Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

Дземідовіч замест адказу ва ўсе вочы недаўменна глядзеў на забінтаваны, неяк задраны ўгару падбароддзем твар капітана.

— На оккупированной территории был? Был. С немецким фашистом связь имел? Имел. Есть свидетели. Скрыть не удастся.

Дземідовіч прыгнечана маўчаў. Сапраўды, мабыць жа, пра ўсё тое прыйдзецца ў свой час напісаць, растлумачыць — ці зразумеюць тады яго? Ці ён зваліць усё на гэтага сьляпога капітана. Капітан сьляпы, але ж ты, скажуць, мабыць, быў відушчы, бачыў, з кім спаў у адным бліндажы?

Чорт бы яго ўзяў, гэтага немца, паныла разважаў Дземідовіч,

і адкуль ён зваліўся на іхнюю галаву? Што яму тут трэба? Чаго ён тырчыць каля іх, ня йдзе нікуды? Хоць да сваіх, хоць да фронту, каб здацца ў палон, калі такі — з бракам. Тое, што гэтая гісторыя не абыдзецца для Дземідовіча добра, ён адчуваў пэўна, вось толькі ня ведаў, што было рабіць? Быў бы здаровы, ні адной гадзіны не застаўся б тут, з немцам ды з гэтым вар’яцкім капітанам, якому сапраўды, мабыць, не было ўжо чаго губляць (што возьмеш са сьляпога?). Але ж Дземідовіч мог згубіць усё. Такім потам нажытое, ніколі нічым не заплямленае…

Мусіць, выказаўшыся пра набалелае, Хлебнікаў змоўк і пачаў чакаць немца. Дужа хацелася курыць, і ён сябе цешыў тым, што калі яфрэйтар доўжыцца, дык, мабыць, недзе шукае. Авось прынясе. Серафімка, ведама ж, жанчына, яна найперш дбае пра харч, ці яна разумее, што мужыку болей за харч бывае патрэбна закурыць? Бяз харчу яшчэ можна пра-

жыць, а вось без табакі… На Дземідовіча Хлебнікаў не злаваў — такіх баякперастрахоўшчыкаў за сваё жыцьцё капітан перабачыў нямала. Яны на словах быццам дбаюць пра высокія інтарэсы дзяржавы, прыкідваюцца каменнымі артадоксамі, а самі проста баяцца. Хіба ён сам усё жыцьцё быў не такі, мала баяўся? Зрэшты, час ад часу палохалі добра, было чаго і баяцца. Вось і гэты райкамавец: як пачуў пра тое, што яго напэўна чакае, адразу праглынуў язык. А то — інтарэсы дзяржавы, разумнае кіраўніцтва…

Рэшту таго дня яны ляжалі моўчкі. Дземідовіч то драмаў, то прачынаўся. Перад вечарам прыбегла Серафімка, прынесла кажух, і Дземідовіч таропка загарнуўся ў яго. Стала куды лепш, і ён хваравіта і квела заснуў. Серафімка сказала, што ўначы будзе пячы хлеб, ранічкай прынясе, тады ім голад будзе ня страшны.

А немца ўсё не было, і Хлебнікаў пачаў трывожыцца: ці ня здарылася з ім што кепскае? А можа, пабег да сваіх? Усё магло быць. Ён ужо ведаў, што на вайне хапала ўсяго пад самую завязку…

[11. Нохем.]

[Серафімка] ранічкай бегла ў траншэю і напаткала Нохема: вылез з ямы, напалохаў яе. (У бялізьне.) Расказвае ўсё пра [жонку] Цылю. Прывяла ў бліндаж. <…>

Нохем, фатограф. З мястэчка. У яго Цыля, і двое старых, і двое малых. Усіх пастралялі. Ён вылез з ямы. Трохі чокнуты. То плача, то сьмяецца.

«Што мне ваша пабеда!»

У яго тры сыны вучыліся ў сталіцах: на лётчыка, інжынера, кінааператара. Ён працаваў, але быў задаволены. <…>

[12. Качан.]

— Яфрэйтар [немец] у вёсцы. Дастае пачак махоркі. Харошы дзед. Быў у тую [вайну] — у палоне. Даў.

— Серафімка

пячэ хлеб. Страх. Сьпякла. Прылегла. Недзе: бах-бах! <…> ля дарогі. (У бульбянішчы.) Заснула. <…>

Назаўтра [Серафімка] бяжыць парасьнікамі. І паранены Качан. <…> Паўзе. Паранены ў ногі. <…> Папрасіўся: ратуй, дам золата. <…> Прыбягае ў зямлянку. З немцам прыносяць Качана. <…> (У таго сала.) Дацягнула да траншэі, пакінула. Прыцягнула з немцам. Немец яе памочнік. <…> Але адкуль золата?

Качан. Бацьку яго раскулачылі ў 37[-м]. Немцы яго зрабілі паліцаем. Але ён уцёк. Куды толькі?

«Як жыць чэснаму чалавеку? Я нікому не хачу служыць. Я сам па сабе».

— Лічыць, бяда пачалася з зямлі. Праклятай зямлі, якую далі ім на 6 едакоў па 2 дзесяціны ў 21 г. Бацька ўлёг [у працу] і стаў кулаком.

— Немцы далі павязку, бельгійскую вінтоўку. Што рабіць? Перш страляць яўрэяў. Ён кінуў вінтоўку ў сажалку, павязку павесіў на плот і пайшоў у поле.

Але тыдзень паходзіць з павязкай.

— Ноччу паліцаі падстрэлілі, і ён поўз. Серафімка бегла, пачула. Пайшла з немцам, прыцягнулі.

— Качан — паліцай, якога нехта падстрэліў. Ён антысеміт і сволач. <…>

– У зямлянцы. Допыт Качана. Блытаны чалавек. Хадзіць ня можа, але рана ня надта — у зад: скруціла нагу.

<…> Пакуль хворыя і нямоглыя, як дзеці: паслухмяныя.

А затым стычкі:

Камандзір — Дземідовіч

Нохем — немец

Усе супраць Качана. <…>

[13. Серафімка.]

<…> Спрэчкі ў бліндажы: адступленьне [ — ] у тым стратэгія. Сталін хоча заманіць, каб затым зьнішчыць (Дземідовіч? Хлебнікаў?).

— Хлебнікаў (Дземідовіч) арганізуе ахову: пільнаваць. Удзень садзяць Серафімку. Аднойчы тут паяўляюцца паліцаі. Сядзяць. Ратуе С[ерафімка]. Як?

— Мо’ як у Вайды?

[Нохем зьнікае.]<…>

— Дземідовіч пачаў папраўляцца. (Капітану горш.) І пачаў думаць: каб застрэліць немца, каб памёр капітан, пра Серафімку…

— Серафімка прынесла хлеб. Радасьць. <…>

Пачынаюць есьці. <…> А тут — паліцыя… Паліцаі ходзяць па траншэі. <…> Марадзёры. У бліндажы ўсе замерлі. <…>

Пасылаюць Серафімку. Назіраюць двое з траншэі.

Поделиться:
Популярные книги

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3

Законы Рода. Том 8

Андрей Мельник
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Власть меча

Смит Уилбур
5. Кортни
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Власть меча

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Альда. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альда
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Альда. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила