Пасля Жыццё
Шрифт:
Ня надта хутка і спрытна яны выйшлі з ляску па-над вялізным прасьцягам тарфянішча, і Серафіма, ідучы напера-
дзе, усё азіралася на Дземідовіча, прытрымлівала свой крок, каб ня дужа адрывацца ад чалавека. Так яны адолелі даволі даўгі схіл і падышлі да канца траншэі. Тут, аднак, у мелкай, па пояс, ня болей, траншэі ня надта каб было схоўна, і дужа гразка ў дне, але Серафімка скочыла ў яе шчыліну; неўзабаве туды, павагаўшыся, улез і Дземідовіч. Прыгінаючыся, яны доўга прабіраліся крывулякамі разьбітых хадоў, якія пакрысе рабіліся глыбейшымі, бруствер абапал вышэў, і высокаму Дземідовічу ўжо можна
— Куды гэта мы?
– Ідзіце, ідзіце, — лагодна казала яна, азіраючыся. — Там двое, але нічога. Бліндаж вялікі.
— Бліндаж?..
— Ну, бліндаж.
Дземідовіч ня ведаў, радавацца ці злаваць — бліндаж і нейкіх двое ў ім — добра, калі свае. А калі немаведама якія? Як тады яму быць?
Мусіць, ля апошняй павароткі яны спыніліся, і Серафіма ціха гукнула:
— Гэта я, Серафіма…
— Ты, тётка? — глуха данеслася з-пад зямлі, і Серафімка першая падышла да напаўзасыпанага ходу ў бліндаж. Дземідовіч жа нерашуча спыніўся зводдаль, і толькі як яна схавалася там, сунуўся сьледам.
— Во прывяла яшчэ, — казала камусь Серафімка. — Ня бойцеся, свой. У райкаме рабіў.
Дземідовіч стаяў, дужа ўгнуўшы галаву, якая ўпіралася ў нізкую столь, і ва ўсе вочы глядзеў у паўзмроку на вай-
скоўца з забінтаваным тварам, што ляжаў у куце. Той паклаў на палу шыняля свой пісталет і адхінуўся на сьпіну.
— Фамилия?
— Дземідовіч, — сказаў госьць. Тут ужо, мабыць, можна было не таіцца, перад ім ляжаў, мусіць, паранены капітан войск сувязі. Трохі паспакайнеўшы, Дземідовіч зірнуў убок, за Серафімку, і сударгава сьцяўся: з другога кутка на яго пільна і выпрабавальна ўзіраўся нейкі дзяцюк у нямецкім мундзіры з няпэўным, але адразу відаць было, чужым выразам на белабрысым твары. Мусіць, зразумеўшы зьдзіўленьне Дземідовіча, Серафімка пасьпяшалася супакоіць яго:
— Нічога, нічога… Як-небудзь…
«Добра — як-небудзь», — падумаў Дземідовіч, які ўжо быў ня супраць даць адсюль драла, каб толькі мог. Але ўжо, мусіць, яму адсюль ня выйсьці, ён ужо ў пастцы — такія думкі перш за ўсё іншае паявіліся ў яго галаве. Капітан між тым варухнуў упартым падбароддзем, паказваючы кудысьці ўбок.
— Садись, Демидович, рассказывай. Где наши? Это немец-дезертир, не обращай внимания. Закурить имеешь?
— Не куру я… — паныла выціснуў з сябе Дземідовіч.
— Не куришь? Жаль… А то у немца эти сигареты, что трава. Серафима! — паклікаў капітан. — Ты не сможешь достать курева? Ну махры там или самосада?
— Табакі? Дык дзе ж… Каб які мужчына быў.
— А ты постарайся. Без курева тут погибель… Так где фронт, не слыхать?
— А хто ж яго ведае. Але няблізка.
Дземідовіч па чарзе пераводзіў свой устрывожаны позірк то на капітана, то на немца ў куце. Пасьля апусьціўся
пад сьцяной ля ўваходу, закашляўся. Капітан услухаўся ў яго кашаль і, як той трохі прыціх, спытаўся:
— Что, простудился?
— Прастудзіўся, халера на яго…
— Да, надо было в избе полежать.
— Паляжаў ноч. Ды ранкам паліцаі выкурылі.
— Полицаи? Уже и полиция организовалась? Вот сволочи! И откуда взялись? Свои? Прихожие?
— А чорт іх ведае, — сказаў Дземідовіч, крадком
— Піліпёнкі, Піліпёнкі гэта, — хуценька ўставіла Серафімка. — Болей некаму. Яны — халерныя людзі.
Хлебнікаў трохі павярнуў галаву ў яе бок.
— Ты еще здесь, Серафима? Так позаботишься о куреве, да?
— Ай дзе ж, дык ня ведаю. Ну пашукаю… Дык я гэта пайду. Вячэру ж вам трэба.
Яна палезла да выхаду, і капітан яшчэ раз напомніў:
— Главное — закурить.
Яны засталіся ўтрох, у бліндажы трохі павальнела. У грудзях у Дземідовіча зноў захрыпела, ён паспрабаваў адкашляцца, ды дзе там: мабыць, забіла ўсе лёгкія. Кашляючы, крадком пазіраў на немца, які цяпер уважліва разглядаў яго і, як ён трохі сьціх, спытаў:
— Пневмония?
— Што? — аж спалохаўся Дземідовіч. — Можа быць. Калі ня горш… — сказаў ён і тут жа пашкадаваў: знайшоў каму
скардзіцца на сваю хваробу. Немец сядзеў пад сьцяной, расставіўшы калені, з перапэцканымі ботамі на нагах. На яго шырокай дзязе з белай бліскучай спражкай грувасьціўся вялікі чорны кабур, мабыць, з пісталетам, падумаў Дземідовіч. Чорт ведае, што робіцца, у якую пастку яго завяла Серафіма. Але ж гэты капітан? Ці ён не разумее ўсяго жаху становішча? Трэба было б запытацца ў яго, пагаварыць, але Дземідовіч усё касавурыўся на немца — а раптам той разумее па-руску?
Неўзабаве так яно і атрымалася, як ён найболей баяўся: немец, калі ён крыху суняўся пасьля кашлю, выразна сказаў да яго:
— Пневмония немножко помогаль… Их… Я имель стрептоцид.
Ён выцягнуў з кутку нейкую сумку, расшпіліў яе, пакалупаўся там і дастаў паперку, з якой вылушчыў белую таблетку.
— Браль!.. Унд васер, один таблет.
Амаль са страхам у душы Дземідовіч сядзеў насупраць, ня ведаючы, як быць: узяць ці адмовіцца. І капітан, нібы адчуўшы яго нерашучасьць, сказаў:
— Возьми! Не обманет. Мне вон глаза обработал, сразу гной течь перестал.
Дземідовіч працягнуў руку, узяў таблетку, уважліва разгледзеў яе на далоні. Праглынуць ці не? А раптам атрута? І ён сьцяў яе ў кулаку, непрыкметна сунуў у кішэнь плашча.
— Да-а, попали, как мыши в горлач, — грубавата сказаў капітан, уздыхнуўшы. — Чего дождемся?
Дземідовіч таксама ўздыхнуў і ціха заплюшчыў вочы. Карцела апусьціцца долу, скорчыцца, легчы — аддацца спакою. Але як было аддавацца спакою ў гэткай кампаніі, і ён сядзеў ля ўваходу, зьнямогла сочачы з-пад ілба за немцам. Той доўга поркаўся ў сваёй сумцы — перабіраў медыцынскае начыньне — скруткі бінтоў, бутэлечкі, пакункі, нажніцы. Твар яго быў заклапочаны сваёй увагай, на іх ён ужо амаль не глядзеў. І тады Дземідовіч спытаў:
— Мусіць, афіцэр будзеце?
— Вас? — не зразумеў немец, але за яго адказаў капітан:
— Не офицер. Погоны у него какие? Без знаков? А на рукаве что у него?
— На рукаве нашыўка. Нейкі вугольнік, — сказаў Дземідовіч.
— Вот, угольник. Значит, ефрейтор.
— Я, я, — заківаў галавой немец. — Обер-ефрейтор Хольц.
— Рабочы ці селянін будзеце? — зноў пацікавіўся Дземідовіч.
— Арбайт? Ніхтс арбайт. Студент.
— А, студэнт. А бацька хто? Ацец?
— Отец у него профессор, — сказаў капітан. — Мы вчера познакомились. Ничего, хороший немец, надежный.