Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Шрифт:
«…усе гэтыя матэрыялы, можа, за адзінкавымі выключэннямі тыпу нататкі пра Чаргінца, маюць вялікую каштоўнасць». Значна пазней і А. Лукашук прыводзіў словы самога Быкава адносна гэтай прадмовы:
«Мы загаварылі пра літаратуру, і я спытаўся пра жанр прадмовы і яго адметнасьці.
— Пісаў, а як жа, — усьміхнуўся Быкаў. — Вось некалі напісаў аднаму журналісту для кніжкі „Зьдзек“…
— Ну, а аднаму генэралу? Здаецца, міліцэйскі дэтэктыў — зусім ня ваш жанр…
— Шмат пісаў, прасілі, — лаканічна адказаў Васіль Уладзіміравіч.
Быкаў выказаўся аб прадмове як аб характарыстыцы: часьцей за ўсё фармальна, але часам патрэбная, каб дапамагчы аўтару».
Друкуецца са скарачэннямі паводле — Ришина И. Василь Быков: О самом главном // Лит. газета, 1980, 23 янв., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю, якое было надрукавана ў рубрыцы «Литературная мастерская», папярэднічае аповед пра жыццёвы і творчы шлях В. Быкава, а таксама пераказ і цытаванне адказаў пісьменніка на пытанні чытачоў падчас творчай сустрэчы ў Політэхнічным інстытуце ў Маскве ў 1979 г.
Друкуецца паводле Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — «Лит. газета», 1980, 19 сак. Друкавалася таксама ў кн.: «Колокола Хатыни» і «Праўдай адзінай»; у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Рэцэнзія на аповесць «Каратели» А. Адамовіча (Дружба народов, 1980, № 1).
Стар. 386. Гэта і зразумела, бо фашызм — з’ява жывучая, шматаблічная, здольная, як паказала жыццё, з аднолькавай жорсткасцю паражаць народы ўсіх кантынентаў. Пераканаўчы таму прыклад — памятныя падзеі ў Чылі або нядаўняя трагедыя Кампучыі, якія, несумненна, яшчэ паслужаць зыходным матэрыялам для многіх твораў сусветнага мастацтва. — Чылі — дзяржава на паўднёвым захадзе Паўднёвай Амерыкі; відаць, маецца на ўвазе ваенны пераварот у Чылі ў 1973 г., у выніку якога быў адхілены ад ўлады сацыялістычны ўрад на чале з прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ (1908–1973) і ў краіне ўсталявалася дыктатура Урадавай хунты на чале з генералам Аўгуста Піначэтам (1915–2006). Кампучыя (Каралеўства Камбоджа) — дзяржава на паўднёвым усходзе Азіі, на поўдні паўвострава Індакітай; мабыць, маецца на ўвазе звяржэнне ў 1979 г. вьетнамскімі войскамі ўлады «чырвоных кхмераў» на чале з Пол Потам (сапр. Салот Сар; 1925–1998), падчас кіравання якога ажыццяўляўся генацыд народа Камбоджы (было знішчана па розных ацэнках ад 1 да 3 млн жыхароў Дэмакратычнай Кампучыі — так у той час называлась дзяржава).
Стар. 389. …вобраз Шыкльгрубера-Гітлера… — Шыкльгрубер — першапачатковае прозвішча бацькі Адольфа Гітлера Алоіса, які да 1876 г. меў прозвішча сваёй маці Марыі Анны Шыкльгрубер; сам Адольф Гітлер гэтае прозвішча ніколі не насіў.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Советская культура», 1980, 21 сак. пад назвай «От имени моего поколения»; на бел. мове — газ. «Голас Радзімы», 1980, 17 крас. Гутарку вяла Н. Кузняцова.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю папярэднічае наступнае ўступнае слова: «Каб стаць пісьменнікам, чалавеку неабходны жыццёвы вопыт, пэўная культура і ўяўленне. Без кожнага з гэтых элементаў пісьменніцкая праца немагчыма. (3 адказаў В. Быкава на пытанні чытачоў аб працы пісьменніка.)
Але ж як пачынаецца пісьменнік? Канешне, кожны па-свойму, аднак мне заўсёды здавалася, што ён пачынаецца з дзяцінства, таму што менавіта там, у дзяцінстве, вытокі яго асобы. Вось чаму, рыхтуючыся да сустрэчы з Васілём Уладзіміравічам Быкавым, збіраюся перш за ўсё запытаць яго аб той пары, калі наперадзе
Мы сустракаемся ў яго доме на Танкавай вуліцы ў Мінску. Але ўжо пасля першай часткі майго пытання характэрная складка на лбе майго субяседніка прыкметна паглыбілася. Выраз застылага напружання на твары прымусіў мяне спыніцца».
Стар. 390. Пісемскі Аляксей (1821–1881) — рускі пісьменнік.
Стар. 391. …Крамскім… — Крамской Іван (1837–1887) — рускі мастак.
Стар. 391. …Каровіне… — Мабыць, маецца на ўвазе Каровін Канстанцін (1861–1939) — рускі мастак.
Стар. 391. …Клеверы… — Клевер Юлій (1850–1924) — рускі мастак. Стар. 392. Наш стралковы батальён вёў бой пад Вялікай Севярынаўкай. — Насамрэч — сяло Вялікая Севярынка.
Стар. 393. …Яўгена Носава, Юрыя Ганчарова… — Носаў Яўгеній (1925–2002), Ганчароў Юрый (1923–2013) — расійскія пісьменнікі.
Стар. 395. «Воўчая зграя» — Аповесць Быкава (1974). Стар. 395. …«Абеліску»… — Аповесць Быкава (1971).
Стар. 395. Памятаеце фільм «Беларускі вакзал»? — Фільм расійскага рэжысёра Андрэя Смірнова (1970).
Стар. 395. «Пайсці і не вярнуцца» — Аповесць Быкава (1978). Стар. 397. …Васіля Бялова… — Бялоў Васілій (1932–2012) — расійскі пісьменнік.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Каб толькі чытаць». Упершыню — газ. «Неделя», 1980, № 20, дзе апублікавана пад назвай «Василь Быков» у рубрыцы «Гость 13-й страницы». Інтэрв’ю вёў М. Матукоўскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 399. Аповесць «Жураўліны крык» пабачыла свет у 1959 годзе ў часопісе «Маладосць». — «Жураўліны крык», які быў напісаны ў 1959 г., упершыню апублікаваны: Маладосць, 1960, № 2.
Стар. 399. …аповесць Адамовіча «Карнікі», надрукаваная ў «Дружбе народов». — У публікацыі артыкула ў газ. «Неделя» назва аповесці адсутнічае.
Стар. 399. …ля вёскі Вялікая Севярынаўка. — Насамрэч — сяло Вялікая Севярынка.
Друкуецца паводле часоп. «Маладосць», 1980, № 5, дзе ўпершыню апублікаваны ў рубрыцы «35 год Перамогі».
Датуецца часам першай публікацыі.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Неман», 1980, № 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Эсэ напісана ў адказ на просьбу часоп. «Неман» у сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і надрукавана разам з эсэ іншых беларускіх пісьменнікаў (А. Адамовіча, А. Асіпенкі, А. Васілевіч, А. Жука, І. Навуменкі, Я. Скрыгана, М. Стральцова, І. Шамякіна) пад агульнай назвай «Судьба народа, движение истории» і з наступным уступным словам: «В чем же — в главном — творческие уроки К. Чорного? Какое место занимает его наследие в современном литературном процессе? Об этом в канун юбилея писателя редакция „Немана“ попросила поделиться своими мыслями прозаиков разных поколений, разных художнических манер и устремлений».