Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Стаць любімым

Правабочная грыжа, якую да апошняга часу спрабаваў адужаць Езавітаў, пачала перамагаць. Цяжка было доўга стаяць, тым больш — хадзіць.

–  Канстанцін Барысавіч, вам трэба аперыравацца. — З Езавітавым заставаўся Іван Багдановіч, ягоны ад'ютант.

–  Трэба, — не спрачаўся і Езавітаў. — Са сваёй грыжай я далёка не ад'еду…

–  А куды думаеце ехаць?

–  Хачу далучыцца да беларускіх аддзелаў пад

Вайдэнам.

–  Гэта каля колішняй чэшскай мяжы?

–  Там… — Езавітаў уважліва агледзеў ад'ютанта і дадаў: — У Фінстэрвальдзе, у гарадскім шпіталі, працуе лекар-беларус, мой сябар Мікола Шчорс… Падамся да яго, хай рэжа…

–  А далёка гэты Фінстэрвальд?

–  Кіламетраў з сотню…

У дзень ад'езду 8 красавіка да Езавітава развітацца прыйшоў Кушаль.

–  Усё ж вырашыў да Шчорса?

–  Так.

–  А можа, усё ж едзь у Амбэрг? Там мая сям'я, там шмат вайсковых шпіталяў. Непадалёк некалькі беларускіх аддзелаў. Бальшавікі могуць прарваць усходні фронт і захапіць Фінстэрвальд… Ад іхняй лініі да горада дзевяноста кіламетраў, танкі могуць прыйсці праз пару дзён…

–  А могуць і не прыйсці, - не пагадзіўся Езавітаў.
– І, урэшце, чаму быць — таго не мінаваць… Колькі ўжо можна бегаць?!

Праз некалькі дзён БЦР эвакуявалася ў Цюрынгію.

15 красавіка быў аперыраваны Езавітаў, а 19-га распачаўся генеральны наступ савецкіх войскаў. Гарматны гул скаланаў шыбы фінстэрвальдскага шпіталю, але, як падавалася, аніяк не насцярожваў Езавітава.

19 красавіка да Езавітава прыехаў ад'ютант Багдановіч.

–  Я не маю права пакінуць шпіталь, — хваляваўся Шчорс, — а вам трэба. У шэфа ў гаражы стаяць тры аўто. Адно, думаю, можна «пазычыць».
– І мовіў ужо да ад'ютанта. — І вывозь хутчэй генерала.

–  Але ж я не ўмею кіраваць машынай, — здзівіўся Багдановіч.

–  Наш санітар, паляк, вас адвязе…

Назаўтра на старым «DКВ» яны выехалі на захад — і згубіліся ў агульнай калоне машын. І Езавітаву, і Багдановічу зрабілі фіктыўныя дакумэнты на іншыя прозвішчы на бланках беларускага варшаўскага камітэта.

Праз дзень былі ў Бад-Лібэнвэрдзе.

–  Лібэнвэрд! — дзівіўся Езавітаў. — Ведаеш, Янка, як у перакладзе гэты горад гучыць? Стань любімым… Станавіся любімым. Так, здаецца…

Багдановіч усміхнуўся.

–  А выглядаеце вы лепш. Адно баюся, каб не пачалося запаленне. Давайце наведаем мясцовы шпіталь.

А ў шпіталі ён абнечаканіў:

–  Паляк з аўтамабілем знік!

Раніцай у Лібэнвэрд увайшлі часткі Савецкай арміі. Дачуўшыся пра гэта,

Езавітаў намацаў свой наган, але Багдановіч паспеў яго выхапіць.

–  Што гэта вы надумалі?! Застрэліцца? — Адхінуў на вакне белую запавеску, агледзеў вуліцу. — Трэба патрапіць да англа-амерыканцаў… Яны таксама павінны быць у горадзе. Я паспрабую каго-небудзь з іх расшукаць. Чакайце! — і знік.

Праз некалькі гарадскіх кварталаў ён спыніў савецкі грузавік.

–  Добры дзень. Я — выведчык Зямноў, мой псеўданім Марс. Тэрмінова дастаўце мяне да ўпаўнаважанага контрвыведкі!

…Калі ў палату да Езавітава ўвайшлі трое вайскоўцаў у форме НКУС і назвалі ягонае прозвішча — ён не здзівіўся, не спалохаўся. Хітнуў галавой, нечакана ўсміхнуўся.

–  Скажыце, прозвішча майго… ад'ютанта — не Багдановіч?

«Смершаўцы» пераглянуліся, паказалі яму на расчыненыя дзверы, а калі Езавітаў выйшаў на ганак, старэйшы па званні прасіпеў:

–  Не турбуйся, ён — не Багдановіч.

Езавітаў узняў галаву, паглядзеў на лёгкія красавіцкія аблокі, выдыхнуў:

–  І дзякуй Богу…

«Смершаўцы» падштурхнулі яго да машыны.

* * *

Напрыканцы 1945 года па беларускім радыё прагучала паведамленне:

«Здраднік беларускага народа і Радзімы фашыст Канстанцін Езавітаў быў асуджаны ў Віцебску на смерць і быў павешаны» [65] .

Па інфармацыі архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ён памёр 23 мая 1946 года ад сухотаў пры дыстрафіі 3-яй ступені ў турэмнай бальніцы МУС у Мінску…

65

Яшчэ пра больш «зблытаныя» арышт і смерць Канстанціна Езавітава згадваў Іван Касяк:

«Сябра БЦР гэнэрал Езавітаў пасьля хірургічнай апэрацыі ў 1945 годзе пад чужым прозьвішчам дастаўся на Беларусь, дзе працаваў настаўнікам. На настаўніцкай канфэрэнцыі ён быў распазнаны і пазьней павешаны ў Віцебску, дзе нарадзіўся».

Але сведчанні Івана Касяка - сумніўныя, у іх шмат недакладнасцяў. Адна з іх: Езавітаў нарадзіўся не ў Віцебску... Легенду ж пра вяртанне на Беларусь па сваей волі і пакаранне «ворага» павешаннем маглі прыдумаць у адпаведных органах СССР.

1999 - 2000

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала