Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 330. А гэта — фатаграфіі сыноў, адзін з іх афіцэр, другі медык. — Быкавы Сяргей (1952) і Васіль (1957).

Стар. 330. Паведамляю, што ў імянным спісе беззваротных страт 399 стралковага палка за 1943–44 гг. значыцца: камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.1.44 г., пахаваны на цэнтральных могілках в. Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці. Падстава: вопіс 84108, с. 8, л. 58. — «Именной список безвозвратных потерь 399 стрелкового полка 111 стрелковой дивизии» з 12 снежня 1943 г. да 10 студзеня 1944 г. за подпісамі камандзіра палка капітана Перапёлкіна і начальніка

штаба маёра Марозава захоўваецца: Цэнтральны архіў Міністэрства абароны РФ. Ф. 33, воп. 11458, адз. зах. 290.

Стар. 333. …калі мастак апераджаў магчымасці ўспрымання мастацтва сваімі сучаснікамі і прызнанне і папулярнасць прыйшлі толькі пасля смерці, як, напрыклад, да Ван Гога. — Ван Гог Вінсэнт (1853–1890) — нідэрладскі мастак-постімпрэсіяніст, сусветная вядомасць да якога прыйшла пасля яго смерці; разам з працамі Пабла Пікаса карціны Ван Гога адны з першых у спісе самых дарагіх карцін, якія калі-небудзь былі прададзены ў свеце.

Стар. 333. …вялікі польскі паэт Норвід… — Норвід Цыпрыян (1821–1883) — польскі паэт, празаік, драматург, мастак; класік польскай літаратуры.

Стар. 333. …Славацкага. — Славацкі Юльюш (1809–1849) — польскі паэт, драматург; класік польскай літаратуры.

Сяргей Смірноў (стар. 334)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — у якасці прадмовы да кн.: Смирнов С. С. Герои Великой войны. М., 1977 пад назвай «Завидная писательская судьба». Пад гэтай жа назвай друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни».

Датуецца часам першай публікацыі.

Стар. 336. Што ж, цудоўны яго пісьменніцкі лёс! — У першапублікацыі: «Что ж, завидная человеческая участь, прекрасная писательская судьба!»

1978
Усенародная памяць (стар. 337)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Известия», 1978, 10 лют. пад назвай «Всенародная память». Друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж публікацыяй у кн. «Праўдай адзінай» і першапублікацыяй:

Стар. 337. На самой справе, як можна забыць наш бяспрыкладны подзвіг, нашы велізарныя страты, прынесеныя ў імя перамогі над самым каварным і жорсткім ворагам — нямецкім фашызмам! — У першапублікацыі далей ідзе: «Четыре военных года по концентрации пережитого несравнимы ни с какими другими годами нашей истории. Кроме того, война преподала истории и человечеству ряд уроков на будущее, игнорировать которые было бы непростительным равнодушием».

Стар. 338. Але ўся неаглядная разнастайнасць народнага подзвігу ў агняныя гады вайны, гераізм мільёнаў, поўная не меншага гераізму і самаадданасці работа савецкага тылу тояць у сабе нямала неасветленых, а то і забытых старонак. — У першапублікацыі далей ідзе: «Нужно как можно больше ярких индивидуальных и коллективных свидетельств об этой небывалой в истории войне, рассказанных по радио и телевидению, написанных воспоминаний, очерков, статей».

Стар. 338. Сярод іх нямала цікавых успамінаў, асветленых незвычайнасцю барацьбы, значнасцю асобы іх аўтараў. — У першапублікацыі: «Среди них немало интересных воспоминаний, освещенных

незаурядностью личности авторов». Далей ідзе з новага абзаца: «Только что февральский номер журнала „Новый мир“ познакомил читателей с воспоминаниями Леонида Ильича Брежнева „Малая земля“ — взволнованным и ярким рассказом об одной из героических страниц Великой Отечественной войны, о бессмертном подвиге солдат и матросов, защитников легендарного плацдарма у Новороссийска. „Мысленно возвращаясь к тем штормовым дням, вспоминая суровую клятву, я всегда испытываю душевное волнение и гордость, — пишет Леонид Ильич. — История знает немало героических подвигов одиночек, но только в нашей великой стране, только ведомые нашей великой партией, советские люди доказали, что они способны на массовый героизм“». Між тым, нельга выключаць, што гэты абзац быў напісаны не В. Быкавым, а яго сябрам, уласным карэспандэнтам газ. «Известия» М. Матукоўскім, бо, па-першае, ён адсутнічае ў публікацыі артыкула ў абодвух кніжных выданнях («Колокола Хатыни» і «Праўдай адзінай»); па-другое, па сведчанні жонкі пісьменніка І. М. Быкавай, неаднойчы здаралася, што Матукоўскі, рыхтуючы артыкулы ці інтэрв’ю Быкава да друку ў «Известиях», рабіў нейкія допісы, не ставячы ў вядомасць пра тое пісьменніка.

Стар. 340. На днях у Мінску… — У першапублікацыі: «9 февраля в Минске».

Невычэрпная шчодрасць розуму (стар. 341)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікаваны пад назвай «Леў Талстой». Упершыню — «Лит. газета», 1978, 6 верас. Друкаваўся таксама ў кн. «Колокола Хатыни» пад назвай «Неиссякаемая щедрость ума». На бел. мове і пад назвай «Невычэрпная шчодрасць розуму» ў газ. «Голас Радзімы», 1978, 21 верас. і ў зб.: Леў Талстой і Беларусь: артыкулы, эсэ, выказванні / уклад. Ф. І. Куляшоў. Мінск, 1981.

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул напісаны да юбілею Льва Талстога і ўпершыню надрукаваны ў «Лит. газете» пад агульнай назвай «К 150-летию со дня рождения Л. Н. Толстого. Наследие, устремленное в будущее. Слово советских и зарубежных писателей. Анкета „ЛГ“» [разам з В. Быкавым прадстаўлены пісьменнікі Ю. Бондараў, П. Нілін, П. Праскурын, Ю. Трыфанаў (Расія), А. Ганчар (Украіна), В. Бубніс (Літва), А. Нурпеісаў (Казахстан), М. Ананд (Індыя), Й. Балаж (Венгрыя), М. Друон (Францыя), Е. Каранфілаў (Балгарыя), Дж. Чывер (ЗША)].

Падчас кожнай публікацыі на бел. мове ў артыкуле, мусіць, самім Быкавым рабіліся шматлікія стылёвыя праўкі; да таго ж быў скарочаны апошні абзац: «Усё яго жыццё — няспынныя пошукі: спачатку самога сябе ў гэтым свеце, затым сэнсу і мэты ўсяго жыцця. Нягледзячы на шэраг паражэнняў і страт, ён да канца сваіх дзён заставаўся ворагам душэўнай самаўспакоенасці. Ці не ў гэтым, апрача многіх іншых, яго вялікі ўрок для ўсіх яго сучаснікаў і тых, хто жыве ў другую эпоху, але ўсё на той жа цудоўнай і грэшнай зямлі?»

Глазами участника и очевидца (стар. 342)

Друкуецца паводле кн.: Соболев А. Какая-то станция. Повести. М., 1978, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы.

Датуецца часам першай публікацыі.

У Архіве В. Быкава (Мінск) захоўваецца экзэмпляр кнігі «Какаято станция» з наступным дарчым аўтографам:

«Василю Быкаву — солдату верному, писателю суровому, человеку прекрасному — с преклонением перед его талантом и судьбой.

Поклон и благодарность за предисловие.

4.10.78. А. Соболев г. Минск».

Поделиться:
Популярные книги

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Сыщик и вор - братья навек

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
прочие детективы
7.50
рейтинг книги
Сыщик и вор - братья навек