо белую кабылу, мабыць жа, адбяруць у горадзе. Канешне, на кабыле ён выглядаў прыгажэй, чым на старым муле. У ягоным сэрцы неўпрыкмет ужо пасяліўся гонар, здавалася, усё ж ён заслужыў на тое нейкае права. Тыя з салдатаў, што былі бліжэй да яго, час ад часу адорвалі крыгсмана цёплымі позіркамі, а то нават віталі прыўзьнятай рукой з мячом. Гэта надта грэла ня надта славалюбнае сэрца бібліятэкара, і ён думаў: а што яшчэ будзе ў горадзе, як яны прыедуць туды з перамогай! Можа, сапраўды Вялікі Курфюрст прызначыць яго камандаваць войскам — увогуле, ён быў ня супраць. Вайсковая справа нечакана пачала падабацца яму, і ён ужо з прыкрасьцю падумаў пра сваю бібліятэку з яе пацукамі і пылам. Сапраўды, зусім іншая справа вайна! Колькі страху, але колькі і радасьці! Вострых перажываньняў, і галоўнае — удзячнасьці войска. Народнай любові і, можа, нават прыхільнасьці самога валадара зямлі Богададзенай.
Праўда, трохі трывожыла зацятае маўчаньне Вялікага Курфюрста, які нібыта ня бачыў, не разумеў, якую ролю ў апошняй асадзе адыграў ягоны Галоўны крыгсман. Але ўжо ён, крыгсман, пра тое валадару напамінаць ня будзе, усё ж ён толькі падданы, Курфюрст сам павінен усё зразумець і ацаніць. I калі ён дагэтуль таго не зрабіў, дык, мабыць, таму, што заняты. Што ў яго, адзін клопат — крыгсман? Вунь колькі клопату з войскам, палоннымі, што вялізнай калонай пляліся за пераможцамі. I яшчэ, уздыхнуўшы, ён падумаў, як не пашанцавала ягоным папярэднікам, што нудзіліся цяпер у гарадскім сутарэньні. Ну, але што ж — кожнаму сваё, як пісаў калісьці старажытны паэт, а яшчэ да яго сьцвярджала Біблія. Відаць, ня сёньня, дык заўтра гэтыя няўдакі будуць разарваныя ваўкамі. Нешчасьлівы лёс тых вайскоўцаў ледзьве ня выціснуў сьлязу з вачэй іх шчасьлівейшага наступніка.
Вечный. Книга V
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
рейтинг книги
Камень. Книга 4
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Игра со Зверем
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Мост душ
3. Оживление
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
