Пляц Волі
Шрифт:
У лістападзе 1944 года Езавітаў прапанаваў адзначыць у батальёне ўгодкі Слуцкага паўстання.
– Выступіш, Антон Андрэевіч, раскажаш пра сваё слаўнае мінулае… — папрасіў Сокал-Кутылоўскага.
– Амаль чвэрць стагоддзя мінула… — задумаўся той. — Я й сам шмат чаго прызабыўся.
– Ну! — усміхнуўся Езавітаў. — Тым больш мусіш расказаць, каб самому хто-небудзь мог нагадаць. А наогул — пішы ўспаміны. Я табе пра гэта яшчэ ў Менксу на кангрэсе сказаць хацеў… Для мяне й сёння невядома, дзе васпан пасля 1920-га быў…
– Уга! — Сокал-Кутылоўскі пачухаў за вухам, зірнуў хітравата. — На гэта ж ніякіх успамінаў не хопіць.
– А калі сур'ёзна?
–
– То й запраўды — на раман цягне! — падшуткаваў Езавітаў.
– А я ж пра што! — але весялосць і не краналася вачэй Сокала-Кутылоўскага. — А ў 1939-м праз канфлікт са школьным начальствам вымушаны быў перакваліфікавацца ў будаўніка. У чэрвені 1941-га арыштавала НКВД, але праз некалькі тыдняў выпусціла. Школьны інспектар, начальнік Ганцавіцкай Беларускай самапомачы, стваральнік батальёнаў БКА, «намеснік» Астроўскага па Ганцавіцкім вокрузе — таксама я… Ну а далей — ужо й на тваёй памяці.
Гэта не без ягонага, Езавітава, спрыяння Сокал-Кутылоўскага, які быў рабочым на ваенным заводзе ў Чэхіі, у кастрычніку 1944-га выклікалі ў Берлін, у вайсковую ўправу БЦР…
Дзень за днём
Калі Беларуская цэнтральная рада распачала стварэнне Блоку народаў Усходняй Эўропы, Астроўскі даручыў Езавітаву правесці перамовы з латышамі, літоўцамі й эстонцамі і запрасіць тых увайсі ў Блок. Езавітаў сустрэўся з начальнікам управы інфармацыі «латвійскай дырэкцыі» ўнутраных спраў Пятром Брачом. Праз тыдзень той прыйшоў да Езавітава.
– Арганізацыі латышоў, літоўцаў ды эстонцаў, - сказаў ён, — трымаюцца таго Балтыйскага блока, які існаваў яшчэ да вайны. Але мы былі б рады пашырыць яго чацвёртым удзельнікам — Беларуссю… Тым больш, што яна ўжо ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята Остланд…
А затым была яшчэ адна дзвюхгадзінная сустрэча — з тым жа Брачом, сябрамі латвійскага ўрада і камандзірам «Латвійскага легіёна» генералам Бангерскім. Генерал расказаў пра свой легіён і параіў па яго схеме фармаваць і легіён беларускі. Латышы ж цікавіліся структурай БЦР і не ўтойвалі, што па яе ўзоры хочуць стварыць свой нацыянальны камітэт.
– Напачатку склад рады быў вызначаны немцамі ў пятнаццаць чалавек, — расказваў Езавітаў. — Мы ж хацелі мець штосьці накшталт парламента, таму на Другім Усебеларускім кангрэсе пастанавілі пашырыць склад рады. На паседжанні БЦР 20 студзеня прынялі канстытуцыю Беларускай Народнай Рэспублікі, прэзідэнт БЦР стаў прэзідэнтам Беларусі, а для кіраўніцтва рады як парламента абралі прэзідыум. Кіраўнікі ўправамі БЦР склалі ўрад…
Абмеркавалі яшчэ шмат пытанняў. Пагадзіліся, што Балтыйскі блок галоўнай мэтай мусіць ставіць абарону незалежнасці ўсіх чатырох рэспублік ад суседняй Савецкай Расіі.
Езавітаў выглядаў стомленым, хворым, але перамоў не спыняў:
– Адно, спадары, нас турбуе, ці не стане Беларусь у Балтыйскім блоку ўнутранай калоніяй?
Суразмоўцы нават здзівіліся.
– Раўнапраўе ўсіх будзе гарантавана! — запэўніў Брач. — А Беларусь атрымае свабодны транзіт ва ўсе парты Балтыкі, у Лібаве-Ліепае зможа мець сваю мытню і ў марской крэпасці трымаць свой гарнізон. Зможа ва ўсе амбасады балтыйскіх дзяржаў накіраваць сваіх паслоў, што значна паменшыць затраты…
– А неабходная Блоку сыравіна будзе закупляцца толькі ў Беларусі і па найлепшым кошце, — дадаў генерал
Езавітаў пагадзіўся на стварэнне камісіі па выпрацоўцы агульнай дамовы. Пачалі развітвацца.
– Васпан, пэўна, кепска сябе пачувае? — насцярожыўся Бангерскі.
– Так, прашу прабачыць… — Езавітаў зніякавеў. — Чакаю аперацыі на грыжу… З восені даймаюць прыступы…
Астроўскі ўсё часцей пачаў выяўляць да Езавітава насцярожанасць. Некалькі разоў пры сустрэчах хмурыўся, зрываўся на крык. Генерал удаваў, што не заўважае прэзідэнтавай раздражнёнасці, а той злаваўся яшчэ больш. Справа рабілася, і наступ Астроўскага Езавітаў мог патлумачыць толькі адным: бояззю канкурэнцыі.
Ішоў час, і Астроўскі рабіў Езавітаву ўсё больш грубыя закіды. Аднаго разу не стрымаўся і памяркоўны генерал… Астроўскі зморшчыў лоб, штось пратараторыў і схаваўся ў сваім кабінеце…
У сакавіку 1945 года Францішак Кушаль, ужо ў званні палкоўніка, прыехаў з Берліна ў Гіршау — і пабачыў дывізію «Беларусь» у заняпадзе. Дваццацітысячнае злучэнне планавалі перакінуць у Францыю — у раён Вогезы.
– Немцы робяць з нас жывы шчыт! — абураўся Сокал-Кутылоўскі. — А да ўсяго нейкі нямецкі капітан загадвае мне, камандзіру батальёна! — Яму БЦР нядаўна прысвоіла званне падпалкоўніка. — Ты ж ведаеш, Франц, што ў дывізіі васемнаццаць тысяч беларусаў, і ваяваць яны сабраліся не за гэтыя нямецкія вінаграднікі!
Кушаль і Сокал-Кутылоўскі затрымаліся ў штабе і яшчэ доўга раіліся наконт будучыні брыгады…
А ў Возегах батальёны «Беларусі» адмовіліся выконваць загады нямецкага камандавання і, пастраляўшы нямецкіх камандзіраў, перайшлі на бок саюзных войскаў. Амерыканскія жаўнеры абяззброілі беларусаў і праз паўмесяца вырашылі перадаць іх савецкім часткам. Афіцэрам брыгады прапанавалі пераапрануцца ў форму шарагоўцаў…
Сады і вінаграднікі зеляніла вясна, сонца залівала лагчыны і ўзгоркі, люстравалася ў невялікай рэчцы, за якой беларусаў чакаў палон…
– Ваша форма, — амерыканскі сержант намерыўся перадаць Сокал-Кутылоўскаму пакамечаны кіцель шарагоўца. А беларускі падпалкоўнік неўразумела зіркнуў, памаўчаў (пэўна, падбіраў ангельскія словы) — і гучна мовіў:
– Я — беларускі афіцэр! І ім застануся да смерці!
Сержант наструніўся, казырнуў Сокал-Кутылоўскаму — і адышоў…
Напрыканцы сакавіка адбылося нечаканае: Астроўскі замяніў кіраўніка вайсковай управы БЦР генерал-маёра Езавітава на палкоўніка Шувалава, расейца, які перад вайной служыў у польскім войску ў Слонімскім гарнізоне, а затым патрапіў у нямецкі палон… Езавітаў чакаў ад Астроўскага [64] абгавораў, але з'явілася вестка, што замена кіраўніка вайсковай управы выклікана ягонай хваробай…
64
З Нямеччыны Радаслаў Астроўскі падаўся ў ЗША. У 1950 годзе ў беларускай эмігранцкай газэце «Беларуская Трыбуна» быў надрукаваны яго артыкул аб тым, што «вайна ў Карэі - гэта ня толькі змаганьне за свабоду карэйскага народу, але й пачатак вайсковага паходу за незалежную Беларусь». Астроўскі заклікаў беларусаў запісвацца ў добраахвотнікі на карэйскі фронт, што выклікала адмоўную рэакцыю многіх эмігрантаў.
Памер Радаслаў Астроўскі ў 1976 годзе і быў урачыста пахаваны на беларускім могільніку ў Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрсі).
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Игра Кота 2
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
рейтинг книги
Связанные Долгом
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего
Религия и эзотерика:
эзотерика
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
