Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ход грандыёзнай бітвы засведчыў перавагу савецкай пяхоты, артылерыі, і асабліва танкавых войск і авіяцыі.

I ўсё ж сказаць толькі аб войсках — мала. Бітва была выйграна дзякуючы намаганням усяго савецкага народа, пачынаючы ад байцоў перадавой аховы дзесьці пад Белгарадам і канчаючы падлеткам-вучнем на якім-небудзь абаронным заводзе ў Сібіры. Вялікую перамогу пад Курскам кавалі ўсе супольна: і тыя, аб гераізм якіх разбілася браніраваная сіла вермахта, і тыя, хто ў глыбокім тыле ствараў усё неабходнае для нашай перамогі.

Быў загадзя створаны і ў патрэбны момант уведзены ў схватку рэзервавы Стэпавы фронт. Пачалося шырокае наступленне чатырох франтоў. У сярэдзіне верасня нашы войскі падышлі да сур’ёзнейшай

перашкоды — сівога Дняпра.

Гітлераўскае камандаванне пасля страты левабярэжнай Украіны мела намер стабілізаваць фронт менавіта тут, па лініі «Усходняга валу». Важна было не даць варожым аб’яднанням зачапіцца за Днепр, збіць фашыстаў з перадмаставых умацаванняў і фарсіраваць раку.

Ужо два з лішкам гады палала на нашай зямлі вайна. Мы ўжо былі сведкамі многіх подзвігаў салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі. I ўсё ж той парыў, тая масавая самаадданасць нашых войск, якія мелі месца восенню сорак трэцяга пры фарсіраванні Дняпра, зноў узрушылі сэрцы. Перадавыя падраздзяленні пяхоты і артылерыі, не чакаючы падыходу сапёрных часцей і навядзення табельных перапраў, выкарыстоўваючы падручныя сродкі — бёрны, дошкі, дрэва, а то і проста набітыя саломай палаткі, пад ураганным агнём ворага перапраўляліся на правы бераг. Многія са смельчакоў так і не дасягнулі жаданага берага, знайшлі сваю смерць у халоднай дняпроўскай вадзе, а на тых, хто яго дасягнуў, абрынуліся бязлітасныя атакі праціўніка. Імклівасць, баявое майстэрства воінаў першага кідка забяспечылі нашым часцям так неабходныя ім плацдармы, куды неадкладна былі перапраўлены галоўныя сілы армій. У жорсткіх баях 6 лістапада сорак трэцяга года Радзіме была вернута сталіца Украіны — Кіеў.

Фарсіраванне Дняпра на ўсім яго працягу — бліскучая старонка ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, старонка доблесці і геройства нашай арміі. Звыш 2400 самых адважных воінаў былі ўдастоены за гэту аперацыю звання Герояў Савецкага Саюза, многія тысячы ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

З другой паловы лета сорак трэцяга ўвесь аграмаднейшы двухтысячакіламетровы савецка-германскі фронт нястрымна пакаціўся на захад. Вялося наступленне на поўдні. Сумеснымі намаганнямі часцей Чырвонай Арміі і караблёў ВаеннаМарскога флоту ў верасні вызвалены Новарасійск і зноў высаджаны дэсант у Керчы… Зламана абарона ворага на рацэ Міўс і знішчана «блакітная лінія» на Тамані. Чырвоная Армія пачала вызваленне ўсходніх раёнаў Беларусі.

Небывалы размах набыў партызанскі рух. Партызанскія аб’яднанні, што дзейнічалі ў варожым тыле, кантралявалі вялізныя тэрыторыі. Галоўнымі задачамі партызан у той час сталі зрыў чыгуначных перавозак і дэзарганізацыя сувязі і шляхоў зносін у тыле фашысцкіх войск. У жніўні сорак трэцяга года пачалася скаардынаваная Цэнтральным штабам партызанскага руху славутая рэйкавая вайна, у якой прынялі ўдзел партызаны Украіны, Беларусі, Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай, Арлоўскай абласцей. За час гэтай аперацыі, да сярэдзіны верасня, было зроблена 215 тысяч падрываў чыгуначных шляхоў. Потым на чыгуначных магістралях была праведзена яшчэ адна такая аперацыя.

Савецкі тыл працягваў нарошчваць свае намаганні. Ва ўсю сваю гіганцкую моц працавалі на вайну індустрыяльныя цэнтры Урала і Сібіры. Не было дня, каб савецкі друк побач з інфармацыяй аб подзвігах на франтах не паведамляў аб працоўных перамогах у тыле. У гісторыі вайны засведчаны працоўны подзвіг шахцёраў Ісфарынскіх капальняў, якія ў азнаменаванне вызвалення Харкава да 23 жніўня сорак трэцяга года выканалі гадавы план здабычы вугалю.

Рашаючыя перамогі сорак трэцяга года мелі вялікае міжнароднае значэнне.

Перамога пад Курскам сарвала ажыццяўленне адной з новых агрэсіўных аперацый Гітлера, якая прадугледжвала захоп нейтральнай Швецыі. Яна засталася вольнай, і ў гэтым заслуга тых савецкіх байцоў, жывых і забітых, што разграмілі фашыстаў на Курскай дузе.

Сорак трэці

год назаўсёды пахаваў надзеі фашызму на перамогу вермахта. Чырвоная Армія, здабыўшы каласальную сілу ў жорсткай барацьбе, стала самай магутнай ваеннай сілай свету. Плячом да пляча з ёю станавіліся аб’яднанні і часці народна-вызваленчых армій акупіраваных фашыстамі краін. У цяжкі момант зімовай кампаніі 1942–1943 гадоў у наваколлі вёскі Сокалава ўступіў у бой з гітлераўцамі сфарміраваны на тэрыторыі СССР чэхаславацкі батальён пад камандаваннем палкоўніка Л. Свобады. Пад вёскай Леніна на беларускай зямлі прыняла баявое хрышчэнне польская дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі. У першых жа баях салдаты і афіцэры дывізіі праявілі высокі гераізм. Трое самых адважных з іх сталі Героямі Савецкага Саюза.

Да канца сорак трэцяга года Чырвоная Армія ў кровапралітных баях па ўсім фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора вызваліла ад захопнікаў вялізныя тэрыторыі Радзімы і выйшла на лінію Нарва — Пскоў—Віцебск — Мазыр— Фастаў—Знаменка — Запарожжа — Херсон.

Савецкі народ і яго армію чакалі новыя цяжкія баі і новыя перамогі.

[1975]

Наша трывожная памяць

У дні, калі ўсенародна адзначаецца дзень нашай перамогі, мы, былыя франтавікі, ні на хвіліну не маем права забыцца пра тых, хто цяпер мог быць з намі, але каго даўно ўжо няма на зямлі. Болей за трыццаць гадоў назад яны ў апошні раз упалі на траву і засталіся ляжаць там. Жывучы толькі ў нашай салдацкай памяці.

Усім, каму давялося ваяваць на тэрыторыі Венгрыі, добра вядома, якой цаной далася нам свабода гэтай цудоўнай краіны. Шмат якія яе геаграфічныя назвы, будучы памянёны ў кампаніі франтавікоў, дзейнічаюць як заклінанне, як своеасаблівы пароль. Што абуджае нялёгкія ўспаміны і выклікае ў памяці вобразы, навек звязаныя з вайной. I хоць мінула з тых часоў шмат гадоў, гэтыя ўспаміны хвалююць так моцна, як хвалявалі нас драматычныя акалічнасці зімы далёкага сорак пятага года.

У такія хвіліны мне жыва прыпамінаецца мой сябра лейтэнант Беражны. I хоць мы страцілі тады многіх, можа быць, не меней вартых за яго байцоў і камандзіраў, вобраз гэтага юнага ўзводнага ярчэй за іншых забітых праз гады свеціцца ў маёй памяці.

Тады мы займалі СТАР (супрацьтанкавы абарончы раён) у непасрэднай блізкасці ад перадавой, дзе разгарнуліся стралковыя батальёны. У адрозненне ад іх, нам, артылерыстам, было трошкі вальней, тым больш што на фронце некалькі дзён стаяла зацішша, і мы, камандзіры, дазвалялі сабе ненадоўга адлучыцца паблізу, наведаць сяброў, спаткацца з якімі ў звычайнай баявой абстаноўцы было немагчыма, і мы тыднямі не бачылі адзін аднаго.

Дзве 76-міліметровыя гарматы Беражнога стаялі паблізу ад маіх, з таго боку абсаджанага кустоўем прасёлка, і ў той ціхі вечаровы час Беражны прыйшоў на маю агнявую. Я дачытваў «Сястру Керы» Т. Драйзера, якую днямі ўзяў у яго і абяцаў, прачытаўшы, аддаць гэтым вечарам. Трэба зазначыць, што мы, маладыя, дужа сумавалі ў вайну па кнігах і прагна чыталі ўсё з таго нешматлікага, што выпадкам трапляла ў рукі, а за харошымі кнігамі заўжды былі чэргі. Беражны ж сярод нас вылучаўся сваёй начытанасцю і ўмеў пры ўсякіх абставінах здабываць кнігі. Заўжды ў яго туга набітай палявой сумцы было што-небудзь прыдатнае для чытання.

Кнігу ў той вечар я яму не вярнуў — мне не хапіла якойнебудзь гадзіны светлага часу, каб яе дачытаць, бо якраз прыйшоў мой камбат старшы лейтэнант Ахрын і загадаў падрыхтаваць асвятленне на выпадак начной стральбы. Якраз у сектары абстрэлу нашай гарматы стаялі наводдалек дзве сцірты саломы, і я разам з двума салдатамі пайшоў туды, каб на месцы вызначыць, як усё гэта зрабіць. Беражному я паабяцаў прынесці кнігу на другі дзень ранкам — мне заставалася якіх-небудзь сто дваццаць старонак тэксту, і я не думаў, што да ранку можа што здарыцца.

Поделиться:
Популярные книги

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Реванш. Трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.73
рейтинг книги
Реванш. Трилогия

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона