Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:
Памяці мастака (стар. 361)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Ларыса Шапіцька». Упершыню — «Лит. газета», 1979, 11 ліп. пад назвай «Памяти художника». Пад гэтай жа назвай друкаваўся ў кн. «Колокола Хатыни».

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул напісаны з выпадку гібелі ў аўтамабільнай катастрофе Ларысы Шапіцька.

Па праву памяці (стар. 363)

Друкуецца паводле:

Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — газ. «Правда», 1979, 16 ліп. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай»; у Зб. тв.: у 4 т., т. 4, дзе апублікавана ў якасці раздзела эсэ «Верность памяти» пад агульнай назвай «По праву фронтовика».

Датуецца часам першай публікацыі.

Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж публікацыяй у Зб. тв., 1994 і першапублікацыяй.

Стар. 363. …чый талент дасягнуў значнага ўзлёту менавіта ў адлюстраванні мінулай вайны, хоць у яго творчым актыве значацца і такія безумоўныя ўдачы мірнай тэмы, як многія апавяданні або шырокавядомая аповесць «Карпухін». У апошнім, майскім, нумары часопіса «Октябрь» ён выступіў з новым творам на сваю ранейшую тэму — аповесцю пра вайну «Навекі дзевятнаццацігадовыя». — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 363. …як псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой — свет іх душы. — У першапублікацыі: «душевное состояние героев войны, мир их души».

Стар. 363. Сюжэтная будова аповесці грунтуецца пераважна на раманнай аснове і ўключае ў сябе… — У першапублікацыі: «Сюжет повести включает в себя».

Стар. 363. …з уласцівым Бакланаву густам… — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 363. Менавіта аўтарскі густ дазваляе яму пазбегнуць распаўсюджаных трывіяльнасцей у адлюстраванні салдацкага гераізму, хоць паводзіны Траццякова ў часе атакі можна расцаніць як подзвіг. Гэта, калі так можна сказаць, двойчы на працягу года ажыццёўлены ўдзел лейтэнанта ў вайне, пасля першага з якіх паследаваў доўгі перыяд лячэння ў тылавым шпіталі, а пасля другога яму суджана было навек застацца дзевятнаццацігадовым. — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 364. Таленавіта засведчаная ў мастацтве салдацкая памяць становіцца своеасаблівым духоўным абеліскам, пастаўленым жывымі ў гонар сваіх мёртвых братоў. — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 364. Цудоўна, што ў аповесці зусім не адчуваецца выдуманага, усё быццам пачэрпнута, перажыта, вынесена з уласнага вопыту аўтара. […] Тым больш здзіўляючая гэта здольнасць таленту — з такой верагоднасцю выклікаць з небыцця мінулае, насяляць яго жывымі паўнакроўнымі вобразамі. — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 365. …сэнс іх ратнага подзвігу становіцца здабыткам усіх. Асабліва цяпер, калі беларускі народ урачыста адзначае 35-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. — Адсутнічае ў першапублікацыі.

Стар. 365. …пра якіх таленавіта расказаў адзін з іх жывых аднагодкаў. — Адсутнічае ў першапублікацыі, якая заканчваецца наступным чынам: «В то же время — это урок нынешним девятнадцатилетним, которых должно

воспитывать на опыте их ровесников, не доживших до Дня Победы».

Пазначана высокаю гармоніяй (стар. 365)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Арлен Кашкурэвіч». Упершыню — часоп. «Маладосць», 1979, № 9 пад назвай «Пазначана высокаю гармоніяй».

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул напісаны да 50-годдзя з дня нараджэння Арлена Кашкурэвіча (1929–2013), беларускага мастака; народнага мастака БССР (1973).

Стар. 367. …Лакснеса… — Лакснес Халдар Кільян (1902–1998) — ісландскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1955).

Стар. 367. …«Фаўста» Гётэ. — Гётэ Ёган Вольфганг (1749–1832) — нямецкі паэт; класік нямецкай літаратуры.

Стар. 367. …разам з цудоўным перакладам В. Сёмухі… — Сёмуха Васіль (нар. у 1936) — беларускі перакладчык; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1992, за пераклад «Доктара Фаўстуса» Т. Мана), кавалер «Залатога Знака Гонару» ГДР (1981), ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй» (2001), а таксама латвійскага «Ордэна Трох Зорак».

Нашы надзённыя клопаты (стар. 367)

Друкуецца паводле Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню са скарачэннямі — газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 23 лістап. пад назвай «Адказнасць пісьменніка». Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Нашы надзённыя клопаты».

Датуецца не пазней 16 лістапада 1979 г.

Прамова на пленуме праўлення СП БССР, які праходзіў у Мінску 15–16 лістапада 1979 г. і быў прысвечаны праблемам сучаснага беларускага рамана.

Стар. 368. 3 горкім сумам успамінаеш той даўні час, калі наш вялікі паэт, паміраючы ля сіняй бухты, быў шчаслівы тым, што меў кніжку з друкарні Марціна Кухты. — Пераказ верша М. Багдановіча «Ў краіне светлай, дзе я ўміраю…»:

Ў краіне светлай, дзе я ўміраю, У белым доме ля сіняй бухты Я не самотны, я кнігу маю З друкарні пана Марціна Кухты.

Маецца на ўвазе адзіная прыжыццёвая кніга М. Багдановіча «Вянок», якая была выдадзена ў віленскай друкарні Марціна Кухты (1875–1941/1942) у 1914 г. (на самой кнізе пазначаны 1913 г.).

Стар. 368. …варта працытаваць сёння хоць бы «Неистового Виссариона»… — Так сябры называлі рускага літаратурнага крытыка В. Бялінскага за яго незвычайную гарачнасць і энергію падчас спрэчак па папаважных для яго пытаннях.

Стар. 368. Бахцін — Бахцін Міхаіл (1895–1975) — расійскі філосаф, мысляр, лінгвіст, тэарэтык еўрапейскай культуры і мастацтва.

Стар. 369. …за выключэннем, здаецца, добрага рамана У. Фаменкі… — Фаменка Уладзімір (1911–1990) — расійскі пісьменнік. Размова ідзе пра раман «Память земли».

Поделиться:
Популярные книги

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Буря соперничества

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Снова не Герой! Том 3

Довыдовский Кирилл Сергеевич
3. Путешествие Героя
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Снова не Герой! Том 3

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Последняя Арена

Греков Сергей
1. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.20
рейтинг книги
Последняя Арена

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2