Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Узрушаны здарэннем, Алесь наважыўся абавязкова дагнаць злачынцу. Ён не думаў, ці здолее затрымаць яго, не ведаў, ці хопіць у яго сілы і смеласці зрабіць гэта. Ён толькі адчуваў сваю адказнасць за яго затрымку. I гэтае адчуванне цяпер было мацней за ўсе іншыя пачуцці.

Так яны апынуліся ў тым месцы, дзе была калонка і дзе яны нядаўна стаялі ўтраіх. Алесь, сабраўшы ўсе сілы, паскорыў бег і ўхапіў злачынцу ззаду за яго адзежыну. Уцякач спатыкнуўся, і яны абодва з лаянкай пакаціліся па вуліцы.

— Ах!.. Гад!.. — задыхаючыся ад зморанасці, хрыпеў валацуга.

Алесь, падаючы, ухапіўся за яго рукаў, але ўцякач моцна выцяў хлопца ў бок, вырваўся і ўскочыў. Яны сутыкнуліся на нейкі вельмі кароткі момант, але хлопец паспеў адчуць яго моцнае пругкае цела і зразумеў, што той намнога дужэйшы. Як цяпер быў патрэбны Лапата! Але яго не чуваць нідзе — навокал ляжаў сонны маўклівы змрок.

Устаўшы на ногі, злачынца адразу кінуўся наперад. Алесь, ледзь аддыхаўшыся ад зморанасці і болю ў баку, зноў падаўся за ім. Крыўда і злосць ахапілі яго істоту, і думка, што, не ўтрымаўшы злачынцу, ён ужо не зловіць яго, моцна спалохала хлопца. Усё ж ён імчаўся следам і зноў ледзь не ўхапіўся за ўцекача, але нечакана апынуўся перад дзіркай у высокім дашчаным плоце. Тады ён спыніўся: з другога боку плота чулася зморанае цяжкае дыханне і злосны, поўны нянавісці хрып злачынцы…

— Ну ідзі, гад… калі… жыць абрыдла!

I бадай упершыню з таго часу, як ён пачуў той жахлівы крык на заводзе, хлопец зразумеў, якая небяспека пагражае яму. А калі зразумеў, дык у сэрца раптам пракраўся страх. У цемры за плотам ён адчуў лютасць раз’юшанага злачынствам чалавека і зразумеў яго рашучасць прыкончыць усякага, хто стане на яго шляху да паратунку.

Але што было рабіць? Яго назначылі старшым камсамольскага патруля, усклалі пэўныя абавязкі, надзеі. I ці мог ён пасля гэтага пакінуць злачынцу, які ўчыніў мо’ нават забойства? А што скажуць хлопцы, калі даведаюцца, што ён выпусціў бандыта толькі таму, што не хапіла смеласці?

«Але ж ён так і ўцячы можа», — мільганула трывожная думка. I хлопец, усё яшчэ працяты жахам, на адно кароценькае імгненне перамог нерашучасць і рынуўся ў дзірку. Яго з’яўленне па той бок было якраз упару, бо злачынца ўжо шкрабаў па плоце, спрабуючы пералезці ў суседні двор. Алесь падскочыў да яго і што было моцы рвануў за ногі.

Але той не зваліўся, а моцна брыкнуў нагамі і балюча выцяў Алеся абцасам у лоб. Хлопец войкнуў ад болю і, знянацку пачуўшы свой голас, ухапіўся за яго, бы за падмогу.

— Сюды! — закрычаў ён. — Сюды, людзі!

Уцякач на плоце спяшаўся, аднак Алесь хапаў яго за ногі і цягнуў долу. Нарэшце ён зваліўся і накінуўся на хлопца.

У кутку між платоў, на лапушыстай, ужо пакропленай расою гародніне пачалася лютая барацьба. Злачынца некалькі разоў балюча ўдарыў хлопца, Алесь прыгінаўся, біў, куды трапляла, але вельмі хутка адчуў, што перамога будзе не на яго баку. Уцякач кароткай спрактыкаванай хваткай паваліў хлопца і ўсім сваім цяжарам наваліўся на яго. Адной рукой ён мерыўся ямчэй таўхануць пад дых, а другой хапаў за горла. Алесь круціўся пад ім, як мог, у яго вачах ужо разы са два бліснулі агністыя іскры і заняло дыханне. Нарэшце,

неяк устрапянуўшыся, хлопец ухапіў зубамі варожую пяцярню, што дабіралася да яго шыі.

Злачынца завыў ад болю, пакінуў Алеся і зноў рынуўся наўцёкі. Але хлопец не адставаў. Абодва яны выскачылі на вуліцу, і тут бандыт моцным размашыстым ударам выцяў Алеся па твары.

У хлапечых вачах бліснуў, нібы лопнуў, нейкі жоўты вогненны шар, ён адчуў, што страціў апору, але ўсё ж не выпускаў з рук злачынцу. Ад болю і пякучай крыўды вочы яго раптам заплылі слязьмі. А той другі раз і трэці ўдарыў па галаве, потым яшчэ і яшчэ. Алесь нарэшце выпусціў яго адзежыну і нема закрычаў. Падаючы ніцма, ён, аднак, замахнуў рукой, з апошняе сілы ухапіўся за нагу свайго ворага, і той зноў потырч пляснуўся аб зямлю. У гэты момант хлопец пачуў недалёкія галасы, тупат ног і… страціў прытомнасць.

Хутка навокал загаманілі людзі, нехта падняў Алеся з зямлі. Ён, яшчэ не расплюшчыўшы вачэй, пазнаў змораны Лапатаў голас і, зірнуўшы, заўважыў, што з неба свяціў акрайчык месяца, адна палова вуліцы стулілася ў ценю, а ля другой на відным месцы некалькі цьмяных постацей валтузіліся з бандытам.

Алесь паволі пераступіў з нагі на нагу і, кульгаючы, падаўся да людзей. Патрывожаная начным здарэннем, вуліца ажывала, аднекуль з’яўляліся людзі, у веснічках стаялі здзіўленыя, наспех апранутыя жыхары.

Нарэшце, калі міліцыянер і Лапата звязалі злачынцу рукі, афіцэр міліцыі бліснуў у твар затрыманага кішэнным ліхтарыкам і здзіўлена вымавіў:

— Эге! Ды гэта ж Фараон! Вось як ты трапіў да нас!

Алесь пачуў гэтае знаёмае імя і аж здрыгануўся ад страху. Але палохацца цяпер не было чаго: бандыта моцна трымалі. Наўкола ўзбуджана гаманілі людзі, і з іх гамонкі Алесь дазнаўся, што гэты рэцыдывіст пырнуў нажом нейкага чалавека, які, казалі, наўрад ці выжыве ад раны.

Бандыта павялі, а да Алеся падышоў усхваляваны, змораны Лапата.

— Ну, як ты? — цяжка дыхаючы, запытаў ён. — Не параніў ён цябе?

— Ды не, — адказаў Алесь. Хлопец адразу павесялеў ад чуласці таварыша, а боль і слабасць, здаецца, таксама паменшалі.

— А я аж спалохаўся, калі ты знік. Думаў, можа, забілі цябе.

Яны зноў пайшлі поплеч за натоўпам, які цягнуўся за міліцыянерамі. На заходняй палове неба з усёй моцы свяціў спознены маладзічок і ззялі зоры, а на ўсходняй, ужо разганяючы мігатлівую цемру, плыло іншае святло — там нараджаўся ранак.

У Алеся балела ў баку, балела левая нага, і слабасць знясільвала цела. Піліп цяпер не адыходзіў ад яго і, убачыўшы, што хлопцу цяжка ісці, сказаў:

— А ты абапірайся на мяне.

Алесь паклаў на яго плячо сваю руку і глянуў у твар. У прыцемках ён не ўбачыў Піліпавага позірку, але, бадай, і не трэба было бачыць нічога. Узаемнае добрае імкненне адзін да аднаго яны зразумелі без слоў.

— Што, вельмі баліць нага? — пытаў Піліп. — Давай я цябе паднясу, калі хочаш. Бярыся!

Алесь аж засаромеўся ад гэтай шчырасці і сказаў, што дойдзе сам: нага баліць, толькі не вельмі.

Поделиться:
Популярные книги

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Ответ

Дери Тибор
1. Библиотека венгерской литературы
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Ответ

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж