Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Слаўка задуменна ішоў па малалюднай вуліцы. Побач з ім у цьмяным шкле шырокіх магазінных вітрын рухаўся другі Слаўка — у некалькі мешкаватым камбінезоне, невялічкі ростам, круглатвары і ўсмешысты. Гэты Слаўка часам цікавіўся тым, пазіраў у шкло, і іх позіркі сустракаліся. З вітрыны хітравата глядзеў кірпаты хлапечы твар са зблытанай чупрынай — нічога ні гераічнага, ні рамантычнага ў ім — звычайны твар звычайнага хлопца.

Усё было б добра ў Слаўкавым жыцці і шчасце было б поўнае, калі б не адзін чалавек на заводзе. З першага дня Слаўкавага з’яўлення ў цэху наладчык станкоў Прохараў нямаведама чаму ўзненавідзеў хлопца і не прапускаў ніводнага выпадку, каб не ўкалоць чым яго. Хоць гэты Прохараў

і наогул быў чалавек няўрымслівы і злоязыкі, але да Слаўкі меў асаблівую пагарду і кпіў з яго, калі толькі мог. Спачатку Слаўка не крыўдзіўся, зводзіў на жарт ягоныя кпіны, аднак пакрысе крыклівы наладчык стаў адзінай надакучлівай хмурынкай у заводскім жыцці юнака.

Успомніўшы Прохарава, Слаўка так задумаўся, што аж забыўся на хараство ранка. Сонца ўжо ўзнялося над дахамі і асвяціла адзін бок вуліцы. Дамы на гэтым баку заблішчэлі зусім чыстай белізною, нібы толькі ўначы іх нанава пафарбавалі. Зазіхацелі вокны на паверхах, цераз брусчатку маставой праляглі шырокія сіняватыя цені з рэдкімі палосамі святла ад прамежкаў у будынках, а ліпкі, нібы маладыя дзяўчаткі, адна перад другой выхваляліся сваімі зграбненькімі кучаравымі прычоскамі.

Слаўка хоць і не спяшаўся, але прыйшоў у цэх ранавата.

Ранішняе сонца, бадай, упершыню за гэтую вясну пранікла ў вялізную будыніну цэха і з зашклёных дахаў развесіла над абсталяваннем светлыя промні.

Слаўкаў зменшчык на станку яшчэ заканчваў сваю норму і сказаў нешта, але ў грукаце і шуме хлопец не пачуў нічога і адышоў убок, каб не замінаць чалавеку. Не ведаючы, чым заняцца ў гэтую рэшту вольнага часу, ён накіраваўся да выхаду, але спыніўся ля апошняга ад дзвярэй станка. Станок не працаваў, а гаспадар яго, абапершыся аб кожух, нецярпліва пазіраў, як наладчык Прохараў, зняўшы ахоўны шчыток, корпаўся ўнутры станка. Слаўка цераз плячо наладчыка зазірнуў туды, але Прохараў у гэты час выпрастаўся і штурхнуўся аб хлопца.

— Якога д’ябла таўчэшся тут? — злосна гыркнуў ён у твар Слаўкі. Хлопец адышоў на крок і зводдаль назіраў за нярвовымі рухамі наладчыка.

Тым часам у цэх заходзілі людзі, якія прыйшлі на змену, і спыняліся ля сапсаванага станка. Станкі былі новыя, называліся паўаўтаматамі, рабочыя яшчэ не вельмі асвоілі іх, і таму ў рабоце здараліся розныя хібы. Наладчык і дзяжурны механік мелі вялікі клопат. Вось і цяпер Прохараў калупаўся, мабыць, з гадзіну, але ніяк не мог знайсці няспраўнасць. Калі даваліся абароты, сілавая група пераходзіла ў рух, а валік перадач не рухаўся з месца. Наладчык лаяўся, зазіраў ва ўсе адтуліны, але дарма. Рабочыя стаялі над ім, таксама мацалі розныя месцы, перашкаджалі Прохараву і давалі парады.

— Электраабсталяванне трэба праверыць, — даводзіў жвавы мітуслівы Семянчук, які, не дайшоўшы яшчэ да свайго станка, запэцкаўся ўжо горш за наладчыка.

— Не, голубе, тут справа ў трансмісіі, — не згаджаўся пажылы вусаты Астап Ільіч у старамодных акулярах з маленькімі шкельцамі. Франтаваты Зяблікаў, малады яшчэ хлапец з накручанымі валасамі і нахабным тварам, бесцырымонна адштурхнуў Слаўку і палез да наладчыка.

— Дай, маэстра, я загляну разок.

Ён паглядзеў унутр станка і ўпэўнена тыцнуў пальцам у нейкі вузел.

— Вось, маэстра, шукай тут.

Але наладчык праз момант ужо лаяў самаўпэўненага знаўцу і ўсё глыбей засоўваў сваю галаву ўнутр станка.

Слаўка глядзеў на марныя намаганні Прохарава і напружана думаў, уяўляючы сабе ўзаемадзеянне механізмаў і імкнучыся знайсці прычыну няспраўнасці. Раптам у яго знікла цікаўнасць да таго месца, куды была накіравана ўвага людзей, і хлопец зайшоў на другі бок станка, дзе не было нікога. Кішэнным ключыкам ён адкруціў гайкі і зняў заслонку. Было крыху цемнавата, і хлопец амаль вобмацкам даследаваў вось ролікаў

слізгання і выявіў, што канічная шасцярня спаўзла са шліцоў. Ён памацаў стопар, але яго не было ў гняздзе, пэўна, дрэнна закручаны, ён выпаў і шасцярня паволі спаўзла са свайго месца. Нічога пакуль не гаворачы, хлопец пашукаў у кішэнях, дзе заўжды было шмат рознай металічнай дробязі, знайшоў здатны вінцік і часова замацаваў шасцярню. Усе тоўпіліся ля наладчыка і ніхто не сачыў за хлопцам, і не адразу звярнулі на яго ўвагу, калі ён папрасіў, каб далі абароты. Тады ён сказаў настойлівей:

— Дайце абаротаў.

Наладчык узняў ад станка злосны твар і крыкнуў:

— А ты яшчэ чаго тут? Не лезь не ў сваю справу.

Але Астап Ільіч абышоў станок і, убачыўшы занятага справай хлопца, таксама паўтарыў яго просьбу. Старога паслухалі, і Семянчук уключыў станок. З мяккім шэлестам рабочы агрэгат станка прыйшоў у рух, і рабочыя з таго боку ўсе разам перайшлі на гэты. Слаўка, які пільна ўглядаўся ў станочную адтуліну, нечакана гатовы быў зусім збянтэжыцца ад увагі многіх вачэй. Ён больш, чым патрэбна было, глядзеў на цьмянае зіхаценне імклівай шасцярні, але нарэшце ўзняўся. Ніхто не прамовіў ні слова. Скупыя на хвалу рабочыя стаялі некаторы час, сочачы за рухамі станка, а потым, страціўшы цікавасць да яго, ужо спраўнага і працавітага, пачалі разыходзіцца. Слаўка ўпершыню ўзняў вочы, не стрымаўшы жадання ўбачыць кплівага наладчыка, але яго не было тут. Адзін толькі Астап Ільіч усё гладзіў вусы, стоячы побач, і нарэшце сказаў:

— Аднак добра гэта ты справіўся, малайчына.

Слаўка выйшаў пакурыць на якую хвіліну, што заставалася да пачатку змены.

Яркае ранішняе сонца зіхатлівымі праменнямі і вясновай цеплынёй поўніла прасторны заводскі двор; безліч светлых блікаў ад шкла і металу блішчэла наўкола; зеленаватым рэдкім воблачкам быў ахутан малады клёнік, пад якім на скрынках дымілі цыгаркі рабочых. Слаўка накіраваўся туды, але ўбачыў там Прохарава і спыніўся. Не хацелася яму зараз бачыць гэтага свайго ворага. Аднак нешта новае і рашучае з’явілася зараз у ім, і хлопец цвёрда закрочыў да клёніка.

— Ну і спрытна, маэстра, гэты блазан уцёр табе нос, — гойдаючы нагою, загаварыў да Прохарава Зяблікаў. Слаўка з-пад ілба зірнуў на наладчыка, ён чакаў, што той зноў скажа што-небудзь абразлівае, і падрыхтаваўся не змаўчаць, а на гэты раз даць добры адпор. Але Прохараў нечакана спакойна сказаў:

Ідзі сюды, Слава, сядай і закуры маіх, ленінградскіх.

Ад гэтых слоў Слаўка аж разгубіўся нават і, падпарадкоўваючыся сардэчнасці чалавека, падышоў да наладчыка і няёмка сеў побач. Ён закурыў тых, ленінградскіх, папярос і прыемна адчуваў, як паступова знікае ў ім злосць да гэтага чалавека і з’яўляецца новае, яшчэ нязведанае добрае пачуццё. Нейкі час ён маўчаў, рабочыя ўсмешліва і добразычліва пазіралі на яго, а наладчык сказаў:

— Ты не вельмі крыўдлівы, праўда? Ну і добра.

— А што яму крыўдаваць? — не сунімаўся Зяблікаў. — Ён, глядзі, хітрэйшы за цябе, маэстра.

Прохараў пільна з-пад ілба паглядзеў на франтаватага рабочага:

— А ты маўчы! Ну і хітрэйшы, і разумнейшы, дык што ж? Ён атэстат сталасці мае, а мы што з табой — па сямігодцы?

— Э не! Я больш.

— Усё роўна дурань, — адрэзаў Прохараў. — А ён вось малайчына.

Слаўка сарамліва ўсміхаўся ад наладчыкавых слоў і думаў: як гэта дзівосна атрымліваецца, што нечаканая ўвага нядаўна яшчэ непрыемнага чалавека стала такой прыемнай і жаданай, і сам чалавек гэтак адразу перамяніўся да яго. Але ўсё тое добра, што добра канчаецца. У Слаўкі ж вось апошняя ільдзінка, якая засмучала яго нядаўна, растала ў гэты пагодлівы ранак, і, зірнуўшы ў высокае чыстае неба, хлопец, здаецца, упершыню адчуў прамяністую звонкую радасць вясны.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Чайковский Петр Ильич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII