Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Зірнуў у адзін цёмны кут, у другі. Здаецца, нікога.

— Думаеш, што ў сенцах схавалася? — скумекаў Мацей.

— Ыгы.

— Няма?

— Няма.

— А ў каморцы? Можа, у каморцы сядзіць, наш хлеб есць, зубы скаліць?

— П-праверым.

Янка пераступіў праз парог. У грудзях сэрца моцна-моцна тахкае. Што ў птушкі, якую злавілі.

— І я з табою, — сказаў Мацей.

Янка з аглядкай накіраваўся ў каморку. Анікога ў каморцы. Толькі галодная мыш на кубельцы сядзіць, на іх пазірае. Сала шукала. Няма

сала. Даўно няма.

Тупнуў нагою.

— Кыш!

Сядзіць, пазірае, хвастатая.

— Уцякайма, — пацягнуў за кашулю Мацей. — Цётка з барадой у мыш ператварылася. Гэта яна. З'ела бохан хлеба і ператварылася.

Няўжо ў маленькую мыш? Да чаго дайшло! Нават мышы трэба баяцца.

— Кыш!

Сядзіць, пазірае, што гаспадыня.

— Калі б мыш была сапраўдная, то ўцякла б. Гэта цётка з барадой. Яна… — пачаў Мацей, але не паспеў скончыць: у каморку стралой уляцеў іхні рыжы кот. Падскочыў, схапіў мыш, занёс у кут. Прыціснуў лапай, завурчэў.

Янка засмяяўся.

— Яшчэ аднаго такога васіліска просіць.

— Калі б быў васіліск, то кату не даўся б, — пасмялеў Мацей. — Правер на гарышчы. Што, калі цётка з барадой там заснула, наеўшыся?

— Праверым.

Цяпер Янка чамусьці не баяўся. Страх як рукою зняло. Кот смеласці прыбавіў, ці што?

Ён ступіў на драбіны, скочыў адным махам наверх.

— Яна там? — запытаў Мацей.

— Няма.

— Каго гэта там няма? — данеслася з сенцаў. Ад неспадзеўкі Янка ледзь не зваліўся. Азірнуўся — бацька і маці стаяць.

— Каго гэта там няма? — паўтарыў бацька.

— Мы цётку з барадой шукаем, — пахваліўся Мацей.

Бровы ў бацькі прыўзняліся.

— Каго-о?

— Яна бохан хлеба з'ела і соль забрала. Невядома, да чаго дагаварыўся б Мацей, калі б маці да Янкі не кінулася.

— Дзіцятка маё, чаго ж ты залез туды? Злезь, Яначка, злезь.

Маці сцягнула яго з драбінаў, абняла, павяла ў хату, паўтараючы:

— Дзіцятка маё! Дзіцятка маё!

Скінула з яго кашулю, пачала мацаць грудзі, спіну.

— Сыночак, не баліць? Ён толькі круціў галавою.

— Мамачка, не.

Якія ласкавыя, якія пяшчотныя ў маці рукі! Карціць моцна-моцна абняць яе за шыю, прытуліцца, як тады, калі на вясёлку глядзелі. Не, не прытулішся. Бацька сядзіць на лаве, пазірае з-пад броваў. Што скажа? Ці паспагадае?

— Сынок, напалохаўся?

І ён, як і маці, шкадуе. Не пракляне. Не. Каб толькі пасля сорамам не пякло, не выпякала душу, як калісьці княжычу Славуту.

— Татка, не баліць. Перастала. Зусім не баліць.

— Хлеб для падарожнага заўсёды ў нашай хаце на стале ляжаў. Што твой дзед сказаў бы, калі б цяпер жыў? — нечакана прамовіў бацька.

Маці мацней прытуліла яго, Янку, і сказала:

— Яначка, калі б твой дзед не выратаваў Яся, то невядома, што з табою сёння было б.

Янка ўзняў на яе вочы, поўныя слёз.

— Мой дзед Яся выратаваў?

Бацька ўстаў з лавы.

— Выратаваў. Ясь у той паход падлеткам пайшоў. Сам напрасіўся. Што з маладога возьмеш? Вецер у галаве. Адзін кінуўся ў самую гушчу крыжакоў. А адным пальцам і штаноў не падцягнеш. Звалілі крыжакі яго з каня, рукі заламалі, каб паланіць. Твой дзед убачыў гэта — і на іх. Стаў секчы направа і налева. Дужы быў. Бярвення з лесу на плячах нанасіў, каб хату паставіць. Прарваўся, вызваліў Яся, а самога на дзіды ўзнялі.

— Ён Яся выратаваў, а Ясь майго сыночка, — заплакала маці.

Бацька стукнуў рабром далоні па стале.

— Не галасі. Не след сырасць разводзіць. Хлеб. Хлеб для падарожнага тут ляжаў.

Янка са страхам зірнуў на яго. Не дараваў. Не даруе. «Бадай, сынок — яварам». Ну і няхай. Будзе шумець каля хаты. Бацька ў цяньку пасядзіць. Няхай. Усё роўна спячэ душу.

Ён прытуліўся да маці. Падумалася: апошні раз.

— Мамачка… Мамка…

Бацька з пагардай глянуў на яго.

— Нябітаму нечага плакаць. Янка выцер далоняй вочы.

— Мамка, пусці.

Няхай праклінае бацька. Няхай. Заслужыў.

— Я папрасіў. Я адрэзаў. Мне аж жывот падцягвала, — захлімкаў Мацей.

«Заступіўся, не пабаяўся, — падумаў Янка. — Што без мяне ён стане рабіць? Прападзе з нудоты».

— Кожны сам сваёй долі каваль, — прамовіў бацька. — Янка, ты ведаеш, як далёкіх продкаў завуць?

— Прашчурамі.

— Вось што табе хачу сказаць. Калі чалавек ішоў у чужыя землі, то браў камень з ачага і клаў яго пасля ў новы ачаг. Такі камень называецца прашчур. Цяпер і далёкіх продкаў так называюць.

Янка стаяў, апусціўшы галаву. Ён не разумеў, пра што хацеў сказаць бацька.

— Ну і што, — паціху сказаў.

— Не здагадаўся, — папракнуў бацька. — Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Таму і камень з ачага бралі, у далёкія землі неслі. Усе нашы бацькі разумнейшыя за нас былі. Камень бралі… Часцінку роднага… Сваё шанавалі… А вы? Што, калі цяпер у нашу хату падарожны зойдзе? Куды мне вочы свае падзець?

Янка глянуў на бацьку. Стаіць ён, апусціўшы рукі. Быццам паменшаў, паблажэў. У вачах ні злосці, ні спагады. Сумота, журба. І праўда, што будзе, калі зойдзе падарожны ў хату? Халоднай вады нап'ецца і да суседзяў? Падумаюць: кавалка хлеба пашкадавалі. Ганьба на ўсю вёску.

— Ні жменькі мукі не засталося, — уздыхнула маці.

— Мы дзве лустачкі адрэзалі,— усклікнуў Мацей. — Астатняе з'ела цётка з барадой.

— Якая цётка? — зірнуў на яго бацька.

— Цётка з барадой. Гэта васіліск, пярэварацень. Ён можа са звера ў чалавека ператварыцца і ў цмока пякельнага. Ён у цётку з барадой ператварыўся. Яна на нас з кустоў пазірала. Яна на нашым агародзе моркву хацела парваць. А цяпер хлеб з'ела. Мы з хаты, а яна ў хату.

— Бач, як чэша языком, — усклікнуў бацька.

Поделиться:
Популярные книги

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Эволюционер из трущоб. Том 8

Панарин Антон
8. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 8

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника