Пляц Волі
Шрифт:
Праз хвілін дваццаць у дзверы пастукалі.
– Спадар Кушаль, — загаварыў вартаўнік будынка Беларускай цэнтральнай рады (колішняй бібліятэкі імя Леніна). — Вы прасілі прывесці спадарыню Геніюш да вас на кватэру. Толькі ж яна спазнілася…
– Нічога-нічога! Заходзьце, калі ласка.
…Напачатку позву ў пражскае гестапа атрымаў ейны муж Янка Геніюш. Там і даведаўся, што з жонкай выкліканы ў Менск для ўдзелу ва Усебеларускім кангрэсе. Муж спаслаўся на занятасць на працы: дактароў у горадзе не хапала. Параіўшыся, Ларыса Геніюш вырашыла ехаць адна. А затым — ужо на вакзале — сустрэлася са случаком Васілём Русаком, які таксама выпраўляўся на кангрэс.
Вечарам дабраліся да будынка БЦР, дзе і даведаліся, што кангрэс скончыўся… На грузавой машыне Геніюш адвезлі да Кушалёў.
З
– Неяк несамавіта атрымалася, што мяне й Васіля Русака накіравала на кангрэс… гестапа.
Ларысе Геніюш да гэтага часу ўжо шмат давялося перажыць і гора, і горычы. Пасля ўз'яднання Савецкай Беларусі з Заходняй беспадстаўна арыштавалі бацьку, маці разам з дзецьмі вывезлі ў Казахстан. Жыла з мужам у Празе. Пятро Крэчэўскі, не падпарадкаваўшыся рашэнню Берлінскай канферэнцыі 1925 года аб самароспуску ўрада БНР, узначаліў у Празе беларускую палітычную эміграцыю. Пасля ягонай смерці ў 1928-м «прэзідэнтам» БНР стаў Васіль Захарка. Ларыса Геніюш была знаёма і з удавой паняй Марыяй Крэчэўскай, і з сям'ёю Захаркаў… Восенню 1939 года ў Данцыгу пад кіраўніцтвам міністэрства замежных спраў Нямеччыны адбылася канферэнцыя беларускіх эмігранцкіх цэнтраў, на якой было створана «Беларускае бюро даверу», а пры ім — Беларускі камітэт самапомачы. Калі камітэт самапомачы адкрыўся ў Празе, Геніюш абралі скарбнікам (кіраўніком камітэта стаў Ермачэнка, а сакратаром — Пётра Бакач). І завіравала, закруціла… Брат Ларысы Геніюш Расціслаў патрапіў у нямецкі палон… Захарка паслаў Гітлеру «мемарандум» аб поўнай падтрымцы ягонай палітыкі… Прага гудзела, лютавала гестапа… Ермачэнка склікаў 27 чэрвеня сход беларусаў «пратэктарата Чэхіі і Маравіі», на якім мусілі прыняць тэлеграму Гітлеру. Прапанавалі ў старшыні сходу ейную кандыдатуру — адмовілася.
«Камімэт самапомачы — апалітычная арганізацыя і не мае даваць такія тэлеграмы», — былі тлумачэнні.
На сход прыпазніўся муж — і не паспеў сесці, як яго ўжо «выбралі» старшынёй сходу. Склалі пратакол паседжання. Яго не падпісалі ні Ларыса, ні Янка Геніюш. Як не падпісалі і тэлеграмы «павадыру нямецкага народа» Гітлеру — а яна ўсё ж пайшла з пазнакай «Старшыня д-р Я. Геніюш» [62] .
Крыху пазней ад беспрасвецця Геніюш вырашыць скончыць жыццё самагубствам, адкрые газ, ды муж паспее выцягнуць яе з маленькай кухні…
62
Пазней з кватэры Ермачэнкі «знікне» архіў Беларускага камітэта самапомачы ў Празе і патрапіць у Менск. У матэрыялах архіва будзе й пратакол тога сходу ад 27 чэрвеня 1941 года. Паводле яго Ларысу Геніюш і ейнага мужа асудзяць на 25 гадоў зняволення ў «папраўча-працоўных» лагерах, - хоць на пратаколе іхнія подпісы хтось даставіў-вывеў пад капірку... Хоць у сваіх вершах Ларыса Геніюш ані слоўкам не абазвалася пра немцаў...
Кажуць, што на «жывых самагубцах» і застаецца пячатка такой зацятасці і незалежнасці, якія заўважыў тады ў Ларысе Геніюш Езавітаў.
…- Неяк несамавіта… Беларускі кангрэс — і гестапа, — сказала Геніюш.
– Немцы дазволілі склікаць кангрэс з вялікім спазненнем, часу на зборы не хапала, і таму БЦР папрасіла Остміністэрства, каб тое дапамагло даставіць дэлегатаў з-за мяжы. Яно, пэўна, і дало загад структурам гестапа…
Езавітаў завочна ведаў Геніюш — па публікацыях вершаў у «Раніцы», чытаў ейны пражскі зборнік «Ад родных ніў». І сама паэтэса пачынала імпанаваць Езавітаву.
– У тым усё й крыецца, што з кангрэсам спазніліся, — падтрымаў ён гаворку. — Каб склікаць яго хаця б у 1942-м!.. — А ў 1942 годзе Езавітаў наведваў Менск. Янка Станкевіч намагаўся стварыць Беларускую нацыянал-дэмакратычную партыю і ў студзені арганізаваў на кватэры Вацлава Іваноўскага нараду. На ёй — разам з Іваноўскім і Станкевічам — прысутнічалі Антон Адамовіч, Яўхім Кіпель і ён, Езавітаў. Распрацавалі статут і праграму партыі. Але далей гэтага справа не
Езавітаў здзівіў прысутных сваёй абазнанасцю ў паэзіі, але на яго просьбы чытаць свае вершы ў той вечар і Геніюш, і Арсеннева адмовіліся — праз некаторы час перайшлі ў другі пакой, каб пагаварыць аб сваім, жаночым.
– Няўжо давядзецца з'ехаць? — горка ўздыхнула Геніюш. — Я так хацела пажыць хоць тыдзень у сваёй Жлобаўцы, лесам падыхаць…
– А я ўжо неяк і звыклася — усюды за Францішкам. Яшчэ ад Вільні як пачалося… — Яна ўважліва паглядзела на сяброўку і нібыта падагуліла:
— А ехаць, адчуваю, давядзецца, і, па ўсім, надоўга… За два тыдні да пачатку вайны, у чэрвені 1941-га, у «бэсэсэраўскім» «ЛіМе» надрукавалі нізку маіх вершаў. Дык праз гэта немцам і ў галаву не прыйшло абвінавачваць мяне ў сувязях з Саветамі. А вось Саветы, калі б застацца, «сувязяў» толькі за «Беларускую Газэту» для Салаўкоў набяруць!
А развітваючыся, Кушаль сказаў Езавітаву:
– Знаеш, і мне баліць… Усё ў перамешку… Палон у 1939-м, турма НКВД у Маскве, вызваленне, Менская паліцэйская школа. І так хістае ажно з 1916-га! А затым БЦР, Астроўскі, кіраўніцтва БКА. Я ж хлопцаў адзін да аднаго выбіраў… А іх — у Докшыцкі раён на аперацыю. Разумееш?! Там мой батальён спаліў некалькі вёсак! — Езавітаў толькі цяпер заўважыў, што Кушаль захмялеў. — Мы з 1916-га — у абцугах! Смяешся? — Хоць Езавітаў і не думаў смяяцца. — Пачакай… Станеш начальнікам вайсковага адзьдзела БЦР — паглядзім, як заспяваеш…
– Ты гэта пра што?
– Пра адно і тое ж. Ёсць прапанова прасіць цябе аб гэтым. — Яны парукаліся.
– І мусіш згадзіцца, інакш — нават не ведаю, куды можа ўсё павярнуцца пад ачолам каго-небудзь іншага… Бывай!
…І вось ён — на Пляцы Волі, які патанае ў сонцы. Лёгкая хмурынка завісла была над касцёльнай званіцай — і знікла, нібы растала.
Здалося, што вайна адступіла, збегла з гэтага старадаўняга месца. Крыху наўзбоч, дзе колісь Няміга ўпадала ў Свіслач, бьло Замчышча з Ніжнім рынкам. Стагоддзяў з чатыры таму горад дарос і дасюль — тут, на Пляцы Волі, быў Верхні рынак. Тады ж забудоўваўся і левы бераг Свіслачы — Траецкае прадмесце, якое звязвалі з горадам, як і цяпер, два масты…
Езавітаў не ў пяршынь развітваўся з Менскам, але сённяшні адыход быў найбольш балючым і, як здрадліва мярэсцілася, — апошнім. Няўжо ўсё так і скончыцца?..
У вялікай зале былой менскай бібліятэкі Астроўскі склікаў усіх службоўцаў БЦР і ўсхвалявана абвесціў пра неабходнасць тэрміновай эвакуацыі з горада — Менск акружала Чырвоная армія. Усім радаўцам і іх сем'ям выдаваліся «ахоўныя граматы» на праезд чыгункай ва Усходнюю Прусію.
Частка рады з сем'ямі выбраліся адразу на Кёнінгсберг. Езавітаў накіраваўся ў Вільню. Разам з ім у вагоне ехалі два беларускія паэты — Ларыса Геніюш і Масей Сяднёў.