Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Што крычыш? А ну, давай сюды, штурхні, якога д’ябла крычаць!

Надзьмуты на якую хвіліну збянтэжыўся, замігаў вачыма, хацеў сказаць нешта, але высокі другі раз крыкнуў:

— Ну, чаго стаіш, рудавухі!..

Шафёр кінуў газаваць, ад неспадзяванасці разявіў рот і, чакаючы чагосьці, пытальна паглядзеў на свайго седака.

I начальнік, не сказаўшы ні слова, неяк бокам, няспрытна ступаючы ў гразь, падышоў да аўтамабіля, выглядаючы, дзе б зручней прымасціцца.

— Смялей бярыся! — строга загадаў высокі і раптам закрычаў:

— А ну, узялі! Раз — націснем, два… Пайшла, давай, ідзе… Есць!

I

машына сапраўды выйшла, адарвалася ад рук людзей і яшчэ нясмела, але папаўзла па дарозе, штораз усё шпарчэй, і, нарэшце, выйшла на сухое месца.

— Ну вось, — сказаў другі, цяжка дыхаючы. — А то раз — два — узялі… А ён стаіць… Арганізатар…

Начальнік раптам пачырванеў, яго надзьмуты і змораны твар наліўся абурэннем.

Высокі спачатку здзівіўся, відаць, не адразу зразумеўшы прычыну злосці чалавека, а потым зарагатаў, аж адкінуўся назад усім целам.

— Арганізатар! — толькі і можна было чуць скрозь рогат. — Арганізатар!.. Ой, браткі, трымайце, разаб’юся…

[1956 г.]

Да родных месц

Неяк глыбокай ноччу Васіль Васільевіч адчуў, што ўжо да раніцы яму заснуць не прыйдзецца. Некалькі гадзін ён варочаўся яшчэ ў ложку, шчыльней туліў вуха да падушкі, але ўладаваць свае думкі, што дачасна адагналі сон, так і не здолеў. Тады ён надзеў на ногі цёплыя тапачкі, апрануў піжаму і выйшаў у пярэднюю.

Начны дрымотны спакой панаваў у кватэры. Часам чуваць было, як за тонкай сцяной нешта сонна мармытала жонка, недзе пад падлогай заварушыліся мышы, моцна задзярэбаўшы вугал, злез з даху кот. Васіль Васільевіч падсунуў бліжэй да грубкі стул і прыемна адчуў, як цяпло ад гладкага кафелю мякка разышлося ў рэўматычнай спіне.

Васіль Васільевіч, чалавек даволі ўжо пажылога веку, нядаўна выйшаў у адстаўку з вайсковай службы і пасяліўся са сваёй старой у небагатым, але ладным доміку ўскрай вялікага горада.

Жыццё ішло ў закат, часцей і часцей дапякалі хваробы, думкі ўходзілі ў мінулае, у цяжкія гады двух войн, у мірныя часы турботнай армейскай службы. Дзеці ўжо павырасталі, выйшлі ў людзі, жылі, працавалі, клопатаў заставалася ўсё менш з кожным годам. Ён пісаў кнігу, каб пакінуць свой багаты вопыт маладзейшым людзям, вайскоўцам. Жылося ўвогуле нядрэнна, ды і не ў глушы дзе-небудзь: усё ж у вялікім горадзе, прыгожым і людным. Дзесьці былі родныя мясціны, землякі, але за апошнія, асабліва пасляваенныя гады неяк адвык зусім Васіль Васільевіч ад тых месц, дзе нарадзіўся, гадаваўся. Жыццё праходзіла здалёк ад іх, былі месцы лепшыя, былі і горшыя, шмат новых людзей зрабіліся блізкімі і дарагімі, старыя сувязі з землякамі змарнелі з часам, з часам прастыла і юнацкая прыхільнасць да такіх прывабных некалі родных мясцін. Кароткія водпускі імкнуўся праводзіць з карысцю для здароўя, ездзіў на поўдзень. У астатні час, заняты службай, не да ўспамінаў было, жыў справамі, штодзённымі клопатамі. Так і думалася, што дзе добра жывецца, дзе ёсць хлеб, там і будзе калі ўжо не шчасце, дык хоць спакой, а што трэба яшчэ пажылому ўжо хвораму чалавек? Гэткія былі думкі і намеры, але на справе нешта атрымлівалася іншае.

Колькі ўжо дзён усё часцей і часцей успамінаўся родны край, тая затуленая лясамі вёсачка, дзе прамільгнула

яго басаногае дзяцінства, дзе еў крапіву ў галодныя вёсны, палеткі, на якіх пасвіў скаціну і дапамагаў бацьку, старому чалавеку, дачасу змардаванаму працай і сялянскай нядоляй. Даўно ўжо было тое, шмат часу мінула, цяпер там, вядома, змянілася шмат што, вялікая сіла новых пераўтварэнняў узняла народ да інакшага, лепшага жыцця. Якімі там сталі цяпер людзі, землякі яго, як змяніўся край, гаротны і спакучаны, які спрадвеку гібеў у галечы? I тут Васіль Васільевіч адчуў, што тое, забытае за шмат гадоў, выціснутае з памяці справамі службы, узнялося цяпер у душы і не дае спакою. I, пэўна, не дасць ужо.

Да самага золаку сядзеў Васіль Васільевіч у пярэдняй. Шмат выкурыў папярос, шмат перадумаў, усё пра былое, не заўважыў нават, што ўжо даўно прастыла грубка, а ён усё туліўся да яе хворай спіной. У вокнах пашарэла, пэўна, памацнеў на дварэ вецер, тоненькая галінка бэзу задзярэбала па мокрай шыбе. Нехта з суседзяў, бразгаючы вёдрамі, прайшоў паўз акно да калодзежа. Са спальні выйшла старая, устрывожаная неспакоем мужа.

— Адамаўна, — сказаў Васіль Васільевіч, — збяры мне чамадан: трэба наведацца на пару дзён у Замошша.

Нешта здзіўлялася старая, казала пра восень, сцюжу, пра далёкі шлях, пагражала хваробай. Васіль Васільевіч ведаў пра ўсё гэта, не пярэчыў ёй, але адчуваў, што не паехаць яму нельга, і яго ўсё мацней пачала апаноўваць нецярплівасць рушыць у дарогу.

Непрывычна і некалькі дзіўна прагучала з яго вуснаў даўно забытая назва маленькай станцыі, да якой браў ён білет. Касірша спытала, якой дарогі станцыя, але Васіль Васільевіч ужо не ведаў, якой яна стала цяпер дарогі. Чыгуначніца, незадаволена зірнуўшы на няўцямнага пасажыра, пацягнулася [па] тоўст[ую] кніг[у].

Пасля некалькіх дзён язды і трох перасадак, хмарнай асенняй ноччу Васіль Васільевіч злез з высокіх прыступкаў вагона. Калі цягнік пайшоў далей, на пероне засталося некалькі пасажыраў. Васіля Васільевіча ніхто не сустракаў, падавацца сярод ночы было некуды, і ён увайшоў у станцыйны будынак. Невялічкі пакойчык з бетоннай падлогай вельмі скупа асвятляла закапцелая газоўка, што вісела над акенцам касы. На лаўках уздоўж сцен сядзела некалькі кабет, якія ціха размаўлялі аб сваіх справах. Ля чорнай грубкі-галандкі прымасціўся на бярэмку дроў сівабароды дзед у ватоўцы і вельмі вялікай касматай шапцы. Васіль Васільевіч, агледзеўшыся, накіраваўся да яго і паставіў на падлогу свой чамаданчык. Жанчыны прыпынілі размову і агледзелі незнаёмага чалавека ў капелюшы, апранутага не па-тутэйшаму ў лёгкае добрае паліто. Яго некалькі азызлы, але яшчэ рухавы з выразнымі рысамі твар нікому тут не здаўся знаёмым, і жанчыны хутка ўляглі ў сваю размову.

Васіль Васільевіч дастаў папяросы і, каб распачаць гутарку, прапанаваў старому. Дзед асцярожна ўзяў адну з бліскучага партсігара, падзякаваў і, пакруціўшы ў няспрытных пальцах, схаваў некуды ў шапку. Потым ён выцяг з-за пазухі свой капшук і пачаў скручваць цыгарку.

— Прыехалі ці едзеце куды? — запытаў Васіль Васільевіч.

— Еду, чалавеча, у горад, — ахвотна адказаў дзед. — Сын там у мяне працуе. Наказаў, каб прыехаў: патрэба нейкая ёсць.

— А самі адкуль вы?

— А сам з Свірыдава, калгас «Новы шлях» цяпер.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Чайковский Петр Ильич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII