Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паміж "А" і "Б"

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

Я нават раззлаваўся: такой аслінай упартасці я яшчэ не бачыў.

Дождж ужо ліў па-сапраўднаму. Мне нацякала за шыварат. Трэба было ратавацца.

Я выбег са свайго ўкрыцця, выскачыў за вароты і наткнуўся на Галку.

— Ты чаго тут? — раптам спытаў я.

— А ты чаго? — сярдзіта адказала яна.

— Гуляю, — сказаў я і стаў насвістваць.

Я таксама гуляю, — са злосцю кінула яна і павярнулася да мяне спінай.

Я разгубіўся.

— Слухай, але ж ідзе дождж.

Галка маўчала.

— Ты

можаш прамокнуць, — сказаў я, і ў гэты час яшчэ некалькі кропляў праніклі мне за шыварат.

Галка маўчала і не варушылася.

— Надзень плашч, — нечакана для сябе прапанаваў я, зняў плашч і накінуў ёй на плечы.

— А ты як? — Галка павярнулася да мяне і глядзела ўжо не так сярдзіта.

— Я? — сказаў я. — Я люблю навальніцу ў пачатку мая.

— Але зараз красавік, — усміхнулася Галка.

— А я люблю і ў красавіку, — весела адказаў я.

Цяпер на Галчыным твары замест усмешкі з’явілася маркота.

— Ты чымсьці засмучана? — спытаў я. — Што-небудзь здарылася.

Яна пахітала галавой. Я зразумеў, што калі зараз скажу, што гэта я той самы хлопчык з 6 “Б”, які кладзе ў кішэнь яе паліто палымяныя лісты, што з-за мяне яна тырчыць тут і мокне пад праліўным дажджом, — калі я зараз ёй усё гэта скажу, яна не паверыць.

Дождж нечакана перастаў. Маланкі яшчэ крыху пашыпелі, як напаленае вуголле, на якое плюхнулі вады, і сцішыліся.

— Хадзем, сказаў я. — Дождж перастаў.

Галка зняла мой плашч, страсянула з яго дажджавыя кроплі і працягнула мне.

— Дзякуй.

— Ну што вы, сеньёра, для мяне гэта пусцяковіна, драбяза, — раскланяўся я. — Хочаце я для вас дастану зорку? Не хочаце? Тады я залезу на слуп, выкручу лямпачку і падару вам.

— Гэта будзе хуліганства, — строга сказала Галка.

Я сцяміў, што менавіта ў такія моманты людзі праглынаюць язык.

— Вось ты разумееш, для чаго мы вучымся? — пыталася Галка, калі мы ішлі па вуліцы.

Я паціснуў плячыма.

— Каб, калі вырасцем, прыносіць больш карысці людзям, — настаўленча сказала Галка. — Кім ты хочаш быць, калі вырасцеш?

— Не ведаю, — сказаў я. — Напэўна, клоунам.

— А я хачу стаць касманаўткай, — усміхнулася Галка.

— Ты — касманаўткай? — Я быў уражаны.

— Я вельмі люблю зоркі, - ціха сказала Галка. — Я хацела б пабываць на ўсіх зорках… Да пабачэння, я ўжо дома. Дзякуй табе за плашч.

Тут яна нешта ўспомніла і зноў пазмрачнела.

Назаўтра Галка не адыходзіла ад вешалкі. І мне ніяк не ўдавалася дабрацца да яе паліто. Але пасля трэцяга ўрока яе на хвілінку паклікала важатая Кіра, і я паклаў у кішэнь вогненна-пунсовага, ужо сухога паліто новы ліст.

Даруй мне, але я не змог прыйсці. У мяне захварэла мама. Я выклікаў урача і бегаў па лекі ў аптэку. Ты, напэўна,

чакала мяне? Учора была жахлівая навальніца. Я прымчаўся, калі яна кончылася, але цябе не сустрэў.

Хлопчык з 6 “Б”

Галчына радасная фізіяномія на наступнай пераменцы распавяла мне, што ліст яна прачытала і вельмі ўсцешана.

На некаторы час я развязаўся з асабістымі справамі, і можна было заняцца грамадскімі.

Па ўсіх паказчыках мой цяперашні клас ішоў добра, але не было ў яго цімураўскай працы. А без цімураўскай працы першага месца нам не відаць. Так і сказаў Віцька Мелюх, наш старшыня рады атрада.

Кожную пераменку мы прыдумвалі, над кім бы ўзяць шэфства. Усіх суседніх дзядоў і бабулек ужо разабралі іншыя класы.

— А калі зноў пайсці да Красоўскага, — прапанаваў Віцька.

— Я ж быў у яго, — зашумеў Віцька Зайцаў, - такога шкоднага старэчу пашукаць толькі трэба. Я да яго: “Давайце мы возьмем над вамі шэфства”. А ён мне: “Вон адсюль, злодзей”. Ён падумаў, што яблыкі я ў яго хачу сцягнуць. Не, да яго ніяк не варта ісці.

— А можа, паспрабуем? — вяла прапанаваў Мелюх.

— Бескарысна, — адказаў Зайцаў.

— А калі Карабухіна паслаць? — умяшаўся ў размову Толька Дашкевіч. — Ён хлопец вясёлы, любога загаворыць. А так — што рабіць? Без цімураўскай працы нам першага месца не відаць.

Я акурат у гэты час спісваў практыкаванне і краем вуха чуў усё, што казалі хлопцы. Калі назвалі маё прозвішча, я прыўзняў галаву.

— Не здолее Карабухін, — лена працягнуў Мелюх, — нічога ў яго не атрымаецца.

— Атрымаецца, — нечакана для сябе сказаў я. — Давайце адрас вашага дзядулі. Заўтра ж ён будзе тут.

Мы з Чапаем ляцім у атаку

Пасля ўрокаў за мной увязаўся даўгалыгі Мішка Зайцаў.

— Дык ты пойдзеш да гэтага дзеда? — спытаў Мішка.

— Пайду, а што?

— Я табе не раю. — Мішка чакальна маўчаў.

Я ведаў, што ён зараз сам усё раскажа, і не задаваў яму больш пытанняў.

— У яго сабака ў двары — ваўкадаў, - выпаліў Мішка.

Я з цікавасцю слухаў.

— А дома на сценцы вісіць двухстволка, вось, — запалохваў мяне Мішка.

— Я іду да яго як афіцыйны прадстаўнік, а не па яблыкі лезу. Тым больш што яблыкаў цяпер няма, — адрэзаў я.

— А ён не разбіраецца, — гарачыўся Мішка. — Ён адразу спускае з ланцуга сабаку і бяжыць у дом па двухстволку.

Я абдумваю пачутае. Мішка зразумеў, што я вагаюся, і вырашыў мяне дабіць:

— Я цябе папярэджваю. Укусіць цябе шалёны сабака, месяц будуць калоць.

Мішка рашыў, што я ўжо раскайваюся, і павярнуў да сябе дамоў.

— Ты ведаеш, куды ўколы ад шаленства робяць? — крыкнуў ён ужо здалёк.

Поделиться:
Популярные книги

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Адвокат вольного города 5

Кулабухов Тимофей
5. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача