Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Прачытаўшы гэтую аповесць, разумееш, як далёка адышліся мы ад тых нялёгкіх часоў, на якія прыйшлася маладосць, дзяцінства ці сталасць нашых сучаснікаў. Так, нялёгкія былі часы. Шмат чым з перажытага ў іх можна ганарыцца, але ёсць і такое, чаго трэба саромецца. Аднак, як кажуць, ад перажытага нікуды не дзенешся, яно — частка нашага лёсу, хацелі б мы таго або не. А літаратура ў аднолькавай меры не мае права забывацца як на добрае, так і на дрэннае ў жыцці. I ў святле гэтага меркавання робіцца зразумелы аўтарскі выбар. Безумоўна, выбар гэты варты яго літаратурнага ўвасаблення. Іван Шамякін напісаў высокамастацкі праўдзівы твор, значэнне якога для нашай літаратуры відавочнае — як у адносінах да мінулага, так і да будучага, бо гэта твор, апрача многага іншага, яшчэ і ў імя таго, каб:

— ніколі не чулі дзеці, як іхніх сумленных бацькоў называюць

«ворагамі народа»;

— навек пазбыліся людзі голаду і нястач, якія прыніжаюць і калечаць іх чалавечую сутнасць;

— навек асудзілі яны і ўзненавідзелі хціўцаў і віноўнікаў людскіх слёз — Капылоў;

— назаўжды вывеліся пачвары былога — Булатавы;

— нікому не давялося перажыць тое, што выпала на долю вясковай дзяўчыны Вольгі.

Здаецца, што адны толькі гэтыя мэты здольны надаць гонар кожнаму добраму твору, і ўжо ва ўсякім разе іх дастаткова, каб зрабіць выдатнай невялічкую аповесць.

[1965]

У пошуках ісціны

Вечны горад сустракаў дэлегатаў чарговага кангрэсу Еўрапейcкага таварыства пісьменнікаў (КОМЕС) летняй цеплынёй і сонцам. Над столікамі вулічных кафэ і тратарый, ствараючы прыемную прахалоду, віселі стракатыя тэнты, пешаходы на гарадскіх вуліцах аддавалі перавагу зацененаму боку, а ў зялёным убранстве рымскіх бульвараў не ўгадвалася яшчэ і аддаленых прыкмет восені. I тым не менш паўднёвае сонца ўжо страціла свой летні імпэт. Сярод старажытных камяніц горада не дужа даймала спёка, а што датычыць залы для пасяджэнняў на via Nazionale, дык тут дзякуючы навейшым дасягненням тэхнікі круглыя суткі падтрымлівалася аднолькавая тэмпература і патрэбная свежасць паветра. Шэсць дзён у гэтым памяшканні на розных еўрапейскіх мовах гучалі немяркоўныя і гарачыя, доўгія і кароткія, напісаныя загадзя і скатаныя экспромтам прамовы ў абарону і супраць літаратурнага авангарда ўчора і сёння.

Але з самых першых выступленняў стала відавочна, што ў сучасны момант ні ў адной літаратуры не існуе больш-менш дакладнага літаратурнага вызначэння прадмета дыялога. Добрая палавіна прамоўцаў рабіла беспаспяховыя спробы сфармуляваць паняцце авангарда, некаторая частка, аднак, з самага пачатку аб’явіла гэтую спробу беспаспяховай. Так, бельгіец Гафо сказаў, што сапраўдны авангард сучаснасці можа вызначыць толькі гісторыя. Мы бачым авангард учарашняга, але сённяшні авангард можа быць вызначаны толькі заўтра.

I тым не менш для ўдзельнікаў кангрэсу было даволі важна хоць бы ў агульных рысах уявіць сутнасць таго, што ўключае ў сябе гэты тэрмін. Трэба адразу зазначыць, што справа гэта аказалася даволі складанай.

На Захадзе азначэнне літаратурнага авангарда ўвабрала ў сябе настолькі шматзмястоўныя і рознахарактарныя літаратурныя паняцці, што стварылася рэальная прадпасылка разбурэння берагоў гэтага паняцця. Сапраўды, як пісала напярэдадні кангрэсу лонданская газета «Таймс», «авангард у тым яго выглядзе, у якім прадстаўлены цяпер… ахоплівае ўсе ступені таленту і адсутнасць таленту. Няма болей сэнсу разглядаць яго як адзінае цэлае, састаўныя часткі якога маюць аднолькавую каштоўнасць».

Відаць, у значнай меры газета мае рацыю. Сучасны літаратурны авангард, пачынаючы ад самага фармалістычнага свайго крыла — летрызму з яго лідэрам Ісідорам Ісу, ахоплівае сабой творчасць такіх вельмі розных пісьменнікаў, як Бекет, Жане, Оруэл, Олбі, Хакслі, Франц Мона, аўтараў школы «новага рамана» і іншых аж да Камю, Сартра і Іянеска, філасофія і асабліва драматургія якіх мае вельмі значны сацыяльна-палітычны змест і некаторымі сваімі бакамі ўшчыльную набліжаецца да рэалізму. I хоць няма фармальных і іншых відавочных адзнак прыналежнасці да гэтай плыні, усе названыя мастакі, а таксама іх прыхільнікі сыходзяцца на адным — страце веры ў здольнасць чалавека вырашыць праблемы грамадства. Іх роспач дасягнула той ступені, калі, як пісаў Дж. Віктар у «Палітыкел эферс» — органе кампартыі ЗША, яна распаўсюджваецца не толькі на чалавецтва ў цэлым, але і на кожнага чалавека паасобку.

I разам з тым шмат што ў творчасці авангарда, асабліва драматургія т. зв. «абсурдыстаў», здабыло даволі шырокую папулярнасць на Захадзе. У значнай меры гэта можна вытлумачыць тым, што лепшыя прадстаўнікі авангардызму пры ўсёй абмежаванасці свайго метаду ўздымаюць кардынальныя праблемы чалавечага існавання. Так Іянеска ў п’есе «Насарог», нягледзячы на пэўную зацененасць і абцяжаранасць формы, паспяхова выкарыстоўваючы метад алегорыі і

гіпербалы, са значнай мастацкай сілай паказвае небяспеку фашызацыі грамадства, а ў другой сваёй п’есе «Забойца» ставіць карэнныя праблемы біялагічнага быцця. Драматург Олбі ў п’есе «Здарэнне ў звярынцы» высока ўзнімае выкрываўчы пафас супраць дробнабуржуазнага светапогляду. Жане даследуе праблемы каланіялізму і праблемы карупцыі, а Бекет драматызуе нікчэмнасць паўсядзённага існавання без перспектыў у прывіднай атмасферы ілюзій. Праўда, грунтоўна займаючыся сацыяльнымі праблемамі часу, драматургія гэтых і некаторых іншых аўтараў авангарда не толькі не шукае спосабаў іх вырашэння, а наадварот — усімі сродкамі даводзіць непазбежнасць паражэння ўсялякай спробы ў даным напрамку. I гэта — звычайны і натуральны вынік усёй авангардысцкай плыні, у ідэйным субстраце якой ляжыць даволі пашыраная цяпер на Захадзе філасофія экзістэнцыялізму з яе вельмі абмежаванымі пазітыўнымі магчымасцямі.

У самым пачатку дыскусіі на кангрэсе з вялікай і выдатна аргументаванай хоць і не бясспрэчнай прамовай выступіў французскі пісьменнік і філосаф Жан Поль Сартр. Ён значна расшырыў рамкі размовы, адразу і рашуча павярнуўшы ўвагу яе ўдзельнікаў да праблем т. зв. новых культур, культур народаў Афрыкі і Усходу. На думку Сартра, галоўная і найпершая задача авангарда — узбагачэнне мовы (ва ўмовах Захаду) і стварэнне мастацкай мовы нанава ў краінах, што абуджаюцца да самастойнага развіцця; тая функцыя ў гэтым сэнсе, якую ў Еўропе выканалі Джойс, Кафка, а ў рускіх — Салжаніцын, яшчэ чакае сваіх місіянераў у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, народы якіх у сілу розных гістарычных прычын не прымаюць нашай сучаснай культуры і заклапочаны цяпер «зборам чарапкоў» сваёй страчанай культуры. У сучасных умовах, сказаў Сартр, асабліва важна знаходзіць сувязі культур нават і шляхам разрыву з традыцыямі мінулага. У краінах Афрыкі, напрыклад, роля пісьменніка, значна больш актыўная, чым у краінах старой культуры, дзе гэтае пераадоленне традыцый куды больш цяжкое. Там жа больш магчымасцей і для авангарда, бо мова каланізатараў стала ўжо сродкам адчужэння, і пісаць для гэтых людзей значыць амаль нанава ствараць літаратурную мову. Авангард нашага часу, сказаў у заключэнне Сартр, вызначаецца не столькі тым, што ён стварае, колькі тым, што ён адмаўляе. Сапраўдным авангардам мінулага быў, на думку прамоўцы, дадаізм, а сюррэалізм — гэта тое самае значнае, што мы маем за апошні час.

Сустрэтае з вялікай увагай выступленне Ж. П. Сартра разам з працяглымі апладысментамі ў многіх удзельнікаў кангрэсу выклікала і жаданне спрачацца. Пісьменнікі-рэалісты, пагаджаючыся з сацыяльнай накіраванасцю прамовы славутага філосафа, не маглі падзяліць яго фармалісцкіх густаў і схільнасцей.

Справа не ў словах і вызначэнні тэрмінаў, сказаў у адказ некаторым апалагетам авангардызму А. Твардоўскі. Галоўная труднасць нашага дыялога ў тым, што авангард не прадставіў прадмета (твораў) для абмеркавання. Для мяне галоўнае і рашаючае ў мастацкім творы, кажа Твардоўскі, гэта неабходнасць яго паяўлення ў літаратуры. Ці мог ён не быць? Эксперымент сам па сабе, можа, і не благая з’ява, але ўся справа ў тым, ці прыме ў ім удзел чытач. «Працэс» Кафкі і «Насарог» Іянеска пры ўсёй ускладнёнасці іх формы маюць значны сацыяльны змест, і гэта робіць іх даступнымі і важнымі для нас. Мастак не можа не мець сваіх абавязкаў перад грамадствам. У якасці прыкладу высокага ўсведамлення гэтых абавязкаў А. Твардоўскі называе «Чуму» Камю і «Па кім звоніць звон» Хемінгуэя.

Аб важнасці і складанасці праблем авангарда гаварылі шматлікія прамоўцы — прадстаўнікі розных краін. Нягледзячы на сваё суб’ектыўнае стаўленне да гэтага напрамку, амаль усе яны, як прыхільнікі авангарда (француз М. Надо, італьянец Барэлі, бельгіец Гафо, румын Ботэз), так і яго прынцыповыя праціўнікі (савецкі крытык Б. Сучкоў, югаслаў Давыдчоў, француз Вейдле) сыходзіліся на тым, што гэтая літаратурная плынь пакуль што і ў значнай меры знаходзіцца ў стане пошукаў, эксперыменту і яшчэ не стварыла твораў, якія б давалі магчымасць скласці канчатковае ўяўленне аб ёй. В. Аксёнаў у сваім выступленні адстойваў права мастака на сумленны эксперымент, найбольш яскравым прыкладам якога ён называе творчасць вядомага італьянскага кінарэжысёра Ф. Феліні. Але французскі крытык і мастацтвазнаўца Ул. Вейдле не пагадзіўся з гэтай думкай савецкага пісьменніка. Ён выказаў меркаванне, што залішняя павага да тэрміна «эксперымент» ідзе ў наш час ад моднага цяпер навукапаклонства. Але ж і ў навуцы эксперымент — гэта толькі спосаб праверкі гіпотэзы, а не мэта пошукаў.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Секретарь лорда Демона

Лунёва Мария
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Секретарь лорда Демона

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды