Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

[1957 г.]

Буйны выйгрыш

У нядзелю ранкам спіш і адчуваеш, што дзень гэты не такі, як усе дні тыдня. Гэта — выходны, і таму у галаву ўжо лезуць іншыя, адметныя ад будзённых думкі, а душу агортваюць святочныя адчуванні. У нядзелю звычайна чакаюць цябе цікавыя з’явы. Вось хоць бы латарэя. Сёння, пэўна ж, табліца выйгрышаў ашчаслівіць тысячы людзей, і хто запэўніць, што ў гэтым ліку не апынецца і мая асоба? Новая думка адразу праганяе сон, я ўскокваю і, накінуўшы хатняе адзенне, выходжу на двор. Але ў скрынцы на дзвярах яшчэ пуста — гэтыя сувязісты ніколі не спяшаюцца, калі вельмі чакаеш іх. Трошкі маркотна ад першага расчаравання, але нішто. Калі вельмі хочаш

стаць уласнікам «Волгі» ці «Масквіча», дык мусіш ужо без скаргаў пратрываць якіх пару гадзін.

А ў небе тым часам ужо дужаецца сонца з густой замессю хмар, і на зямлі то праімчыцца іх цень, то нахлыне спякота. Шуміць, пляскае лісцём малады садок, шапацяць агародныя грады. За рэдкім невысокім шчыкетам, у суседзяў на лаўцы ўжо дыміць люлькай дзядзька Пракоп. Гэты пажылы чалавек, худы, але шырокаплечы, з учэпістымі працавітымі рукамі. Ён 30 год пражыў на чужыне, адкуль вынес тую ж беднасць, з якой і ехаў туды, кучу невясёлых успамінаў і новае прозвішча «Пракоп-амерыканец». Я падыходжу да шчыкету, бяруся за яго дашчатыя вастракі і вітаюся.

— Адпачываем, значыць? — кажа дзядзька Пракоп, прыплюшчваючы ад дыму сваё запалае вока.

— Ды ўжо ж, — згаджаюся я. — Выхадны. Газет чакаю: латарэя павінна быць.

— А-а, — зразумеўшы, цягне дзядзька. — Выйграць, значыць, жадаеш?

— Ды не шкодзіла б «Волгу» там ці «Масквіча» ў горшым выпадку.

— Ну, вядомая справа. Унук мой аж дзесяць білетаў набыў, — паведамляе дзядзька Пракоп, нерухома абапёршыся на калені вузлаватымі рукамі. I раптам ён выпростваецца, нібы ўсхопліваецца ад чаго, вымае з роту аздобленую меддзю люльку, і на твары яго з’яўляецца захапленне.

— Гэ, вось, хлопец, да ўспамінаў прыйшло. Ужо колькі год, як зусім забыўся на гэтую гісторыю, а ты вось напомніў. Зухаватая, браце, гэта гісторыя там, у Амерыцы, здарылася. Ты часам не спяшаешся? — пытаецца ён у мяне, і па яго жвавых вачах, якія быццам бы загарэліся на кашчавым голеным твары, я здагадваюся, што гісторыя сапраўды, мусіць, цікавая, бо ўжо вельмі хоча расказаць мне яе гэты чалавек.

— Гэта браце я тады маладзейшы быў і ў гаражы адным працаваў у гэтых Штатах — хай ім пекла без дна. Работа простая — мыць гразь, выціраць плямы, качаць бочкі з бензінам, заліваць масла. I там жа, у нас, працаваў механік — містэр Пік. Гэта быў такі ж наёмны працаўнік, як і ўсе мы, рабочыя гаража, але трымаў ён сябе крышачку гэтак з гонарам — механік усё ж! I хоць у яго, як і ў нас, запэцканыя рукі па локаць, але меў чалавек свой домік на ўскраіне, куплены ў растэрміноўку, святочны гарнітур, радыёпрыёмнік і нават старэнькі двухмесны «Форд». Да таго ж гэты містэр Пік быў працавіты, як вол, памяркоўны, бы старая ўдава, і скупы, як банкір. Ужо ён куфля піва не вып’е без дай прычыны. А сам такі чорны, як цыган, маленькі, тоўсты і вельмі вяртлявы. Дык вось я і хачу расказаць, як адна тамашняя латарэя спарахніла лёс гэтага чалавека.

Уся справа, памятаю, пачалася аднойчы ў нядзелю. Містэр гэты раніцою выйшаў на вуліцу, дзе ўбачыў цэлы гармідар газетчыкаў. Усе крычалі пра выпуск грандлатарэі. Пік, аднак, адмахнуўся ад гэтае назолы і пайшоў у гарадскі парк. Але і там вялізныя рэкламы заклікалі яго купляць латарэйныя білеты. У механіка чамусьці сапсаваўся настрой ад гэтых маляўнічых прызываў, і ён зайшоў у кафэ выпіць шклянку мінеральнай вады. Але і там ужо ўсюды раскіданыя і расклееныя аб’явы навязвалі латарэю. Тады ён вярнуўся дадому, а жонка паведамляе яму навіну: заклікала радыё білеты купляць — выгадная справа. Пік ужо раззлаваўся і, насварыўшыся на жонку, запёрся ў бакоўцы. Але з ганку пастукалі ў дзверы. Ён выйшаў адчыніць, і на яго сунуўся — хто думаеш? Адзін з гэтых крыкуноў-назол, што білеты прадаюць. Ды з такім запалам стаў запэўняць чалавека ў выгадзе гэтай латарэі, так распінацца ў бескарыслівасці яе завадатараў, што містэр Пік неяк прамарудзіў і не зачыніў дзвярэй. А трэба табе сказаць, што калі не зробіш гэтага на першым слове, то потым ужо не ўдасца да канца гаворкі. Ужо гэта такі народ! Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, —

у бакоўцы механіка. Праз паўгадзіны містэр Пік ужо не пярэчыў, а, загіпнатызаваны гаваруном, сядзеў насупраць яго і злосна маўчаў. А той усё расхвальваў гэтую справу:

— Вы падумайце, дарагі містэр: долар за білет, што вы страціце? А якія выйгрышы ў вашай перспектыве!!! Колькі цудоўных рэчаў, нават акіянскі параход! Мільённая штука, скажу вам, і білет на тое шчасце — адзін долар.

Скончылася, вядома, тым, што містэр Пік, які ўжо звыкся з думкай аб страце долара, купіў білет. Але прадавец не адчапіўся, пакуль не сунуў яму тры. Пік маркотна паглядзеў на іх, пашкадаваў свае долары і, засмучаны, сеў чытаць тэхнічны часопіс.

Дзядзька Пракоп спяшліва хапаецца за сваю люльку, якая ледзь не пагасла, хуценька цмокае яе, там нешта сіпіць, і перад тварам з’яўляецца клуб шызага дыму. Дзядзька прагна зацягваецца разы са тры — чалавеку, відаць, карціць курыць, але яшчэ больш хочацца расказаць гэты цікавы ўспамін.

— I вось, братка ты мой, мінуў час — месяц ці два, не памятаю ўжо, і адбылася тая латарэя. Містэр Пік газет не чытаў, увесь дзень корпаўся ў рухавіках і гэтую падзею прапусціў незаўважнай. Вядома, чалавек глядзеў на яе, як на баламуцтва, толькі шкадаваў сваіх трох долараў і ўсё бедаваў з прычыны такой страты. Мы, тым часам, жартуючы, супакойвалі яго: нічога, не бядуйце, маўляў, містэр Пік — тры долары не вернуцца, затое «Санта Марыю» выйграеце (так называўся той карабель — самы буйны выйгрыш). Казалі так, а самі смяяліся ў душы з гэтага сур’ёзнага, скупога чалавека, які дапусціў гэткую трохдоларавую слабасць.

Але жонка ўсё ж прымусіла яго знайсці табліцу і праверыць білеты. Праверка адбылася ў нядзелю, гэта я ўжо добра памятаю. Памятаю, бо я тады сядзеў ад суботы галодны, злосны і без цэнта ў кішэні. I раптам паштоўка: містэр Пік тэрмінова запрашае да сябе на сямейны абед з прычыны сямейнай урачыстасці. Што, думаю, за дзіва гэткае? Пяць год прапрацавалі разам — ніколі ў яго чарку віскі не выпіў, а тут — урачыстасць. I вось я ў містэра Піка. Там ужо народу багата — нашыя з гаража, інжынер, знаёмы чыноўнік, суседзі. У чым справа? Лагодны, радасны гаспадар паведамляе: на адзін яго білет выпаў выйгрыш — і думаеце што? Аўтаручка ці жавальная гумка? — Не! Сама «Санта Марыя». Усе дзівуюцца, віншуюць, глядзяць табліцу і той білет — сапраўды так. Наш аўтамеханік — уладальнік мільённага акіянскага парахода!

I вось для містэра Піка насталі дзівосныя дні. Ён перастаў ужо хадзіць на працу, на яго месца стаў другі, а гаспадар гаража містэр Сландэр афіцыйна запрасіў механіка ў свае кампаньёны. Знаёмыя віншуюць, жонка робіць набыткі — у растэрміноўку і ў доўг. Усе гарадскія гандляры расчынілі дзверы сваіх устаноў — калі ласка, бяры, як хочаш: наяўнымі, у крэдыт і нават дарма. Для мільянера нічога не шкада. Сам Пік, як звар’яцелы, бегае па горадзе па нейкіх справах: афармляе дакументы на той карабель, ездзіць на тэлеграф, удакладняе, атрымлівае тлумачэнні, робіць запытанні, патрабуе даведкі; водзіць хвасты газетных рэпарцёраў, пазіруе фатографам і дае інтэрв’ю. На другі ўжо дзень газеты і радыё на ўвесь свет разнеслі вестку аб ашчасліўленым латарэяй чалавеку.

Але вось тут і пачаліся хібы. Містэр Пік, як табе вядома, аўтамеханік, а не капітан: а да таго порта, дзе стаяла гэта «Санта Марыя», тысяча міль. Караблік жа не шлюпка, яго ў кантэйнер не запрэш. Пік запрасіў латарэйных гаспадароў выплаціць яму ў доларах кошт парахода, але атрымаў адказ. Тады ён змясціў аб’явы ў газетах аб продажы судна, чакаў тыдзень, але не дачакаўся ніводнай прапановы. Ён — да гандлёвых і марскіх экспертаў — у чым справа? Аказваецца, справа ў скарачэнні гандлёвых абаротаў марскога флоту і ў старасвецкіх якасцях тае «Санта Марыі». Карабель вялікі, але ўжо стары і нікчэмны. Ад усіх гэтых навін містэр Пік схуднеў, і пінжак заматляўся на ім, нібы пашыты навырост. А тут новыя непрыемнасці: з порта прыйшла тэлеграма ад аб’яднання партавікоў і іхні рахунак — за ўтрыманне ля прычала судна заплаціце такуюта і такую суму, а ў наступныя дні тарыф за прычальнае месца будзе павышаны ў паўтара разы.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Чайковский Петр Ильич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка П. И. Чайковского с Н. Ф. фон Мекк

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII