Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Быкаў Васіль

Шрифт:

19

Ручай быў неглыбокі і гаманкі — шырокі паток ледзяной вады з гор шалёна імчаў па камянях, віруючы пенай і размашыста плёскаючы на нізкія заліўныя берагі. На адным лугавым завароце ён намыў на траве шырокую касу шэрага жвіру, перайшоўшы якую, Іван і Джулія ўволю напіліся з прыгаршчаў, і дзяўчына адышлася на бераг. Іван тым часам падкасаў разадраныя сабакам штаны і ўвайшоў у ваду глыбей. Ногі заламала ад сцюжы, імклівая плынь сілілася паваліць, але яму хацелася памыцца, бо пот раз’ядаў твар. Хлопец памацаў свае шархоткія, з ладнай ужо бародкай пашчэнкі, памкнуўся

было зірнуць на іх у ваду, толькі дарма: у імклівай яе каламуці нічога, апроч камянёў ды пены, нельга было ўгледзець. «Мусіць, зарос, як бандзюга», — падумаў ён і азірнуўся на Джулію.

— Я страшны, няголены? — запытаў ён у дзяўчыны, але тая не азвалася — як села, так і сядзела ў задуменнасці і пазірала ў адно месца на беразе. — Кажу, я страшны? Як дзед, мусіць?

Яна страпянулася, услухалася, намагаючыся зразумець яго думку, — ён усё церабіў свае кучаравыя сківіцы, — і яна здагадалася.

— Карашо, Іван. Очен вундэршон.

Іван пачаў мыцца і думаў, што з ёй нешта сталася — дзяўчына, відаць, чымсь устрывожана, штось перажывае; гэткая засяроджаная яна не была нават у час уцёкаў, пад носам у немцаў. Зусім не ў яе характары была такая раздумнасць, гэта штосьці труднае ёй прычыніў ён, Іван. А Іван, наадварот, чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой. Яму было добра з ёй і хацелася развеяць яе клопат, убачыць яе ранейшай — вясёлай, рызыкоўнай, даверлівай. Мусіць, трэба было б улагодзіць яе, супакоіць, толькі Іван не мог пераступіць нейкую мяжу між імі, хоць і хацеў таго. Нешта няўрымсліва зваблівае ажывала ў ім да дзяўчыны і ў той жа час стрымлівалася, вагалася, пакутна марудзіла.

Памыўшыся, ён набраў у прыгаршчы вады і здалёк размашыста пырснуў на яе — Джулія зноў здрыганулася, няўцямна зірнула на яго і зараз жа заўсміхалася на жарт. Ён таксама ўсміхнуўся нязвыкла, на ўвесь свой шырокі, абкладзены кучаравай бародкай твар.

— Спалохалася?

— Нон.

— А чаго задумалася?

— Так.

— Што гэта — так?

— Так, — пакорліва сказала яна. — Іван так, Джулія так.

Нягледзячы на нешта нялёгкае ў сваёй душы, яна ахвотна паддавалася яго жартаўлівасці і, жмурачы вочы, усмешыста глядзела, як ён, пакідаючы на жвіры мокрыя сляды босых ног, валюхаста выходзіў да яе на траву.

— Хутка ты вучышся па-нашаму, — сказаў ён, прыпамінаючы нядаўнюю іх размову— Здольная, відаць, была ў школе.

— О, я біль вундэркінд, — жартоўна сказала яна і раптам схамянулася. На яе твары мільгануў спалох. — Ой, санта мадонна: ільсангвэ!

— Што?

— Ільсангвэ! Кров! Кров!

Ён нагнуўся, зірнуў, куды глядзела яна, — на мокрай ягонай галёнцы поўз ад калена вузенькі струменьчык крыві. Іван адразу здагадаўся — гэта адкрылася рана, тая, ад сабакі; нічога страшнага, дагэтуль ён нават не знайшоў калі паглядзець яе; цяпер сеў ля дзяўчыны і вышэй загарнуў штаніну. Сапраўды, над каленам нага была здорава раздрапана сабачым кіпцюром і, мусіць, у вадзе раскрывянілася. Джулія спалохана памкнулася да яго, нібы гэта была бог ведае якая рана, завохкала, замітусілася.

— О, Іваніо, Іваніо! Очен болно? Болно? О, мадонна! Где получіль такой боль?

— Ды гэта сабака, — смеючыся, казаў Іван. — Я яго прыдушыў, а ён шкрабануў.

— Санта мадонна!

Сабака!..

Спрытнымі рухавымі пальцамі яна пачала мацаць яго нагу, сціраць свежыя і ўжо засохлыя пацёкі крыві. Ён не супраціўляўся — адкінуўшыся назад, аддаўся яе пяшчотнаму клопату; на душы ў яго было шчымліва-салодка і надзіва шырока. Але з драпіны ўсё ж сачылася кроў, краі раны разышліся і не хацелі зліпацца; хоць зусім і не балела, нагу трэба было перавязаць.

Джулія прыўстала на каленях і загадала яму:

— Глядзі нах гора. Нах гора…

Ён зразумеў: трэба было адвярнуцца, і паслухмяна павярнуў твар назад, да гары. Яна ў той час нешта разадрала на сабе, і калі ён зноў павярнуў галаву, у яе руках быў чысты паркалёвы шкумат.

— Медыкаменто надо. Медыкаменто, — казала яна, збіраючыся пачаць перавязку.

— Які там медыкамент? Зажыве, як на сабаку.

— Но. Такой боль очен плёхо.

— Не боль — рана. Па-руску гэта — рана.

— Рана, рана. Плёхо рана.

Ён азірнуўся, агледзеўся і, убачыўшы ў траве непадалёк шэрыя махры падобнай на падарожнік травы, адарваў ад іх некалькі лісткоў.

— Вось медыкамент. Маці заўжды ім лячыла.

— Ето? Ето плантаго майор. Нон медыкаменто, — сказала яна і ўзяла з яго рук лісткі.

— Ну, што ты! Гэта ж падарожнік. Вунь яшчэ як раны загойвае…

— Нон падаожнік. Ето плантаго майор по-латіні.

— А, па-латыні. А ты адкуль ведаеш?

Яна гулліва зыркнула вачыма.

— Джулія многа-многа знат латіні. Джулія ізучаль ботанік.

Ён таксама некалі вучыў батаніку, але ўжо нічога не памятаў з гэтай навукі і цяпер, больш спадзеючыся на людскі звычай, прыклаў лісткі падарожніка да распухлае драпіны. Дзяўчына з выразам нязгоды пакруціла галавой, але ўсё ж пачала абвязваць нагу белай анучкай. Упершыню, мабыць, Іван адчуў яе перавагу над сабой: мусіць, адукацыя Джуліі была куды вышэй за ягоную, і гэта яшчэ павялічыла хлопцаву павагу да яе. Івана няшмат турбавала рана, яго болей зацікавілі кветкі, назвы якіх яму не былі вядомы. Пацягнуўшыся рукой убок, ён сарваў нешта, вельмі падобнае на наш рамонак.

— А гэта як называецца?

Яна коратка зірнула на кветку:

— Перетрум розеум.

— Ну, зусім не па-нашаму. Па-нашаму гэта, мусіць, будзе рамонак.

Ён сарваў яшчэ маленькую сінюю, як адцвіўшы васілёк, сціплую кветачку.

— А гэта?

— Ето?.. Ето прымула аурыкулата.

— А гэта?

— Гентіна пірінеіка, — сказала яна, узяўшы з яго рук два невялічкія сіненькія гарлачыкі на жорсткай лісцявой сцяблінцы.

— Усё ведаеш. Малайчына. Толькі па-латыні…

Джулія тым часам як-колечы перавязала рану — зверху на перавязцы адразу ж выступілі дзве рудыя пляміны.

— Лежі надо. Тіхо надо, — запатрабавала яна.

Ён з нейкаю несур’ёзнай паблажлівасцю да яе турботы падпарадкаваўся, выцяг нагу і лёг на бок тварам да дзяўчыны. Яна падцяла пад сябе ногі і паклала руку на яго гарачую ад сонца галёнку.

— Карашо руссо. Карашо, — казала яна, беражна пагладжваючы яго нагу.

— Харошы, кажаш, а не верыш. Власаўцам абазвала, — успамінаючы нядаўні разлад, з папрокам зазначыў Іван.

Яна ўздыхнула і разважна сказала:

— Но влясовец. Джулія верішь, Іваніо знат правда. Джулія но понімат правда.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги