Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Амаль ва ўсіх творах В. Астаф’ева жыве непатольная любоў да прыроды Поўначы і роднага пісьменніку Урала. Застаючыся выдатным рэалістам, Астаф’еў у многіх сваіх творах узнімаецца да высокага асэнсавання тэмы мінулай вайны, прыроды, жыцця чалавека.

[1976]

[Адказы на пытанні ўдзельнікаў літаратурнага семінара ў Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах]

— Гадоў дваццаць назад я таксама быў на такім семінары. Толькі, здаецца, нас тады было менш. Самае галоўнае, чым мне запомніўся той семінар, гэта — разгляд твораў. Пачынаючыя пісьменнікі яшчэ не навучыліся хітраваць і праўду кажуць не тоячыся.

Ці хто

прывёз з вас і аповесць?.. Адну? Ну і добра, што не многа. Бадай, лепш пачынаць з апавяданняў. Сёй-той з маладых, асабліва калі ён атрымаў адукацыю і мае некаторы жыццёвы вопыт, лічыць, што трэба адразу пісаць раман. Увогуле гэта натуральнае адчуванне, і чалавеку здаецца — каб стварыць раман, трэба паўней расказаць пра сваё жыццё, уклаўшы яго як найменей у тры-чатыры тамы. Я ведаў аднаго такога чалавека, які звёў амаль пятнаццаць гадоў на шматтомны раман — і нічога не атрымалася. I ён ездзіў па Савецкім Саюзе, прасіў дапамогі і не верыў у няўдачу. Праўда, нядаўна ён прыслаў пісьмо, піша, што раман будзе перарабляць у аповесць.

Таму я хачу паўтарыць — лепш пачынайце з апавядання. А тады бярыцеся за аповесць або раман. А можа, хто так і застанецца апавядальнікам. Лічу, што па шэрагу прычын самы ёмісты і чытабельны жанр — аповесць. Некалі і Твардоўскі прызнаваўся, што з празаічных жанраў яму больш да душы невялікая аповесць.

Раман і аповесць стаяць вельмі блізка, розніца паміж імі невялікая. Жанравае адрозненне?.. Канечне, яно не бясспрэчнае. Але, па-мойму, галоўнае ў іншым. Раман абавязвае да больш шырокага паказу праўды часу. Аповесць жа мае права даць нейкую частачку гэтай праўды. Ёсць і іншыя цікавыя жанры, бываюць змешаныя, але тым не менш значныя творы. Узяць тое ж эсэ. Зрэшты, жанравая прыналежнасць, чысціня жанру — не самая важная праблема. Абы твор быў значны па зместу і з цікавасцю ўспрымаўся чытачом.

Адносна цікавасці. Калі глядзіце сумную, незаймальную кінакарціну і вам не цікава, — лічыце, яна няўдалая. У прозе ўсё больш складана. Твор можа быць значны, а чытацца без асаблівай займальнасці. Можа быць наадварот: за знешняй займальнасцю хаваецца банальнасць характараў і сітуацый — я такі твор да канца не чытаю. Але з цікавасцю чытаю твор, у якім ёсць нешта большае, чым займальнасць — унутраная займальнасць, драматызм думкі! Вядома, гэта мае суб’ектыўныя адносіны, у іншых пісьменнікаў і чытачоў успрыманне можа быць іншае.

— З пісьменнікаў на ваенную тэму каго Вы асабліва высока цэніце?

— Літаратура — не спорт, дзе можна паставіць людзей на старт, і секундамер з вычарпальнай катэгарычнасцю вызначыць канкрэтнае месца кожнага на прыступцы п’едэстала. Літаратура ўвесь час у руху. Канечне, ваенная літаратура мне бліжэй за іншыя, і яе выдатны ўзлёт у канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў звязаны для мяне перш за ўсё з імёнамі Рыгора Бакланава і Юрыя Бондарава. Праўда, пасля яны адыходзілі ад ваеннай тэмы і пісалі не толькі пра вайну: адзін стварыў «Сяброў», раман пра мірнае жыццё, другі — «Бераг», дзе мірны і ваенны час перапляліся. З твораў апошніх год я хацеў бы звярнуць вашу ўвагу на раман Сяргея Круціліна «Акружэнне», надрукаваны ў «Нашем современнике», дзеянне якога адбываецца на Волхаўскім фронце. Аўтар добра расказаў пра палкі і дывізіі адной нашай арміі, што трапілі ў акружэнне. У беларускай літаратуры я мог бы назваць новы раман Івана Чыгрынава «Апраўданне крыві» — там вельмі шмат каларытных вобразаў дзядзькоў, жанчын, жывапісна ўзноўленых канкрэтных бытавых сцэн. У Паўла Місько з’явіўся цікавы раман «Мора Герадота». Вялікую і заслужаную вядомасць набыла кніга Адамовіча, Брыля, Калесніка «Я з вогненнай вёскі…» — хоць яна і створана па законах іншага жанру.

— Як вы ставіцеся да Юрыя Трыфанава? Нягледзячы на тое, што ў аснову яго кніг пакладзены іншы матэрыял, здаецца, што ў вас ёсць многа агульнага.

— Адношуся

добра. Гэта цікавы празаік. Высока цаню яго бытавыя аповесці, асабліва апошнюю «Дом на набярэжнай», поўную драматызму і сацыяльнай праблематыкі. Можа, і ёсць штосьці агульнае паміж намі, але я пра гэта не думаў.

— Ваш лепшы твор?

— Якая патрэба даваць ацэнку сваім творам? Пра гэта паклапоцяцца чытачы. Аднойчы ў Маскве на сустрэчы зайшла такая ж гаворка. Я, вядома, запярэчыў дзяўчынцы, якая назвала самым лепшым маім творам «Альпійскую баладу», і ніколькі не пераканаў яе, толькі пакрыўдзіў. Што зробіш — яна так лічыць.

— Можа, трэба было спытаць — які даражэйшы?

— Даражэйшы?.. Кажуць: яшчэ не напісаны.

— Як нараджаецца задума твора?

— Задуму нараджаюць успаміны, думкі, жыццё. Усё гэта варыцца ў свядомасці на марудным такім агеньчыку, і час ад часу нешта ўсплывае. Тады крышталізуецца задума. У маіх творах нямала ўласнага вопыту, тым не менш амаль ніводзін не напісаны толькі па ўспамінах. Я лічу, што аднаго толькі аўтарскага вопыту недастаткова для стварэння мастацкага твора. Хоць ёсць, безумоўна, раманы, аповесці толькі аб перажытым аўтарам, але часта ў іх відзён знак жыццёвай адназначнасці. Чытаючы іх, верыш кожнаму слову, верыш, што так і было, але ўсё гэта надта прыватнае, звужана, і чытач не можа ўспрыняць як сваё: недастаткова тыпізавана. Аднак не трэба кідацца і ў другую крайнасць: празмерная тыпізацыя можа быць узведзена да такой ступені, што атрымаецца агульнае месца — публіцыстыка.

— Раскажыце, калі ласка, аб прататыпах сваіх герояў.

— Было б лягчэй, каб вы назвалі канкрэтны твор. Безумоўна, у творчасці не абысціся без прататыпа. Але гэта не значыць, што нейкі канкрэтны чалавек пераносіцца цалкам у кнігу, а ў другой — персанаж поўнасцю выдуманы. Часцей адбываецца сінтэз. Часам канкрэтны прататып недзе адыходзіць ад сябе, і адбываецца нараджэнне новага вобраза. Бывае, што аўтар стварае вобраз, а пазней ужо прыгадваецца жыццёвы прататып, які ў працэсе работы ўсяляецца ў вобраз.

— Вы пачалі пісаць у вайну ці пасля? Што дало штуршок?

— У час вайны думалася пра тое, як бы дажыць да вечара.

Адразу пасля вайны я напісаў некалькі апавяданняў, але працягваў служыць у арміі, а там, як вядома, літаратура — далёка не галоўная справа. Пачаў з сатыры. Першую кніжачку выдаў у бібліятэцы часопіса «Вожык». Пісаў таксама на маладзёжныя тэмы. Пасля знайшоў сваю тэму, з якой не разлучаюся. Падказалі пісьменнікі. Памятаю, паслаў у газету «Літаратура і мастацтва» два апавяданні. Раман Сабаленка адно надрукаваў, а пра другое сказаў — так не пішы. Былі і другія парады, што дапамаглі знайсці свой шлях.

— Вы адразу празаікам сталі? Ці з вершаў пачыналі, як амаль усе празаікі?

— Я позна пачынаў, таму адразу ўзяўся за прозу. Хоць у школе спрабаваў пісаць і вершы.

— Як Вы плануеце свой рабочы дзень? Колькі часу працуеце як пісьменнік?

— Я вас разумею. У наш час многія цікавяцца не толькі і не столькі творамі, колькі тэхналогіяй пісьменніцкай працы. Твор — на віду, а псіхалогія творчасці — там недзе, не даступная чытацкаму воку. У мяне няма ніякай тэхналогіі. Можа, трэба было б стварыць нейкую легенду. Але навошта? Пішу тады, калі ёсць што сказаць. Бо калі не прыходзіць нічога ў галаву, то дарэмная справа праседжваць гадзіны за сталом. Пушкін, напрыклад, у такія хвіліны лукавіў з музай, малюючы на палях чорцікаў. А калі ёсць што сказаць, то праца можа захапіць і ўранку, і ўвечары, і дома, і ў дарозе, у гасцініцы і на рыбалцы, і не заўважыш, як прабягуць некалькі гадзін. Адзіная патрэба ў гэты час — цішыня. Часта яе не хапае.

Поделиться:
Популярные книги

Вспоминай меня ночью

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Вспоминай меня ночью

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Господин следователь. Книга восьмая

Шалашов Евгений Васильевич
8. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга восьмая