Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— І глядзі, які фарс: падавай яму Сяміпалацінскага, Круглікаву не давярае, — казаў шафёр. — Сапраўды, хто ж гэта такі?

— Нейкі кіраўнік, відаць, з вобласці, — зазначыў дырэктар. — Там часам бываюць такія крыкуны.

— Ці не з аўтаінспекцыі, — гадаў шафёр.

— Ды ўжо ж, відаць нейкая важная асоба, — круціў галавой дзядзька Міхась. — Як ён гэта наконт здароўя савецкага чалавека, га? Пэўна, заслужаны, калі так крута круціць.

— Хвацкі чалавек, гэта так, — згадзіўся шафёр.

Аперацыя тым часам прайшла хутка і добра. Праз паўгадзіны хворага прывезлі на высокай калясцы і асцярожна паклалі

на ложак. Ён вельмі стагнаў, але не патрабаваў нічога. Шафёр і дырэктар заснулі, а дзядзька Міхась не спаў — глядзеў у столь, усё думаў, хто такі будзе гэты ягоны яршысты сусед. Часам стары неўпрыцям прыглядаўся да яго энергічнага профілю, падцятых вуснаў, і ў старога нараджалася ўпэўненасць, што гэты рашучы і патрабавальны чалавек мае вялікія заслугі, мо’ нават славу і займае пасаду не меней, чым абласнога маштабу.

Уранку хворы аднак прачнуўся даволі спакойны. Востры боль прайшоў ужо, чалавек расплюшчыў вочы і, здаецца, упершыню з увагай агледзеў палату і сваіх суседзяў. Неўзабаве ў палату ўвайшла бабулька-прыбіральшчыца і расчыніла фортку. І тады хворы злосна азваўся:

— Фортку зачыніце!

— Чаму? — здзівілася жанчына. — Хворым жа трэба паветра.

— Мне шкодзіць скразняк.

— Але ж ён не зачэпіць вас. Акно ж у нагах.

— Усё роўна.

Прыбіральшчыца зашчапіла кручок і з пакрыўджаным выглядам узялася за сваю справу. Але тут рашуча сігануў з ложка шафёр, які маўкліва ляжаў дагэтуль, і, нічога не кажучы, злосна штурхнуў фортку.

— Вы па якому праву? — закіпеў хворы, але шафёр ужо нырнуў пад коўдру, злосна буркнуўшы:

— Па такому.

У палаце зноў запахла сваркай. Хворы сказаў доўгую, поўную абурэння прамову аб чуласці да савецкага чалавека. Трое маўчалі. Дзядзька Міхась хітравата падмігваў шафёру і стрымліваў смех. Дырэктар насуплена пазіраў на сварліўца, і яго ноздры нервова раздзімаліся. А той, відаць, зразумеў, што да яго тут ніхто спагадліва не ставіцца.

— Сястра! — закрычаў ён. Сястра хутка прыйшла і спынілася на парозе. — Перавядзіце мяне ў іншую палату, я не магу ў гэтай.

— Чаму? — здзівілася сястра. — Гэта ж самая лепшая палата.

— Стварыце мне належныя ўмовы! Я не магу з гэтымі людзьмі.

— Але ў іншых месцаў няма. Хіба ў калідор?

— Што-о-о?! — чорныя вочы хворага бліснулі лютасцю.

Праз гадзіну сястра прыйшла зноў рабіць уколы. Пакуль яна калола ў руку хворага, ён зыркімі, поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. Потым сястра яшчэ калола шафёра і затым, закруціўшы гумай руку, пачала ўводзіць глюкозу дзядзьку Міхасю. Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі.

— А мне што, няма глюкозы?

— Не прызначана.

— Як гэта не прызначана? Я ж аслабеў вельмі.

— Не ведаю, — коратка адказала сястра.

— Безабразія! Куды глядзяць гэтыя медыкі! Паклічце доктара.

— Праз гадзіну абход.

— Што мне абход! Вы лячыць мяне павінны, гэта ваш абавязак, а вы тут бюракрацію заводзіце. Я сёння ж напішу ўсё міністру. Я гэта вам не дарую…

Сястра аднак не стала слухаць і выйшла. Зноў у палаце стала ціха, і ў гэтай цішы ўладна грымеў голас хворага. Астатнія трое ляжалі моўчкі. Шафёр уткнуўся ў кніжку, дзядзька Міхась ужо не падмігваў. Дырэктар аднак не стрываў:

— Паслухайце. Не ведаю, хто вы такі, але трэба ж быць чалавекам, а не гэткім

злыднем.

Ад гэтых слоў хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю, і невядома, што тут здарылася б, калі ў гэты час не расчыніліся б дзверы і ў палаце не з’явіліся новыя людзі. Гэта прыбыў новы хворы ў халаце, на кастылях. Яго прытрымлівала сястра. Яны накіраваліся да пятага незанятага ложка. Убачыўшы гэтага чалавека, сварлівец ураз абвяў, а новы зірнуў на яго і здзіўлена шавяльнуў брывамі.

— І ты тут? І ўсё сварышся? Кінь, браце. Хварэць трэба ціха.

Сварлівец раптам ірвануў з сябе коўдру.

— Сястра! — закрычаў ён. — Пераводзьце ў калідор. Я не магу тут, не магу…

Дзядзька Міхась ад нечаканасці разявіў рот, шафёр апусціў на падлогу кніжку, а на твары дырэктара з’явілася горкая ўсмешка.

— Хутчэй, — крыкнуў хворы. — Хутчэй!

Сястра паціснула плячыма, выйшла. Хутка прыйшлі санітаркі з каляскай і, паклаўшы на яе хворага, выкацілі з палаты.

— Ух ты, ну і чалавек, аж замарыў усіх, — сказаў дзядзька Міхась. — Ці не ведаеце яго? — звярнуўся ён да новага хворага.

— Як жа, ведаю, — казаў той, крэкчучы і месцячыся на ложку. — Пусты чалавек. Усё толькі сварыцца ды скаргі піша.

— А дзе ж ён працуе? — цікавіўся дзядзька Міхась.

— Працаваў. У харчгандлі — зволілі, у сангігіене — судзілі, але мала далі. Ездзіў на цаліну, ды збег, а зараз не працуе. Прыжыўся ў нейкай агароднай удавы і цягне з яе патроху.

— Глядзі ты! — здзівіўся дзядзька Міхась. — А гонару колькі! Бы які міністр, не меней. А на справе — пустата.

— Язва, — сказаў дырэктар.

— Апендыцыт, — дадаў шафёр. — Апендыцыт ён у здаровым целе — вось хто!

1957 г.

Дапякло

(Скарга раскрытыкаванага старшыні)

Браточкі, сакратары, начальнікі, старшыні, што ж гэта робіцца? Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут ушчалося напасце. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі… Гаспадарцы яно нішто, але ж мой аўтарытэт…

Не падумайце благога — я не супраць крытыкі. Не, што вы! Я за яе і рукамі і нагамі. Але ж трэба разумець, якая крытыка і хто крытык. Калі, скажам, таварыш Петрушкевіч — наш першы сакратар — крытыкуе, дык яно, ведаеце, неяк аж прыемна. З аднаго боку — прыкра, а з другога — прыемна. Сядзіш гэта і старанна ў блакнот тую крытыку ўпісваеш, а на цябе суседзі пазіраюць — здаецца, што зайздросцяць нават. Скончыць сакратар, а ты гэтак ветліва і цвёрда; «Будзе спраўлена, Пётр Кузьміч. Памыліліся». I ўсё добра і ладна. Калі часам на калгасным сходзе там які стары Пятрок ці дзед Афон пачнуць што з прымаўкамі плявузгаць — трошкі ніякавата, але трываеш — хай! Ім можна прабачыць — натое і старыя. Усё гэта, як кажуць, у сваёй хаце, на людзі не прэцца, за парог не выносіцца. I ўжо іншая справа, калі які друкаваны орган зачэпіць цябе. Спакой ужо не ўтрымаеш — на тыдзень настрой страціш. Але і тое яшчэ нічога, калі гэта піша які газетны пісака — ён, вядома, адукаваны чалавек. А вось тое, што ў мяне здарылася, ніякага працадэнту не мае. Ужо такой крытыкі ніводзін знаёмы мне старшыня не стрывае — нават ціхманы Панасюк з «Кастрычніка» і той роўнавагу страціў бы.

Поделиться:
Популярные книги

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Ванечка и цветы чертополоха

Лазарева Наталия
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Ванечка и цветы чертополоха

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора