Пляц Волі
Шрифт:
Выступленне прадстаўніка ад евангелістаў было больш «рэкламным», да ўсяго Езавітаву перашкаджаў яго слухаць сусед з прэзідыума, якога закранула прамова япіскапа Філафея.
– Як так, — абураўся ён. — Чаму гэта «беларускі праваслаўны народ»?! А калі я каталік, а калі на маёй радзіме ўсе каталікі? — Не ведаў, што ксёндз Татарыновіч выступіць толькі перад абедам.
Зачыталі тэлеграмы: ад генеральнага камісара Беларусі генерала фон Готберга, ад Кёнінгсбергскага адзьдзела Беларускага камітэта самапомачы. Да трыбуны падышоў віцэпрэзідэнт БЦР Мікола Шкелёнак. Ягоны даклад (які меў назву «Аб прызнанні па-за юрыдычнай сілай дамоваў і аднабаковых
І вось: ён за трыбунай — падцягнуты, строгі.
– Паважаны спадар прэзідэнт БЦР, паважаныя дэлегаты! Дваццаць шэсць гадоў таму назад вось з гэтага месца я прамаўляў на Першым Усебеларускім кангрэсе. Успамінаючы той час і параўноўваючы яго з сённяшнім, я з гонарам канстатую, што за чвэрць стагоддзя высока ўзнялася нацыянальная самасвядомасць… Змяніўся сам беларускі народ. Калі раней большасць дэлегатаў лічылася беларусамі, а гаварылі толькі па-руску, то сёння ў гэтай зале мы чуем толькі беларускую мову. Ужо дваццаць шэсць гадоў таму назад была выказана моцная воля беларускага народа быць адзіным гаспадаром свайго краю: гаспадаром у палітыцы, эканоміцы, культуры. Да гэтага часу ніхто без супраціву не мог зламаць гэтай волі… Ва ўсім беларускім народзе выкрышталізавалася думка і магутнае імкненне да таго, што Беларусь павінна быць непадзельнай, свабоднай дзяржавай, і аніякія былыя ці новыя дамовы нашых ворагаў не зломяць волі беларускага народа. — Езавітава перапынілі доўгія воплескі. Гэта надало яму яшчэ больш упэўненасці. «Вось з каго прэзідэнт будзе!» — апаліў нечаканы вокрык. І насамрэч, вельмі ўжо кантрастным было параўнанне Езавітава і Астроўскага: стройнага прыгажуна-вайскоўца ў модным касцюме, у новых туфлях — і крыху няўклюду, ніжэйшага, у пінжаку з пацёртымі локцямі… - Мы настолькі выраслі, - прамаўляў далей Езавітаў, - што можам сказаць: «Далоў усе дамовы, заключаныя адносна нашай тэрыторыі трэцімі дзяржавамі. Мы павінны жыць як свабодны, незалежны народ!» — і зноў яго перапынілі воплескі і воклічы: «Жыве Беларусь!»…
Заслухалі справаздачу мандатнай камісіі: з усіх 1151 дэлегатаў прысутнічала 1039, найбольш прадстаўнікоў было з Менску — 191 — і са Слоніма — 159…
Пасля абеда Яўген Калубовіч зачытаў пяцідзесяціхвілінны даклад «Аб канчатковым разрыве Беларусі з бальшавіцкай Масквой і аб пазбаўленні бальшавікоў голаса ў справах Беларусі». За ім выступалі Лявон Случчанін, бургамістр Менска Анатоль Комар, Аляксей Анішчык (Чэмер), загадчык школы і рэдактар газэты «За праўду». Прамова апошняга запомнілася:
— … Сёння ўсё вырашае сіла. Сіла вырашыць і будучыню. Мы добра ведаем, бо спазналі гэта на сваёй скуры… Я гавару і пра групу розных Камінскіх ды іншых, польскіх бандытаў Арміі краёвай, якія ў Дзятлаве, Наваградку выступаюць нібыта як нашы прыяцелі, а выказваюць адкрыта думкі аб непадзельнай Расіі… Прашу аддаць загады, каб справу партызаншчыны перадаць беларускаму судатворству, каб не гінулі, як у Дзятлаве і Наваградку, лепшыя сілы нашага народа…
Езавітаў зачытаў праекты дзвюх рэзалюцый кангрэса. У першай прапаноўвалася:
«1. Вызначыць правільнай і зноў пацьвердзіць гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая, маючы паўнамоцтвы Першага Усебеларускага кангрэса 1917 года <…> вырашыла аб канчальным разрыве з бальшавіцкаю Масквою і расейскай дзяржавай <…>.
2. Пацьвердзіць,
3. Паведаміць усе ўрады і народы сьвету, што голас Масквы і СССР у беларускіх справах ня мае ніякай праўнай сілы, а ўсе твораныя Масквою нібыта беларускія ўрады ня маюць ніякіх праўных кампэтэнцыяў…»
Пасля прыняцця рэзалюцый прамаўляў Астроўскі: падтрымаў прапанову аб закрыцці кангрэса.
А сёмай вечара на сцэну выйшаў хор і выканаў беларускі нацыянальны гімн. Астроўскі паведаміў, што ад імя БЦР звярнуўся з прывітальнай тэлеграмай да Гітлера… Нехта прапанаваў «уганараваць уставаннем памяць нямецкіх салдат, якія загінулі за вызваленне Беларусі»…
А затым старшыня Яўхім Кіпель абвесціў аб закрыцці сходу.
Ад родных ніў
Пасля заканчэння кангрэсу на кватэру Кушаляў Езавітаў ішоў з гаспадарамі. Каб перарваць маўчанне, Франц вырашыў загаварыць першым:
– Горача сёння было…
Езавітаў зірнуў на яго з неўразуменнем, затым вымавіў, нібыта сам да сябе:
– І навошта застрэньчыла ім тыцкацца з гэтай тэлеграмай і «ўганараваннем»?
Кушаль прамаўчаў, а Езавітаў — не стрымліваўся:
– Ён што, наш прэзідэнт, сабе месца ў далёкім бункеры шукае? То на ўсіх у Рэйху ўсё роўна месца не хопіць…
– Чуеце… Нібыта навальніца йдзе? — прыслухоўвалася да далёкіх грамоў Наталля.
– Яна ўжо даўно ідзе, толькі дождж яе — свінцовы, — зноў Езавітаў гаварыў напаўнамёкамі…
У двухпакаёўцы Кушаляў на паўразбуранай Хаўптштрасэ (так цяпер звалася былая Савецкая, а яшчэ раней — вуліца Міцкевіча, а спаконвечная — Захараўская) гаспадароў і Езавітава сустрэў высокі мужчына гадоў сарака, парукаўся з госцем, усхвалявана ўсміхнуўся:
– Стол накрыты, просім сядаць…
Езавітава ажно штось кальнула: гэтая ўсмешка… шырокі лоб… нос, як у арла пазычаны — падаліся ўжо знаёмымі. Вось толькі дзе бачыў?
– Гэта і ёсць наш сюрпрыз, — Кушаль падвёў Езавітава да стала. — Маю гонар наноў цябе з ім пазнаёміць… Гэта — Апанас Новік.
Каб не падабенства, каб не гэтая ўсмешка, Езавітаў аніяк не даў бы веры: як-ніяк, а чвэрць веку мінула…
– Апанас з васемнаццатага года, які з губернатарскага балкона на Пляцы Волі сарваў нямецкі сцяг?! — уразіўся ён.
– Той самы! — Кушаль рассадзіў усіх за стол і, наліваючы ў келіхі віно, агаломшыў Езавітава: — Які да ўсяго сёння зранку паскідваў нямецкія сцягі над уваходам у гарадскі тэатр… Балазе не да Альферчыкавых галаварэзаў патрапіў, а юнкерам нашай вучэльні БКА. Ад іх я і перахапіў героя… — Кушаль быў прызначаны камандуючым Беларускай краёвай абароны.
– Усёроўна я гэтаму Альферчыку галаву скручу! — Як і некалі, Апанас быў непахісным.
– А хто гэты Альферчык? — спытаў Езавітаў.
– Воўк недабіты! — выпаліў Апанас. — Карнік. Некалькі дзесяткаў агентаў смаленскага СД пад ягоным камандаваннем таксама ахоўвалі тэатр…
Апанас Новік быў у складзе падпольнай групы Рыгора Мурашкі. Затым атрымаў заданне ў дзень адкрыцця кангрэса пранесці ў будынак тэатра бомбу. У памяці заставаўся ўзрыў у тэатры, здзейснены партызанамі, калі загінуў сын Кушаляў… Бомбу па дарозе выкінуў — і здаволіўся толькі зрываннем нямецкіх сцягоў…
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Игра Кота 2
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
рейтинг книги
Связанные Долгом
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего
Религия и эзотерика:
эзотерика
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
