Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

Дземідовіч і немец вылезьлі ў траншэю.

Назіраюць.

Немец кажа: надо пук-пук!

Дз[емідовіч] — не!

<…> Піліпёнкі прыйшлі да яе. Паліцаі сустрэлі яе на сьцежцы <…>. Дзе Качан? Вядзі. <…> і яна павяла іх у лес. Як лес скончыўся, сталі.

Там яе згвалцілі… <…> Іх было трое. Піліпёнак, адзін у шынялі і адзін малады бугай. Яны згвалцілі С[ерафімку]. <…>

Як з яе знушчаліся ў калгасе — як з сястры ворага народу.

Серафімка радавалася: во дзе мір! Жывуць у міры, як добра. Але не.

<…>

Яны

яе не забілі*. Але яна болей не прыйшла ў бліндаж. <…>

А ў бліндажы пра яе мяркуюць кожны са свае калакольні. Капітан, Дземідовіч, паліцай [Качан], немец. Есьці няма, вады няма. <…>

У бліндажы голад. Хто такі Качан? Размова: Хлебнікаў, Дземідовіч, немец. <…> Хлеб зьелі. К[апіта]н змарнеў. С.[ерафімка] ня йдзе.

Немец ідзе капаць бульбу. Ноччу вараць. <…>

Дземідовіч ноччу зрабіў спробу ўцячы. І заграз у тарфянішчы. [Немец пайшоў яго шукаць. Знайшоў. Прынёс непрытомнага.] Сьмерць Дземідовіча. Немец яго хавае ў траншэі.

Немец сыходзіць. <…> Немец хутка адчуе сябе вышэйшым. Але яго ўражвае Сер[афімка].

Немец кажа: пайду. Капітан не затрымлівае і не пытае.

<…> Паліцай (Качан) утаіў, што ён — паліцай. І чакае. А на полі С[ерафімцы] сказаў, што яго — [паранілі] Піліпёнкі. <…>

Хлебнікаў і Качан. Качан спрабуе ўкрасьці пісталет.

Хлебнікаў яго страляе.<…>

Палічыў — засталося 5 патронаў.

<…>

Застаецца адзін капітан [Хлебнікаў].

<…>

Хлебнікаў ня можа ў бліндажы і выходзіць на поле бою з пісталетам. Страляе і крычыць «Ура!».

[1987]

Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве

Яхім Памазок - ветэран BAB i калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на грудзі i звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што прынёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы i хацеў, каб яго звалі майстрам цэнтральнага ацяпленьня. Званьне тое, аднак, не прышчапілася да Памазка, можа, з тае прычыны, што быў ён сьпец іншае справы, пра якую не любіў казаць. Але ён стараўся. У партыі браў удзел амаль пяцьдзесят год, часам актыўнічаў, аднойчы нават абіраўся ў раённы савет, ды няўдала. Сябры суцяшалі: яшчэ ня вечар. З тваімі заслугамі напэўна можна дачакацца лепшага - вунь колькі старых бздуноў сядзяць дэпутатамі, чым ты за іх горшы?

Той дзень яны трохі прыклаліся да чарговай бутэльчыны - там жа, у качагарцы на сконе дня. Замурзаную бутэльчыну прынёс маладзейшы Яхімаў напарнік Юрка Дзядзенка, нядаўні механізатар, якому трактар вясной пераехаў нагу, i ён рабіў у качагарцы. Зрэшты, як заўжды, галоўны Юркаў клопат палягаў наконт выпіўкі. Гэтую бутэльчыну ён пepaxaпiў у знаёмага хлапца з «Сельгастэхнікі», які ў сваю чаргу прывёз яе ад адной бабкі з хутару, дзе тая гнала адмысловае па тым часе пітво. Усе, каму давялося паспытаць яго, казалі: бярэ, бы зьвер. У качагарцы тае прадукцыі яшчэ не каштавалі.

Не пасьпелі дружбакі выцягнуць з бутэльчыны куртаты, нібы абгрызены, папяровы корак, як у кацельнае сутарэньне ўвапхнуўся трэці сабутэльнік - былы аграном Ладуцька.

Гэты меў даўно адпрацаваны ў такіх выпадках нюх i не пудлаваў ніколі. Часам сябры былі ня супраць ягонага ўдзелу (калі выпівону хапала), часам наракалі - калі таго было мала, але заўсёды дзяліліся пасправядлівасьці. Той раз бутэльчына выдалася нішто сабе - большая за паўлітра, а што да яе зьмесьціва, дык спрактыкаваныя пітакі вызначылі адразу. Ладуцька аж скалануўся

ад задавальненьня: ай, халера, бярэ! Бярэ, пацьвердзіў i Памазок, глыкнуўшы з заскарузлай ад бруду шклянкі. Па чарзе выпілі ўтрох, закусілі цыбулінай з салам ды абкрышаным кавалкам хлеба. Большага ім i ня трэба было - галоўнае выпіць ды закурыць. Натуральна, не марудзячы, выпілі i яшчэ, а затым дадалі. Менавіта тады ў зачыненыя на крук дзьверы качагаркі пастукалі - моцна, патрабавальна, як гэта звычайна рабіла хіба Памазкова жонка або хто з начальства. Кампанія сьпярша прыціхла, а пасьля Памазок падняўся. Паводле нейкіх толькі яму вядомых прыкметаў ён сьцяміў, што то ня жонка i ўжо не старшыня - хтось іншы.

I праўда, то была паштарка Рыбакова Анюта, якая з парогу сунула Яхіму пакамечаны, са сьнежнай крупкай блакнот - тэлеграма вам, расьпішыцеся.

Дрыготкай рукой Памазок крамзануў сваё прозьвішча i разгарнуў аркушык тэлеграмы. Міжнародная, аднак, значылася буйна ўгары, а ўнізе быў нейкі тэкст, які Яхім ня мог прачытаць без акуляраў i аддаў маладзейшаму Юрку. Той моўчкі прачытаў i, дзіўна якочучы, бокам паваліўся з табурэткі на падлогу. Памазок няўцямна пaзipaў на яго. Паперыну ўзяў Ладуцька. Маё віншаваньне, маё віншаваньнe, замармытаў ён i аж крыкнуў: «Юрка, кроў з носу бутэльку!» - «Але што?» - няўцямна ўтаропіўся ў яго Яхім. «Што? А во што, чытаю: «Містэру Памазку Яхіму Найвышэйшы дзяржаўны савет дэмакратычнай рэспублікі Памазоніі віншуе вашую вялікасьць з абраньнем на высокую пасаду прэзідэнта рэспублікі Памазоніі якую належыць заняць 22 лістапада білет авіякампаніі Люфтганза да шчасьлівага спатканьня подпіс найвышэйшы савет».

Памазок зьняможана апусьціўся на абабітую цыратай табурэтку, ён не разумеў нічога: «Каго? Мяне? Якім прэзідэнтам? Якой Памазоніі?» «Цябе, цябе, ось жа напісана», - тыцкаў яму тэлеграмай у твар Ладуцька. Юрка Дзядзенка, ад’енчыўшы сваё, сеў роўна на лаўцы i высалапіў ад зьдзіўленьня вочы, бы ўпершыню ўбачыў напарніка, які ўсё паўтараў няўцямна: «Я - прэзідэнт?» - «Ты, ты, ось жа напісана. Юрка, бягом за бутэльчынай», - камандаваў былы аграном.

I праўда, Дзядзенка паслухмяна падыбаў на сваёй кульбе да дзьвярэй, а Памазок усё ня мог чагосьці зразумець. Найперш ці не правакацыя тое, арганізаваная міжнародным імперыялізмам або сусьветным сіянізмам? I дзе тая Памазонія, якой ён ніколі ня чуў нават, што за краіна? Добра, калі сацыялістычная, а калі… I чаму яго ў прэзідэнты, ці ён прасіўся? Найперш карцела паслаць ycix на тры літары ды вярнуцца да таго, што было. А было няблага, яны спакойна выпівалі… Але ж Юрка пайшоў па гарэлку, мабыць, нягожа падводзіць сяброў, гарачыцца, лепей узважыць усё як мае быць. «Во i добра, што тады цябе ў райсавет пракацілі», - сказаў Ладуцька. «Чаму гэта - добра?
– зьдзівіўся Памазок.
– Няварты ці што?» - «Варты, варты, але тады б прэзідэнтам ня стаў. А так - прэзідэнт, віншую», - амаль лісьліва мовіў Ладуцька. А й напраўду, падумаў Яхім, нашто адмаўляцца? Калі што, качагарка ад яго не ўцячэ. А там, можа, хоць дзяшовую іншамарку прыдбаць, а то зяць ужо воўкам глядзіць, яшчэ дачку кіне. Але ж - жонка, раптам задумаўся Яхім, як яна да таго паставіцца? Прэзідэнтша ж…

Яго клопатны роздум перапыніў Дзядзенка, які, канешне ж, прынёс і бутэльчыну. А з ім у качагарку напхнулася i яшчэ выпівохаў розных узростаў - ужо ўсе ведалі Памазкову навіну i прагнулі яе абмыць. У кацельні стала цесна ад людзей, якія абступілі Яхіма. Кожны стараўся павіншаваць ці хоць пахваліць, а то i даць параду: «Ну, пашэньціла чалавеку! Памазок там навядзе парадак! Слухай, ты там адразу - дэмакрацію к ногцю! Калі што - мы на падмогу. Але ўжо там пап’еш гарэлачкі…»

Памазок усьмешыста маўчаў, яму ўжо не цікава стала размаўляць з гэтымі людзьмі i адказваць на іхнія досьціпы. Галоўнае - ён паверыў у сваю ўдачу i амаль пераканаў сябе, што ўсё правільна. Іначай i не магло быць. Ён - прэзідэнт рэспублікі Памазоніі, пэўна ж, высакаразьвітай, не якой-небудзь адсталай краіны. Адсталая краіна яго прэзідэнтам не выбірала б. Канешне, ён там ня быў, але не сказаць, што зусім незнаёмы з «капстранамі» - колісь у вайну браў Берлін i нават адзін раз пераспаў у мокрым шынялі на іхняй пярыне. Нічога асаблівага. Праўда, тады ён быў радавы, не сяржант нават, а тут - адразу ў прэзідэнты. Граматы меў няшмат - сем класаў, але павінна хапіць. Расьпісацца ўмеў прыстойна, асабліва калі пакласьці локці на стол, а для прэзідэнта тое, мабыць, галоўнае.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Честное пионерское! Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 3

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3