Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паміж "А" і "Б"

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

Я задумаўся. Я не чакаў, што справа прымя такі круты паварот.

— Хто са мной пойдзе да дырктара? — спытала Галка.

Усе маўчалі.

— Вы пойдзеце, — сказала Галка Лёньку Аляксандраву і Светцы Нікіцінай.

І тройка рушыла да дзвярэй.

— Я супраць, — побач са мной ускочыла Іра.

— Я таксама, — ачуўся і Сёмка.

— Валерый, канешне, вінаваты, але не настолькі, каб ад яго пазбаўляцца, — усхвалявана казала Іра. — У яго проста яшчэ не склаўся характар. Яму патрэбныя

клопат, увага. А вы — да дырэктара.

Дзяўчаткі хіхікнулі і зашапталіся.

— Не трэба мне вашага шкадавання! — злосна крыкнуў я. — Абыдуся без вас. Бач, якія знайшліся!

Ну і раззлаваўся ж я! Нават забыўся пра сваю звычку не ляпаць дзвярыма. Выбягаючы з класа, я так бразнуў дзвярыма, што шыбы зазвінелі.

— Ты не надта! — крычала мне наўздагон Галка. — Трэба берагчы школьную маёмасць!..

Пасля цудоўнага дня, які ў нас быў з Гарохам, сутыкнуцца з такімі адносінамі!.. Усё ўва мне бурліла. А я яшчэ хацеў прапанаваць аднакласнікам з’ездзіць у тыя ж месцы ў нядзелю.

Чэрці паласатыя, думаў я. Я наогул сыду са школы, перавядуся ў вячэрнюю. Ногі самі прывялі мяне на паддашак. На паддашку я чакаў Сёмку. Прайшло даволі многа часу, пакуль з’явіўся мой сябар, запыхканы як самавар. Ён заматаў галавой.

— Нічога не выправілася. Дырэктарка сказала, што падумае, у які клас цябе перавесці. Ты ведаеш, яна была вельмі сярдзітай… і сумнай…

— Я ведаю, — уздыхнуў я.

— А Галка ўвесь час гаварыла, што з табой нам не відаць першага месца, як сваіх вушэй, што ўсе натаміліся важдацца з табой і што ў яе няма ніякіх сілаў з табою змагацца.

— Нешта трэба прыдумаць, Сёма, — са смуткам вымавіў я.

— Мы з Ірай казалі Кацярыне Майсееўне, што мы супраць, што ты добры хлопец, проста ў цябе няма сілы волі.

— Гэта ты сказаў, што ў мяне няма сілы волі? — грозна спытаў я.

— Не, гэта Іра, — адсунуўся далей Сёмка.

— Я задумаўся.

— Цябе дырэктарка выклікала, — ціха сказаў Сёмка.

Я кіўнуў.

— Ты ведаеш, Сёма, я пайду ў іншы клас. У 6 “Б”. Надакучыла мне ўсё гэта.

— А я? — стытаўся Сёмка. — Я таксама перайду ў 6 “Б”. Хаця, мы іх білі снежкамі. Яны могуць успомніць.

— Ну і што? — сказаў я. — А табе няма чаго пераходзіць. Мы і так з табой будзем бачыцца ў двары.

— Ты на мяне не крыўдуеш? — Сёмка шмыгнуў носам.

— Пра што ты кажаш, — усердзіўся я. — У мяне ўсяго адзін сябар — гэта ты.

— А Іра?

– Іра — храбрая дзяўчынка, — сказаў я.

— Калі б ты ўбачыў, як яна размаўляла з дырэктарам і Гпалкай! — з захапленнем казаў Сёмка.

— Уяўляю. Ну, я пайду да дырэктаркі.

— Я правяду цябе, — сказаў Сёмка, калі мы апынуліся ў двары.

Мы ішлі і маўчалі. Сёмка схапіў доўгую палку

і вёў ёй па агароджы парку. Палка выбівала аб пруты забаўную мелодыю.

— Наастатак, — я падміргнуў Сёмку, — я наладжу ім відовішча.

Кацярына Майсееўна, калі я паднўся да яе на чацвёрты паверх, не ўсміхалася.

— Твае таварышы, мусіць, маюць рацыю, — сказала яна. — З панядзелка ты будзеш вучыцца ў 6 “Б” класе.

— Я таксама хацеў вас прасіць перавесці мяне ў 6 “Б”, - цвёрда сказаў я.

— Вось як? — тут яна ўсміхнулася. — Значыць, нашы жаданні супадаюць?

— Так, — сказаў я і падміргнуў волатам.

Трое дужых узброеных хлапчынаў пазіралі на мяне пільна і строга.

Развітальны спектакль

У суботу пасля ўрокаў я папрасіў аднакласнікаў на пару хвілін застацца. Я хацеў развітацца з імі.

— Сябры, — сказаў я, — застаньцеся на трохі. Я хачу з вамі развмтацца. Паслязаўтра мяне тут не будзе. Я пераходжу ў 6 “Б”.

Усе знерухомелі. Такім жа ўрачыстым голасам я доўжыў:

— Мне хочацца, каб вы пра мяне згадвалі іншым разам па-добраму. Шчыра кажу, першы раз я расчуліўся — мне і напраўду было шкада расставацца з таварышамі.

Я пачаў абыход з таго рада, што ля акна. Сашка Рубец і Міколка Камароўскі, якія сядзелі на першай парце, пытальна ўтаропіліся на мяне. Я падаў рукук Сашку.

— Саша, я цябе аднаго разу стукнуў. Прабач, Саша. Чаго паміж мужчынамі не бывае.

Міколку я таксама падаў руку і сказаў:

— Я з цябе, Мікола, некалі пацвельваў. Але я не жадаў табе зла. Даруй, дружа, калі што не так.

Потым я развітаўся з Лёнькам Аляксандравым.

— Я ніколі не забудуся, Лёнь, як часта ты мяне выручаў — даваў спісваць.

Уладзю Шлыка я паляпаў па плячы:

— Ты добры хлопец, Уладзя. Мне шкада з табою развітвацца.

Калі я наблізіўся да Сеткі Нікіцінай, наша ружавашчокая пяцёрачніца гатовая была вось-вось разрумзацца.

— Дзякуй табе, Света, за тваю дабрыню.

Светка ледзь стрымалася, каб не расплакацца.

Клас гудзеў. Відовішча, здаецца, выходзіла на славу.

Я спыніўся перад Галкай Наважылавай.

— Я добра разумею твае пачуцці, Галя. Я разумею, колькі крыві я табе папсаваў.

— Але ты пастарайся зразумець, што мы жадалі табе толькі добрага. — Галка хвалявалася, калі вымаўляла сваю фразу.

Я ўважліва паглядзеў на яе.

“Цю-цю! — падумаў я. — Яшчэ два палымяных слова, і яны мяне будуць упрошваць застацца. Гэта вельмі цікава”.

— Я пастараюся зразумець, — сказаў я. — Бывай, Галя. Не забывайцеся пра мяне, сябры. — Я ўзяўся за ручку дзвярэй. — Бывайце.

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Саймак Клиффорд Дональд
1. Собрание сочинений Клиффорда Саймака в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Невеста инопланетянина

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зубных дел мастер
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Невеста инопланетянина

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4