Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Быкаў Васіль

Шрифт:

— А што ён, гэты голы, з гіпсу злеплены, ці як? — запытаў ён, уступіўшы сваёй нечаканай цікаўнасці.

Фішар стрымана, аднымі вуснамі паблажліва ўсміхнуўся, як да малога, і вытлумачыў:

— О не. Гэтая пяціметровая фігура Давіда высечана з крыцкага мармуру. Наогул гіпс як матэрыял для манументальнай скульптуры ў старажытнасць і ў часы Рэнесансу амаль не ўжываўся. Гэта ўжо атрыбут новага часу.

Старшына падумаў.

— Кажаш, з мармуру? А чым жа ён такую аграмадзіну высек? Можа, якой машынай?

— Ну што вы?! — здзівіўся Фішар, сігаючы побач з Карпенкам. — Хіба можна машынай? Толькі рукамі, вядома.

— Ого! Гэта ж колькі часу

трэба было дзяўбці? — у сваю чаргу здзівіўся старшына.

— Два гады, з памочнікамі, вядома. Трэба сказаць, што ў мастацтве гэта яшчэ не вялікі тэрмін, — памаўчаўшы, дадаў баец. — Рускі мастак Аляксандр Іванаў, напрыклад, працаваў над сваім «Месіяй» амаль 22 гады, француз Энгр пісаў «Крыніцу» 40 год.

— Глядзі ты! Відаць, трудна. А ён хто такі, што зрабіў гэтага Давыда?

— Давіда, — рупна паправіў Фішар. — Ён італьянец, ураджэнец Фларэнцыі.

— Што — мусалінец?

— Ды не. Ён жыў даўно. Гэта славуты мастак Адраджэння. Найвялікшы з вялікіх.

Яны яшчэ прайшлі далей, Фішар ужо трымаўся побач, і Карпенка скоса разы два зірнуў на яго. Худы, з запалымі грудзьмі, у кароткім, падпяразаным пад хлясцік шынялі, з забінтаванай шыяй і зашчаціненым тварам, баец меў вельмі ніякаваты выгляд. Адны толькі чорныя вочы пад тоўстымі шкельцамі акуляраў цяпер неяк ажылі і свяціліся адбіткам далёкай стрыманай думкі. Старшына падзівіўся тайком з таго, што вось за гэткім несамавітым выглядам хаваецца адукаваны і, здаецца, неблагі чалавек. Праўда, Карпенка быў упэўнены, што ў ваеннай справе Фішар не многа варты, але ў глыбіні старшыновай душы нешта ўжо расслабла і падабрэла да гэтага байца.

Праз сотню крокаў ад дарогі Карпенка спыніўся на ржышчы, паглядзеў у бок вёскі, азірнуўся назад. Пераезд у нізіне ўжо ледзьве шарэў у вячэрнім паўзмроку, але адгэтуль яшчэ быў відзён, і старшына падумаў, што месца для сакрэту тут будзе здатнае. Ён прытупнуў абцасам аб мяккую зямлю і, пераходзячы на звычайны свой камандзірскі тон, загадаў:

— Вось тут. Капай. Ноччу спаць ні-ні. Глядзі і слухай. Пойдуць — страляй.

Фішар зняў з-за пляча вінтоўку і, аберуч узяўшыся за кароткі тронак старшыновай лапаткі, няўмела калупнуў іржышча.

— Эх ты! Ну хто так капае! — не стрываў старшына. — Дай сюды.

Ён выхапіў у байца лапатку і, лёгка ўразаючыся ёю ў рыхлую зямлю нівы, спрытна растрасіраваў адзіночную ячэйку.

— Вось на. Так і капай. Ты што — кадравай не служыў?

— Не, — прызнаўся Фішар і першы раз шчыра ўсміхнуўся. — Не давялося.

— Яно і відаць. А цяпер вось гора з вамі, гэтымі…

Ён хацеў сказаць «вучонымі», але змоўчаў, не жадаючы ўкладваць у гэтае слова свой былы з’едлівы сэнс. Пакуль Фішар не дужа ўмела калупаўся ў зямлі, Карпенка прысеў у ржышчы і, тулячыся ад ветру, пачаў скручваць цыгарку. Вецер выдзьмуваў з паперкі тытунёвую пацяруху, старшына ашчадна прытрымліваў пальцамі і паспешна загортваў яе.

Прыцемкі тым часам усё шчыльней атульвалі зямлю, увачавідкі зацягваўся змрокам пераезд з будкай і паламаным шлагбаумам, раствараліся ў ночы далёкія стрэхі вёскі, толькі па-ранейшаму несціхана і трывожна шумелі ля шляху бярозы.

Захінаючы ад ветру трафейную запальніцу, старшына згорбіўся, каб прыкурыць, але раптам яго твар уздрыгнуў і трывожна насцярожыўся. Высунуўшы з каўняра жылістую шыю, Карпенка азірнуўся на пераезд, Фішар таксама ўчуў нешта і як быў, укленчыўшы на ржышчы, так і здранцвеў у напружанай позе. На ўсходзе за лесам, што быў за іх пераездам, прыглушаная ветрам, зладна раскацілася ўдалечыні хуткастрэльная

кулямётная чарга. Неўзабаве на яе адгукнулася другая, радзейшая, відаць, з нашага «максіма», а затым слабым далёкім водсветам, парушыўшы вячэрні змрок, загарэлася і пагасла мігатлівая чарада ракет.

— Абышлі! — з сярдзітай прыкрасцю сказаў старшына і вылаяўся.

Ён ускочыў, паўзіраўся ў далёкі сцямнелы краявід і зноў са злосцю, роспаччу і трывогай пацвердзіў:

— Абышлі, гады! Чума на іх галаву!

I занепакоены, каб там, на пераездзе, чаго не здарылася без яго, Карпенка шпарка пайшоў па нізе ў напрамку да недалёкай дарогі.

3

На пераездзе першы ўчуў нядобрае баец Пшанічны. Да змяркання ён ужо выкапаў глыбокі, у свой рост, акопчык, прыладзіў на дне прыступак, каб можна было страляць і выглядаць, а таксама яміну ўбаку, каб пры патрэбе спрытней выбрацца наверх. Пасля старанна прытрусіў хрусткім быльнягом бруствер, аддаў лапатку Глечыку, які ўсё яшчэ калупаў побач жалезінай, і, ускочыўшы, стуліўся на дне новага сховішча.

Тут было зацішна і даволі ўтульна. Кінуты на спод ахапак быльнягу засцерагаў ад зябкай сырасці. Пшанічны захінуў ім свае ногі ў стаптаных брудных чаравіках, выцер аб палу шыняля запэцканыя рукі і развязаў рэчавы мяшок. Там баец трымаў на галодны час акраец здабытага ў нейкай вёсцы сялянскага хлеба і добры кавалак сала. Ён даўно ўжо прагаладаўся і хацеў есці, але на людзях усё не наважваўся рабіць гэта, бо тады трэба было б падзяліцца, а дзяліцца Пшанічны не хацеў. Ён ведаў, што ў іншых, апроч якога кавалка чэрствага хлеба, з яды болей не было нічога, але не яго гэта клопат, хай кожны дбае пра самога сябе, а на тое, каб дбаць пра ўсіх, — ёсць начальства, хоць бы Карпенка, гэты строгі і шчыры служака. I цяпер, напрацаваўшыся і нямала згаладаўшыся, Пшанічны разгарнуў у прыцемках паперку, дастаў з кішэні складаны ножык на медным ланцужку і, адрэзаўшы палову кавалка, пакроіў яго на дробныя тлустыя скрылёчкі. Астатняе ён загарнуў у газеціну і схаваў на спод напакаванай рознай драбязой тарбіны.

Са смакам жуючы не вельмі спраўнымі, пашчэрбленымі ўжо хваробай і часам зубамі, Пшанічны думаў, што трэба было б яшчэ назбіраць быльнягу, каб закапацца ў яго і «прыкімарыць», як кажа Свіст, якую гадзіну ўначы. Праўда, узводны трапіў дужа прыдзірлівы і вельмі службісты, гэты прыдумае яшчэ якую работу да ранку, але Пшанічны не такі прастак, як той Глечык ці падслепаваты Фішар, каб са шчырасцю рабіць усё, што ад яго дамагаюцца. Ва ўсякіх абставінах ён зробіць не болей як для адводу вачэй і як-небудзь сябе не пакрыўдзіць. Гэтыя павольныя і разважныя ў цішы думкі чалавека раптам прыпыніліся ад далёкіх раскацістых стрэлаў. Пшанічны ад нечаканасці прыціх з напханым ядою ротам, услухаўся, потым, хуценька згарнуўшы ў кішэню хлеб і сала, узняўся ў акопе. Над лесам выслізнула ў неба рассыпістая гронка ракет, асвяціла на момант чорныя зубцы лясных верхавін і знікла.

— Гэй! — крыкнуў баец да сваіх таварышаў. — Чуеце? Акружаюць!

Вакол ужо стала зусім цёмна. Беленымі сценамі трошкі шарэла старожка, вырысоўваўся яшчэ ў небе зламаны дышаль шлагбаума, чутна было, як капаўся побач у яміне рупны Глечык і ля чыгункі дзяўблі зямлю Свіст з Аўсеевым.

— Глухлі, ці што, — не чуеце? Немцы ў тыле!

Глечык учуў, выпрастаўся ў сваёй неглыбокай яшчэ яміне, выскачыў з акопа Аўсееў і, прыслухаўшыся, цераз бульбянішча накіраваўся да Пшанічнага. Недзе ў цемры мудрагеліста вылаяўся Свіст.

Поделиться:
Популярные книги

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Девушка без репутации

Усова Василиса
1. Месть попаданки
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Девушка без репутации