Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Вашы дамоў спяшаюцца, — паведаміў Ясь. — Я апярэдзіў іх, напрасткі пабег.

Янка стаяў, апусціўшы галаву. Звычайна бацьку і маці яны яшчэ за вёскай сустракаюць. Цэлы ж дзень не бачыш. Дый нейкія ласункі бацька і маці прыносяць. Ці арэхі, ці ягады. Смачныя тыя ягады, хоць і сам, калі захочацца, у лесе нарвеш. Але свае чамусьці не такія. Зусім не такія. Бывае, бацька рыбы наловіць. Радасць. Таму і чакаюць. Сёння ж… «Бадай, сынок — яварам…» Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

Ясь заўважыў, што яны быццам

у ваду апушчаныя.

— Забудзьцеся пра змяю. Я яе на кавалачкі пасек.

Янка не думаў прызнавацца, але нечакана вырвалася:

— Ясь, мы хлеб з'елі.

— Які хлеб?

— Хлеб для падарожнага. Той, які заўсёды на стале. Дзве лусты адрэзалі.

— Жывот падцягвала, — паскардзіўся Мацей.

— Хлопцы! Хлопцы! Хата гасцямі багата. Дакарае. Што ж ім цяпер? У вір галавою? Пашкадаваў бы, што галодныя.

Янка адчуў, як паднімаецца злосць.

— Закон парушылі? — прагаварыў ён з выклікам.

— Парушылі,— сказаў Ясь. — Наш Закон. Наш даўні Закон. Прымі падарожнага — сам будзеш у дарозе.

— А хіба да нас не парушалі?

— Пракліналі тых, хто парушаў.

— Княжыч Славута супраць бацькі пайшоў, а яму даравалі, хоць і парушыў Закон.

Янка заўважыў: па Ясевым твары прабегла хмурынка.

— Яначка, не нам яго судзіць. Ён сам сябе асудзіў. Чаму даравалі? Спагадай свет трымаецца. І над сабакам трэба літасць мець. Сэрцы ў нас не каменныя. Дый Славута быў апошнім сынам у Міраслава. Пад корань дрыгавіцкі род? Пад корань не сякуць. І гэтаму вучыць наш даўні Закон.

Янка апусціў галаву. Няма апраўдання. Але ж ёсць надзея. Надзея на тую спрадвечную спагаду, пра якую сказаў Ясь. Ды ці дасць яна яму радасць? Усё роўна будзе камень на душы, усё роўна нехта скоса гляне. Зразумела, чаму Славута сябе мячом працяў.

— Даўнія законы суровыя былі,— сказаў Ясь. — Калі яшчэ людзі не ўмелі здабываць агню, калі жылі ў буданах, то вогнішча там гарэла не згасаючы: дзень і ноч, ад лета да лета. Адна альбо дзве старыя жанчыны, якія не маглі нароўні з усімі працаваць, шчапалі косці і падкідвалі ў вогнішча, каб не патухла. За агонь яны адказвалі сваім жыццём.

— Чаму так? — здзівіўся Мацей.

— Калі б вогнішча патухла, то прыйшлося б сілай адбіраць агонь у суседзяў. І яшчэ пра адзін Закон скажу. Сем летаў — забавам, сем — навучанню і бацькам, сем — сынам і жонкам, а тройчы па сем — ралу і мячу, астатняе — сузіранню мудрасці. Вось так.

«Сем — навучанню і бацькам, — думаў Янка. — Быццам пра мяне сказана. Я бацьку і маці, канешне, дапамагаю. Што скажуць, зраблю. Што ж, іхняе слова — Закон. А чаму навучыўся?.. У адзін дзень з Мацеем два даўнія Законы парушылі, думалася, што крышку можна. Выходзіць, не. Чаму? Чаму нельга? Неба абваліцца?»

— Ясь, што будзе, калі ўсе пачнуць даўні Закон парушаць?

— Што? — перапытаў Ясь. — Словамі князя дрыгавіцкага Міраслава скажу: «Няма горш перамены

звычаю, звычай і ёсць народ. Загінуў звычай — і няма народа».

— Праз многа-многа летаў даўнія звычаі застануцца? Народ захавае?

— Захавае, калі я захаваю, калі пасля мяне ты, Яначка, калі твае ўнукі і праўнукі.

— У Янкі ўнукі і праўнукі? — засмяяўся Мацей.

— Будуць, — сказаў Ясь. — Калі ўбачу, што захаваюць, то лягу спакойна спаць. Вы… — Ясь не даказаў, махнуў рукою: — Што сталася, то не пераменіцца. Ідзіце дамоў. А я вашых сустрэну, пагавару з імі.

Яны павярнуліся і пайшлі паціху. Калі крыху адышліся, Мацей запытаў:

— Янка, ты ўсё зразумеў? Я — не. Сумотна на душы ў Янкі. Яму зусім не хацелася гаварыць.

— Пасля табе раскажу, — прамовіў ён. — Сем летаў — навучанню і бацькам. Час у мяне яшчэ ёсць.

— Што?

Янка стаў. Пазірае на яго Мацей. Вочы светлыя- светлыя. Ні хмурынкі.

— Твае сем летаў толькі пачынаюцца, — сказаў брату.

— Нейкі не такі ты, як заўжды, — прамовіў Мацей.

Янка абняў яго за плечы.

— Калісьці пра ўсё гэта я ў кніжцы напішу.

— Літарамі? — не паверыў Мацей.

— Не пытайся сёння. Добра?

— Добра, братка. Ты залішне не бядуй.

Абняўшыся, яны пакрочылі далей. Дамоў. У хату. Дамоўка не вораг: калі ні прыйдзеш, заўсёды прыме.

Цётка з барадой і…

Янка здагадаўся, чаму Ясь сказаў, каб дамоў ішлі. Вядома, ён папросіць бацьку, каб моцна не сердаваў на іх. Невядома, як будзе. Бацька ні на яго, ні на Мацея ні разу руку не падняў. Але ж да гэтага і хлеб для падарожнага заўсёды на стале ляжаў.

Каб толькі не пракляў! Каб не пракляў…

Яны зайшлі ў хату. Што гэта? Белы палатняны ручнік ляжыць на падлозе. А хлеба няма. І солі няма. Мацей дзве лусты адрэзаў, пасля накрыў бохан ручніком. Соль зусім не бралі. Што ж гэта дзеецца?

Ён глянуў на Мацея.

— Бачыш?

Мацей падбег да стала, падняў ручнік.

— Яначка, лепей мы яго з'елі б.

Па-ягонаму выходзіць, што нехта нядаўна заскочыў у хату, схапіў бохан і з'еў. Хто ж мог з'есці? Такога ў вёсцы яшчэ не было. Усе хаты незамкнёныя. Зладзеяў у іх няма.

— Братка, — прамовіў Мацей, — цётка, што з барадой, наш хлеб з'ела. І соль яна забрала.

Цётка з барадой… Васіліск, пярэварацень. Яна. Ну й пражора! Амаль цэлы бохан з'ела! Пашчасціла, што ў хаце яе не засталі. Самлелі б ад страху… Соль забрала. Бач ты. Няўжо? Але ж маці выносіць тварог, ставіць каля парога, каб лясныя бажкі наеліся. Любяць бажкі тое, што і людзі. І гэтая, відаць, таксама.

— Янка, яна нас са свету звядзе, — заплакаў Мацей.

Янка адчыніў дзверы. Што, калі тая цётка з барадой у сенцах стаіць, іхнюю размову слухае? Хітрая яна.

Поделиться:
Популярные книги

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Вернуть Боярство 8

Мамаев Максим
8. Пепел
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть Боярство 8

Тепла хватит на всех 2

Котов Сергей
2. Миры Пентакля
Фантастика:
научная фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех 2

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Мичман Империи. Часть первая

Четвертнов Александр
4. Внутренняя сила
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Мичман Империи. Часть первая

Аналитик

Семин Никита
4. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Аналитик

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце