Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ішлі гады. Яны неслі роспач, радзей кароткую, як пробліск восеньскага сонца, радасць. Людзі прыходзілі з вайны, з партызан, многія былі паранены, але жывыя, за другіх прыйшлі весткі аб іх гібелі. Па іх паплакалі маці і патроху супакоіліся — страчанага не вернеш. Тэкля ж усё чакала — доўга, цярпліва, без скаргаў, а ён не ішоў, не адзываўся. Яе суцяшалі суседзі, колькі разоў угаворвала Марыська, якая ўжо выйшла замуж і жыла ў далёкай вёсцы. Зяць пры кожнай сустрэчы цярпліва запрашаў яе да сябе — там гадаваліся ўнукі, і яна была дужа патрэбна. Але Тэкля ўсё не магла адцурацца хаціны, дзе нарадзіўся сын і якую яна ўпарта доўгія гады берагла для яго.

У хаце пакрысе ўсталёўваецца сляпая асенняя ноч, глухая ціш, апроч Тэклі тут нікога няма. Быў некалі кот, ды і той звёўся чамусьці. Вялікае гора прыбіла ўсякі інтарэс да жыцця, зламала характар, спарахніла душу —

нічога няміла цяпер старой, адзінокай жанчыне.

Яна ўсё ляжыць, расплюшчыўшы вочы, думае свае невясёлыя думы і напружана ўслухоўваецца. Так ужо прывыкла за шаснаццаць год і трывог, і чаканняў — слухаць кожны шолах і кожны гук у ваколіцы.

Але ўсюды ціха, толькі шамаціць у страсе халодны вецер ды недзе на дарозе гудзе машына. Яна, відаць, набліжаецца, буксуе, пэўна ў калдобінах тых, ля пагорка. Знячэўку сіняватае дрыготкае святло яе фар слізгае па вокнах і кладзе ў куце пад столлю вузенькую бліскучую паску. Машына гудзе бліжэй, паска паволі сунецца па закураных, патрэсканых бярвеннях, шырэе; з’яўляюцца чорныя палосы рамы, і вось ужо на сцяне — бліскучы косы адбітак Тэклінага акна з адной чорнай заткнутаю шыбай. Акно ўсё хутчэй слізгае па сцяне ў другі кут і ўрэшце знікае, асвяціўшы на момант вялізны цвік і каўнер павешанага на ім кажушка. У хаце зноў робіцца цёмна, машына з цяжкім ляскатам і гулам мінае Тэклін падворак.

Тэкля нерухома слухае, думае сваё і раптам усхопліваецца ад новай надзеі. А можа, гэта ён, можа, ён са станцыі прыехаў, стаіць цяпер ля роднае хаты, вось — вось увойдзе. Тэкля ўзнімае голаў, слухае і сапраўды чуе няпэўныя крокі на ганку і ціхі кароткі стук. Ён! Старая ўзнімаецца на печы, спускаецца і, сцягнуўшы за сабою ватоўку, таропка бразгоча зашчапкай. Яна расчыняе дзверы сенцаў — у твар ёй б’е вільгаць і холад восеньскай ночы, наўкола цішыня і цемра. На ганку нікога, на панадворку змрок. З хвіліну яна ўзіраецца ў ноч, слухае, і сэрца яе зноў захлынаецца ад роспачы, не хоча ніяк пагадзіцца з крушэннем надзеі. Асцярожна мацаючы ботамі гразкі дол, яна заходзіць за рог, доўга ўглядаецца ў вуліцу — нідзе нікога.

Потым яна вяртаецца і зноў ляжыць на печы з расплюшчанымі вачыма і слухае, слухае ўсю ноч. Пад ранак жанчына ўсё ж засынае і нібы ў працягу сваіх думак бачыць дзівосны сон.

Бачыць яна: нібы настае новы, заўтрашні дзень — дзень нараджэння Васількі. Яна нешта завіхаецца на панадворку і ўсё пазірае на дарогу, чакае і пэўна ведае, што сёння павінен з’явіцца ён, яе надзея. Жанчына ўсё рыхтуецца да гэтай сустрэчы, але чамусьці няма радасці на яе сэрцы ад хуткага спаткання — нешта замінае ёй, гэтай радасці. Урэшце чаканне сустрэчы і зусім знікае. Жанчына паліць у печы, ёй памагае дачушка Марыська. Яны пякуць бліны і між справай ласуюцца святочным наедкам, зусім забыўшыся ўжо пра Васільку і яго хуткае вяртанне. І раптам суседская Ўльянка стукае і нешта крычыць у акно — Тэклі не чутна слоў, але яна здагадваецца, што гэта вяртаецца ён. Старая выбягае з хаты і бачыць, як на той жа дарозе, што і шаснаццаць год назад, ідзе яе сын, яе дарагі Васілька. Але ён ідзе вельмі марудна, часта спыняецца, становіцца на калені — з ім штосьці здарылася, яму, відаць, вельмі цяжка. Маці, ахопленая нястрымным роспачным хваляваннем, наўпрасткі, праз бульбянішча і гразь, у адной кофце, без хусткі бяжыць насустрач сыну. Яна ўжо ведае, што нешта страшнае, непапраўнае здарылася з яе Васількам. Жанчына, галосячы, падбягае да сына — ён, прыўзняўшыся на руках, ляжыць на дарозе, і яго малады, такі ж, як і шаснаццаць год назад, без ніводнай маршчынкі, твар спагадліва ўсміхаецца. Але што гэта? Чаму ў сына няма ні рук, ні ног, замест іх адны толькі кароткія кульцяпкі? І чаму кроў на яго пілотцы з маленькай зялёнай зорачкай. Маці, млеючы ад жаху, хапаецца за сына, прабуючы ўзняць, і галосіць, а ён спакойна так кажа: «Нічога, мама, усё благое скончылася. Цяпер жыць будзем…»

А потым яна бачыць яго ў роднай хаце, быццам ён сядзіць на покуце і ўжо не ў чырвонаармейскай форме, а ў шэрым пінжачку, які справіў перад вайной, і сур’ёзна кажа маці: «Ну і нічога, хоць я і загінуў, але зноў жывы».

Ад нясцерпных жахаў яна прачынаецца на досвітку і, знясіленая ад перажытага за ноч, нерухома ляжыць, не ведаючы, што і падумаць. Яна прыпамінае сон, удумваецца ў яго адметныя драбніцы, зноў пакутуе ад такога выразнага свежага ў пачуццях відовішча, і чым далей, тым болей у старой мацнее ўпэўненасць, што ён вернецца. Гэтая ўпэўненасць і жаданне, каб усё здзейснілася, ужо не даюць старой чакаць у бяздзейнасці, яна ўзнімаецца, хуценька накідвае на плечы сваю світку. У хаце сцюдзёна,

ужо даўно і зусім астыла печ, у вокнах сінее свежы ранак, і Тэкля кідаецца да таго, з разбітай шыбай, каб убачыць дарогу. Але дарогі яшчэ не відно, ледзь-ледзь цямнее пад нізкім хмарным небам пусты пагорак — і ўсё. Старая сноўдае па хаце, не ведаючы, што рабіць, за што ўзяцца, а думкі яе — на той дарозе, і сэрца ўсё больш ахоплівае нецярплівасць. Яна ўжо верыць, што ён недзе вяртаецца, і ўвесь час то падбягае да акна, то выходзіць на панадворак і да болю ў вачах узіраецца ў шэрую далячынь.

Калі добра развіднела, Тэкля ўжо не магла стрымаць сябе і, выйшаўшы на вуліцу, пачала ўглядацца ў дарогу. Спачатку там было пуста, потым з’явілася нейкая фурманка, на ёй сядзела двое мужчын і кабета. Старая ўсё ўглядалася ў іх — пільна і доўга, захлынаючыся ад нецярплівасці, а яны, бесклапотна гутарачы аб нечым і перасмейваючыся, так і мінулі вёску. Потым зноў на дарозе доўга не было нікога, аж пакуль здалёк не паказалася нейкая адзінокая постаць. Яна з’явілася, паматлялася на краявідзе і недзе знікла. У Тэклі адразу адарвалася нешта ўнутры, тупа ўдарыла ў голаў здагадка: «Ён!» Яна прыгледзелася яшчэ і ўжо не магла стрымацца. Не зачыніўшы нават сенцаў, у бахілах набасанож старая хутка пайшла па дарозе. Спачатку яна абмінала гразь, пазіраючы то пад ногі, то на пагорак, потым прыбавіла кроку і ўжо не разбірала дарогі. У нізіне ля калдобін, калі знік з вачэй пагорак, яе ахапіла трывога. Здалося жанчыне, што яна позніцца, што ён упаў там і ляжыць пакалечаны, і маці, цяжка дыхаючы, кінулася подбегам.

Сэрца яе ледзь не разрывалася ад гора і напружання, пакуль яна выйшла з лагчыны. вось — вось, здавалася, яна ўбачыць яго, як у тым сне, на дарозе, зняможанага, пакалечанага. Яна, захліпаючыся ад стомы і хвалявання, узлезла на пагорак, але дарога была пустая. Гэта было першае расчараванне, але яно не пахіснула веры жанчыны. А можа, ён далей, можа, за параснікамі ці ў Лужку, думалася ёй, і старая, не спыняючыся, бегла далей.

Над шырокімі прасцягамі, раллёй і голымі пералескамі непрыкметна зачаўся сумны восеньскі дзень, было ветрана і сцюдзёна. Нізкае неба поўнілася цяжкімі азызлымі хмарамі — яны суцэльным бясконцым статкам плылі з захаду, несучы першы зазімак.

Тэкля не спынілася ні на пагорку, ні ля параснікаў, яна не магла ўжо суцішыць хады — усё ў ёй ірвалася наперад, туды, адкуль яна чакала яго. Увесь час здавалася старой, што вось — вось яна дасягне горкі ці абміне хмызняк і ўбачыць яго, і жанчына ўсё прыбаўляла хады.

Але ён не паказаўся ні з-за горкі, ні з-за параснікаў, а сілы старой пачалі слабець. Адзін раз яна прытулілася да тэлефоннага слупа, нібы ўпершыню здзівіўшыся марнасці надзеі, зірнула назад, наперад. Як добра, падумала старая, што бацька пахаваны дома, на вясковых могілках, што ў яго дагледжаная магілка, а дзе ён? Дзе пахаваны ён? — нема крычала яе душа. Няўжо сапраўды ўсё скончана і ніколі ёй не дачакацца яго і давядзецца падацца ў чужыну да зяця?.. Але чаму пахаваны? Не можа быць, каб памёр ён, ён павінен жыць, ён ідзе гэтай дарогай, дык трэба спяшацца сустрэць яго. І яна шкандыбала па гразі ў невядомую далеч дарогі.

Апоўдні мінула знаёмыя мясціны, вядомыя вёскі. Дарога ўсё вілася ў восеньскіх прасторах, усё з прагнасцю азірала яе маці, але яго не было нідзе. Яна ўсё ішла, але вельмі знемагла ўжо, часта адпачывала на ўзмежках, ля слупа, на камянях. Спыніцца яна не магла, не магла і вярнуцца: ёй здавалася, што жыццё яе сына — у той дарозе.

А то ёй сустрэўся трактар, ён цягнуў вялізную чырвоную малатарню, а на ёй і на трактары сядзела некалькі хлопцаў. Старая саступіла з дарогі ў бок ад грукату і лязгу і ўважліва агледзела седакоў. Адзін, што сядзеў збоч трактарыста ў кабіне, здаўся ёй неяк вельмі падобны да яе Васількі; трактар праехаў, а яна ўсё глядзела ўслед. Хлопец у расшпіленай ватоўцы на малатарні нешта крыкнуў ёй і засмяяўся — яна не пачула яго слоў, але чамусьці аж схамянулася ад яго маладога свавольніцкага смеху.

Падвечар яна ўжо ледзь брыла дарогай, спынялася, задыхалася ад стомы. Старэчы позірк, што так натхнёна вёў яе ўдалеч, пагас пакрысе, як пагасла і яе нясцерпная надзея сустрэць яго. І ўсё ж яна з дрыготкім сэрцам узіралася ў дарогу з-за кожнай павароткі.

Урэшце беспадстаўная вера жанчыны пачала марнець. Усё часцей вярталася думка, што дарэмныя яе надзеі, бескарысны клопат. Не прыйдзе ён сёння і ніколі, бо яго няма ўжо на белым свеце. Усё быў зман, пустыя спадзяванні, і яна прагла толькі даведацца, дзе пахаваны яе сын. Гэта было іншае пытанне, але яно апанавала маці з гэткай жа нязмернай сілай, як і тое, што датычылася яго жыцця.

Поделиться:
Популярные книги

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Ванечка и цветы чертополоха

Лазарева Наталия
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Ванечка и цветы чертополоха

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора