Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

I хто мог падумаць, што ўсё пачнецца з таго адвячорка, калі у мяне ў канторы з’явіўся той газетчык з раёна, малады, кірпаты, у шэрай кепцы. «Прывітанне, — кажа, — старшыня. Як справы з уборкай?». «Добра, — кажу, — што нам: пасеялі — жнём». «Дык можа артыкульчык напішаце пра жніво?» Вось, думаю, не было марокі. Што я, пісец які, ці што? На пісаніну ў мяне апарат ёсць. «Не, — кажу, — некалі. У нас план, а на тое няпланавае мерапрыемства часу няма».

У той момант гляджу — з вуліцы да нас Паўлюк кіруе, кульгавага Селівона хлопец, які дзесяцігодку скончыў і цяпер на ферме працуе. Сам ён з выгляду такі непрыкметны, ціхманы. Кармушкі ладзіць ці гной двойнямі кідае і ўсё маўчыць, нібы пра якую дзяржаўную справу дбае. Вось, кажу карэспандэнту, Паўлюк напіша, ён разумны —

алгебру вывучаў. Пасмяяліся, а газетчык той да Паўлюка і падаўся. Я аж уздыхнуў з палёгкай, а не змікіціў, дурань, што нарабіў. Ды хіба мог я меркаваць тады, што гэты рахманы Паўлюк атруціць маё жыццё?

Не ведаю, аб чым там яны ўдвух гутарылі, дый не да таго было. Я хутка забыўся і на газетчыка, і на Паўлюка таксама. Але вось неўзабаве даходзяць да мяне людскія размовы пра нейкі артыкул. Я — за падшыўку. Гляджу — праўда: «Не зніжаць тэмпаў уборкі», чытаю — пра наш калгас. Усё добра, але ў канцы, быццам цвік у сцяне — нібыта я, старшыня, мала патрабую ад механізатараў, якія часам робяць брак. I подпіс: Павел Апенька. Падзівіўся я, што такі смаркач гэткі падвал адгэхаў, але не стаў злавацца. Хай сабе і не патрабую. Ды і як ад яго патрабаваць, калі яны сёння тут, заўтра там, ды агрызаюцца яшчэ: у нас сваё начальства на ўказкі і гэтак далей. Праўда, сустрэўшы аднойчы гэтага пісаку, я ўкалоў яго ўсё ж: што, маўляў, карэспандэнт, мо’ і ў «Правду» падвал напішаш? Людзі наўкола смяюцца, а ён усё моўчкі стаіць ды сур’ёзна гэтак пазірае.

Маўчаў, а праз нейкі час прыходзіць пісьмо з рэдакцыі — старшыні на рэагаванне, гэта значыць — мне. Чытаю. Аказваецца, гэты Паўлюк напісаў, што старой адзінокай Барысісе не аказваецца дапамога, што ў яе няма дроў і дзіравая страха.

Ну, думаю, ці не сапраўды ўявіў ён сябе карэспандэнтам — вось нарабіў на сваю галаву! Але нешта ж трэба адпісваць — яшчэ новы клопат! Выклікаў я тую Барысіху. «Ты што, — кажу, — не можаш сама папрасіць, калі што трэба?». «Прасіла, — кажа. — Вы абяцалі, дык вось не дачакаюся, мо’ забыліся». Мо’ і забыўся, што ў мяне толькі і клопату, што тая Барысіха, — у мяне вунь дзяржаўныя задачы. Ну, прывезлі дроў, залапілі страху, але я ўжо раззлаваўся на гэтага блазнюка Паўлюка і ўсё збіраўся зайсці на ферму ды як след прабраць пісаку. Збіраўся, збіраўся і дачакаўся на сваю галаву. Праз тыдзень-другі ў той жа газеце — новы артыкул: «У „Новым шляху“ марудзяць з сіласаваннем». Маўляў, засмечаныя ямы, сапсаваныя сіласарэзкі і гэтак далей. I Паўлюкоў подпіс. Ну, што тут зробіш? Я адразу ж бяжком на ферму, а ён якраз там скідае канюшыну з воза. Кажу: ці ты з глузду з’ехаў, хлопец? Не забывайся, у калгасе жывеш, пакуль я над табою начальнік. Май на ўвазе: ты — блазнюк, а я — старшыня. Ты пад лаўкай поўзаў, а я на франтах ваяваў. Словам, даў наганяй. А ён хоць бы слова. Маўчыць, стоячы на возе, і пазірае сур’ёзна, быццам не разумее, хто перад кім вінаваты.

А вінаватым такі аказаўся я. Бухталтар падаў звесткі, што ў нас засіласавана 80 працэнтаў, а на справе было засіласавана толькі 40. Тут я перажыў жахлівыя хвіліны, ледзьве вылез з тае бяды.

Але бяда адна не ходзіць, а за сабою і другую водзіць. Пасля ўсіх гэтых Паўлюковых допісаў камсамол яго сваім сакратаром абраў. I вось пачалі яны на ферме збірацца штосьці — Паўлюк гэты, Гнатанаў, Грышка Бормат і яшчэ куча падшывальцаў з імі. Збіраліся, шапталіся і аднойчы клічуць мяне на камсамольскі сход. Пытанне — аб стане жывёлагадоўлі ў калгасе. Думаў не пайсці, ды разважыў: трэба. Тут з райкома іхняга таварыш і той кірпаты газетчык. Выступалі, выступалі, крытыкавалі — і мяне, і праўленне, і сельсавет — і дагаварыліся да таго, што ў калгасе ёсць прытоеныя каровы на ферме, што дояць 120, а малако здаюць за 95. Тут ужо я не ўтрымаўся і, прыпомніўшы ўсе свае крыўды, страціў раўнавагу і нарабіў сваркі. А яны хоць бы што! Разышліся — і ўчора ў газеце зноў артыкул, ды не звычайны, а фельетон, значыцца, пра мае нібыта махінацыі.

Ну што цяпер будзе — памяркуйце самі. I хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужонае імя няславіў і аўтарытэт падрываў?

Таварышочкі,

дарагія, абараніце ад Паўлюка, не дайце загубіць заслужонага чалавека!

[1957 г.]

Незагойная рана

Мінаюць часіны — знікаюць руіны,

Злятаюць з палёў груганы.

І толькі ў сэрцах баляць, не сціхаюць

Незагойныя раны вайны.

Міхась Васілёк

Буяе над абшарамі сцюдзёны асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гайдае мокрае галлё ў садку. Гарэзным свавольнікам выскаквае ён з-за вуглоў на цесны панадворак, цярэбіць саламяную страху хлеўчука, нібы дурэючы, тузае па Тэклінай спіне блытаныя махры яе хусткі. Ад ветру і холаду ў старой макрэюць запалыя вочы, яна раз — пораз выпростваецца і, прыставіўшы да чурбана выслізганае тапарышча, ражком хусткі выцірае слёзы. Потым яна стомлена ўздыхае і акідвае позіркам тыя некалькі паленцаў, што ўжо адсечаны ад жардзіны. Жанчына вельмі стамілася, а насекла столькі, што не хопіць і разу прапаліць у печы. Спачыўшы з хвіліну і аддыхаўшыся, яна зноў прыступае нагой на тую жардзіну і ўзмахвае вышчарбленай сякерай.

Над пустым бульбянішчам Тэклінага агароду, над недалёкім выганам і дарогай, што, узбегшы на ўзгорак, хаваецца ў шэрай далечы, марудна паўзе восеньскі адвячорак. Некуды спяшаюцца імклівыя пакудлачаныя хмары ў небе, за хатамі ў вёсцы трывожна бляе авечка і недзе разважна гяргечуць гусі.

Тэкля сячэ, адпачывае ў кароткіх перапынках і ўвесь час азірае дарогу. Відаць па ўсім, што яна кагосьці чакае, і гэтае чаканне балючым адбіткам тугі і надзеі свеціцца ў яе слязлівых вачах.

Нарэшце на пагорку з’яўляецца імклівая постаць веласіпедыста, і Тэкля па нейкіх адной ёй вядомых прыкметах пазнае ў ім калгаснага пісьманосца. Веласіпедыст набліжаецца абочынай дарогі, потым унізе, пад пагоркам, злазіць з машыны, выводзіць яе з калдобін і зноў сядае, локцем адкінуўшы на спіну цяжкую сваю сумку.

Па меры яго набліжэння старую ўсё больш ахоплівае нецярплівасць. Яна кладзе сякеру і з незагароджанага двара выходзіць на гразкую вуліцу. Рукі яе неспакойна блукаюць па грудзях, без патрэбы абмацваюць світку, твар зморшчыўся ў пакутлівым выразе чакання, і ў вачах — нясцерпная туга надзеі. Калі пісьманосец звярнуў з дарогі ў вуліцу, жанчына па гразі шкандыбае насустрач, нібы баючыся, што ён без увагі абміне яе.

Пісьманосец прыцішвае бег веласіпеда, але не спыняецца, а, узняўшы на жанчыну насуплены твар зморанага чалавека, груба папракае старую:

— Ну што ты мяне пільнуеш усё? Няма ж табе нічога. Нічога няма! — крычыць ён у твар жанчыне і знікае за рогам.

Старая нібы камянее на месцы, доўга яшчэ глядзіць услед праезджаму, і ў вачах яе — боль і здзіўленне. Нейкі час яна стаіць так без слоў і без руху, аглушаная няласкай чалавека. «Нічога няма», — шэпчуць яе засмяглыя палінялыя вусны, і жанчына паволі ўнікае ў сэнс гэтых грубых слоў. Разбітай цяжкай хадою яна вяртаецца на панадворак да сваёй сякеры, але не падымае яе, а доўга стаіць над жардзінай і ўсё пазірае ў імглістую далеч. Па яе пасівераных рудых шчоках ціха коцяцца слёзы.

Яна доўга яшчэ глядзіць на сумны пагорак, гразкую дарогу і бачыць над гэтай мясцінай цёплы ліпеньскі дзень, высокае яснае неба і густое жыта абапал дарогі. Гэта было ў той, ужо далёкі, памятны год, калі пачалася вайна. І тады яна таксама стаяла тут і з роспаччу ў сэрцы пазірала на гэты шлях, а ногі яе імкнуліся бегчы туды, за ім, адзіным сынам, яе Васем. Шпаркай хадой рухавага чалавека ён хутка аддаляўся, па самыя плечы затулены ўмалотнай высокай збажыной, не азірнуўся, аж покуль не адышоўся далёка. А яна, не адрываючы ад яго позірку, несціхана галасіла, вочы засцілалі слёзы і не давалі нагледзецца апошні раз на сваю васемнаццацігадовую надзею, сваё шчасце, частку яе матчынага сэрца. Толькі пасля ён спыніўся, павярнуўся да маткі, да роднай хаты і вёскі, пастаяў так, памахаў рукой, бы навек развітваўся з усім родным, сваім маленствам, маладосцю, і потым хутка знік за пагоркам.

Поделиться:
Популярные книги

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Ванечка и цветы чертополоха

Лазарева Наталия
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Ванечка и цветы чертополоха

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора